Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Постановления СМ РБ

Постановления других органов Республики Беларусь

Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 15.08.2008 N 1171 "Аб зацвярджэннi плана мерапрыемстваў па ўвекавечанню памяцi народнага пiсьменнiка Беларусi Навуменкi I.Я."

Текст документа с изменениями и дополнениями по состоянию на 10 июля 2009 года

Архив

< Главная страница




Зарегистрировано в НРПА РБ 19 августа 2008 г. N 5/28169







У мэтах увекавечання памяцi народнага пiсьменнiка Беларусi Навуменкi Iвана Якаўлевiча Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзiць план мерапрыемстваў па ўвекавечанню памяцi народнага пiсьменнiка Беларусi Навуменкi I.Я. (прыкладаецца).

Дзяржаўным органам i iншым дзяржаўным арганiзацыям, вызначаным адказнымi за выкананне мерапрыемстваў, забяспечыць iх рэалiзацыю ва ўстаноўленыя тэрмiны.

2. Фiнансаванне мерапрыемстваў па ўвекавечанню памяцi народнага пiсьменнiка Беларусi Навуменкi I.Я. ажыццявiць у межах сродкаў, якiя выдзяляюцца iх выканаўцам з рэспублiканскага i мясцовых бюджэтаў.

3. Дадзеная пастанова ўступае ў сiлу з дня яе афiцыйнага апублiкавання.



Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь С.СIДОРСКI











                                                        ЗАЦВЕРДЖАНА
                                                        Пастанова
                                                        Савета Мiнiстраў
                                                        Рэспублiкi Беларусь
                                                        15.08.2008 N 1171


ПЛАН

МЕРАПРЫЕМСТВАЎ ПА ЎВЕКАВЕЧАННЮ ПАМЯЦI НАРОДНАГА

ПIСЬМЕННIКА БЕЛАРУСI НАВУМЕНКI I.Я.



---------------------------------+-----------------+-----------------------
      Назва мерапрыемстваў       ¦Тэрмiн выканання ¦ Адказныя за выкананне
---------------------------------+-----------------+-----------------------
Стварэнне ў Музеi гiсторыi        студзень 2009 г.  Мiнiстэрства культуры,
беларускай лiтаратуры асобнага    - снежань 2010 г. Саюз пiсьменнiкаў
аддзела "Iван Навуменка - вучоны,                   Беларусi
пiсьменнiк, грамадскi дзеяч"


Распрацоўка i ўнясенне ў Савет      люты 2009 г.    Мiнiстэрства адукацыi
Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ва
ўстаноўленым парадку праекта
нарматыўнага прававога акта аб
заснаваннi стыпендыi iмя
I.Я.Навуменкi на фiлалагiчным
факультэце Беларускага
дзяржаўнага унiверсiтэта


Прысваенне Васiлевiцкай гарадской красавiк 2009 г.  Мiнiстэрства культуры,
бiблiятэцы Рэчыцкага раёна                          Гомельскi аблвыканком
Гомельскай вобласцi iмя
I.Я.Навуменкi


Выпуск паштовай маркi,              люты 2010 г.    Мiнiстэрства сувязi i
прысвечанай творчасцi                               iнфарматызацыi
I.Я.Навуменкi


Правядзенне навуковых чытанняў,     люты 2010 г.,   Нацыянальная акадэмiя
прысвечаных 85-годдзю i 90-годдзю   люты 2015 г.    навук Беларусi, Саюз
з дня нараджэння I.Я.Навуменкi                      пiсьменнiкаў Беларусi


Устанаўленне мемарыяльнай дошкi   лiстапад 2010 г.  Мiнскi гарвыканком
на доме па вулiцы К.Маркса, 36, у
г. Мiнску, дзе ў апошнiя гады жыў
I.Я.Навуменка


Найменаванне адной з вулiц у       снежань 2010 г.  Мiнскi гарвыканком
гонар I.Я.Навуменкi ў г. Мiнску


Падрыхтоўка i выданне збору       студзень 2011 г.  Нацыянальная акадэмiя
твораў I.Я.Навуменкi ў 10 тамах   - снежань 2015 г. навук Беларусi,
                                                    Мiнiстэрства
                                                    iнфармацыi,
                                                    Мiнiстэрства культуры,
                                                    Мiнiстэрства адукацыi,
                                                    Мiнскi гарвыканком


Падрыхтоўка i выданне зборнiка     снежань 2013 г.  Нацыянальная акадэмiя
ўспамiнаў пра I.Я.Навуменку                         навук Беларусi,
                                                    Мiнiстэрства культуры,
                                                    Саюз пiсьменнiкаў
                                                    Беларусi


Стварэнне поўнаметражнага          снежань 2015 г.  Нацыянальная дзяржаўная
дакументальнага фiльма "Iван                        тэлерадыёкампанiя,
Навуменка" на аснове iснуючага                      Нацыянальная акадэмiя
вучэбнага фiльма                                    навук Беларусi
---------------------------------------------------------------------------








Предыдущий | Следующий

<<< Содержание

Новости законодательства

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Новости сайта
Новости Беларуси

Полезные ресурсы

Счетчики
Rambler's Top100
TopList