Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Постановление Министерства культуры Республики Беларусь от 01.11.2007 N 44 "Аб зацвярджэннi Iнструкцыi аб парадку камплектавання музейных фондаў, унутрымузейнага ўлiку, навуковай апрацоўкi i захоўвання музейных прадметаў i музейных калекцый, уключаных у Музейны фонд Рэспублiкi Беларусь, навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў i Палажэння аб фондава-закупачнай камiсii музея"

Текст документа с изменениями и дополнениями по состоянию на 10 июля 2009 года

Архив

< Главная страница

Стр. 2


Страницы: | Стр.1 | Стр.2 | Стр.3 | Стр.4 | Стр.5 | Стр.6 | Стр.7 | Стр.8 | Стр.9 | Стр.10 |



тушкi жывёл - на спецыяльных падвясных ярлыках;

чучалы - на падстаўках, на прэпаратах, якiя заключаны ў слоiкi цi пастаянныя футаралы, звонку слоiка цi футарала;

гербарныя лiсты - на кожным лiсце ўнiзе злева; на гербарных лiстах, сабраных у альбом, - на першым лiсце альбома;

геалагiчныя i палеанталагiчныя ўзоры - непасрэдна на прадметах;

узоры глебы - на сценцы скрынi з маналiтамi цi на бляшанках i каробках з узорамi;

сыпучыя матэрыялы - на ўпакоўцы.



Глава 18

ДАПАМОЖНЫЯ ФОРМЫ ЎНУТРЫМУЗЕЙНАГА ЎЛIКУ



172. Дапаможны ўнутрымузейны ўлiк вядзецца з дапамогай электроннай базы даных, а на перыяд яе фармiравання - з дапамогай улiковых картатэк.

173. Улiковыя картатэкi могуць быць наступных вiдаў:

улiковая - уключае фонды музея ў парадку iх запiсу ў кнiгах паступленняў;

iнвентарная - уключае музейныя прадметы ў парадку iх запiсу ў iнвентарных кнiгах;

тапаграфiчная - фiксуе месцазнаходжанне музейных прадметаў у фондасховiшчах, экспазiцыях;

сiстэматычная (аўтарская, iмянная, прадметная, геаграфiчная, храналагiчная i iншая);

тэматычная - сiстэматызуе музейны збор па розных тэмах;

здатчыкаў (фондастваральнiкаў);

захаванасцi - фiксуе фiзiчны стан музейнага прадмета ў момант яго паступлення i далейшыя яго змены, рэстаўрацыю.

174. Вышэйадзначаныя картатэкi спыняюць сваё iснаванне з моманту ўключэння ўсёй iнфармацыi аб музейных прадметах у базу даных на электронных носьбiтах.



Глава 19

ЗАХОЎВАННЕ МУЗЕЙНЫХ ФОНДАЎ. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI



175. Асноўнымi сховiшчамi музейных прадметаў i музейных калекцый у Рэспублiцы Беларусь з'яўляюцца дзяржаўныя i прыватныя музеi, iншыя ўстановы музейнага тыпу (галерэi, выставачныя залы, заалагiчныя сады, гiстарычныя i археалагiчныя паркi i iншыя).

176. Мэтай музейнага захоўвання з'яўляецца забеспячэнне аптымальных рэжымаў i рацыянальных сiстэм утрымання музейных прадметаў i музейных калекцый у фондасховiшчах, на экспазiцыях, падчас перамяшчэнняў, iх ахова ад разбурэння, захворвання, крадзяжоў, iншых небяспечных абставiн.

177. Галоўная ўмова захоўвання музейных прадметаў i музейных калекцый - гэта належны будынак, забяспечаны сiстэмамi асвятлення, ацяплення, вентыляцыi, кандыцыянiравання, супрацьпажарнай бяспекi, аховы, якi максiмальна адпавядае нормам захоўвання культурных каштоўнасцей.

178. Перамяшчэнне музеяў з памяшканняў, спецыяльна прызначаных для экспазiцый i фондасховiшчаў, у iншыя, не прыстасаваныя для захоўвання музейных прадметаў i музейных калекцый, а таксама выкарыстанне будынка музея (альбо яго часткi), у тым лiку фондасховiшча, не па прамым прызначэннi забараняецца.

179. Прыстасаванне пад фондасховiшчы памяшканняў, якiя знаходзяцца непасрэдна пад дахам, сутарэнняў, якiя не маюць гiдраiзаляцыi, забараняецца.

180. Ахова будынкаў музеяў, экспазiцыйных, выставачных i рэстаўрацыйных памяшканняў можа быць грамадзянскай, пазаведамаснай, мiлiцэйскай i камбiнаванай. Яна ажыццяўляецца па iнструкцыi, якая зацвярджаецца кiраўнiком музея i прадугледжвае забеспячэнне бесперапыннай кругласутачнай аховы музейных прадметаў i музейных калекцый i памяшканняў музея.

181. У дзённы час у музеi павiнна дзейнiчаць спецыяльная служба аховы (наглядчыкi экспазiцыйных i выставачных залаў, пасты аховы i iншыя) у адпаведнасцi з унутрымузейнымi iнструкцыямi, улiчваючы спецыфiку музея.

182. Асоба, адказная за арганiзацыю работы музейных наглядчыкаў, размяркоўвае пасты ўнутранага назiрання памiж iмi па ўзгадненнi з галоўным захавальнiкам або кiраўнiком музея, а таксама захавальнiкамi экспазiцый i часовых выставак i пастаянна кантралюе выкананне наглядчыкамi абавязкаў па ахове музейных прадметаў i музейных калекцый i памяшканняў музея.

183. Дзверы сховiшчаў, экспазiцыйных залаў, а таксама шафы i вiтрыны павiнны мець свой парадкавы нумар, петлi для пломбаў, надзейныя замкi.

184. Першыя экзэмпляры ключоў ад памяшканняў фондасховiшчаў i экспазiцыйных залаў павiнны захоўвацца ў спецыяльным замкнёным сейфе. Ключ ад сейфа захоўваецца ў адказнага дзяжурнага.

185. Выдача ключоў дазваляецца толькi асобам, указаным у спецыяльным распараджэннi кiраўнiка музея.

186. Другiя экзэмпляры ключоў знаходзяцца ў галоўнага захавальнiка або кiраўнiка музея.

Запiсы аб выдачы i вяртаннi ключоў робяцца ў спецыяльным журнале, якi захоўваецца ў дзяжурнага ўнутранай аховы.

187. Вынас пламбiраў i пячатак, ключоў ад памяшканняў музея з будынка музея забараняецца.

188. Кожны адказны захавальнiк павiнен мець асабiсты пламбiр або пячатку са сваiм нумарам або знакам. Перадача пламбiра i пячаткi другой асобе забараняецца.

189. Адкрыццё, закрыццё i апячатванне фондасховiшчаў ажыццяўляецца захавальнiкамi або галоўным захавальнiкам.

190. Накладанне i зняцце пячатак цi пломбаў без прысутнасцi матэрыяльна адказнай асобы забараняецца, за выключэннем асобных выпадкаў, па якiх прымаецца спецыяльнае рашэнне кiраўнiка музея.

191. Наяўнасць экспанатаў i стан экспазiцыйных залаў (у пачатку i ў канцы рабочага дня) павiнны быць зафiксаваны матэрыяльна адказнымi навуковымi супрацоўнiкамi i музейнымi наглядчыкамi ў спецыяльных журналах, складзеных па форме, зацверджанай музеем.

192. Перадача экспазiцыi ад дзённай аховы да начной (пры закрыццi музея), i наадварот (пры адкрыццi), ажыццяўляецца адказным дзяжурным або матэрыяльна адказнай асобай i музейнымi наглядчыкамi (цi спецыяльнай камiсiяй) у адпаведнасцi з унутрымузейнай iнструкцыяй, зацверджанай кiраўнiком музея.

193. Парадак аховы фондасховiшчаў зброi вызначаецца ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

194. Допуск у фондасховiшчы i рэстаўрацыйныя майстэрнi пабочных асоб ажыццяўляецца толькi з дазволу кiраўнiка музея або галоўнага захавальнiка па спецыяльных разавых пропусках, якiя па заканчэннi наведвання застаюцца ў захавальнiка.

195. Галоўны захавальнiк вядзе журнал рэгiстрацыi наведвальнiкаў фондасховiшчаў.

196. Аб усiх выпадках крадзяжу, пашкоджання музейных прадметаў i музейных калекцый кiраўнiк i (або) галоўны захавальнiк музея, яго заснавальнiк абавязаны неадкладна праiнфармаваць Мiнiстэрства культуры.

У выпадках крадзяжу кiраўнiк музея павiнен звярнуцца ў праваахоўныя органы, правесцi ўласнае службовае даследаванне i прадставiць у Мiнiстэрства культуры ўсю неабходную дакументацыю ў залежнасцi ад прычын здарэння: акт здарэння (крадзеж, аварыя, пажар i iншае), якi складаецца ў момант выяўлення i фiксуе абставiны пашкоджання цi страты музейных прадметаў, дакументы аб мерах, прынятых па факце здарэння, заключэнне спецыялiстаў аб мастацкай i гiсторыка-культурнай каштоўнасцi музейных прадметаў, фотаздымкi музейных прадметаў, акты адпаведных службаў (пажарнай iнспекцыi, тэхнiчных службаў i iншых).



Глава 20

АБСТАЛЯВАННЕ ЭКСПАЗIЦЫЙНЫХ ЗАЛАЎ



197. Абсталяванне экспазiцыйных залаў павiнна прадугледжваць стварэнне ўмоў для дэманстрацыi музейных прадметаў, а таксама забяспечваць iх захаванасць ад натуральнага зносу, пашкоджанняў i крадзяжоў.

198. Экспазiцыйны iнвентар робiцца з улiкам габарытаў i вагi экспанатаў i павiнен быць трывалым i ўстойлiвым.

199. Унiкальныя, асаблiва каштоўныя i крохкiя экспанаты, а таксама рарытэтную зброю забараняецца экспанаваць у адкрытым захоўваннi. Вiтрыны i шафы для такiх экспанатаў павiнны быць абсталяваны сiгналiзацыяй.

200. Экспазiцыйная мэбля павiнна размяшчацца ў адносiнах да акна такiм чынам, каб пазбавiць экспанаты ад уздзеяння прамых сонечных прамянёў.

201. Музейнае абсталяванне ўсiх тыпаў у экспазiцыi павiнна быць iзалявана ад пылу.

202. Размяшчэнне экспанатаў паблiзу ацяпляльных прыбораў i вентыляцыйных адтулiн забараняецца.

203. Абсталяванне часовых выставак павiнна быць нейтральным па форме i разлiчаным на шматразовае выкарыстанне для розных катэгорый экспанатаў.



Глава 21

ФОНДАСХОВIШЧЫ I IХ АБСТАЛЯВАННЕ



204. Фондасховiшчы музеяў размяшчаюцца ў спецыяльна абсталяваных сховiшчах з вентыляцыяй, кандыцыянiраваннем i супрацьпажарным абсталяваннем.

205. Плошча фондасховiшчаў вызначаецца з улiкам:

складу музейных фондаў;

ступенi даступнасцi музейных калекцый для працы з iмi (адкрытае захоўванне фондаў цi захоўванне, разлiчанае на азнаямленне i вывучэнне калекцый толькi спецыялiстамi);

штогадовага прыросту калекцый па катэгорыях;

комплекснасцi фондавых памяшканняў.

206. Пры музейных фондасховiшчах мэтазгодна мець наступныя дадатковыя групы памяшканняў:

офiсныя - для працы захавальнiкаў;

для даведачнай дакументацыi;

для работы наведвальнiкаў;

для часовага захоўвання прадметаў;

iзалятар.

207. Музейнае абсталяванне ў фондасховiшчах размяшчаецца такiм чынам, каб дзвярныя i аконныя праёмы заставалiся свабоднымi.

208. Размяшчэнне музейнага абсталявання ў фондасховiшчах павiнна быць на адлегласцi не меней за 10 - 15 см ад сцен i ад падлогi.

209. Музейнае абсталяванне для захоўвання музейных прадметаў i музейных калекцый робiцца з металу або сухога дрэва, апрацаванага антысептычнымi прэпаратамi.

210. Драўлянае абсталяванне падлягае перыядычнаму агляду для своечасовага выяўлення шкоднiкаў драўнiны.

211. Фондасховiшчы музеяў павiнны быць абсталяваны замкамi, апламбiраваны i апячатаны.



Глава 22

РЭЖЫМЫ ЗАХОЎВАННЯ МУЗЕЙНЫХ ПРАДМЕТАЎ I МУЗЕЙНЫХ

КАЛЕКЦЫЙ. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI



212. Рэжымы захоўвання музейных прадметаў i музейных калекцый устанаўлiваюць навукова абгрунтаваныя ўмовы захоўвання, што забяспечваюць доўгатэрмiновае iснаванне музейных прадметаў i музейных калекцый, замаруджваюць натуральныя працэсы старэння матэрыялаў, з якiх яны зроблены.

213. Рэжымы захоўвання музейных прадметаў i музейных калекцый павiнны забяспечваць недапушчэнне:

рэзкага хiстання i парушэння нормаў тэмпературы i вiльготнасцi;

шкоднага ўздзеяння святла або недахопу яго;

забруджвання паветра шкоднымi газамi, сажай, пылам;

уздзеяння бiялагiчных шкоднiкаў;

нядбайнага абыходжання з музейным прадметам, якое вядзе да механiчных пашкоджанняў;

неналежнага захоўвання i выкарыстання гэтых прадметаў;

несвоечасовай рэстаўрацыi прадметаў альбо няякаснага правядзення рэстаўрацыйных мерапрыемстваў.

214. Рэжымамi захоўвання музейных прадметаў i музейных калекцый з'яўляюцца: тэмпературна-вiльготнасны, светлавы, бiялагiчны рэжымы.



Глава 23

ТЭМПЕРАТУРНА-ВIЛЬГОТНАСНЫ РЭЖЫМ



215. З мэтай забеспячэння ўмоў для доўгатэрмiновай захаванасцi музейных прадметаў i музейных калекцый яны павiнны размяшчацца толькi ў будынках, якiя маюць сiстэму кандыцыянiравання. У будынках, якiя не маюць адпаведнага абсталявання, тэмпературна-вiльготнасны рэжым падтрымлiваецца пры дапамозе ацяпляльнай сiстэмы, праветрывання, увiльгатняльнiкаў i асушальнiкаў.

216. Аптымальная тэмпература паветра ў музейных памяшканнях пры комплексным захоўваннi музейных прадметаў з розных матэрыялаў павiнна быць у межах 18 +/- 1 град. C. Аптымальныя ўмовы адноснай вiльготнасцi пры комплексным захоўваннi музейных прадметаў з розных матэрыялаў - 55 +/- 5%.

Неабходная тэмпература пры паасобным захоўваннi:

для металу - +18 - 20 град. C;

шкла, керамiкi, эмалей - +18 - 20 град. C;

каштоўных i паўкаштоўных камянёў - +15 - 18 град. C;

дрэва - +15 - 18 град. C;

тканiны - +15 - 18 град. C;

скуры, пергаменту, футра - +16 - 18 град. C;

косцi, рогу - +14 - 15 град. C;

паперы - +17 - 19 град. C;

жывапiсу - +12 - 18 град. C;

чорна-белых фотаздымкаў - +12 град. C;

каляровых фотаздымкаў - +5 град. C.

Неабходная вiльготнасць пры паасобным захоўваннi:

для металу - 50%;

шкла, эмалi, керамiкi - 55 - 65%;

каштоўных i паўкаштоўных камянёў - 50 - 55%;

дрэва - 50 - 60%;

тканiны - 55 - 60%;

скуры, пергаменту, футра - 50 - 60%;

косцi, рогу - 55 - 65%;

паперы - 50 - 55%;

жывапiсу - 60 - 70%;

чорна-белых фотаздымкаў - 40 - 50%;

каляровых фотаздымкаў - 40 - 50%.

217. Для захоўвання асобных прадметаў археалогii, мiнералаў, каштоўных металаў i камянёў, калекцый з волава, воску, пластылiну i iншых неабходны асобны тэмпературна-вiльготнасны рэжым у адпаведнасцi з правiламi захоўвання азначаных матэрыялаў.

218. Для рэгiстрацыi тэмпературы i вiльготнасцi ў кожным фондасховiшчы i экспазiцыйнай зале неабходна ўсталяваць прыборы для вымярэння тэмпературы i вiльготнасцi (псiхрометры, гiгрометры, тэрмометры i гiгрографы, iншыя).

219. Паказчыкi тэмпературы i вiльготнасцi рэгiструюцца адпаведна з правiламi, прадугледжанымi ўнутрымузейнай iнструкцыяй.

220. Усялякая змена тэмпературна-вiльготнаснага рэжыму ажыццяўляецца паволi i паступова. Пры перамяшчэннi музейных прадметаў з аднаго будынка ў iншы неабходна прадугледзець стварэнне ўмоў, якiя забяспечваюць паступовую аклiматызацыю.



Глава 24

СВЕТЛАВЫ РЭЖЫМ



221. Абсталяванне фондасховiшчаў, экспазiцыйных i выставачных залаў павiнна забяспечыць максiмальна магчымую ахову музейных прадметаў i музейных калекцый ад шкоднага ўздзеяння сонечнага святла. Для гэтага ўсе вокны ў памяшканнях, дзе ўтрымлiваюцца музейныя прадметы, павiнны быць забяспечаны сучасным зацямняльным абсталяваннем (шторамi, жалюзi i iншым).

222. Недапушчальна ўздзеянне прамых сонечных прамянёў на ўсе вiды матэрыялаў, i перш за ўсё на неарганiчныя матэрыялы, а таксама на каштоўныя металы i каштоўныя камянi, мiнералы, вырабы з паперы, жывапiс, графiку i каляровае шкло.

223. Для ўсiх вiдаў графiкi, кнiг, рукапiсных матэрыялаў, фотаздымкаў, тканiн, батанiчных i заалагiчных калекцый, скуры асвятляльнасць музейных памяшканняў павiнна знаходзiцца ў межах 50 - 75 люкс. Для ўсiх астатнiх музейных прадметаў - 75 люкс.

224. Не рэкамендуецца выкарыстанне ў музеях люмiнесцэнтных лямпаў. Найбольш пажадана выкарыстоўваць лямпы напальвання.

225. Пры выкарыстаннi лямпаў напальвання апошнiя павiнны размяшчацца на такой адлегласцi, каб не награваць паверхню музейнага прадмета.



Глава 25

БIЯЛАГIЧНЫ РЭЖЫМ



226. Бiяпашкоджаннi - гэта непажаданыя змены ў характарыстыках матэрыялу, выклiканыя ўздзеяннем жывых арганiзмаў (агентаў бiяпашкоджанняў): мiкраарганiзмаў, насякомых, грызуноў.

Галоўны напрамак у галiне аховы музейных калекцый ад бiяпашкоджанняў - рэгулярныя прафiлактычныя мерапрыемствы.

227. Неабходна своечасова выяўляць ачагi паражэння. Наяўнасць бiялагiчнага пашкоджання цi яго верагоднасць можна канстатаваць на падставе выяўлення як самiх агентаў бiяпашкоджання, так i слядоў iх жыццядзейнасцi. У музейнай практыцы гэта могуць быць як вынiкi былой жыццядзейнасцi розных арганiзмаў да паступлення прадмета ў музейны фонд, так i праявы актыўнага ўздзеяння на яго ў працэсе захоўвання цi экспанавання.

Музейныя прадметы павiнны рэгулярна праглядацца на наяўнасць бiяпашкоджанняў.

228. Асноўны метад барацьбы з бiяпашкоджаннямi - гэта прадухiленне пранiкнення ў фондасховiшчы i музейныя экспазiцыi насякомых, грызуноў, спораў грыбоў; скарачэнне магчымых крынiц iх харчавання; выкананне агульных санiтарна-гiгiенiчных патрабаванняў.

229. Галоўнай умовай прэвентыўных (прафiлактычных) захадаў для выключэння выпадкаў бiяпашкоджанняў з'яўляецца захоўванне рэкамендаванага для музея тэмпературна-вiльготнаснага рэжыму.

Нельга дапускаць рэзкiх змен тэмпературы, бо гэта выклiкае ўтварэнне воднага кандэнсату на паверхнi прадметаў, якi спрыяе прарастанню спор грыбоў (для росту многiм з iх дастаткова вiльгацi, што знаходзiцца ў паветры), а таксама дае неабходную для жыццядзейнасцi ваду некаторым насякомым (цукровая рыбка, прусакi).

230. Новыя паступленнi музейных прадметаў павiнны быць добра ачышчаны ад забруджанняў, пах якiх можа прываблiваць насякомых. Забруджанасць паверхнi музейных прадметаў, абсталявання (нават у выглядзе пылу) стварае спрыяльнае асяроддзе для развiцця мiкраарганiзмаў, якiя выкарыстоўваюць матэрыял як харчовы субстрат цi прадуктамi жыццядзейнасцi псуюць вонкавы выгляд, выклiкаюць працэсы бiякарозii.

231. Новыя паступленнi музейных прадметаў павiнны да змяшчэння ў фондасховiшча накiроўвацца ў спецыяльны iзалятар (iзаляванае памяшканне) i там праходзiць прафiлактычны агляд, абеззаражванне ў выпадку неабходнасцi. Для праверкi на заражанасць шашалем прадметы вытрымлiваюць у iзалятары не менш аднаго летняга сезона (з чэрвеня па жнiвень).

232. Для прадухiлення пранiкнення насякомых у цёплы перыяд года форткi, вокны, вентыляцыйныя адтулiны ў фондасховiшчах i экспазiцыйных залах павiнны быць зацягнуты сеткай з памерамi ячэек дыяметрам не больш за 1 мм.

233. З мэтай абмежавання доступу насякомых да калекцый, асядання пылу з грыбнымi спорамi шафы, вiтрыны ўшчыльняюцца спецыяльнай тканiнаю, абсталёўваюцца дыхальным фiльтрам з такой жа тканiны.

234. Апрацаваныя прадметы для папярэджання рэцыдыву пашкоджання цвiллю цi насякомымi павiнны быць абавязкова змешчаны ва ўмовы адпаведнага тэмпературна-вiльготнаснага рэжыму.

235. Для асобных вiдаў музейных прадметаў праводзяцца спецыфiчныя мерапрыемствы:

235.1. музейныя прадметы з тканiны, адзенне, шкуры жывёл пажадана захоўваць у падвешаным стане, бо паслойнае захоўванне стварае спрыяльныя ўмовы для запаўзання лiчынак скураедаў;

235.2. дываны, габелены, сувоi сукна пракладваюцца газапранiкальнай паперай, перасцеленай слоем паперы, насычанай сумессю газы цi шкiпiнару (1:2), злёгку падсушанай, а затым накручваюцца на драўляны цi металiчны вал;

235.3. для афармлення экспазiцыi, вiтрын, выставак, пры ўпакоўцы неабходна выключаць з лiку дапаможных матэрыялаў тканiны, якiя ўтрымлiваюць воўну. Трэба абмежаваць выкарыстанне матэрыялаў з варсiстаю, рыхлавалакнiстаю, шурпатаю структурай паверхнi як спрыяльных распаўзанню лiчынак скураедаў, прыдатных для адкладкi iх яек;

235.4. неабходна па магчымасцi пазбягаць выязных выставак у вясенне-летнi перыяд, калi адбываецца вылет большасцi насякомых;

235.5. тарцы, месцы сутыкнення драўляных паверхняў музейнага абсталявання павiнны быць абаронены лакафарбавым пакрыццём;

235.6. ад паражэння некаторым вiдам пiльшчыка можа абаранiць выкарыстанне саставаў на аснове буры, борнай кiслаты, водныя растворы якiх досыць эфектыўныя супраць прусакоў, мурашак. Посуд з растворам змяшчаюць у зацiшных месцах;

235.7. адзiн з асноўных спосабаў прафiлактыкi пашкоджанняў моллю, некаторымi iншымi насякомымi - выкарыстанне рэпелентаў - рэчываў, якiя маюць уласцiвасць адганяць насякомых. Аднак выкарыстанне iх найбольш мэтазгодна ў выпадках, калi непажадана выкарыстанне iнсектыцыдных прэпаратаў (на экспазiцыi, у працоўным памяшканнi);

235.8. для адпалохвання грызуноў i некаторых насякомых можа эфектыўна выкарыстоўвацца ультрагук. З гэтай мэтай карыстаюцца спецыяльнымi прыборамi, у тым лiку бытавымi;

235.9. для прадухiлення з'яўлення ў музейных будынках галубоў, гнёзды якiх з'яўляюцца крынiцай заражэння памяшкання моллю, скураедамi, абмяжоўваецца доступ да магчымых месцаў гнездавання цi выкарыстоўваюцца спецыяльныя сiстэмы для дахаў, заснаваныя на прапусканнi па правадах слабага электрычнага току;

235.10. пры азеляненнi тэрыторыi, прылеглай да музейных будынкаў, неабходна абмяжоўваць выкарыстанне раслiн з сямейства ружакветных (верабiна, глог, шыпшына, спiрэя), а таксама парасонавых (сныць), кветкi якiх прываблiваюць жукоў-скураедаў у перыяд лёту, павышаюць iх канцэнтрацыю паблiзу музея;

235.11. прылеглыя да тэрыторыi музея часткi паркавай, лясной, азеляняльнай зоны павiнны рэгулярна ачышчацца ад сухастою як адной з крынiц заражэння дрэваразбуральнымi насякомымi.

236. Мерапрыемствы па знiшчэннi агентаў бiяпашкоджанняў у музейных будынках i памяшканнях павiнны ажыццяўляцца толькi вопытнымi, з веданнем спецыфiкi працы, спецыялiстамi.



Глава 26

СУПРАЦЬПАЖАРНЫ РЭЖЫМ ЗАХОЎВАННЯ МУЗЕЙНЫХ ПРАДМЕТАЎ

I МУЗЕЙНЫХ КАЛЕКЦЫЙ



237. Для папярэджання пажараў неабходна выконваць усе правiлы супрацьпажарнага рэжыму ў музеi, у тым лiку:

ажыццявiць вогнестойкую прапiтку драўляных перакрыццяў;

забяспечыць правiльнае размяшчэнне абсталявання;

забяспечыць наяўнасць i належны стан супрацьпажарнага iнвентару, сiстэм аўтаматычнага пажаратушэння i сiгналiзацыi;

праводзiць пастаянны кантроль за станам электрасетак.

238. У фондасховiшчах павiнны быць пазначаны шафы i вiтрыны, у якiх знаходзяцца музейныя прадметы, якiя падлягаюць першачарговай эвакуацыi ў экстрэмальных умовах.



Глава 27

КОМПЛЕКСНАЕ ЗАХОЎВАННЕ МУЗЕЙНЫХ ПРАДМЕТАЎ

I МУЗЕЙНЫХ КАЛЕКЦЫЙ



239. Пры немагчымасцi забяспечыць паасобнае захоўванне музейных прадметаў i музейных калекцый з розных матэрыялаў дапускаецца iх комплекснае захоўванне.

240. У сховiшчах комплекснага захоўвання дапушчальная вiльготнасць не павiнна перавышаць 50 - 65%.

241. Усе матэрыялы, якiя не пераносяць святла (тканiны, папера, кнiгi, фотаматэрыялы, творы з выкарыстаннем нетрывалых фарбаў), павiнны быць размешчаны ў спецыяльным абсталяваннi, якое перашкаджае пранiкненню святла.

242. У выпадку знiжэння цi павышэння дапушчальнага ўзроўню вiльготнасцi пры комплексным захаваннi неабходна выкарыстоўваць сродкi агульнага яе павышэння цi панiжэння, якiя звычайна ўжываюцца музеямi.

243. Пры захоўваннi комплексаў матэрыялаў, напрыклад геалагiчных i батанiчных груп i iншых, аддаецца перавага складаючым матэрыялам (глебавым, заалагiчным, батанiчным i iншым). Як у экспазiцыi, так i ў фондах такiя матэрыялы павiнны знаходзiцца ў вiтрынах (шафах), якiя герметычна зачыняюцца.



Глава 28

ПААСОБНАЕ ЗАХОЎВАННЕ МУЗЕЙНЫХ ПРАДМЕТАЎ З ПАПЕРЫ

(ДАКУМЕНТАЛЬНЫ ФОНД, РЭДКIЯ КНIГI, РУКАПIСЫ)



244. Пры арганiзацыi захоўвання музейных прадметаў на папяровай аснове неабходна ўлiчваць, што папера разбураецца пад уздзеяннем святла, а таксама ад страты вiльгацi. Забараняецца:

захоўваць музейныя прадметы з паперы i на папяровай аснове ў адкрытым выглядзе на сталах, палiцах, стэлажах;

перагiнаць азначаныя матэрыялы (акрамя карт, якiя замацаваны мяккай тканiнай, асобных архiўных дакументаў, якiя маюць натуральныя перагiны), скручваць ix;

прымацоўваць кнопкамi цi цвiкамi графiчныя лiсты, загiнаць аўтарскiя палi цi адразаць ix;

прыклейваць графiчныя лiсты цалкам на кардон альбо прыклейваць пашпарт непасрэдна на палi малюнка цi гравюры;

выкарыстоўваць клей альбо клейкую стужку фабрычнай вытворчасцi непасрэдна для замацавання твораў графiкi.

245. У мэтах прадухiлення ўздзеяння святла i пылу матэрыялы з паперы павiнны захоўвацца ў шчыльна зачыненых шафах з палiцамi i шуфлядкамi, якiя лёгка выцягваюцца.

246. Дакументы малых памераў захоўваюцца ў канвертах з паперы цi папках. Кожная папка, канверт павiнны мець вопiс дакументаў.

247. Рукапiсныя кнiгi (на пергаменце i на паперы), старадрукаваныя кнiгi захоўваюцца ў спецыяльных шафах, папках, каробках, якiя забяспечваюць ix абарону ад святла i пылу.

248. Скруткi захоўваюцца ў спецыяльных папках гарызантальна альбо накручанымi на адпаведны валiк i ў футарале.

249. Расклееныя часткi скруткаў захоўваюцца ў папках не болей за 50 - 60 лiстоў у кожнай. Расклейка скруткаў дазваляецца толькi ў выпадку надзвычайнай неабходнасцi пасля нумарацыi склееных лiстоў.

250. Праца з рукапiснымi i старадрукаванымi кнiгамi праводзiцца на месцах, абсталяваных сталамi цi пюпiтрамi.

251. Памяшканнi, у якix экспануюцца прадметы дадзенай групы матэрыялаў, неабходна абараняць ад прамых сонечных прамянёў, яркага дзённага святла i скразнякоў.



Глава 29

ПААСОБНАЕ ЗАХОЎВАННЕ МУЗЕЙНЫХ ПРАДМЕТАЎ

З ТКАНIНЫ, СКУРЫ, КОСЦI



252. Тканiны павiнны захоўвацца асобна паводле матэрыялаў (шоўк, воўна, баваўнянапапяровыя тканiны) у глухiх шафах, гардэробах, камодах, куфрах, скрынях. Выключэнне адносна асобнага захоўвання складаюць комплексы з розных матэрыялаў, якiя мэтазгодна трымаць у адной шафе.

253. Захоўваць тканiны неабходна без перагiнаў i перакладваць мiкалентнай паперай.

254. Касцюмы i верхняе адзенне захоўваюцца ў шафах на плечыках адпаведна крою адзення.

255. Галаўныя ўборы захоўваюцца на драўляных, кардонных балванках цi балванках з арганiчнага шкла, а пры ix адсутнасцi галаўныя ўборы шчыльна набiваюцца мiкалентнай паперай, каб не страцiлi сваёй формы. Мэтазгодна захоўваць галаўныя ўборы ў шафах i ў асобных для кожнага кардонных альбо фанерных футаралах.

256. Шпалеры i дываны захоўваюцца накатанымi на вал дыяметрам да 10 см вонкавым бокам унутр. Вал павiнен мець на тарцах кружалы дыяметрам да 15 см для апоры ў ляжачым выглядзе, пры размяшчэннi валоў з дыванамi на кранштэйнах яны робяцца без кружала. Памер вала павiнен быць даўжэйшым за шырыню дывана на 25 - 30 см. Вал з накатанымi дыванамi цi шпалерамi абкладваецца тоўстай паперай альбо баваўнянай тканiнай i абвязваецца.

Зверху на вал накатваецца папяровы альбо баваўняны чахол.

257. Сцягi неабходна захоўваць накручанымi на дрэўка ў чахлах. Выключэнне складаюць сцягi, выявы i надпiсы на якiх зроблены фарбамi. Ix мэтазгодна захоўваць гарызантальна на палiцах у разгорнутым выглядзе.

258. Прадметы з залатым, срэбным, жамчужным i iншым рэльефным шыццём i з футравымi ўпрыгожаннямi захоўваюцца асобна ад iншых музейных прадметаў i музейных калекцый. Кожны прадмет перакладваецца паперай, памiж iмi наладжваюць пракладку з байкi цi некалькiх пластоў мiкалентнай паперы.

259. Шафы, камоды, куфры i скрынi, у якiх захоўваецца тканiна, неабходна сiстэматычна праветрываць, чысцiць i абцiраць.

260. Пазбаўленне тканiн ад пылу робiцца з перасцярогай ад пашкоджанняў i пад наглядам рэстаўратараў.

261. Вырабы са скуры захоўваюцца ў шафах, пры вытворчасцi якiх не ўжывaлicя драўлянастружкавыя плiты.

262. Адзенне са скуры захоўваецца на плечыках з ватнымi пракладкамi.

263. Галаўныя ўборы i абутак са скуры кладуцца ў асобныя скрынкi на балванках адпаведнай формы.

264. Плоскiя прадметы перакладаюцца паперай або тканiнай.

265. Музейныя прадметы з косцi захоўваюцца ў зашклёных шафах, якiя перасцерагаюць ад пранiкнення пылу, у светлых памяшканнях.

266. Мiнiяцюры на слановай косцi, якiя намаляваны акварэллю, захоўваюцца пад шклом у аправе цi ў акантоўцы, што пазбаўляе ix ад прамога ўздзеяння святла i ахоўвае фарбы.

267. Забараняецца выкарыстоўваць вiльготныя анучы для выцiрання пылу на прадметах з косцi. З мiнiяцюр пыл выводзiцца выключна мастаком-рэстаўратарам.



Глава 30

ПААСОБНАЕ ЗАХОЎВАННЕ МУЗЕЙНЫХ ПРАДМЕТАЎ З ДРЭВА



268. Драўляная скульптура, куфэркi вялiкiх памераў, праснiцы i аналагiчныя прадметы захоўваюцца на стэлажах альбо на палiцах, якiя пакрыты лiнолеумам цi пластыкам.

269. Драўляная разьба, рэшткi будаўнiчага дэкору, драўляныя алтарныя брамы i iншыя буйныя прадметы захоўваюцца развешанымi на стэндах або спецыяльных кантэйнерах.

270. Прадметы з дрэва: начынне, посуд, лялькi, мэбля, рамы карцiн i iншае захоўваюцца ў шафах, на стэлажах, якiя адпавядаюць iх памерам.

271. Транспартныя сродкi (з дрэва i комплексу матэрыялаў) захоўваюцца на калодках.

272. Рэшткi прадметаў, якiя адвалiлiся пры перамяшчэннi цi iншым уздзеяннi на мэблю, мацуюцца на месца з поўнай атрыбуцыяй для далейшай працы рэстаўратараў.

273. Пазбаўленне ад пылу драўляных предметаў, у тым лiку палiраваных, з разьбою, пазалотаю, палiхромным роспiсам, ажыццяўляецца мяккiм флейцам, якi абгортваецца марляю, пры адначасовым выкарыстаннi пыласоса.

274. Скразное праветрыванне памяшканняў, дзе захоўваюцца прадметы з дрэва, з'яўляецца недапушчальным.



Глава 31

ПААСОБНАЕ ЗАХОЎВАННЕ МУЗЕЙНЫХ ПРАДМЕТАЎ З КЕРАМIКI,

ШКЛА, ВАПНЯКУ, МАРМУРУ, ГIПСУ



275. Прадметы невялiкiх памераў з керамiкi, шкла, вапняку, гiпсу, мармуру i iншых падобных матэрыялаў (у тым лiку скульптура) захоўваюцца на палiцах у зашклёных шафах. Палiцы павiнны быць выраблены з дрэва.

276. Фарфоравыя, фаянсавыя i керамiчныя талеркi i мiскi вялiкiх памераў неабходна захоўваць вертыкальна ў спецыяльных драўляных "грабеньчыках".

277. Некалькi плоскiх прадметаў дапускаецца ставiць адзiн на адзiн, але не болей шасцi, перакладаючы iх мяккай паперай, складзенай у некалькi радоў, фланэллю, каб пазбегнуць пашкоджання палiвы цi роспiсу.

278. Нельга памiж прадметамi з керамiкi i шкла ставiць прадметы з iншых матэрыялаў (напрыклад, з металу).

279. Вялiкiя рэчы з непалiванага фарфору ("бiсквiту") i керамiкi захоўваюцца пад каўпакамi цi чахламi з тоўстай тканiны на стэлажах альбо падстаўках.

280. Порыстая керамiка без палiвы патрабуе асаблiва дакладнай абароны ад пылу i вiльгацi.

281. Шкло нельга мыць вадою (яна спрыяе вымыванню солей, якiя ўваходзяць у яго склад), яго неабходна апрацоўваць рэктыфiкаваным спiртам. Працаваць са шклом трэба ў пальчатках з тканiны.



Глава 32

ПААСОБНАЕ ЗАХОЎВАННЕ МУЗЕЙНЫХ ПРАДМЕТАЎ З МЕТАЛУ



282. Нумiзматыка (манеты, медалi, ордэны, жэтоны, значкi i iншае) захоўваюцца ў шафах, абсталяваных плоскiмi скрынямi-латкамi, якiя выцягваюцца. Прыкладная вышыня скрынi 3 - 5 см. На кожны латок кладзецца этыкетка з абазначэннем колькасцi манет.

283. Дапушчальна захоўванне плоскiх прадметаў нумiзматыкi ў спецыяльных канвертах, зробленых з тоўстай паперы. Канверты ставяцца вертыкальна ў скрынi адпаведных памераў. Дадзеныя аб прадмеце пазначаюцца на вонкавым баку.

284. Гадзiннiкi, кандэлябры, настольныя ўпрыгожаннi пры захоўваннi па-за шафамi павiнны знаходзiцца пад каўпакамi.

285. Шафы, у якiх захоўваюцца прадметы з каляровых i чорных металаў, павiнны быць выраблены з лiставых парод дрэва.

286. Пры рабоце з металiчнымi прадметамi ўжываюцца нiцяныя пальчаткi.

287. Металiчныя прадметы, якiя захоўваюцца на адкрытых палiцах, закрываюцца ад пылу тканiнай цi мiкалентнай паперай.

288. Металiчныя прадметы нельга мыць вадой. Яны падлягаюць ачыстцы спецыяльнымi растворамi, якая праводзiцца музейнымi кансерватарамi-рэстаўратарамi.



Глава 33

ПААСОБНАЕ ЗАХОЎВАННЕ АЎДЫЁВIЗУАЛЬНЫХ МАТЭРЫЯЛАЎ



289. Негатывы, якiя толькi што набыты музеем, падлягаюць абавязковай прамыўцы ў праточнай вадзе ад рэштак гiпасульфiту.

290. Негатывы i дыяпазiтывы захоўваюцца ў металiчных шафах i звычайных каробках альбо з гнёздамi, кожны - у асобным канверце з тоўстай паперы тыпу крафт цi з калькi.

291. Каробкi з негатывамi кладуцца вертыкальна на палiцах шафаў, i на ix вонкавым баку ўказваецца нумар захоўвання i анатацыя.

292. Негатывы малых памераў, у тым лiку на стужцы, захоўваюцца ў канвертах.

293. Ролiкавыя стужкi малога фармату рэжуцца па колькасцi кадраў i ўкладаюцца ў канверты. Пры вялiкай колькасцi азначаных негатываў iх пажадана захоўваць у жалезных шафах са скрынямi тыпу каталожных. Нельга дакранацца да эмульсii негатыву.

294. У дыяпазiтывах эмульсiйны бок трэба ахоўваць з выкарыстаннем шкла. Абодва шкельцы па краях клеяцца паперай цi тканiнай. Стужкавыя дыяпазiтывы ахоўваюцца шклом з двух бакоў.

295. Пазiтывы захоўваюцца ў папяровых пакетах адпаведных памераў (не болей за 10 у адным).

296. Альбомы з пазiтывамi захоўваюцца вертыкальна i асобна ад iншых пазiтываў.

297. Для наклейвання фотаадбiткаў нельга выкарыстоўваць канцылярскi клей.

298. Старыя фотаадбiткi манцiруюцца i захоўваюцца як творы графiкi.

299. Стан захаванасцi фотаматэрыялаў аглядаецца раз у два гады.

300. Пашкоджаныя фотаадбiткi i негатывы захоўваюцца асобна.

301. Кiнастужкi захоўваюцца ў жалезных стандартных каробках, стужкi з гуказапiсамi - у спецыяльных кардонных каробках.

302. Вiдэастужкi, CD, DVD захоўваюцца ў пластмасавай упакоўцы. У рабоце выкарыстоўваюцца копii.

303. Грампласцiнкi захоўваюцца ў iндывiдуальных канвертах, у шафах - вертыкальна. Палiцы шафаў падзяляюцца перагародкамi, у якiх могуць знаходзiцца да 12 пласцiнак.

304. Магнiтныя стужкi захоўваюцца ў асабiстай упакоўцы i ў спецыяльна зробленых кардонных каробках вертыкальна на драўляных стэлажах.

305. Паблiзу ад сховiшча магнiтных i вiдэастужак забараняецца размяшчаць апараты, якiя ствараюць магнiтнае поле.



Глава 34

ПААСОБНАЕ ЗАХОЎВАННЕ ГЕОЛАГА-МIНЕРАЛАГIЧНЫХ МАТЭРЫЯЛАЎ



306. Да прадметаў, якiя звязаны з вывучэннем зямной кары, адносяцца:

мiнералы i горныя пароды;

геалагiчныя i палеанталагiчныя аб'екты;

матэрыялы з глебы.

307. У склад прадметаў групы мiнералаў i горных парод уваходзяць:

разнастайныя калекцыi (сiстэматычныя, рэгiянальныя, геахiмiчныя i iншыя);

асобныя мiнеральныя аб'екты (штуфы, пробы, эталоны i iншае);

вырабы i паўфабрыкаты.

308. Асноўным патрабаваннем да захоўвання мiнералаў i горных парод з'яўляецца прадухiленне рэзкiх змен тэмпературы, ахоўванне ад вiльгацi i пылу.

309. Адбiткi раслiн, насякомых, рыб i iншых арганiзмаў захоўваюць у ваце ў каробках (скрынях).

310. Маналiты глебы кладуцца ў спецыяльныя скрынi, якiя ставяцца да сцен пад вуглом, а пробы глеб, якiя вылучаны для хiмiчнага аналiзу, - у шкляныя cлoiкi закаркаванымi.



Глава 35

ПААСОБНАЕ ЗАХОЎВАННЕ БАТАНIЧНЫХ МАТЭРЫЯЛАЎ



311. Асноўнымi вiдамi батанiчных калекцый i матэрыялаў з'яўляюцца гербарыi, батанiчныя групы, вадкасныя прэпараты i ўзоры драўляных парод.

312. Раслiны павiнны быць добра засушаны.

313. Захоўваць гербарыi неабходна ў папках i закрытых шафах. У закрытых шафах таксама захоўваюцца бiягрупы, вадкасныя прэпараты i ўзоры драўляных парод.

314. Найлепш класцi папкi з гербарыямi ў скрынi з накрыўкамi, якiя герметызуюцца лiпкiмi стужкамi. У такiх выпадках скрынi магчыма захоўваць i на стэлажах.



Глава 36

ПААСОБНАЕ ЗАХОЎВАННЕ ЗААЛАГIЧНЫХ МАТЭРЫЯЛАЎ



315. Па кансервацыi заалагiчныя матэрыялы падзяляюцца на дзве групы: вадкасныя прэпараты, якiя захоўваюцца ў кансервуючых вадкасцях (спiрт, фармалiн), да ix належаць рыбы, земнаводныя, паўзуны, дробныя млекакормячыя i iншыя, i сухiя аб'екты - чучалы, шкуркi i тушкi, шкiлеты i чарапы, яйкi i гнёзды птушак, калекцыi бесхрыбетных жывёл.

316. Шкуркi пушных звяроў захоўваюцца ў шафах у падвешаным выглядзе.

317. Для захоўвання набiтых тушак птушак i млекакормячых ужываюцца спецыяльныя куфры. У ix жа могуць захоўвацца невялiкiя чарапы.

Выкарыстоўваюцца два вiды куфраў:

куфры з верхняй накрыўкай, якая герметычна зачыняецца (для тушак буйных млекакормячых (лiсiца i больш вялiкiя жывёлы) i набiтых тушак буйных птушак (арлы, жоравы i iншыя);

куфры з дзверцамi па баках i скрынямi-латкамi, якiя выцягваюцца.

318. Вадкасныя прэпараты адчувальныя да святла, таму ix лепш захоўваць у глухiх шафах.

319. Аб'екты, якiя зафiксаваны ў спiрце цi фармалiне, захоўваюцца ў шкляных слоiках закаркаванымi.

320. Паталагiчныя i мiкраскапiчныя прэпараты захоўваюцца ў скрынках з гнёздамi i пад шклом альбо на планшэтах адпаведных памераў з ячэйкамi пад шкло.

321. Губкi, кiшачнаполасцевыя, асобныя шматшчацiнкавыя чарвякi, малюскi, мшанкi, плечаногiя, членiстаногiя, мнаганожкi, iглacкypыя захоўваюцца толькi ў спiрце-рэктыфiкаце (72 - 75 град.) без наяўнасцi дабаўкi кiслот i завiсей. Кopкi слоiкаў шчыльна абмотваюцца лiпкiмi стужкамi. Аб'екты павiнны знаходзiцца цалкам у вадкасцi.

322. Для захоўвання энтамалагiчных калекцый выкарыстоўваюцца спецыяльныя шафы, якiя шчыльна зачыняюцца, i скрынi, якiя выцягваюцца.



Глава 37

ПААСОБНАЕ ЗАХОЎВАННЕ АНТРАПАЛАГIЧНЫХ КАЛЕКЦЫЙ



323. Антрапалагiчныя калекцыi складаюцца з чалавечых костак, што знойдзены падчас археалагiчных даследаванняў, невялiкiх збораў узораў валасоў, гiпсавых злепкаў, чарапоў, масак i iншых.

324. Чарапы неабходна захоўваць у шафах, на палiцах i пакрываць тканiнай. Найбольш каштоўныя ў навуковых адносiнах i крохкiя чарапы лепш захоўваць у асобных скрынях альбо глыбокiх латках накрытымi.

325. Дробныя косткi ступняў i кiсцей лепш захоўваць у асобных скрынках.

326. Зборы валасоў прамываюцца эфiрам i захоўваюцца ў шкляных прабiрках, якiя шчыльна закаркоўваюцца ватай.



Глава 38

УПАКОЎКА I ТРАНСПАРЦIРОЎКА МУЗЕЙНЫХ ПРАДМЕТАЎ

I МУЗЕЙНЫХ КАЛЕКЦЫЙ. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI



327. Музейныя прадметы, якiя падлягаюць транспарцiроўцы, павiнны быць дакладна агледжаны рэстаўрацыйным саветам, калi ён iснуе, цi спецыяльнай камiсiяй, у склад якой уваходзяць галоўны захавальнiк i захавальнiкi фондаў, навуковыя супрацоўнiкi, мастак. Склад камiсii прызначаецца кiраўнiком музея.

328. Упакоўка павiнна забяспечваць iзаляванасць музейных прадметаў ад знешнiх атмасферных уздзеянняў i ix абарону ад механiчных пашкоджанняў.

329. Для найбольш каштоўных, унiкальных музейных прадметаў, а таксама для прадметаў, якiя знаходзяцца ў нездавальняючым стане, павiнна выкарыстоўвацца спецыяльная ўпаковачная тара з улiкам асаблiвасцей кожнага музейнага прадмета.

330. Забараняецца:

упакоўка музейных прадметаў з розных матэрыялаў i рознай вагi ў адну скрыню;

упакоўка музейных прадметаў у мяккую тару.

331. Упакоўка музейных прадметаў павiнна ажыццяўляцца квалiфiкаваным работнiкам музея пад наглядам галоўнага захавальнiка фондаў i адказнага супрацоўнiка.

332. У кожную ўпаковачную скрыню кладзецца адзiн экзэмпляр вопiсу музейных прадметаў, якiя знаходзяцца ў ёй, падпiсаны галоўным захавальнiкам фондаў, адказным захавальнiкам, рэстаўратарам i спецыялiстам, якi ажыццяўляе ўпакоўку, а таксама суправаджальнай асобай.

333. Прыёмка музейных прадметаў праводзiцца групай спецыялiстаў прымаючай арганiзацыi па даручэннi яе кiраўнiка ў прысутнасцi прадстаўнiка музея, якi адпраўляў груз.

334. Музейныя прадметы, якiя знаходзяцца ў скрынях, дакладна аглядаюцца. Пры неабходнасцi да ix прымаюцца меры па рэстаўрацыi цi кансервацыi. Вынiкi прыёмкi афармляюцца актам.

335. Калi падчас транспарцiроўкi прадметы атрымалi пашкоджаннi, аб гэтым iнфармуецца музей, якi ix адпраўляў, прымаюцца меры па пакрыццi страт у адпаведнасцi з дагаворам i заканадаўствам.

336. Перавозка музейных прадметаў аўтатранспартам павiнна ажыццяўляцца толькi ў крытых аўтафургонах.

337. У выпадку перавозкi музейных прадметаў пры тэмпературы нiжэй за 0 град. C скрынi з музейнымi прадметамi адкрываюцца не раней чым праз суткi iх знаходжання ў закрытых памяшканнях.

338. Упаковачная тара павiнна надзейна баранiць музейныя прадметы ад магчымых пашкоджанняў i быць дастаткова зручнай.

339. Нельга вырабляць упаковачную тару з матэрыялаў, якiя пашкоджаны мiкраарганiзмамi.

340. Скрынi для ўпакоўкi твораў графiкi павiнны мець усярэдзiне рэйкi, у якiя гэтыя творы ставяцца, i мяккiя пракладкi для кожнай рамы.

341. Карцiны вялiкiх памераў могуць перавозiцца накручанымi на валы.



Глава 39

УПАКОЎКА ТВОРАЎ СТАНКОВАГА ЖЫВАПIСУ



342. Творы станковага жывапiсу на палатне групуюцца па скрынях адпаведных памераў. Пажадана, каб вага скрынi з музейнымi прадметамi не была большай за 100 кг.

343. Творы жывапiсу могуць пакавацца як разам з рамамi, так i без iх.

344. Зашклёныя карцiны перад упакоўкай дэмантуюцца, памiж шклом i рамамi закладваюцца ўпаковачныя мяккiя матэрыялы, якiя адпавядаюць памеру карцiны. Пасля гэтага карцiна зноў афармляецца ў раму.

345. Усе музейныя прадметы станковага жывапiсу перад упакоўкай абгортваюцца крафтам цi белай паперай, а да гэтага - фланэллю.

346. Карцiны, якiя накiроўваюцца за межы рэспублiкi, падчас упакоўкi змяшчаюцца ў супрацьвiльгасныя чахлы цi канверты, краi якiх заклейваюцца.

347. Карцiны кладуцца ў скрыню шчыльна парамi адной жывапiснай паверхняй да другой. Iх фарбаваны слой папярэдне абгортваецца мiкалентнай цi папяроснай паперай i перакладваецца фланэллю. Потым абедзве карцiны абгортваюцца паперай цi крафтам.

348. Усе iснуючыя ў скрынях пустоты запаўняюцца амартызацыйнымi матэрыяламi (паперай, паралонам цi пенапластам).

349. Карцiны вялiкага фармату пры транспарцiроўцы здымаюцца з падрамнiка i накручваюцца на вал. Гэтая аперацыя павiнна праходзiць толькi ў прысутнасцi вопытнага рэстаўратара.

Краi палотнаў, якiя накатаны на вал, не павiнны даходзiць да кружала на 5 - 10 см з кожнага боку. Вал з накатанымi карцiнамi абгортваецца рулоннай паперай, потым сiнтэтычным матэрыялам i месцiцца ў спецыяльнай скрынi. Транспарцiруецца скрыня ў гарызантальным стане.

350. Карцiны невялiкага габарыту розных памераў кладуцца ў скрынi на спецыяльна зробленыя для гэтага драўляныя рамкi, якiя накладаюцца адна на адну.

Перад упакоўкай карцiны падбiраюцца па памерах i кладуцца ў скрынi фарбаваным слоем унiз гарызантальна, прысоўваюцца да аднаго з вуглоў скрынi. Вуглы ляпных цi разных рам абкладаюцца паралонавымi альбо ватнымi падушкамi.

351. Скрынi з творамi станковага жывапiсу транспарцiруюцца так, каб запакаваныя карцiны незалежна ад спосабу iх укладкi (гарызантальна цi вертыкальна) абавязкова знаходзiлiся ў вертыкальным стане.



Глава 40

УПАКОЎКА ТЭМПЕРНАГА ЖЫВАПIСУ



352. Перад упакоўкай творы тэмпернага жывапiсу групуюцца па памерах, адпаведна якiм робiцца тара для транспарцiроўкi.

353. Вага ўпаковачнай скрынi з музейнымi прадметамi не павiнна перавышаць 80 кг.

354. Усе музейныя прадметы абгортваюцца белай фланэллю. Фарбаваны слой папярэдне закрываецца васковай калькаю, мiкалентнай цi папяроснай паперай.

355. Творы тэмпернага жывапiсу невялiкiх памераў кладуцца ў скрыню гарызантальна i парна (фарбаванымi слаямi адзiн да аднаго). Памiж слаямi на вуглах кладуцца накладкi з мяккiх матэрыялаў. На дно скрынi месцiцца паралон альбо гафрыраваная папера. Пустоты памiж сценкамi скрынi i тарцамi твораў набiваюцца скруткамi скамечанай паперы.

356. Творы тэмпернага жывапiсу вялiкiх памераў пакуюцца не болей аднаго-двух у скрыню, замацоўваюцца амартызацыйнымi пракладкамi. Жывапiсныя слаi месцяцца адзiн да аднаго праз мяккiя пракладкi. У месцах сутыкнення твораў з умацаваннямi пракладаюцца падушкi.

357. Творы тэмпернага жывапiсу з пашкоджанай асновай пакуюцца ў асобныя скрынi. Яны кладуцца жывапiсным слоем унiз на мяккiя пракладкi i шчыльна прыцiскаюцца да ix абгорнутымi ў паперу брускамi, якiя кладуцца ўздоўж валокнаў дошкi па лiнii яе найбольшага прагiну. Брусок мацуецца да бакавых сценак скрынi. Памiж сценкамi скрынi i краямi дошкi месцяцца амартызацыйныя пракладкi з гафрыраванага кардону цi iншыя пракладкi, якiя забяспечваюць захаванасць твораў ад пашкоджанняў.

358. Упакоўка абразоў з унiкальнымi аправамi павiнна ажыццяўляцца толькi пад кiраўнiцтвам вопытнага рэстаўратара.

359. Абразы невялiкiх памераў перад упакоўкай у скрыню месцяць у асобныя касеты.



Глава 41

УПАКОЎКА ТВОРАЎ ГРАФIКI



360. Акварэлi, малюнкi i гравюры пакуюцца ў скрынi ў папках, у якiх яны захоўваюцца ў фондах музея.

361. Папкi падзяляюцца на групы па памерах, абгортваюцца ў паперу, кладуцца ў вiльгаценепранiкальныя падвойныя пакеты i потым гарызантальна ў скрынi. На дно скрынi месцiцца пракладка з пенапласту. Усе пустоты ў скрынi запаўняюцца ўпаковачным матэрыялам.

362. Творы графiкi павiнны ўпакоўвацца манцiраванымi ў паспарту, але асобна ад шкла i рам. Перад упакоўкай шкло неабходна заклеiць цэлым лiстом паперы цi марляй альбо шырокiмi палоскамi лiпкай сiнтэтычнай стужкi.

363. Творы графiкi ў старой, мастацкай цi аўтарскай манцiроўцы не падлягаюць пры ўпакоўцы дэмантажу.

364. Транспарцiроўка пастэлей i малюнкаў вугалем дапушчальна толькi ў выключных выпадках у зашклёным выглядзе. Скрынi з зашклёнай пастэллю транспарцiруюцца ў вертыкальным стане.



Глава 42

УПАКОЎКА СКУЛЬПТУРЫ



365. Разборныя часткi скульптуры пакуюцца асобна.

366. Перад упакоўкай кожны прадмет абгортваецца паперай, якая мацуецца вяроўкай i месцiцца ў чахол з белай тканiны. Выкарыстанне глянцавай i парафiнiраванай паперы забараняецца.

367. Скульптура (акрамя гiпсу) сярэднiх i вялiкiх памераў надзейна мацуецца ў скрынi ў залежнасцi ад iндывiдуальных асаблiвасцей (планкамi з мяккiмi пракладкамi, упорамi з дошак). Пустоты запаўняюцца ўпаковачнымi матэрыяламi.

368. Скульптуры з мармуру пакуюцца па адной у скрыню. У выпадку ўпакоўкi дзвюх скульптур у адну скрыню яны памiж сабой раздзяляюцца надзейнай сценкай i добра замацоўваюцца.



Глава 43

УПАКОЎКА ТВОРАЎ ДЭКАРАТЫЎНА-ПРЫКЛАДНОГА МАСТАЦТВА



369. Пры ўпакоўцы твораў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва кожны з iх абгортваецца тонкай паперай, потым ватаю, жгутом з лiгнiну, зноў паперай i перавязваецца. Кожная дэталь абгортваецца асобна.

370. Пры ўпакоўцы найбольш крохкiх твораў разам з абгортваннем мяккiмi матэрыяламi ix трэба размяшчаць у невялiкiх скрынях з фанеры цi кардону, а потым - у агульную скрыню.

371. Надзвычай каштоўныя i крохкiя творы абгортваюцца ў паперу i пакуюцца кожны цi ў спецыяльны футарал, якi зроблены па ix форме, цi ў iндывiдуальныя кардонныя, а потым у фанерныя скрынi.

372. Фанерныя скрынкi цi футаралы з творамi пакуюцца ў агульную скрыню, i пустоты шчыльна набiваюцца ўпаковачнымi матэрыяламi.

373. Скрынi для ўпакоўкi тканiн павiнны быць забяспечаны засцерагальнай унутранай накрыўкай i здымнымi палiцамi, на якiя кладуцца тканiны. Яны пакуюцца ў скрыню без залiшнiх згiнаў i перакладаюцца паперай.

374. Папярэдне тканiны змяшчаюцца ў вiльгацеўстойлiвыя пакеты.

375. Дываны i шпалеры (габелены) перад транспарцiроўкай перакладаюцца двума слаямi паперы i накручваюцца на вал ворсам унутр.

376. Асобныя разборныя дэталi мэблi пры ўпакоўцы здымаюцца i месцяцца ў скрынi разам з асноўнымi.

377. Музейныя прадметы з металу ўпакоўваюцца аналагiчна прадметам з керамiкi i шкла.











Дадатак 1

да Iнструкцыi аб

парадку камплектавання

музейных фондаў,

унутрымузейнага ўлiку,

навуковай апрацоўкi i

захоўвання музейных

прадметаў i музейных

калекцый, уключаных

у Музейны фонд

Рэспублiкi Беларусь,

навукова-дапаможных i

сыравiнных матэрыялаў



     __________________________________________________________
                           (назва музея)


                                         ЗАЦВЯРДЖАЮ
                                         Кiраўнiк музея ____________
                                         "__" ____________ 20__ г.
                                                Пячатка музея
                             АКТ N ____
    прыёму музейных прадметаў на матэрыяльна адказнае захоўванне
                     "__" _____________ 20__ г.


     Дадзены акт склалi:
галоўны захавальнiк ________________________________________________


Страницы: | Стр.1 | Стр.2 | Стр.3 | Стр.4 | Стр.5 | Стр.6 | Стр.7 | Стр.8 | Стр.9 | Стр.10 |




< Главная страница

Новости законодательства

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Новости сайта
Новости Беларуси

Полезные ресурсы

Счетчики
Rambler's Top100
TopList