| 
 
 
 Зарегистрировано в НРПА РБ 29 ноября 2004 г. N 5/15202 
 
 
 
 
 
 Савет Miнicтpaў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ: 1. Унесцi ў дадаткi да пастановы Кабiнета Miнiстpaў Рэспублiкi Беларусь ад 1 лiстапада 1996 г. N 697 "Аб мiнiмальных стаўках аўтарскага ўзнагароджання за выданне твораў навукi, лiтаратуры i мастацтва" (Збор указаў Прэзiдэнта i пастаноў Кабiнета Miнiстpaў Рэспублiкi Беларусь, 1996 г., N 31, арт. 814; Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 1999 г., N 57, 5/1289) наступныя змяненнi: 1.1. у дадатку 1: словы "у мiнiмальных заработных платах" замянiць словамi "у базавых велiчынях"; пункт 1 заўваг выкласцi ў наступнай рэдакцыi: "1. Аўтарскае ўзнагароджанне за творы навукi, лiтаратуры i мастацтва (акрамя вучэбных выданняў), выпуск якiх ажыццяўляецца з прыцягненнем бюджэтных сродкаў, не можа перавышаць дзве ўстаноўленыя мiнiмальныя стаўкi. Аўтарскае ўзнагароджанне за стварэнне вучэбных выданняў, выпуск якiх ажыццяўляецца з прыцягненнем бюджэтных сродкаў, не можа перавышаць чатыры ўстаноўленыя мiнiмальныя стаўкi."; 1.2. у дадатку 2 словы "у мiнiмальных заработных платах" i "мiнiмальнай заработнай платы" замянiць адпаведна словамi "у базавых велiчынях" i "базавай велiчынi"; 1.3. у дадатках 3 - 6 словы "у мiнiмальных заработных платах" замянiць словамi "у базавых велiчынях". 2. Дадзеная пастанова ўступае ў сiлу з 1 студзеня 2005 г. 
 
 Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь С.СIДОРСКI 
 
 
 
 
 
 
 
 
 |