Зарегистрировано в НРПА РБ 29 апреля 2003 г. N 8/9465 
  
  
  
У адпаведнасцi з Законам Рэспублiкi Беларусь ад 29 кастрычнiка 1991 г. "Аб адукацыi" (у рэдакцыi Закона ад 19 сакавiка 2002 г.) (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, 1991 г., N 33, ст. 598; Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2002 г., N 37, 2/844) Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ: 
Унесцi ў Палажэнне аб пункце карэкцыйна-педагагiчнай дапамогi, зацверджанае пастановай Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ад 20 лiстапада 2000 г. N 53 "Аб зацвярджэннi Палажэння аб пункце карэкцыйна-педагагiчнай дапамогi" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2000 г., N 119, 8/4485), наступныя змяненнi: 
1. У абзацы другiм пункта 1 слова "дэфекталагiчнай" замянiць словам "карэкцыйна-педагагiчнай". 
2. У пункце 2 слова "дэфекталагiчная" замянiць словам "карэкцыйна-педагагiчная". 
3. Пункт 4 выкласцi ў наступнай рэдакцыi: 
"У залежнасцi ад характару парушэння развiцця дзяцей на пункце могуць быць сфармiраваны наступныя групы для дзяцей: 
з парушэннямi маўлення; 
з парушэннем слыху; 
з парушэннямi зроку; 
з цяжкасцямi ў навучаннi; 
з iнтэлектуальнай недастатковасцю (разумовай адсталасцю лёгкай ступенi); 
з iншымi асаблiвасцямi псiхафiзiчнага развiцця.". 
4. Частку першую пункта 5 выкласцi ў наступнай рэдакцыi: "Напаўняльнасць груп дзяцей з неглыбокiмi парушэннямi маўлення, слыху, зроку, цяжкасцямi ў навучаннi, iнтэлектуальнай недастатковасцю (разумовай адсталасцю лёгкай ступенi) - 5 - 6 чалавек.". 
5. Першы сказ часткi першай пункта 7 выкласцi ў наступнай рэдакцыi: "У пункт прымаюцца дзецi дашкольнага i школьнага ўзросту, якiя абследуюцца настаўнiкам-дэфектолагам сумесна са спецыялiстамi Цэнтра карэкцыйна-развiваючага навучання i рэабiлiтацыi i маюць патрэбу ў карэкцыi (кампенсацыi) парушэнняў развiцця.". 
6. У пункце 10: 
часткi першай словы "14 мая" замянiць на словы "20 мая"; 
першага абзаца часткi другой словы "з 15 па 25 мая" замянiць на словы "з 20 па 30 мая". 
7. У пункце 12 словы "абследуюцца спецыялiстамi Цэнтра" замянiць словамi "праходзяць абследаванне ў Цэнтры". 
8. У пункце 21: 
абзац другi выкласцi ў наступнай рэдакцыi: "карта абследавання дзiцяцi (iндывiдуальная або агульная);"; 
абзац трэцi выкласцi ў наступнай рэдакцыi: "спiс дзяцей, якiм рэкамендаваны заняткi на пункце карэкцыйна-педагагiчнай дапамогi, якi зацверджаны дырэктарам Цэнтра карэкцыйна-развiваючага навучання i рэабiлiтацыi;". 
9. У дадатку 1: 
пазiцыi 4 i 5 выкласцi ў наступнай рэдакцыi: 
  
  
 ----+------------+--------------------------+------------------+--------+-------------------¬ 
"¦4. ¦Групы для   ¦                          ¦Разумовая         ¦        ¦                   ¦ 
 ¦   ¦дзяцей з    ¦                          ¦адсталасць лёгкай ¦        ¦                   ¦ 
 ¦   ¦iнтэлекту-  ¦                          ¦ступенi           ¦        ¦                   ¦ 
 ¦   ¦альнай      ¦                          ¦                  ¦        ¦                   ¦ 
 ¦   ¦недастатко- ¦                          ¦                  ¦        ¦                   ¦ 
 ¦   ¦васцю       ¦                          ¦                  ¦        ¦                   ¦ 
 +---+------------+--------------------------+------------------+--------+-------------------+ 
 ¦5. ¦Групы для   ¦Парушэннi псiхiчнага      ¦Парушэннi         ¦        ¦                   ¦ 
 ¦   ¦дзяцей з    ¦развiцця, абумоўленыя     ¦псiхiчнага        ¦        ¦                   ¦ 
 ¦   ¦цяжкасцямi  ¦затрымкай або             ¦развiцця,         ¦        ¦                   ¦ 
 ¦   ¦ў навучаннi ¦расстройствам псiхiчнага  ¦абумоўленыя       ¦        ¦                   ¦ 
 ¦   ¦            ¦развiцця:                 ¦затрымкай або     ¦        ¦                   ¦ 
 ¦   ¦            ¦змешанае расстройства     ¦расстройствам     ¦        ¦                   ¦ 
 ¦   ¦            ¦вучэбных навыкаў;         ¦псiхiчнага        ¦        ¦                   ¦ 
 ¦   ¦            ¦iншыя агульныя            ¦развiцця:         ¦        ¦                   ¦ 
 ¦   ¦            ¦расстройствы развiцця     ¦расстройства      ¦        ¦                   ¦ 
 ¦   ¦            ¦                          ¦вучэбных навыкаў  ¦        ¦                   ¦ 
 ¦   ¦            ¦                          ¦неўдакладненае;   ¦        ¦                   ¦ 
 ¦   ¦            ¦                          ¦змешаныя          ¦        ¦                   ¦ 
 ¦   ¦            ¦                          ¦спецыфiчныя       ¦        ¦                   ¦ 
 ¦   ¦            ¦                          ¦расстройствы      ¦        ¦                   ¦ 
 ¦   ¦            ¦                          ¦псiхалагiчнага    ¦        ¦                   ¦ 
 ¦   ¦            ¦                          ¦развiцця;         ¦        ¦                   ¦ 
 ¦   ¦            ¦                          ¦спецыфiчнае       ¦        ¦                   ¦ 
 ¦   ¦            ¦                          ¦расстройства      ¦        ¦                   ¦ 
 ¦   ¦            ¦                          ¦арыфметычных      ¦        ¦                   ¦ 
 ¦   ¦            ¦                          ¦навыкаў; дзiцячы  ¦        ¦                   ¦ 
 ¦   ¦            ¦                          ¦аўтызм па тыпе    ¦        ¦                   ¦ 
 ¦   ¦            ¦                          ¦агульнага         ¦        ¦                   ¦ 
 ¦   ¦            ¦                          ¦парушэння развiцця¦        ¦                   ¦"; 
 ¦---+------------+--------------------------+------------------+--------+-------------------- 
  
пазiцыю 6 выключыць. 
  
Мiнiстр П.I.БРЫГАДЗIН 
  
  
УЗГОДНЕНА               УЗГОДНЕНА            УЗГОДНЕНА 
Першы намеснiк          Намеснiк Мiнiстра    Першы намеснiк 
Мiнiстра аховы здароўя  працы i сацыяльнай   Мiнiстра фiнансаў 
Рэспублiкi Беларусь     абароны              Рэспублiкi Беларусь 
В.В.Калбанаў            Рэспублiкi Беларусь  А.I.Сверж 
31.03.2003              В.П.Локiс            05.02.2003 
                        03.02.2003 
  
  
  
 
 |