Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Постановления СМ РБ

Постановления других органов Республики Беларусь

Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 10.06.2006 N 733 "Аб зацвярджэннi Палажэння аб парадку прысваення музеям статусу "народны", перыядычнага пацвярджэння i пазбаўлення iх гэтага статусу"

Текст документа с изменениями и дополнениями по состоянию на 10 июля 2009 года

Архив

< Главная страница




Зарегистрировано в НРПА РБ 14 июня 2006 г. N 5/22436







У адпаведнасцi з пунктам 2 артыкула 17 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 12 снежня 2005 года "Аб музеях i Музейным фондзе Рэспублiкi Беларусь" Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзiць прыкладзенае Палажэнне аб парадку прысваення музеям статусу "народны", перыядычнага пацвярджэння i пазбаўлення iх гэтага статусу.

2. Устанавiць, што па рашэнню кiраўнiцтва юрыдычнай асобы, у склад якой уваходзiць музей са статусам "народны", для ажыццяўлення музейнай дзейнасцi ў структуру дадзенага музея ўводзяцца адна або больш штатных адзiнак.

3. Дадзеная пастанова ўступае ў сiлу з 23 чэрвеня 2006 г.



Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь С.СIДОРСКI











                                                 ЗАЦВЕРДЖАНА
                                                 Пастанова
                                                 Савета Мiнiстраў
                                                 Рэспублiкi Беларусь
                                                 10.06.2006 N 733


ПАЛАЖЭННЕ

АБ ПАРАДКУ ПРЫСВАЕННЯ МУЗЕЯМ СТАТУСУ "НАРОДНЫ",

ПЕРЫЯДЫЧНАГА ПАЦВЯРДЖЭННЯ I ПАЗБАЎЛЕННЯ IХ ГЭТАГА СТАТУСУ



1. Дадзенае Палажэнне распрацавана ў адпаведнасцi з Законам Рэспублiкi Беларусь ад 12 снежня 2005 года "Аб музеях i Музейным фондзе Рэспублiкi Беларусь" i вызначае парадак прысваення музеям статусу "народны", перыядычнага пацвярджэння i пазбаўлення iх гэтага статусу.

2. Статус "народны" прысвойваецца музеям, якiя ўваходзяць у склад юрыдычнай асобы ў якасцi структурных падраздзяленняў i адпавядаюць наступным патрабаванням:

ажыццяўляюць сваю дзейнасць не менш за 10 гадоў;

маюць не менш за 600 музейных прадметаў;

маюць улiковую дакументацыю на ўсе музейныя прадметы;

маюць асобны будынак (памяшканнi) пад пастаянную экспазiцыю i для размяшчэння музейных фондаў;

маюць пастаянную музейную экспазiцыю, створаную на аснове ўласных музейных калекцый;

абслугоўваюць не менш як 3000 наведвальнiкаў за апошнiя тры гады.

3. Для разгляду пытання аб прысваеннi музею статусу "народны" юрыдычная асоба, структурным падраздзяленнем якой з'яўляецца музей, падае ва ўпраўленне культуры адпаведнага аблвыканкома або Мiнскага гарвыканкома хадайнiцтва з прыкладзенай даведкай аб дзейнасцi музея, што пацвярджае выкананне патрабаванняў, указаных у пункце 2 дадзенага Палажэння.

Упраўленне культуры адпаведнага аблвыканкома або Мiнскага гарвыканкома мае права запатрабаваць у юрыдычнай асобы, якая падала хадайнiцтва, прадставiць iншыя дакументы, што пацвярджаюць выкананне патрабаванняў, неабходных для прысваення статусу "народны".

4. Матэрыялы, прадугледжаныя пунктам 3 дадзенага Палажэння, пасля праверкi адпаведнасцi музея патрабаванням, неабходным для прысваення статусу "народны", накiроўваюцца ўпраўленнем культуры адпаведнага аблвыканкома або Мiнскага гарвыканкома ў Мiнiстэрства культуры.

5. Рашэнне аб прысваеннi музею статусу "народны" прымаецца калегiяй Мiнiстэрства культуры.

6. Пасля прысваення музею статусу "народны" ў яго найменне i палажэнне аб гэтым музеi ў двухмесячны тэрмiн уносяцца адпаведныя змяненнi.

7. Музеi, якiм прысвоены статус "народны", пацвярджаюць яго адзiн раз у пяць гадоў.

Для гэтага юрыдычныя асобы, у склад якiх уваходзяць музеi са статусам "народны", падаюць ва ўпраўленне культуры адпаведнага аблвыканкома або Мiнскага гарвыканкома матэрыялы, прадугледжаныя пунктам 3 дадзенага Палажэння, якiя пасля iх разгляду накiроўваюцца ўпраўленнем культуры ў Мiнiстэрства культуры.

8. Пытанне аб пацвярджэннi статусу "народны" разглядаецца на пасяджэннi калегii Мiнiстэрства культуры.

У выпадку, калi музей:

адпавядае патрабаванням, прадугледжаным у дадзеным Палажэннi, калегiя Мiнiстэрства культуры прымае рашэнне аб пацвярджэннi iм статусу "народны";

не адпавядае патрабаванням, вызначаным гэтым Палажэннем, калегiя Мiнiстэрства культуры прымае рашэнне аб пазбаўленнi дадзенага музея статусу "народны".

9. Пасля пазбаўлення музея статусу "народны" ў яго найменне i палажэнне аб гэтым музеi ў двухмесячны тэрмiн уносяцца адпаведныя змяненнi.









Предыдущий | Следующий

<<< Содержание

Новости законодательства

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Новости сайта
Новости Беларуси

Полезные ресурсы

Счетчики
Rambler's Top100
TopList