Личный сайт


Новость Недели

- Катынь: хроника событий (фото)

- Белорусы все больше интересуются своими историческими корнями

- Сегодня родились. Памятные даты

- Карта поляка

- Каталог предприятий и организаций СНГ

- Тюрьмы Беларуси

- The legislation of the Great Britain

- Деловая Украина


Подписка


Рассылка


Content.Mail.Ru

Rambler's Top100

 

12 марта 2007

Сёньня ў Менску прадпрымальнікі правядуць мітынг пратэсту


Міхал Стэльмак, Менск. У сталіцы Беларусі пройдзе дазволены гарадзкімі ўладамі мітынг індывідуальных прадпрымальнікаў. Яны зьбіраюцца пратэставаць супраць увядзеньня указам Аляксандра Лукашэнкі новых парадкаў, якія, на думку прадпрымальнікаў, пагаршаюць умовы іх працы і абмяжоўваюць правы.

Менгарвыканкам дазволіў дробным бізнэсоўцам правесьці мітынг у парку
Дружбы народаў. Як паведаміў адзін з заяўнікаў акцыі, старшыня каардынацыйнай рады сталічных прадпрымальнікаў Аляксандр Макаеў, яны будуць найперш дамагацца адмены прэзыдэнцкага ўказу №760:

Макаеў: “Адмяніць гэты ўказ №760 могуць толькі нашы пасьлядоўныя дзеяньні. Нормы гэтага ўказу робяць немагчымым занятак прадпрымальніцтвам у Рэспубліцы Беларусь. Мы будзем апэляваць да ўсёй грамадзянскай супольнасьці зь ініцыяваньнем рэфэрэндуму па ацэнцы ўказаў і дэкрэтаў прэзыдэнта, у тым ліку і ўказу №760. На мітынгу гэтая інфармацыя прагучыць”.

Напярэдадні Аляксандр Макаеў і яго паплечнікі інфармацыю пра сёньняшні мітынг распаўсюджвалі на рынках Менску й сталічнага рэгіёну. Большасьць прадпрымальнікаў рынку Ждановічы выказалі падтрымку ідэі акцыі:

Спадар: “Як гэта зразумець, што можна працаваць толькі блізкім сваякам?! Гэта што – мы вяртаемся да першабытнаабшчыннага ладу, калі працавалі кланамі, адным племем? А калі змадэляваць сытуацыю, што жонка цяжарная і чакае дзіця. Дык што, я не магу папрасіць на працу чужых людзей? Мы будзем пратэставаць”.

Спадар: “Тое, што прыдумалі сваякоў, то гэта несур’ёзна. У кагосьці гэтыя сваякі ёсьць, а ў кагосьці іх няма”.

Спадарыня: “Напрыклад, я працую адна. І мне патрэбна браць на працу чалавека. Каго браць? У мяне сваякі – толькі старыя бацькі. Як узяць наёмнага работніка? Атрымліваецца, што трэба хлусіць. Трэба афармляць сыну фіктыўны шлюб і нявестку браць на працу. А як жа па-іншаму?”

Спадар: “Я так разумею, што палітыка нашай дзяржавы -- больш спагнаць з нас грошай. Мы ж будзем імкнуцца страйкаваць”.

Паводле арганізатараў мітынгу, яго падрыхтоўка праходзіла зь цяжкасьцямі. Напрыклад, 9 сакавіка на рынку Малінаўка затрымалі Аляксандра Макаева.

Макаеў: “Засталося ўзгадніць яшчэ зь 5 інстанцыямі: Савецкім райвыканкамам, Міністэрствам надзвычайных сытуацый, камітэтам аховы здароўя, Менскзелянбудам і гаррэмаўтадорам”.

Карэспандэнт: “У сувязі з чым узьніклі праблемы?”

Макаеў: “Дазвол з ГУУС Менгарвыканкаму мы атрымалі ўвечары 7 сакавіка. Пасьля былі сьвяточныя і выхадныя дні – 8-га, 9-га, 10-га і 11-га сакавіка, калі нашы дзяржаўныя органы не працуюць”.

Апроч сталічных прадпрымальнікаў, удзел у акцыі зьбіраюцца прыняць і прадстаўнікі іншых рэгіёнаў. У прыватнасьці, мелі намер прыехаць у Менск кіраўнікі Страйкаму прадпрымальнікаў былыя палітвязьні Валеры Леванеўскі й Аляксандр Васільеў. Аднак, як паведаміў спадар Леванеўскі, у іх узьніклі праблемы з выездам з Горадні:

Леванеўскі: “11 сакавіка я выходзіў з дому – з пад’езду з сям’ёй. І Васільеў быў у мяне ў гасьцях. Толькі селі ў машыну, як нечакана выскачылі супрацоўнікі АМАП, перакрылі нам дарогу. Яны выскачылі, сказалі, каб мы падрыхтавалі дакумэнты і заявілі, што дадзены аўтамабіль ва ўгоне. Я думаю, што гэта была акцыя застрашэньня, каб мы з Васільевым на мітынг не патрапілі”.


Радыё Свабода



« Главная страница


Новости Беларуси


карта новых документов

 

Ресурсы в тему

Законодательство Беларуси и других стран

ЗОНА - специальный проект о заключенных в Беларуси

Обзор новостейзаконодательства,  Беларусь , акции протеста, репрессии, малый бизнес

"ПРАВО" - законы Республики Беларусь по темам.

Бюллетень "ПРЕДПРИНИМАТЕЛЬ"

Здоровье, докторпраздники, красота, союзное государство, СНГ, авто новости, наука, неопознанное, полезные советы, выборы, криминал,  гороскоп  


Текущее время


Избранное







Rambler's Top100 be number one TopList