Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

"Пагадненне аб супрацоўнiцтве памiж Камiтэтам дзяржаўнага кантролю Рэспублiкi Беларусь i Вышэйшай Палатай Кантролю Рэспублiкi Польшча" (Заключено в г.Варшаве 17.11.2003)

Текст документа с изменениями и дополнениями по состоянию на 10 июля 2009 года

Архив

< Главная страница




Зарегистрировано в НРПА РБ 20 апреля 2009 г. N 3/2240







--------------------------------

<*> Вступило в силу 17 ноября 2003 года.



Камiтэт дзяржаўнага кантролю Рэспублiкi Беларусь i Вышэйшая Палата Кантролю Рэспублiкi Польшча, якiя ў далейшым называюцца Бакамi,

дзейнiчаючы згодна з палажэннямi Дагавора памiж Рэспублiкай Беларусь i Рэспублiкай Польшча аб добрасуседстве i дружалюбным супрацоўнiцтве ад 23 чэрвеня 1992 г.,

надаючы важнае значэнне ўмацаванню дружалюбных адносiн памiж Бакамi як членамi INTOSAI i EUROSAI,

кiруючыся прынцыпамi ўзаемапавагi, даверу, раўнапраўя, партнёрства i супрацоўнiцтва,

выяўляючы ўзаемнае iмкненне да вывучення практыкi рэалiзацыi функцый дзяржаўнага фiнансавага кантролю, прынцыпаў, механiзмаў i метадаў яго ажыццяўлення з мэтай павелiчэння эфектыўнасцi кантрольнай дзейнасцi,

дамовiлiся аб наступным:



Артыкул 1



Бакi ў рамках сваёй кампетэнцыi супрацоўнiчаюць па наступных галоўнах накiрунках:

абмен вопытам у галiне метадалогii i парадку ажыццяўлення дзяржаўнага фiнансавага кантролю;

узаемадзеянне ў галiне прафесiйнага навучання i павышэння квалiфiкацыi кадраў;

правядзенне паралельных кантрольных мерапрыемстваў;

iнфармацыйны абмен.

Бакi ў рамках сваёй кампетэнцыi развiваюць супрацоўнiцтва i ўзаемадапамогу ў iншых накiрунках, што складаюць узаемны iнтарэс.



Артыкул 2



Пры абмене iнфармацыяй i матэрыяламi ў рамках гэтага Пагаднення кожны з Бакоў кiруецца дзеючым заканадаўствам сваёй дзяржавы, якое рэгулюе ўдзел у мiжнародным iнфармацыйным абмене i абарону дзяржаўных сакрэтаў i iншай ахоўваемай законам тайны.



Артыкул 3



Кожны з Бакоў гарантуе сакрэтнасць атрыманай iнфармацыi ў выпадку, калi Бок, якi перадае iнфармацыю, лiчыць непажаданым распаўсюджванне яе зместу.



Артыкул 4



Кожны з Бакоў пры выкананнi гэтага Пагаднення карыстаецца сваёй дзяржаўнай мовай.



Артыкул 5



Бакi практыкуюць узаемнае накiроўванне дэлегацый з мэтай абмена вопытам у галiне ажыццяўлення i ўдасканальвання кантрольнай дзейнасцi, прафесiйнай падрыхтоўкi i павышэння квалiфiкацыi сваiх супрацоўнiкаў. Бакi ўзаемадзейнiчаюць па пытаннях арганiзацыi i правядзення семiнараў, канферэнцый i кансультацый, ажыццяўляюць абмен актамi нацыянальнага заканадаўства, прафесiйнай iнфармацыяй i методыкамi, якiя датычацца пытанняў ажыццяўлення кантролю.



Артыкул 6



Пры ажыццяўленнi мерапрыемстваў у рамках гэтага Пагаднення кожны Бок бярэ на сябе расходы, звязаныя з камандзiраваннем сваiх дэлегацый, супрацоўнiкаў i стажораў, калi Бакi не дамовяцца папярэдне аб iншым.



Артыкул 7



Бакi могуць падпiсваць пратаколы з пералiкам канкрэтных мерапрыемстваў, тэрмiнаў iх правядзення, фiнансавых i iншых умоў iх рэалiзацыi.

Парадак арганiзацыi i правядзення гэтых мерапрыемстваў вызначаецца па дамоўленасцi памiж Бакамi.



Артыкул 8



Палажэннi гэтага Пагаднення могуць быць спынены, зменены i дапоўнены па ўзаемнай дамоўленасцi Бакоў.



Артыкул 9



З днём уступлення ў сiлу дадзенага Пагаднення прызнаць страцiўшым сiлу Пагадненне аб супрацоўнiцтве памiж Кантрольнай палатай Рэспублiкi Беларусь i Вышэйшай Палатай Кантролю Рэспублiкi Польшча, заключанае 19 мая 1994 г. у г. Мiнску.



Артыкул 10



Гэта Пагадненне ўступае ў сiлу з дня падпiсання i будзе дзейнiчаць на працягу двух гадоў. Дзеянне гэтага Пагаднення аўтаматычна працягваецца на наступны двухгадовы перыяд, калi нi адзiн з Бакоў не пазней чым за тры месяцы да заканчэння тэрмiну дзеяння гэтага Пагаднення пiсьмова не паведамiць iншаму Боку аб сваiм намеры спынiць яго дзеянне.



Заключана 17 лiстапада 2003 г. у г. Варшаве ў двух экзэмплярах, кожны на беларускай i польскай мовах, прычым абодва тэксты маюць аднолькавую сiлу.



За Камiтэт дзяржаўнага кантролю           За Вышэйшую Палату Кантролю
Рэспублiкi Беларусь                       Рэспублiкi Польшча
                 А.А.Тозiк                               М.Сякула
                 Старшыня Камiтэту                       Старшыня Вышэйшай
                 дзяржаўнага кантролю                    Палаты Кантролю
                 Рэспублiкi Беларусь                     Рэспублiкi Польшча








Предыдущий | Следующий

<<< Содержание

Новости законодательства

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Новости сайта
Новости Беларуси

Полезные ресурсы

Счетчики
Rambler's Top100
TopList