Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Постановление Министерства культуры Республики Беларусь от 05.05.2007 N 17 "Аб рэспублiканскiм фестывалi народнай творчасцi ветэранскiх калектываў "Не старэюць душой ветэраны"

Текст документа с изменениями и дополнениями по состоянию на 10 июля 2009 года

Архив

< Главная страница




Зарегистрировано в НРПА РБ 29 мая 2007 г. N 8/16529







На падставе Рэспублiканскай комплекснай праграмы сацыяльнай падтрымкi пажылых людзей, ветэранаў i асоб, пацярпеўшых ад вынiкаў войн, на 2006 - 2010 гады, зацверджанай пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 19 снежня 2005 г. N 1488, i ў адпаведнасцi з Палажэннем аб парадку арганiзацыi i правядзення фестываляў на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь, фiнансуемых з рэспублiканскага i (цi) мясцовых бюджэтаў, зацверджаным пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 18 красавiка 2006 г. N 521, Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Правесцi з мая 2007 года па май 2008 года IХ рэспублiканскi фестываль народнай творчасцi ветэранскiх калектываў "Не старэюць душой ветэраны".

2. Зацвердзiць:

прыкладзенае Палажэнне аб рэспублiканскiм фестывалi народнай творчасцi ветэранскiх калектываў "Не старэюць душой ветэраны";

склад арганiзацыйнага камiтэта IX рэспублiканскага фестывалю народнай творчасцi ветэранскiх калектываў "Не старэюць душой ветэраны" згодна з дадаткам да дадзенай пастановы.



Мiнiстр У.Ф.МАТВЕЙЧУК





УЗГОДНЕНА                   УЗГОДНЕНА
Старшыня                    Старшыня
Брэсцкага абласнога         Вiцебскага абласнога
выканаўчага камiтэта        выканаўчага камiтэта
К.А.Сумар                   У.П.Андрэйчанка
07.05.2007                  15.05.2007


УЗГОДНЕНА                   УЗГОДНЕНА
Старшыня                    Старшыня
Гродзенскага абласнога      Гомельскага абласнога
выканаўчага камiтэта        выканаўчага камiтэта
У.Я.Саўчанка                А.С.Якабсон
07.05.2007                  05.05.2007


УЗГОДНЕНА                   УЗГОДНЕНА
Старшыня                    Старшыня
Мiнскага абласнога          Магiлёўскага абласнога
выканаўчага камiтэта        выканаўчага камiтэта
М.Ф.Дамашкевiч              Б.В.Батура
07.05.2007                  07.05.2007


УЗГОДНЕНА                   УЗГОДНЕНА
Старшыня                    Старшыня Федэрацыi
Мiнскага гарадскога         прафсаюзаў Беларусi
выканаўчага камiтэта        Л.П.Козiк
М.Я.Паўлаў                  29.03.2007
03.05.2007


УЗГОДНЕНА
Старшыня
Беларускага грамадскага
аб'яднання ветэранаў
А.М.Новiкаў
28.03.2007










Дадатак

да пастановы

Мiнiстэрства культуры

Рэспублiкi Беларусь

05.05.2007 N 17



СКЛАД

АРГАНIЗАЦЫЙНАГА КАМIТЭТА IX РЭСПУБЛIКАНСКАГА ФЕСТЫВАЛЮ

НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦI ВЕТЭРАНСКIХ КАЛЕКТЫВАЎ

"НЕ СТАРЭЮЦЬ ДУШОЙ ВЕТЭРАНЫ"



Новiкаў             - старшыня Рэспублiканскага савета
Анатоль Мiкалаевiч    Беларускага грамадскага аб'яднання
                      ветэранаў, старшыня аргкамiтэта
                      (з яго згоды)


Гедройц             - намеснiк Мiнiстра культуры Рэспублiкi
Валерый Карлавiч      Беларусь, сустаршыня аргкамiтэта


Кароль              - намеснiк Мiнiстра працы i сацыяльнай
Валер'ян Васiльевiч   абароны Рэспублiкi Беларусь, сустаршыня
                      аргкамiтэта (з яго згоды)


Мiкша               - намеснiк Старшынi Федэрацыi прафсаюзаў
Аляксандр Сяргеевiч   Беларусi, сустаршыня аргкамiтэта
                      (з яго згоды)


Барсукоў            - дырэктар установы "Рэспублiканскi Палац
Яўген Сяргеевiч       культуры ветэранаў" (з яго згоды)


Беланоўскi          - старшыня Мiнскага гарадскога аб'яднання
Мiкалай               прафсаюзаў (з яго згоды)
Аляксандравiч


Жамойцiна           - старшыня камiтэта па працы i сацыяльнай
Наталля               абароне Мiнгарвыканкома (з яе згоды)
Уладзiславаўна


Захарэвiч           - актрыса дзяржаўнай установы "Нацыянальны
Марыя Георгiеўна      акадэмiчны тэатр iмя Янкi Купалы",
                      народная артыстка Беларусi, лаўрэат
                      Дзяржаўнай прэмii Рэспублiкi Беларусь


Нагiбiн             - намеснiк начальнiка ўпраўлення сацыяльнай
Iван Пятровiч         падтрымкi ветэранаў i iнвалiдаў
                      Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны
                      Рэспублiкi Беларусь (з яго згоды)


Рэўтовiч            - прафесар установы адукацыi "Беларускi
Яўген Мiкалаевiч      дзяржаўны унiверсiтэт культуры i
                      мастацтваў", заслужаны дзеяч мастацтваў
                      Рэспублiкi Беларусь


Суша                - загадчык аддзела культурна-масавай работы
Анатоль Мiкалаевiч    апарату Савета Федэрацыi прафсаюзаў
                      Беларусi (з яго згоды)


Чэрнiк              - начальнiк упраўлення ўстаноў культуры i
Васiль Мечыслававiч   народнай творчасцi Мiнiстэрства культуры
                      Рэспублiкi Беларусь










                                               ЗАЦВЕРДЖАНА
                                               Пастанова
                                               Мiнiстэрства культуры
                                               Рэспублiкi Беларусь
                                               05.05.2007 N 17


ПАЛАЖЭННЕ

АБ РЭСПУБЛIКАНСКIМ ФЕСТЫВАЛI НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦI

ВЕТЭРАНСКIХ КАЛЕКТЫВАЎ "НЕ СТАРЭЮЦЬ ДУШОЙ ВЕТЭРАНЫ"



1. Дадзенае Палажэнне ўстанаўлiвае агульны парадак арганiзацыi, падрыхтоўкi i правядзення рэспублiканскага фестывалю народнай творчасцi ветэранскiх калектываў "Не старэюць душой ветэраны" (далей - фестываль).

2. Фестываль праводзiцца Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь, абласнымi (Мiнскiм гарадскiм) выканаўчымi камiтэтамi, Федэрацыяй прафсаюзаў Беларусi, Беларускiм грамадскiм аб'яднаннем ветэранаў (далей - арганiзатары фестывалю).

3. Фестываль праводзiцца ў мэтах героiка-патрыятычнага выхавання насельнiцтва, далейшага развiцця i папулярызацыi традыцый аматарскай мастацкай творчасцi, арганiзацыi вольнага часу ветэранаў, павышэння мастацкага ўзроўню, выканальнiцкага майстэрства i сцэнiчнай культуры аматарскiх ветэранскiх калектываў мастацкай творчасцi, узбагачэння iх рэпертуару лепшымi ўзорамi айчыннай i сусветнай мастацкай культуры.

4. Фестываль мае статус рэспублiканскага i прадугледжвае ўдзел творчых дэлегацый усiх (цi большасцi) абласцей i г.Мiнска з магчымым запрашэннем замежных удзельнiкаў.

5. Перыядычнасць правядзення фестывалю - адзiн раз у два гады. Канкрэтныя тэрмiны яго правядзення вызначаюцца арганiзатарамi фестывалю.

6. Фестываль мае сваю сiмволiку.

7. Кiраўнiцтва падрыхтоўкай i правядзеннем фестывалю ажыццяўляе арганiзацыйны камiтэт фестывалю (далей - аргкамiтэт), якi фармiруецца з прадстаўнiкоў дзяржаўных органаў (са згоды iх кiраўнiкоў) i зацiкаўленых арганiзацый, якiя прымаюць удзел у правядзеннi фестывалю.

8. Аргкамiтэт:

8.1. уносiць на разгляд Мiнiстэрства культуры прапановы па каштарысе выдаткаў на арганiзацыю i правядзенне фестывалю, умовах правядзення фестывалю i вiдах заахвочвання ўдзельнiкаў фестывальных мерапрыемстваў;

8.2. разглядае i зацвярджае:

склад рэжысёрска-пастановачнай групы;

склад журы фестывалю, якое фармiруецца з лiку вiдных дзеячаў культуры i мастацтва;

спiс удзельнiкаў фестывалю;

праграму правядзення фестывалю;

фестывальную сiмволiку, узоры ўзнагарод, iншую атрыбутыку ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку;

план мерапрыемстваў па падрыхтоўцы i правядзеннi фестывалю;

8.3. вызначае вiды i формы iнфармацыйна-рэкламнай падтрымкi фестывалю;

8.4. вырашае iншыя пытаннi, звязаныя з падрыхтоўкай i правядзеннем фестывалю.

9. Рэжысёрска-пастановачная група:

9.1. уносiць на разгляд аргкамiтэта прапановы па стварэннi агульнай канцэпцыi правядзення фестывалю;

9.2. распрацоўвае сцэнарыi фестывальных мерапрыемстваў;

9.3. праводзiць рэжысёрска-пастановачныя i рэпетыцыйныя работы.

10. Праграма фестывалю прадугледжвае канцэртныя выступленнi ветэранскiх аматарскiх калектываў мастацкай творчасцi, тэатралiзаваныя дзеяннi, конкурсныя выступленнi ветэранскiх аматарскiх калектываў мастацкай творчасцi, правядзенне тэарэтычна-практычных пасяджэнняў па пытаннях развiцця аматарскага мастацтва i ветэранскай мастацкай творчасцi, дэманстрацыю iншых вiдаў i напрамкаў творчай дзейнасцi, якiя не супярэчаць мэтам i задачам фестывалю.

11. Да ўдзелу ў фестывалi запрашаюцца ветэранскiя аматарскiя калектывы мастацкай творчасцi i асобныя выканаўцы не маладзей за 50 год.

12. Фестываль праводзiцца ў некалькi этапаў:

адкрыццё фестывалю;

абласныя (г.Мiнска) агляды-конкурсы ветэранскiх аматарскiх калектываў мастацкай творчасцi i асобных выканаўцаў;

заключныя мерапрыемствы фестывалю.

13. У адкрыццi фестывалю прымаюць удзел ветэранскiя аматарскiя калектывы мастацкай творчасцi i асобныя выканаўцы па запрашэннi аргкамiтэта.

14. Абласныя (г.Мiнска) агляды-конкурсы ветэранскiх аматарскiх калектываў мастацкай творчасцi i асобных выканаўцаў праводзяцца ў наступных намiнацыях:

вакальна-харавое мастацтва;

музычна-iнструментальнае мастацтва;

харэаграфiчнае мастацтва;

тэатральнае мастацтва.

15. Конкурсныя выступленнi ветэранскiх аматарскiх калектываў мастацкай творчасцi i асобных выканаўцаў на абласных (г.Мiнска) аглядах-конкурсах ацэньвае журы фестывалю па наступных крытэрыях:

выканальнiцкае майстэрства;

раскрыццё музычна-вобразнага зместу i рэжысура конкурснай праграмы;

сцэнiчная культура;

наяўнасць у конкурснай праграме твораў беларускай тэматыкi.

16. Па вынiках конкурсных выступленняў на абласных (г.Мiнска) аглядах-конкурсах ветэранскiх аматарскiх калектываў мастацкай творчасцi i асобных выканаўцаў журы фестывалю вызначае пераможцаў у кожнай намiнацыi агляду-конкурсу.

17. У заключных мерапрыемствах фестывалю прымаюць удзел ветэранскiя аматарскiя калектывы мастацкай творчасцi i iндывiдуальныя выканаўцы, якiя прадстаўляюць творчыя дэлегацыi ад кожнай вобласцi i г.Мiнска.

18. Склад творчай дэлегацыi заключных мерапрыемстваў фестывалю фармiруецца сумесна ўпраўленнем культуры абласнога (Мiнскага гарадскога) выканаўчага камiтэта, саветам абласнога (Мiнскага гарадскога) аб'яднання Федэрацыi прафсаюзаў Беларусi i абласным (Мiнскiм гарадскiм) саветам Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў.

19. У склад творчай дэлегацыi заключных мерапрыемстваў фестывалю ад вобласцi ўваходзяць адзiн ветэранскi аматарскi калектыў мастацкай творчасцi, не больш двух iндывiдуальных выканаўцаў, кiраўнiк дэлегацыi, суправаджаючыя асобы.

20. Агульная колькасць творчай дэлегацыi заключных мерапрыемстваў фестывалю ад кожнай вобласцi не павiнна перавышаць 40 чалавек разам з вадзiцелямi транспартных сродкаў.

21. У склад творчай дэлегацыi заключных мерапрыемстваў фестывалю ад г.Мiнска ўваходзяць тры ветэранскiя аматарскiя калектывы мастацкай творчасцi, не больш трох iндывiдуальных выканаўцаў, кiраўнiк дэлегацыi, суправаджаючыя асобы.

22. Агульная колькасць творчай дэлегацыi заключных мерапрыемстваў фестывалю ад г.Мiнска не павiнна перавышаць 120 чалавек разам з вадзiцелямi транспартных сродкаў.

23. Для ўдзелу ў заключных мерапрыемствах фестывалю саветамi абласных (Мiнскага гарадскога) аб'яднанняў Федэрацыi прафсаюзаў Беларусi дасылаюцца заяўкi, узгодненыя з упраўленнямi культуры абласных (Мiнскага гарадскога) выканаўчых камiтэтаў i абласнымi (Мiнскiм гарадскiм) саветамi Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў, у тэрмiн, вызначаны аргкамiтэтам, на адрас установы "Рэспублiканскi Палац культуры ветэранаў".

24. Заяўка змяшчае поўную назву ветэранскага аматарскага калектыву мастацкай творчасцi (з указаннем адраса, тэлефона, факса), прозвiшча, iмя, iмя па бацьку iндывiдуальнага выканаўцы, колькасны склад творчай дэлегацыi (з вадзiцелямi транспартных сродкаў), у тым лiку мужчын, жанчын.

25. Да заяўкi дадаюцца:

поўны спiс удзельнiкаў творчай дэлегацыi (указваюцца прозвiшча, iмя, iмя па бацьку кiраўнiка творчай дэлегацыi, кiраўнiка калектыву мастацкай творчасцi, удзельнiкаў калектыву мастацкай творчасцi, iндывiдуальных выканаўцаў, суправаджаючых асоб);

поўны спiс твораў конкурснай i канцэртнай праграмы (з указаннем часу гучання кожнага твора);

творчая iнфармацыя аб калектыве мастацкай творчасцi i яго кiраўнiку, iндывiдуальным выканаўцы;

каляровае фота калектыву мастацкай творчасцi не менш за 10 x 15 см;

аўдыё- i вiдэазапiсы канцэртных выступленняў ветэранскага аматарскага калектыву мастацкай творчасцi i iндывiдуальнага выканаўцы на лiчбавых носьбiтах (пры iх наяўнасцi).

26. Склад удзельнiкаў заключных мерапрыемстваў фестывалю вызначаецца аргкамiтэтам пасля папярэдняга разгляду дасланых заявак на падставе дадзенага Палажэння i пацвярджаецца афiцыйным запрашэннем аргкамiтэта.

27. Удзельнiкi фестывалю прымаюць удзел ва ўсiх фестывальных мерапрыемствах.

28. Працягласць канцэртных выступленняў вызначае рэжысёрска-пастановачная група фестывалю.

29. Удзельнiкам заключных мерапрыемстваў фестывалю i пераможцам конкурсных выступленняў на абласных (г.Мiнска) аглядах-конкурсах ветэранскiх аматарскiх калектываў мастацкай творчасцi i асобных выканаўцаў ўручаюцца спецыяльныя дыпломы, памятныя падарункi.

30. Фiнансаванне падрыхтоўкi i правядзення мерапрыемстваў фестывалю ажыццяўляецца за кошт сродкаў арганiзатараў фестывалю ў адпаведнасцi з заканадаўствам.









Предыдущий | Следующий

<<< Содержание

Новости законодательства

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Новости сайта
Новости Беларуси

Полезные ресурсы

Счетчики
Rambler's Top100
TopList