Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Постановления СМ РБ

Постановления других органов Республики Беларусь

Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 23.04.2007 N 512 "Аб рэспублiканскiм фестывалi нацыянальных культур"

Текст документа с изменениями и дополнениями по состоянию на 10 июля 2009 года

Архив

< Главная страница




Зарегистрировано в НРПА РБ 25 апреля 2007 г. N 5/25089







У мэтах яднання народаў Рэспублiкi Беларусь, развiцця мiжнацыянальнага сяброўства, адраджэння культурных традыцый нацыянальных супольнасцей, адлюстравання культурнай разнастайнасцi беларускага грамадства Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Правесцi на працягу 2007 - 2008 гадоў VII Рэспублiканскi фестываль нацыянальных культур.

2. Зацвердзiць прыкладзеныя:

Палажэнне аб Рэспублiканскiм фестывалi нацыянальных культур;

склад арганiзацыйнага камiтэта па падрыхтоўцы i правядзенню VII Рэспублiканскага фестывалю нацыянальных культур.

3. Арганiзацыйнаму камiтэту па падрыхтоўцы i правядзенню VII Рэспублiканскага фестывалю нацыянальных культур распрацаваць i зацвердзiць план асноўных мерапрыемстваў дадзенага фестывалю, прадугледзеўшы iх арганiзацыйна-фiнансавае забеспячэнне, шырокую прапаганду развiцця мiжнацыянальнага сяброўства i культурных традыцый нацыянальных супольнасцей Рэспублiкi Беларусь.

4. Рэспублiканскiм органам дзяржаўнага кiравання, мясцовым выканаўчым i распарадчым органам аказваць арганiзацыйнаму камiтэту па падрыхтоўцы i правядзенню VII Рэспублiканскага фестывалю нацыянальных культур усебаковае садзейнiчанне ў рэалiзацыi запланаваных мерапрыемстваў дадзенага фестывалю.



Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь С.СIДОРСКI











                                                 ЗАЦВЕРДЖАНА
                                                 Пастанова
                                                 Савета Мiнiстраў
                                                 Рэспублiкi Беларусь
                                                 23.04.2007 N 512


ПАЛАЖЭННЕ

АБ РЭСПУБЛIКАНСКIМ ФЕСТЫВАЛI НАЦЫЯНАЛЬНЫХ КУЛЬТУР



1. Рэспублiканскi фестываль нацыянальных культур (далей - фестываль) праводзiцца ў некалькi тураў на працягу двух гадоў з мая 2007 г. па чэрвень 2008 г. i ўключае мерапрыемствы i праграмы грамадскiх аб'яднанняў грамадзян, якiя адносяць сябе да нацыянальных меншасцей (далей - нацыянальныя грамадскiя аб'яднаннi), у раёнах, гарадах, абласцях, заключныя мерапрыемствы ў г.Гродна.

2. Мэтай фестывалю з'яўляецца яднанне народаў Рэспублiкi Беларусь, развiццё мiжнацыянальнага сяброўства, адраджэнне культурных традыцый нацыянальных супольнасцей, адлюстраванне культурнай разнастайнасцi беларускага грамадства.

3. Для ажыццяўлення кiраўнiцтва падрыхтоўкай i правядзеннем фестывалю ствараецца арганiзацыйны камiтэт (далей - аргкамiтэт), у склад якога ўваходзяць прадстаўнiкi органаў дзяржаўнага кiравання, грамадскiх аб'яднанняў, арганiзацый культуры i мастацтва.

4. Фестываль арганiзуецца Мiнiстэрствам культуры, Упаўнаважаным па справах рэлiгiй i нацыянальнасцей, Мiнiстэрствам адукацыi, Мiнiстэрствам iнфармацыi, дзяржаўнай установай "Рэспублiканскi цэнтр нацыянальных культур", аблвыканкомамi, Мiнскiм i Гродзенскiм гарвыканкомамi.

5. Каардынацыю работы па арганiзацыi падрыхтоўкi i правядзення фестывалю ажыццяўляе Мiнiстэрства культуры, якое фармiруе i зацвярджае склад рэспублiканскага журы, рэжысёрска-пастановачнай групы i дырэкцыi фестывалю.

6. Адкрыццё фестывалю адбудзецца ў г.Мiнску ў маi 2007 г. i будзе прымеркавана да Сусветнага дня культурнай разнастайнасцi ў iмя дыялогу i развiцця.

Сцэнарый цырымонii адкрыцця i закрыцця фестывалю зацвярджае Мiнiстэрства культуры.

7. Раённыя i гарадскiя туры фестывалю праводзяцца з мая па кастрычнiк 2007 г. у мэтах адбору лепшых удзельнiкаў на абласныя i Мiнскi гарадскi туры.

Абласныя i Мiнскi гарадскi туры фестывалю праводзяцца з лiстапада 2007 г. па студзень 2008 г. згодна з графiкам, якi зацвярджаецца Мiнiстэрствам культуры. Падчас гэтых тураў рэспублiканскiм журы ажыццяўляецца адбор калектываў мастацкай творчасцi i асобных выканаўцаў для ўдзелу ў заключных мерапрыемствах фестывалю.

8. Заключныя мерапрыемствы фестывалю праводзяцца ў чэрвенi 2008 г. у г.Гродна i ажыццяўляюцца дырэкцыяй фестывалю, Гродзенскiм аблвыканкомам i Гродзенскiм гарвыканкомам, якi сваiм рашэннем зацвярджае склад рэжысёрска-пастановачнай групы эпiзодаў заключных мерапрыемстваў i прадстаўляе на разгляд аргкамiтэта праекты праграмы, каштарыс, эскiзы мастацкага афармлення i iншыя дакументы.

9. Аблвыканкомы, Мiнскi гарвыканком ствараюць рабочыя групы, якiя па ўзгадненню з Мiнiстэрствам культуры вызначаюць парадак i тэрмiн правядзення рэгiянальных фестываляў, аказваюць практычную дапамогу ўдзельнiкам фестывалю ў рэалiзацыi запланаваных мерапрыемстваў.

10. У фестывалi прымаюць удзел самадзейныя калектывы мастацкай творчасцi i асобныя выканаўцы нацыянальных грамадскiх аб'яднанняў, арганiзацый культуры i адукацыi, якiя маюць у сваiм рэпертуары творы нацыянальных культур, народныя майстры, установы адукацыi, бiблiятэкi з фондамi дакументаў розных народаў, выдавецкiя арганiзацыi, сродкi масавай iнфармацыi, у тым лiку друкаваныя выданнi нацыянальных грамадскiх аб'яднанняў, а таксама арганiзацыi грамадскага харчавання з нацыянальнымi кухнямi.

У якасцi гасцей у мерапрыемствах адкрыцця i закрыцця фестывалю могуць прымаць удзел прафесiйныя калектывы мастацкай творчасцi i iндывiдуальныя выканаўцы Рэспублiкi Беларусь i этнiчнай радзiмы ўдзельнiкаў нацыянальных грамадскiх аб'яднанняў.

11. Нацыянальныя грамадскiя аб'яднаннi на добраахвотнай аснове могуць аказваць арганiзацыйна-метадычную, фiнансавую i iншую дапамогу ўдзельнiкам фестывалю па рэалiзацыi мерапрыемстваў, прымаць удзел у распрацоўцы канцэпцыi праграмы фестывалю i аздаблення нацыянальнага падворка.

12. Кiраўнiкi нацыянальных грамадскiх аб'яднанняў узначальваюць творчыя нацыянальныя дэлегацыi i прымаюць удзел у заключных мерапрыемствах фестывалю.

13. Фiнансаванне правядзення абласных, Мiнскага гарадскога, раённых i гарадскiх тураў фестывалю, а таксама паслуг для перавозкi творчых дэлегацый для ўдзелу ў фестывалi, уключаючы транспартнае абслугоўванне iх на працягу правядзення заключных мерапрыемстваў фестывалю ў г.Гродна, ажыццяўляецца за кошт сродкаў аблвыканкомаў, раённых i гарадскiх выканкомаў, грамадскiх нацыянальных аб'яднанняў, арганiзацый культуры, адукацыi i iншых арганiзацый, якiя ўдзельнiчаюць у фестывалi.

14. Па рашэнню рэспублiканскага журы на заключных мерапрыемствах фестывалю дыпломам лаўрэата фестывалю ўзнагароджваюцца лепшыя калектывы мастацкай творчасцi i асобныя выканаўцы.

Асноўнымi крытэрыямi ў вызначэннi калектываў i асобных выканаўцаў для прадстаўлення iх да ўзнагароджання дыпломам лаўрэата з'яўляюцца:

адметнае ўвасабленне нацыянальнага каларыту супольнасцi;

выканальнiцкае майстэрства;

высокамастацкае афармленне мерапрыемстваў фестывалю, сцэнiчных пляцовак i нацыянальных падворкаў.

Рэспублiканскае журы можа вызначаць асобныя тэматычныя намiнацыi i адпаведнае ўзнагароджанне пераможцаў у гэтых намiнацыях.

15. Мiнiстэрства культуры вызначае сярод удзельнiкаў фестывалю калектывы мастацкай творчасцi, iндывiдуальных выканаўцаў, дзеячаў культуры i мастацтва, якiя паказалi высокае выканальнiцкае майстэрства на мерапрыемствах фестывалю, для прадстаўлення iх да розных вiдаў заахвочвання i арганiзоўвае iх узнагароджанне.

16. Упаўнаважаны па справах рэлiгiй i нацыянальнасцей засноўвае спецыяльныя прызы, арганiзоўвае ўзнагароджанне гэтымi прызамi i каштоўнымi падарункамi ўдзельнiкаў i арганiзатараў фестывальных мерапрыемстваў за эфектыўную дапамогу ў ажыццяўленнi статутнай дзейнасцi нацыянальных грамадскiх аб'яднанняў, значны ўклад у справу захавання мiжнацыянальнай згоды ў Рэспублiцы Беларусь.

17. Мiнiстэрства адукацыi вызначае лепшыя ўстановы адукацыi, якiя паказалi высокiя вынiкi ў выхаваннi дзяцей i падлеткаў нацыянальна-культурных аб'яднанняў, арганiзуе iх узнагароджанне на заключных мерапрыемствах фестывалю.

18. Мiнiстэрства iнфармацыi забяспечвае асвятленне мерапрыемстваў фестывалю на ўсiх этапах яго правядзення i ў межах сваёй кампетенцыi вызначае i ўзнагароджвае лепшыя выданнi нацыянальных грамадскiх аб'яднанняў i iх аўтараў на заключных мерапрыемствах фестывалю.

19. Аблвыканкомы, Мiнскi гарвыканком самастойна вызначаюць формы заахвочвання ўдзельнiкаў раённых, гарадскiх, абласных i Мiнскага гарадскога тураў фестывалю i прымаюць рашэннi па iх узнагароджанню.

20. Падзякай арганiзатараў фестывалю адзначаюцца прадстаўнiкi органаў дзяржаўнага кiравання i арганiзацый, якiя ўнеслi значны ўклад у рэалiзацыю фестывальных мерапрыемстваў на розных узроўнях i забяспечылi падтрымку iх удзельнiкаў.

21. Фiнансаванне фестывалю ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з заканадаўствам.











                                                 ЗАЦВЕРДЖАНА
                                                 Пастанова
                                                 Савета Мiнiстраў
                                                 Рэспублiкi Беларусь
                                                 23.04.2007 N 512


СКЛАД АРГАНIЗАЦЫЙНАГА КАМIТЭТА ПА ПАДРЫХТОЎЦЫ I ПРАВЯДЗЕННЮ

VII РЭСПУБЛIКАНСКАГА ФЕСТЫВАЛЮ НАЦЫЯНАЛЬНЫХ КУЛЬТУР



Косiнец              - Намеснiк Прэм'ер-мiнiстра Рэспублiкi
Аляксандр Мiкалаевiч   Беларусь (старшыня арганiзацыйнага камiтэта)


Матвейчук            - Мiнiстр культуры (намеснiк старшынi
Уладзiмiр Фёдаравiч    арганiзацыйнага камiтэта)


Бiрукова             - намеснiк старшынi Гродзенскага
Марыя Мiхайлаўна       аблвыканкома (намеснiк старшынi
                       арганiзацыйнага камiтэта)


Ананiч               - першы намеснiк Мiнiстра iнфармацыi
Лiлiя Станiславаўна


Антоненка            - старшыня Гродзенскага гарвыканкома
Аляксандр Iльiч


Гуляка               - Упаўнаважаны па справах рэлiгiй
Леанiд Паўлавiч        i нацыянальнасцей


Валько               - старшыня савета кiраўнiкоў
Антанiна Мiкалаеўна    нацыянальна-культурных аб'яднанняў пры
                       дзяржаўнай установе "Рэспублiканскi цэнтр
                       нацыянальных культур"


Егiазаран            - старшыня кансультатыўнага мiжэтнiчнага
Георгiй Анушаванавiч   савета пры Упаўнаважаным па справах рэлiгiй
                       i нацыянальнасцей


Кавалёва             - намеснiк Мiнiстра адукацыi
Таццяна Мiкалаеўна


Сiвалобава           - начальнiк упраўлення сацыяльна-культурнай
Алена Аляксандраўна    сферы Апарату Савета Мiнiстраў
                       Рэспублiкi Беларусь


Чэрнiк               - начальнiк упраўлення ўстаноў культуры i
Васiлiй Мечаслававiч   народнай творчасцi Мiнiстэрства культуры








Предыдущий | Следующий

<<< Содержание

Новости законодательства

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Новости сайта
Новости Беларуси

Полезные ресурсы

Счетчики
Rambler's Top100
TopList