ЛЕВОНЕВСКИЙ Валерий Станиславович levonevski.net

ЛЕВОНЕВСКИЙ Валерий Станиславович levonevski.net

Личный сайт


Новость Недели

- Катынь: хроника событий (фото)

- Белорусы все больше интересуются своими историческими корнями

- Сегодня родились. Памятные даты

- Карта поляка

- Каталог предприятий и организаций СНГ

- Тюрьмы Беларуси

- The legislation of the Great Britain

- Деловая Украина


Подписка


Рассылка


Content.Mail.Ru

Rambler's Top100

 

3 апреля 2000

На менскім пляцы Бангалёр адбыўся мітынг пратэсту прыватных прадпрымальнікаў


радыё "Свабода" Панядзелак, 3 Красавіка 2000 На менскім пляцы Бангалёр адбыўся мітынг пратэсту прыватных прадпрымальнікаў.

Каля 40 актывістаў Свабоднага прафэсійнага саюзу гандляроў з розных рэгіёнаў Беларусі патрабавалі ад уладаў спыніць адміністрацыйны ціск на сваіх калегаў і не перашкаджаць у правядзеньні ўстаноўчага зьезду іхнай арганізацыі. Актывісты прадпрымальніцкага прафэсійнага саюзу з Горадні, Гомлі, Віцебску, Магілёва ды іншых гарадоў краіны прыехалі сёньня ў Менск, каб удзельнічаць ва ўстаноўчым зьезьдзе асобнага Прафэсійнага саюзу прадпрымальнікаў.

Першапачаткова плянавалася, што зьезд адбудзецца ўраніцу, пасьля чаго яго дэлегаты возьмуць удзел у мітынгу супраць зьбядненьня насельніцтва. Аднак у самы апошні момант арганізатары былі вымушаныя скарэктаваць свае пляны, бо ўлады адмовіліся прадаставіць памяшканьне.

Адміністрацыі некалькіх сталічных кінатэатраў і Палацу прафэсійных саюзаў, зь якімі ў сябраў ініцыятыўнае групы была дасягнутая папярэдняя дамоўленасьць на арэнду залі, не рызыкнулі пускаць у сваё памяшканьне прадпрымальнікаў-апазыцыянэраў. Лідэр прадпрымальніцкага руху Валеры Леванеўскі так патлумачыў прычыны перашкодаў з боку ўладаў у правядзеньні зьезду: “Гэта першая арганізацыя, якая ствараецца на ініцыятыву людзей зьнізу. І ўлады баяцца гэтае сілы, бо яна не падпарадкоўваецца дзяржаве. А ўсе астатнія прадпрымальніцкія структуры, якія на сёньняшні дзень існуюць у Беларусі, наўпрост ці ўскосна падпарадкаваныя дзяржаве й ніколі ня будуць супрацьстаяць ціску дзяржаўнага апарату на прадпрымальнікаў”, – лічыць спадар Леванеўскі.

Валеры Леванеўскі таксама паведаміў, што рашэньне аб стварэньні асобнага незалежнага прадпрымальніцкага прафэсійнага саюзу было прынятае страйкавым камітэтам прыватных гандляроў яшчэ ў сьнежні мінулага году. Прафэсійны саюз, на думку ягоных лідэраў, павінен аб’яднаць усе разрозьненыя прадпрымальніцкія групы з усіх рэгіёнаў краіны.

Паколькі зьезд правесьці не ўдалося, паплечнікі спадара Леванеўскага вырашылі хаця б выказаць свой пратэст на мітынгу, дазвол на правядзеньне якога менскія ўлады далі. Акцыя атрымалася нешматлікай і непрацяглай, але даволі гучнай:

(Голас кабеты-прамоўцы: ) “Мы, прадпрымальнікі, сёньня павінны зразумець адно – чым больш сярод нас думаючых людзей… а ня жыць сёньняшнім днём, калі сёньня ёсьць, а заўтра – няма, дык мы з вамі ніколі ня выстаім”.

Прадстаўнікі рэгіёнаў патрабавалі ад уладаў спыніць адміністрацыйныя пакараньні супраць гандляроў, паслабіць падаткавы ціск і не рабіць перашкодаў дзейнасьці незалежных прафэсійных саюзаў.

У выніковай рэзалюцыі мітынгу прадпрымальнікі асудзілі зьбіцьцё міліцыяй журналістаў 25 сакавіка. На іхную думку, падобныя дзеяньні мелі на мэце справакаваць масавыя беспарадкі ў сталіцы. Прадпрымальнікі таксама падтрымалі ідэю правядзеньня Ўсебеларускага зьезду.

У часе мітынгу была зарганізаваная раздача цукерак і сувэніраў для дзяцей. Праўда, у чарзе па цукеркі стаялі ня толькі дзеці, але й апэратыўнікі ў цывільным, якія баязьліва азіраліся па бакох і хавалі прысмакі ў кішэні.

Пасьля заканчэньня акцыі Валеры Леванеўскі паведаміў нашаму радыё, што ягоныя калегі будуць працягваць збор заяваў прадпрымальнікаў на ўваход у прафэсійны саюз, пасьля чаго ўсе неабходныя дакумэнты будуць пададзеныя на рэгістрацыю ў Міністэрства юстыцыі.

Леванеўскі таксама гаворыць, што прадпрымальнікі маюць намер правесьці ў чэрвені буйную акцыю пратэсту, у якой возьме ўдзел да 10 тысячаў гандляроў.

Альгерд Невяроўскі, Менск



« Главная страница


Новости Беларуси


При полном либо частичном использовании материалов ссылка на Levonevski.net обязательна

карта новых документов

 

Ресурсы в тему

Законодательство Беларуси и других стран

ЗОНА - специальный проект о заключенных в Беларуси

Обзор новостейзаконодательства,  Беларусь , акции протеста, репрессии, малый бизнес

"ПРАВО" - законы Республики Беларусь по темам.

Бюллетень "ПРЕДПРИНИМАТЕЛЬ"

Здоровье, докторпраздники, красота, союзное государство, СНГ, авто новости, наука, неопознанное, полезные советы, выборы, криминал,  гороскоп  


Текущее время


Избранное







Rambler's Top100 be number one TopList