Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Постановление Министерства образования Республики Беларусь от 27.02.2003 N 11 "АБ зацвярджэннi правiлаў прыёму ва ўстановы, якiя забяспечваюць атрыманне вышэйшай адукацыi ў Рэспублiцы Беларусь, на 2003 год"

Текст документа с изменениями и дополнениями по состоянию на 10 июля 2009 года

Архив

< Главная страница




Зарегистрировано в НРПА РБ 7 марта 2003 г. N 8/9214







(в ред. постановления Минобразования от 28.04.2003 N 35)



У адпаведнасцi з Законам Рэспублiкi Беларусь ад 29 кастрычнiка 1991 г. "Аб адукацыi" (у рэдакцыi Закона Рэспублiкi Беларусь ад 19 сакавiка 2002 г.) (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, 1991 г., N 33, арт. 598; Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2002 г., N 37, 2/844) Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Зацвердзiць Правiлы прыёму ва ўстановы, якiя забяспечваюць атрыманне вышэйшай адукацыi ў Рэспублiцы Беларусь, на 2003 год.



Мiнiстр П.I.БРЫГАДЗIН













                                               ЗАЦВЕРДЖАНА
                                               Пастанова
                                               Мiнiстэрства адукацыi
                                               Рэспублiкi Беларусь
                                               27.02.2003 N 11


ПРАВIЛЫ

ПРЫЁМУ ВА ЎСТАНОВЫ, ЯКIЯ ЗАБЯСПЕЧВАЮЦЬ АТРЫМАННЕ

ВЫШЭЙШАЙ АДУКАЦЫI Ў РЭСПУБЛIЦЫ БЕЛАРУСЬ, НА 2003 ГОД



(в ред. постановления Минобразования от 28.04.2003 N 35)



1. Права на паступленне ва ўстановы, якiя забяспечваюць атрыманне вышэйшай адукацыi (далей - ВНУ), маюць асобы, якiя атрымалi агульную сярэднюю цi сярэднюю спецыяльную адукацыю.

2. У дзяржаўных ВНУ маюць права на конкурснай аснове атрымаць бясплатную вышэйшую адукацыю грамадзяне Рэспублiкi Беларусь i асобы беларускай нацыянальнасцi, якiя з'яўляюцца грамадзянамi iншых замежных дзяржаў, грамадзяне Расiйскай Федэрацыi, Рэспублiкi Казахстан, Кыргызскай Рэспублiкi, Рэспублiкi Таджыкiстан, а таксама замежныя грамадзяне i асобы без грамадзянства, якiя пастаянна пражываюць у Рэспублiцы Беларусь.

Парадак прыёму грамадзян iншых замежных дзяржаў вызначаецца па ўзгадненнi з заснавальнiкамi ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь, калi iншае не вызначана законамi i мiжнароднымi дагаворамi.

3. Колькасць месцаў для прыёму студэнтаў у дзяржаўныя ВНУ на навучанне за кошт сродкаў рэспублiканскага i мясцовых бюджэтаў вызначаецца кантрольнымi лiчбамi прыёму па формах навучання, якiя ўстанаўлiваюцца заснавальнiкамi.

Звыш даведзеных кантрольных лiчбаў прыёму можа ажыццяўляцца прыём на навучанне за аплату фiзiчнымi i юрыдычнымi асобамi.

На звышпланавыя месцы, колькасць якiх i ўмовы прыёму вызначаюць ВНУ, па конкурсе могуць залiчвацца абiтурыенты, якiя:

не прайшлi па конкурсе на месцы, якiя вызначаны кантрольнымi лiчбамi прыёму ў гэтую цi iншую дзяржаўную ВНУ (пры ўмове адпаведнасцi ўступных iспытаў незалежна ад формы iх правядзення);

прайшлi даiнстытуцкую падрыхтоўку (падрыхтоўчыя аддзяленнi, профiльныя класы (групы) - па вынiках сумешчаных выпускных-уступных iспытаў.

4. Колькасць месцаў для прыёму студэнтаў у прыватныя ВНУ вызначаецца ў адпаведнасцi з лiцэнзiяй i ўлiкам квоты на падрыхтоўку спецыялiстаў па юрыдычных спецыяльнасцях.

Залiчэнне ажыццяўляецца па конкурсе сярод абiтурыентаў, якiя:

вытрымалi ўступныя iспыты;

не прайшлi па конкурсе ў дзяржаўныя ВНУ (пры ўмове адпаведнасцi ўступных iспытаў незалежна ад формы iх правядзення);

прайшлi даiнстытуцкую падрыхтоўку (падрыхтоўчыя аддзяленнi, профiльныя класы (групы) - па вынiках сумешчаных выпускных-уступных iспытаў.

5. Другую i наступную вышэйшую адукацыю можна атрымаць на ўмовах аплаты навучання згодна адпаведнаму палажэнню.

6. Тэрмiны прыёму на дзённую форму навучання:

Акадэмiя кiравання пры Прэзiдэнце Рэспублiкi Беларусь, Беларускi дзяржаўны унiверсiтэт, Беларускi нацыянальны тэхнiчны унiверсiтэт, Беларускi дзяржаўны унiверсiтэт iнфарматыкi i радыёэлектронiкi, Беларускi дзяржаўны медыцынскi унiверсiтэт, Акадэмiя Мiнiстэрства ўнутраных спраў Рэспублiкi Беларусь, Камандна-iнжынерны iнстытут, Гомельскае вышэйшае камандна-iнжынернае вучылiшча, Беларускi дзяржаўны унiверсiтэт культуры, Беларуская дзяржаўная акадэмiя мастацтваў, Беларуская дзяржаўная акадэмiя музыкi, Беларуская дзяржаўная акадэмiя фiзiчнай культуры:

прыём дакументаў - з 23 чэрвеня па 4 лiпеня;

уступныя iспыты - з 6 па 20 лiпеня;

залiчэнне на месцы, якiя вызначаны кантрольнымi лiчбамi прыёму, - да 22 лiпеня;

прыём дакументаў для ўдзелу ў конкурсе на залiчэнне на навучанне на ўмовах аплаты - да 15 жнiўня;

залiчэнне на навучанне на ўмовах аплаты - да 17 жнiўня.

Iншыя дзяржаўныя i прыватныя ВНУ:

прыём дакументаў для ўдзелу ва ўступных iспытах - з 23 чэрвеня па 23 лiпеня;

уступныя iспыты - з 25 лiпеня па 8 жнiўня;

залiчэнне ў дзяржаўныя ВНУ на месцы, якiя вызначаны кантрольнымi лiчбамi прыёму, - да 11 жнiўня;

прыём дакументаў для ўдзелу ў конкурсе на залiчэнне на навучанне на ўмовах аплаты:

дзяржаўныя ВНУ - да 15 жнiўня;

прыватныя ВНУ - да 28 жнiўня;

залiчэнне на навучанне на ўмовах аплаты:

дзяржаўныя ВНУ - да 17 жнiўня;

прыватныя ВНУ - да 30 жнiўня.

Тэрмiны прыёму ў Ваенную акадэмiю Рэспублiкi Беларусь, а таксама на завочную i вячэрнюю формы навучання вызначаюць ВНУ па ўзгадненнi з заснавальнiкам.

7. Дакументы, якiя падаюцца цi дасылаюцца па пошце ў прыёмную камiсiю: заява ўстаноўленага ўзору на iмя рэктара, а таксама арыгiналы дакумента ўстаноўленага адзiнага ўзору аб адукацыi адпаведнага ўзроўню, сертыфiката цэнтралiзаванага тэсцiравання (для тых, хто ў iм удзельнiчаў), медыцынскай даведкi па форме 086У, выпiскi з працоўнай кнiжкi (для тых, хто працуе), даведкi выканаўчага камiтэта сельскага савета, што пацвярджае пастаяннае пражыванне ў сельскiх населеных пунктах, даведкi службы занятасцi насельнiцтва (для тых, хто знаходзiцца на яе ўлiку), 6 фотакартак памерам 3 х 4; для асоб беларускай нацыянальнасцi, якiя з'яўляюцца грамадзянамi iншых замежных дзяржаў i пражываюць на iх тэрыторыi, - копiя пасведчання аб нараджэннi.

Разам з пералiчанымi ў вызначаныя тэрмiны прадстаўляюцца iншыя дакументы, якiя пацвярджаюць права на льготы.

Абiтурыенты, якiя паступаюць не ў год атрымання агульнай сярэдняй цi сярэдняй спецыяльнай адукацыi, абавязаны прадставiць дакументы, якiя пацвярджаюць iх вучобу цi работу за гады, што папярэднiчалi паступленню (дакумент устаноўленага адзiнага ўзору аб адукацыi адпаведнага ўзроўню, выпiска з працоўнай кнiжкi або даведка службы занятасцi насельнiцтва, iншае).

Пашпарт або iншае пасведчанне асобы, выдадзенае органамi Мiнiстэрства ўнутраных спраў Рэспублiкi Беларусь або iншай замежнай дзяржавы, прад'яўляецца абiтурыентам асабiста.

8. Уступныя iспыты могуць праводзiцца ў форме экзаменаў, тэсцiравання, субяседавання.

Колькасць (3 - 5) уступных iспытаў i iх пералiк вызначаюць ВНУ з улiкам патрабаванняў адукацыйнага стандарту. Вызначаюцца таксама профiльныя (конкурсныя) iспыты, адзiн з якiх праводзiцца першым i, як правiла, у пiсьмовай форме.

Абавязковымi з'яўляюцца пiсьмовыя ўступныя iспыты па беларускай цi рускай мове альбо па беларускай цi рускай мове i лiтаратуры як дзяржаўных мовах Рэспублiкi Беларусь, якiя абiтурыенты здаюць па выбары. Пры паступленнi на фiлалагiчныя спецыяльнасцi неабходна гэтыя iспыты здаваць па адпаведнай мове. Форму правядзення ўступных iспытаў: экзамен (пераказ, дыктант, сачыненне) цi тэсцiраванне вызначаюць ВНУ. Для абiтурыентаў дзённай формы навучання гэтыя iспыты праводзяцца па цэнтралiзаваных заданнях у фiксаваныя днi, якiя вызначаюцца Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь.

(часть 3 пункта 8 в ред. постановления Минобразования от 28.04.2003 N 35)

Уступныя iспыты па замежнай мове (англiйскай, французскай, нямецкай, iспанскай) абiтурыенты могуць здаваць па выбары. Пры паступленнi на фiлалагiчныя i лiнгвiстычныя спецыяльнасцi неабходна здаваць iспыты па адпаведнай мове.

Абiтурыенты маюць права здаваць уступныя iспыты па выбары на беларускай цi рускай мове.

Уступныя iспыты праводзяцца па праграмах, якiя складзены на аснове адукацыйных стандартаў агульнай сярэдняй адукацыi i зацверджаны Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь. Выключэнне складаюць праграмы ўступных iспытаў па дысцыплiнах мастацтва i фiзiчнай культуры, якiя распрацоўваюцца i зацвярджаюцца ВНУ.

Расклад уступных iспытаў ВНУ абвяшчаюць i прадстаўляюць Мiнiстэрству адукацыi Рэспублiкi Беларусь не пазней як за тыдзень да пачатку iх правядзення.

9. Ацэнка ведаў абiтурыентаў ажыццяўляецца па дзесяцiбальнай сiстэме (0, 1, 2, 3, 4, 5, 6, 7, 8, 9, 10), якая ўведзена Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь.

10. Абiтурыенты, якiя не з'явiлiся на ўступныя iспыты без уважлiвых прычын або атрымалi ацэнкi 0, 1, 2 балы, а таксама якiя забралi дакументы, да астатнiх iспытаў i ўдзелу ў конкурсе на залiчэнне не дапускаюцца.

Абiтурыенты, якiя не з'явiлiся на ўступныя iспыты па ўважлiвай прычыне, дапускаюцца да iх здачы па рашэннi адказнага сакратара прыёмнай камiсii ў тэрмiны, якiя абмежаваны раскладам уступных iспытаў адпаведнай формы навучання.

11. Залiчэнне ў ВНУ ажыццяўляецца па конкурсе ў адпаведнасцi з колькасцю балаў, набраных абiтурыентамi на конкурсных уступных iспытах. Конкурс можа праводзiцца: па ўстанове адукацыi, па факультэту, па групе спецыяльнасцей, па спецыяльнасцi, па спецыялiзацыi.

На спецыяльнасцi, па якiх не праводзiцца мэтавы набор, абiтурыенты залiчваюцца па асобным конкурсе на месцы, якiя вызначаюцца прапарцыянальна пададзеным заявам, сярод выпускнiкоў:

гарадскiх устаноў, якiя забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй i сярэдняй спецыяльнай адукацыi;

сельскiх устаноў, якiя забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй i прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi (якiя на момант атрымання агульнай сярэдняй адукацыi пастаянна пражываюць у сельскiх населеных пунктах не менш як два гады).

12. Парадак залiчэння абiтурыентаў, якiя ўзнагароджаны залатым, сярэбраным медалём цi скончылi ўстановы, якiя забяспечваюць атрыманне сярэдняй спецыяльнай i прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi (на аснове агульнай базавай адукацыi) з дыпломам з адзнакай, вызначаюць ВНУ.

13. Пераможцы мiжнародных i рэспублiканскiх (дыплом I, II, III ступенi) прадметных алiмпiяд, якiя праведзены Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь у бягучым навучальным годзе ва ўстановах, якiя забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй, прафесiянальна-тэхнiчнай, сярэдняй спецыяльнай адукацыi, пераможцы алiмпiяд "Абiтурыент БДУ-2003" Беларускага дзяржаўнага унiверсiтэта, а таксама асобы, якiя ўзнагароджаны нагрудным знакам лаўрэата спецыяльных фондаў Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па сацыяльнай падтрымцы здольных навучэнцаў, студэнтаў i таленавiтай моладзi, могуць залiчвацца без уступных iспытаў пры паступленнi на спецыяльнасцi, якiя вызначаюцца ВНУ.

(часть 1 пункта 13 в ред. постановления Минобразования от 28.04.2003 N 35)

Пералiчаныя абiтурыенты, якiя паступаюць на iншыя спецыяльнасцi, вызваляюцца ад здачы ўступных iспытаў па адпаведным прадмеце з выстаўленнем адзнакi 10 балаў.

Парадак залiчэння пераможцаў мiжнародных i рэспублiканскiх конкурсаў пры паступленнi на спецыяльнасцi культуры i мастацтва вызначаюць прыёмныя камiсii адпаведных ВНУ.

14. Па-за конкурсам пры атрыманнi на ўступных iспытах адзнакi не нiжэй як 3 балы залiчваюцца:

воiны-iнтэрнацыяналiсты;

дзецi-сiроты i дзецi, што засталiся без апекi бацькоў;

дзецi з сем'яў ваеннаслужачых, або рабочых i служачых, што займалi штатныя пасады ў воiнскiх часцях, якiя загiнулi (памерлi) цi сталi iнвалiдамi ў час праходжання ваеннай службы або працы ў складзе савецкiх войск на тэрыторыi дзяржаў, у якiх вялiся баявыя дзеяннi, а таксама дзецi з сем'яў ваеннаслужачых, якiя загiнулi (памерлi) у мiрны час пры праходжаннi ваеннай службы;

дзецi з сем'яў асоб начальнiцкага i радавога складу органаў унутраных спраў, якiя загiнулi (памерлi) або сталi iнвалiдамi пры выкананнi службовых абавязкаў на тэрыторыi дзяржаў, у якiх вялiся баявыя дзеяннi, а таксама якiя загiнулi (памерлi) у мiрны час пры выкананнi службовых абавязкаў;

дзецi з сем'яў асоб начальнiцкага i радавога складу органаў фiнансавых расследаванняў Рэспублiкi Беларусь, якiя загiнулi (памерлi) пры выкананнi службовых абавязкаў;

iнвалiды I i II групы, а таксама дзецi-iнвалiды, якiм не супрацьпаказана навучанне i якiя могуць наведваць заняткi;

абiтурыенты, якiя маюць iльготы ў адпаведнасцi з артыкулам 18 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 22 лютага 1991 г. "Аб сацыяльнай абароне грамадзян, пацярпеўшых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС" (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, 1991 г., N 10, арт. 111). Абiтурыенты гэтай катэгорыi, якiя закончылi ўстановы адукацыi на выдатна (з выдатнымi ацэнкамi), залiчваюцца па вынiках субяседавання па прадметах уступных iспытаў;

асобы беларускай нацыянальнасцi, якiя з'яўляюцца грамадзянамi замежных дзяржаў i (або) пражываюць на iх тэрыторыi, па рэкамендацыях беларускiх суполак цi ўстаноў адукацыi на спецыяльна выдзеленыя заснавальнiкамi месцы ў межах кантрольных лiчбаў прыёму, якiя фiнансуюцца за кошт сродкаў рэспублiканскага i мясцовых бюджэтаў.

15. Пераважнае права на залiчэнне пры аднолькавай колькасцi балаў маюць:

iнвалiды III групы;

абiтурыенты, якiя маюць iльготы ў адпаведнасцi з артыкуламi 19, 20, 23, 24, 25 Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб сацыяльнай абароне грамадзян, пацярпеўшых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС";

звольненыя ў запас ваеннаслужачыя, якiя маюць iльготы, устаноўленыя заканадаўствам, i рэкамендацыi воiнскiх часцей;

пераможцы абласных прадметных алiмпiяд, рэспублiканскiх i абласных турнiраў i конкурсаў па прадметах уступных iспытаў, а таксама алiмпiяд, якiя праведзены сярод абiтурыентаў i адпавядаюць профiлю абранай спецыяльнасцi;

выпускнiкi Нацыянальнага дзяржаўнага гуманiтарнага лiцэя iмя Якуба Коласа пры паступленнi на адпаведныя спецыяльнасцi;

асобы, якiя маюць працоўны стаж не менш як два гады.

16. На завочную i вячэрнюю формы навучання ў першую чаргу па конкурсе залiчваюцца абiтурыенты, якiя маюць сярэднюю спецыяльную цi прафесiянальна-тэхнiчную адукацыю або працуюць не менш як 6 месяцаў i паступаюць на адпаведныя цi роднасныя спецыяльнасцi, што вызначаюцца ВНУ.

Да 20% ад кантрольных лiчбаў прыёму, а таксама на вакантныя месцы, якiя засталiся пасля залiчэння вышэйпералiчаных асоб, па конкурсе залiчваюцца iншыя абiтурыенты.

17. Залiчэнне абiтурыентаў на мэтавую падрыхтоўку спецыялiстаў ажыццяўляецца па асобным конкурсе згодна даведзеным планам мэтавага прыёму.

Абiтурыенты, якiя не залiчаны па конкурсе мэтавага прыёму, маюць права ўдзельнiчаць у агульным конкурсе.

18. Вынiкi цэнтралiзаванага тэсцiравання, якое праведзена ў Рэспублiцы Беларусь у бягучым годзе, залiчваюцца ў якасцi вынiкаў уступных iспытаў у адпаведнасцi з прадстаўленымi сертыфiкатамi пры прыёме на ўсе спецыяльнасцi.

19. Абiтурыенты, якiя прайшлi даiнстытуцкую падрыхтоўку, паступаюць на агульных падставах.

Па рашэннi ВНУ экзаменацыйнымi камiсiямi могуць прымацца сумешчаныя выпускныя-ўступныя iспыты ў абiтурыентаў, якiя скончылi падрыхтоўчыя аддзяленнi i профiльныя класы (групы). З вынiкамi сумешчаных iспытаў яны маюць права ўдзельнiчаць у конкурсе на мэтавыя i платныя месцы.

20. На скарочаны тэрмiн навучання па рашэннi ВНУ можа ажыццяўляцца прыём абiтурыентаў, якiя маюць сярэднюю спецыяльную адукацыю, пры ўмове выконвання патрабаванняў адукацыйных стандартаў вышэйшай адукацыi.

Залiчэнне праводзiцца на вакантныя месцы, а пры iх адсутнасцi - у межах кантрольных лiчбаў прыёму.

21. У тэрмiн да 15 сакавiка ВНУ распрацоўваюць правiлы прыёму, якiя не павiнны супярэчыць дадзеным Правiлам прыёму, якiя для дзяржаўных ВНУ ўзгадняюцца з заснавальнiкам i зацвярджаюцца Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь, для прыватных - зацвярджаюцца самiмi ВНУ.

22. ВНУ пры прыёме абавязаны забяспечыць захаванне правоў грамадзян на адукацыю, якiя прадугледжаны заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь, галоснасць у правядзеннi прыёму, аб'ектыўнасць ацэнкi ведаў абiтурыентаў, своечасовае азнаямленне з правiламi прыёму, патрабаваннямi да ўступных iспытаў, узроўнем складанасцi экзаменацыйных заданняў, парадкам падачы i разгляду апеляцый, рашэннямi прыёмнай камiсii.

23. Усе iншыя пытаннi па прыёме, якiя не адлюстраваны ў Правiлах прыёму ва ўстановы, якiя забяспечваюць атрыманне вышэйшай адукацыi ў Рэспублiцы Беларусь, на 2003 год, вырашаюцца ВНУ згодна з нарматыўнымi прававымi актамi.









Предыдущий | Следующий

<<< Содержание

Новости законодательства

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Новости сайта
Новости Беларуси

Полезные ресурсы

Счетчики
Rambler's Top100
TopList