Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

"Пагадненне памiж Мiнiстэрствам юстыцыi Рэспублiкi Беларусь i Мiнiстэрствам культуры i iнфармацыi Рэспублiкi Казахстан аб супрацоўнiцтве ў галiне архiўнай справы" (Заключено в г.Минске 10.06.2009)

Текст документа с изменениями и дополнениями по состоянию на 10 июля 2009 года

Архив

< Главная страница




Зарегистрировано в НРПА РБ 24 июня 2009 г. N 3/2285







--------------------------------

<*> Вступило в силу 10 июня 2009 года.



Мiнiстэрства юстыцыi Рэспублiкi Беларусь i Мiнiстэрства культуры i iнфармацыi Рэспублiкi Казахстан, якiя ў далейшым называюцца Бакi,

прызнаючы, што Рэспублiка Беларусь i Рэспублiка Казахстан маюць вялiкую гiсторыка-культурную спадчыну,

зыходзячы з таго, што развiцце традыцыйнай дружбы i ўзаемавыгаднага супрацоўнiцтва памiж Рэспублiкай Беларусь i Рэспублiкай Казахстан павiнна грунтавацца на ўзаемных ведах i павазе iх самабытнасцi, гiсторыi, культуры i дасягненняў, што прадугледжвае вывучэнне i выкарыстанне архiўных матэрыялаў дзяржаў Бакоў,

у адпаведнасцi з Дагаворам аб дружбе i супрацоўнiцтве памiж Рэспублiкай Беларусь i Рэспублiкай Казахстан ад 17 студзеня 1996 года,

кiруючыся iмкненнем развiцця адносiн памiж архiўнымi ўстановамi Рэспублiкi Беларусь i Рэспублiкi Казахстан,

пагадзiлiся аб нiжэйпададзеным:



Артыкул 1



Бакi развiваюць супрацоўнiцтва на аснове роўнасцi i ўзаемнасцi ў адпаведнасцi з агульнапрызнанымi прынцыпамi i нормамi мiжнароднага права, нацыянальнымi заканадаўствамi дзяржаў Бакоў у галiне архiўнай справы.



Артыкул 2



Бакi ў адпаведнасцi з нацыянальнымi заканадаўствамi сваiх дзяржаў абменьваюцца нарматыўнымi прававымi актамi, iнфармацыяй i дакументамi ў галiне архiўнай справы, лiтаратурай па пытаннях архiвазнаўства, археаграфii i дакументазнаўства, а таксама публiкацыямi архiўных дакументаў, якiя ўяўляюць узаемны iнтарэс.



Артыкул 3



Бакi ажыццяўляюць абмен вопытам у галiне архiўнай справы i дакументазнаўства.



Артыкул 4



Бакi садзейнiчаюць даследчыкам Рэспублiкi Беларусь i Рэспублiкi Казахстан у рабоце па вывучэннi дакументальнай спадчыны, якая захоўваецца ў дзяржаўных архiвах дзяржаў Бакоў. Кожны з Бакоў забяспечвае даследчыкам дзяржавы другога Боку доступ да архiўных фондаў, навукова-даведачнага апарату, апублiкаваных i неапублiкаваных даведачных матэрыялаў у адпаведнасцi з нацыянальнымi заканадаўствамi дзяржаў Бакоў.



Артыкул 5



У мэтах папаўнення нацыянальных архiўных фондаў дакументамi, якiя ўтрымлiваюць iнфармацыю па гiсторыi i культуры народаў Рэспублiкi Беларусь i Рэспублiкi Казахстан, Бакi садзейнiчаюць у выяўленнi i прадастаўленнi адзiн аднаму iх копiй у адпаведнасцi з нацыянальнымi заканадаўствамi дзяржаў Бакоў.



Артыкул 6



Бакi ў адпаведнасцi з нацыянальнымi заканадаўствамi сваiх дзяржаў выкарыстоўваюць архiўныя дакументы для садзейнiчання адзiн аднаму ў выкананнi запытаў сацыяльна-прававога характару грамадзян i арганiзацый дзяржавы Боку, якi просiць аб садзейнiчаннi.



Артыкул 7



Iнфармацыя, атрыманая на аснове гэтага Пагаднення, без пiсьмовай згоды Боку, якi яе прадаставiў, не можа быць выкарыстана ў iншых мэтах, чым у тых, для якiх яна запатрабавалася цi была прадастаўлена.

Iнфармацыя, атрыманая адным Бокам на аснове гэтага Пагаднення ад другога Боку, без папярэдняй пiсьмовай згоды Боку, якi яе прадаставiў, перадачы трэцяму боку не падлягае.



Артыкул 8



Бакi самастойна нясуць выдаткi, якiя ўзнiкаюць у ходзе выканання iмi гэтага Пагаднення, у межах сродкаў, прадугледжаных нацыянальнымi заканадаўствамi Бакоў, калi ў кожным канкрэтным выпадку не будзе ўзгоднены iншы парадак.



Артыкул 9



Гэтае Пагадненне не закранае правоў i абавязацельстваў Бакоў па iншых мiжнародных дагаворах, удзельнiкамi якiх яны з'яўляюцца.



Артыкул 10



Па ўзаемнай згодзе Бакоў у гэтае Пагадненне могуць уносiцца змяненнi i дапаўненнi, якiя афармляюцца асобнымi пратаколамi i з'яўляюцца неад'емнымi часткамi гэтага Пагаднення.



Артыкул 11



У выпадку ўзнiкнення спрэчак i рознагалоссяў пры тлумачэннi i прымяненнi палажэнняў гэтага Пагаднення Бакi вырашаюць iх шляхам кансультацый i перагавораў.



Артыкул 12



Гэтае Пагадненне набывае моц з дня яго падпiсання.

Гэтае Пагадненне дзейнiчае да заканчэння шасцi месяцаў з дня атрымання адным Бокам па дыпламатычных каналах пiсьмовага паведамлення другога Боку аб яго намеры спынiць яго дзеянне.

Спыненне дзеяння гэтага Пагаднення не будзе ўплываць на выкананне Бакамi праектаў i праграм, узгодненых на аснове палажэнняў гэтага Пагаднення i не скончаных на момант спынення яго дзеяння.



Здзейснена ў г. Мiнску 10 чэрвеня 2009 года у двух экзэмплярах, кожны на беларускай, казахскай i рускай мовах, прычым усе тэксты маюць аднолькавую юрыдычную сiлу.

У выпадку ўзнiкнення рознагалоссяў у тлумачэннi палажэнняў гэтага Пагаднення Бакi будуць звяртацца да тэксту на рускай мове.









Предыдущий | Следующий

<<< Содержание

Новости законодательства

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Новости сайта
Новости Беларуси

Полезные ресурсы

Счетчики
Rambler's Top100
TopList