Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Приказ Министерства образования Республики Беларусь от 06.06.1997 N 292 "АБ зацвярджэннi прыкладнага палажэння АБ спецыяльным прафесiянальна-тэхнiчным вучылiшчы"

Текст документа с изменениями и дополнениями по состоянию на 10 июля 2009 года

Архив

< Главная страница




Зарегистрировано в Реестре государственной регистрации

Республики Беларусь 13 июня 1997 г. N 1930/12





Зарегистрировано в НРПА РБ 23 декабря 1999 г. N 8/2336







У сувязi са стварэннем новай нарматыўнай базы па дзейнасцi спецыяльных прафесiянальна-тэхнiчных вучылiшч ЗАГАДВАЮ:

1. Зацвердзiць Прыкладнае палажэнне аб спецыяльным прафесiянальна-тэхнiчным вучылiшчы (прыкладаецца).

2. Галоўнаму ўпраўленню сацыяльнай i выхаваўчай работы (Бутрым Г.А.) у месячны тэрмiн пасля рэгiстрацыi ў Дзяржаўным рэгiстры при Мiнiстэрстве юстыцыi Рэспублiкi Беларусь давесцi гэтае Прыкладнае палажэнне да ведама спецыяльных прафесiянальна-тэхнiчных вучылiшч рэспублiкi.



Мiнiстр В.I.СТРАЖАЎ



УЗГОДНЕНА                                    УЗГОДНЕНА
Намеснiк мiнiстра фiнансаў                   Намеснiк мiнiстра працы
Рэспублiкi Беларусь                          Рэспублiкi Беларусь
А.I.Сверж                                    А.П.Колас
14.05.1997                                   21.04.1997


УЗГОДНЕНА
Першы намеснiк мiнiстра
ўнутраных спраў
Рэспублiкi Беларусь
Ю.В.Тарабрын
30.05.1997










                                               ЗАЦВЕРДЖАНА
                                               загадам
                                               Мiнiстэрства адукацыi
                                               Рэспублiкi Беларусь
                                               06.06.1997 N 292


ПРЫКЛАДНАЕ ПАЛАЖЭННЕ

АБ СПЕЦЫЯЛЬНЫМ ПРАФЕСIЯНАЛЬНА-ТЭХНIЧНЫМ ВУЧЫЛIШЧЫ



1. Агульныя палажэннi



1.1. Спецыяльнае прафесiянальна-тэхнiчнае вучылiшча (спецвучылiшча) з'яўляецца навучальна-выхаваўчай установай для вырашэння задач ўтрымання, карэкцiроўкi i сацыяльнай рэабiлiтацыi падлеткаў, якiя здзейснiлi грамадска небяспечныя ўчынкi цi парушалi правiлы грамадскiх паводзiн.

Спецвучылiшча з'яўляецца вучэбна-выхаваўчай установай сiстэмы Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь. Спецыяльныя прафесiянальна-тэхнiчныя вучылiшчы могуць стварацца, рэарганiзоўвацца i лiквiдавацца як непасрэдна Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь, так i мясцовымi выканаўчымi i распарадчымi органамi кiравання, ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку.

1.2. У сваёй дзейнасцi спецыяльнае прафесiянальна-тэхнiчнае вучылiшча кiруецца законамi Рэспублiкi Беларусь "Аб адукацыi ў Рэспублiцы Беларусь", "Аб правах дзiцяцi", дэкрэтамi, указамi i распараджэннямi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь, пастановамi Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, мiжнароднымi актамi ў галiне абароны правоў дзiцяцi i яго законных iнтарэсаў, нарматыўнымi дакументамi органаў кiравання адукацыяй, гэтым Палажэннем.

1.3. Уся дзейнасць спецвучылiшча накiравана на вырашэнне наступных задач:

- сацыяльную рэабiлiтацыю i перавыхаванне непаўналетнiх правапарушальнiкаў, падрыхтоўку iх да самастойнага жыцця;

- павышэнне агульнаадукацыйнага i культурнага ўзроўню навучэнцаў;

- забеспячэнне прафесiянальна-тэхнiчнай, базавай i агульнай сярэдняй адукацыi;

- забеспячэнне магчымасцей для працоўнага (прафесiянальнага) навучання навучэнцаў;

- выхаванне ў падлеткаў iнтарэсу да сiстэматычнага знаёмства з дасягненнямi ў галiне нацыянальнай i сусветнай культуры;

- умацаванне здароўя i фiзiчнае ўдасканаленне навучэнцаў, прыцягненне iх да сiстэматычных заняткаў фiзiчнай культурай i спортам;

- садзейнiчанне гарманiчнаму развiццю асобы;

- фармiраванне свядомасцi грамадзянiна Рэспублiкi Беларусь, а таксама пачуцця павагi да iншых дзяржаў i народаў свету;

- авалодванне навучэнцамi дзяржаўнымi мовамi;

- выхаванне ў навучэнцаў глыбокай павагi да дэмакратыi як формы кiравання i iснавання, якая дазваляе кожнай асобе ўдзельнiчаць у прыняццi рашэнняў, накiраваных на паляпшэнне грамадства.

1.4. Спецвучылiшча ажыццяўляе прафесiянальна-тэхнiчную адукацыю ў адпаведнасцi з Прыкладным палажэннем аб прафесiянальна-тэхнiчным вучылiшчы з улiкам асаблiвасцей i норм, устаноўленых дадзеным Палажэннем.

1.5. У спецвучылiшчы ствараюцца ўмовы для набыцця навучэнцамi агульнай сярэдняй адукацыi.

1.6. У спецвучылiшчы ствараецца медпункт (медыка-санiтарная частка), на супрацоўнiкаў якога ўскладваецца адказнасць за арганiзацыю i кантроль за санiтарна-гiгiенiчнымi i медыка-прафiлактычнымi ўмовамi ўтрымання падлеткаў.

У неабходных выпадках спецвучылiшча карыстаецца дапамогай медыцынскiх устаноў.

1.7. У спецвучылiшчы ствараецца рэжымная служба, якая забяспечвае спецыяльныя ўмовы знаходжання навучэнцаў у навучальнай установе. Спецыяльныя ўмовы знаходжання навучэнцаў у спецвучылiшчы прадугледжваюць:

- ахову тэрыторыi ўстановы i матэрыяльных каштоўнасцей;

- кругласутачнае назiранне i кантроль за навучэнцамi, у тым лiку ў час, адведзены для сну;

- стварэнне сiстэмы вучэбна-выхаваўчай работы, якая забяспечвае поўную занятасць падлеткаў вучэбнай, грамадска-карыснай працоўнай дзейнасцю, арганiзаваным вольным часам;

- абмежаванне вольнага выхаду падлеткаў за межы тэрыторыi спецвучылiшча;

- павышаную адказнасць навучэнцаў за свае ўчынкi;

- стварэнне ўмоў бяспечнага знаходжання навучэнцаў у спецвучылiшчы, захаванне правоў i законных iнтарэсаў падлеткаў, аказанне iм медыцынскай, сацыяльна-педагагiчнай, псiхалагiчнай i iншай дапамогi;

- правядзенне дагляду асабiстых рэчаў навучэнцаў.

1.8. Спецвучылiшчы адкрываюцца асобна для юнакоў i дзяўчат.

1.9. Мiнiстэрства адукацыi, органы кiравання адукацыяй, на тэрыторыi дзейнасцi якiх знаходзiцца спецвучылiшча, аказваюць яму дапамогу ў падборы квалiфiкаваных кадраў, у арганiзацыi вучэбна-выхаваўчага працэсу, метадычнай i адмiнiстрацыйна-гаспадарчай дзейнасцi.

1.10. Спецвучылiшча мае свой Статут, якi распрацоўваецца, зацвярджаецца i рэгiструецца ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку.

1.11. Спецыяльнае прафесiянальна-тэхнiчнае вучылiшча з'яўляецца юрыдычнай асобай, мае пячатку з выявай Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь i сваiм найменнем, штампы, бягучы i iншыя рахункi ў банкаўскiх установах, самастойны баланс.

1.12. Спецвучылiшча для ажыццяўлення задач, якiя стаяць перад iм, распрацоўвае сваю арганiзацыйную структуру, вызначае рэжым работы супрацоўнiкаў.



2. Арганiзацыя вучэбна-выхаваўчага працэсу



2.1. Вучэбна-выхаваўчы працэс у спецыяльным прафесiянальна-тэхнiчным вучылiшчы ўключае тэарэтычнае, вытворчае i агульнаадукацыйнае навучанне, а таксама выхаваўчую i культурна-масавую работу з навучэнцамi.

2.2. Арганiзацыя вучэбна-выхаваўчага працэсу ў спецвучылiшчы будуецца на педагагiчна абгрунтаваным выбары выкладчыкамi, майстрамi вытворчага навучання, выхавальнiкамi, супрацоўнiкамi рэжымнай службы праграм, сродкаў, форм, метадаў навучання i выхавання, якiя забяспечваюць перавыхаванне i сацыяльную рэабiлiтацыю асобы навучэнца з улiкам яе псiхафiзiчных асаблiвасцей.

2.3. Падрыхтоўка квалiфiкаваных рабочых у спецвучылiшчы ажыццяўляецца па прафесiях цi групах прафесiй, якiя вызначаны спецвучылiшчам па ўзгадненнi з органам кiравання адукацыяй у падпарадкаваннi якога яно знаходзiцца, на аснове дзеючага пералiку прафесiй.

2.4. Вучэбныя планы i праграмы распрацоўваюцца навучальнай установай у адпаведнасцi з Тыпавымi i ўзгадняюцца з Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь;

2.5. Пачатак навучальнага года ўстанаўлiваецца з 1 верасня, заканчэнне - у адпаведнасцi з вучэбным планам.

Абавязковая вучэбная нагрузка навучэнцаў не павiнна перавышаць 36 гадзiн у тыдзень. Час працы на вытворчай практыцы не павiнен перавышаць працягласцi працоўнага часу, якi ўстанаўлiваецца заканадаўствам аб працы для адпаведных катэгорый работнiкаў.

Штодзенная колькасць i паслядоўнасць тэарэтычных i практычных вучэбных заняткаў вызначаюцца вучэбным планам i раскладам, зацверджанымi дырэктарам вучылiшча.

2.6. Асноўнай формай навучання ў спецвучылiшчы з'яўляецца ўрок. Працягласць урока тэарэтычнага навучання 45 хвiлiн.

2.7. Вытворчае навучанне здзяйсняецца:

- у вучэбна-вытворчых майстэрнях, лабараторыях, у вучэбнай гаспадарцы, на вучнёўскiх месцах ва ўмовах вытворчасцi i г.д.;

- у форме вытворчай практыкi на прадпрыемстве, установе.

2.8. Парадак выкарыстання моў навучання вызначаецца ў адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь;

2.9. Колькасць навучэнцаў у навучальных класах i групах спецыяльнага прафесiянальна-тэхнiчнага вучылiшча ўстанаўлiваецца да 14 чалавек. Пры правядзеннi лабараторных работ, практычных заняткаў, заняткаў па фiзiчнаму выхаванню, вучэбных заняткаў па асобных прадметах, пералiк якiх вызначаецца навучальнай установай самастойна, а таксама пры арганiзацыi вытворчага навучання непасрэдна ў вучылiшчы навучальная група (клас) дзелiцца на падгрупы да 8 чалавек. На кожную групу (клас) з 14 чал. прызначаюцца 2 выхавальнiкi i 2 майстры вытворчага навучання. У выпадку, калi прадпрыемствы-заказчыкi выдзяляюць дадатковае фiнансаванне на вытворчае навучанне, могуць стварацца групы з меншай колькасцю навучэнцаў.

2.10. Накiраванне навучэнцаў спецвучылiшча за кошт вучэбнага часу на сельскагаспадарчыя i iншыя работы, не звязаныя непасрэдна з вытворчай i навучальнай дзейнасцю вучылiшча, не дазваляецца.

2.11. Веды, уменнi i навыкi навучэнцаў ацэньваюцца ў балах: 5 (выдатна), 4 (добра), 3 (здавальняюча), 2 (нездавальняюча). Навучэнцы, якiя не засвоiлi навучальную праграму, застаюцца на паўторны год навучання ў адпаведным класе (групе).

2.12. Выпускнiкам, якiя закончылi спецвучылiшча, авалодалi прафесiяй i атрымалi агульную сярэднюю адукацыю, выдаецца дыплом устаноўленага ўзору. Навучэнцы, якiя закончылi спецвучылiшча, але не атрымалi агульнай сярэдняй адукацыi, атрымоўваюць атэстаты. Навучэнцы, якiя па стану здароўя цi па iншых прычынах не мелi магчымасцей ва ўстаноўленым парадку засвоiць поўны курс навучання, могуць па вынiках паэтапнай атэстацыi атрымаць атэстат з запiсам аб прысвоеным разрадзе, класе, катэгорыi, у адпаведнасцi з дасягнутым узроўнем квалiфiкацыi. У iншых выпадках выдаецца даведка ўстаноўленага ўзору.

2.13. Да здачы выпускных квалiфiкацыйных экзаменаў дапускаюцца навучэнцы спецвучылiшча, якiя прайшлi поўны курс навучання i маюць здавальняючыя вынiковыя адзнакi па ўсiх вывучаемых дысцыплiнах.

2.14. Навучэнцам спецвучылiшча, якiя паспяхова закончылi навучанне па праграме базавай школы, выдаюцца пасведчаннi аб заканчэннi базавай школы, а навучэнцам, якiя паспяхова закончылi навучанне па праграме агульнаадукацыйнай школы - атэстаты аб сярэдняй адукацыi. Астатнiм навучэнцам пры выпуску з спецвучылiшча выдаюцца даведкi аб навучаннi ў тым цi iншым класе, з указаннем адзнак па вывучаемых дысцыплiнах.

2.15. Выхаваўчыя задачы ў спецвучылiшчы ажыццяўляюцца на аснове культурных традыцый i каштоўнасцей беларускага народа, iншых нацыянальных груп рэспублiкi, дасягненняў сусветнай культуры. Выхаваўчая работа праводзiцца на прынцыпах добраахвотнасцi i супрацоўнiцтва адзiнага калектыву навучэнцаў, выкладчыкаў, майстроў вытворчага навучання, выхавальнiкаў, сацыяльных педагогаў, псiхолагаў, аб'яднаных агульнай мэтай, якая мае асабiстую i грамадскую значнасць. Выбар метадаў, сродкаў i форм выхаваўчай работы праводзiцца з улiкам iнтарэсаў i схiльнасцей навучэнцаў, iх вопыту i ведаў i павiнен садзейнiчаць фармiраванню трывалых маральных якасцей грамадзянiна Рэспублiкi Беларусь. Штодзённае кiраўнiцтва вучэбна-выхаваўчай работай у вучэбных групах (класах) ажыццяўляецца майстрамi вытворчага навучання i выхавальнiкамi.

У спецвучылiшчы арганiзуецца работа гурткоў, клубаў па iнтарэсах, студый, секцый.



3. Парадак прыёму, знаходжання i выпуску навучэнцаў



3.1. У спецвучылiшча накiроўваюцца падлеткi ва ўзросце ад 14 да 18 гадоў, якiя здзейснiлi грамадска небяспечныя ўчынкi цi парушалi правiлы грамадскiх паводзiн, па рашэнню судоў.

3.2. Парадак афармлення асабовых спраў непаўналетнiх, што накiроўваюцца ў спецвучылiшча, вызначаецца iнструкцыяй "Аб парадку афармлення асабовых спраў непаўналетнiх, якiя накiроўваюцца ў спецыяльныя вучэбна-выхаваўчыя ўстановы", зацверджанай Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь па ўзгадненнi з зацiкаўленымi мiнiстэрствамi i iншымi органамi дзяржаўнага кiравання.

3.3. Дастаўка непаўналетнiх у спецвучылiшча, а таксама з вучылiшча ў органы мiлiцыi, пракуратуры i суда для правядзення следчых дзеянняў i па iншых пытаннях ажыццяўляецца ў парадку, устаноўленым Мiнiстэрствам унутраных спраў Рэспублiкi Беларусь, праз прыемнiкi-размеркавальнiкi для непаўналетнiх.

Прыем у спецвучылiшча i выпуск з яго ажыццяўляюцца на працягу ўсяго года.

3.4. Непаўналетнiя, якiя паступаюць у спецвучылiшча, як правiла, размяшчаюцца ў каранцiнным аддзяленнi, дзе ўтрымлiваюцца пад пастаянным наглядам медыцынскiх работнiкаў, дзяжурных па рэжыму i выхавальнiкаў да залiчэння iх у адпаведны клас (групу), але не больш аднаго месяца. На працягу гэтага тэрмiну вывучаюцца асоба непаўналетняга, яго веды, уменнi i навыкi, вызначаецца неабходны комплекс педагагiчных мер па яго перавыхаванню.

3.5. Пры паступленнi ў спецвучылiшча падлеткi i iх рэчы падлягаюць уважлiваму агляду, праходзяць абавязковую санiтарную апрацоўку ў адпаведнасцi з дзеючымi санiтарна-эпiдэмiялагiчнымi нормамi.

Прадметы, рэчы, вырабы, утрыманне якiх навучэнцам забаронена, здаюцца па вопiсу ў спецыяльна адведзенае памяшканне на захаванне.

3.6. Адмiнiстрацыя спецвучылiшча павiнна ў 10-дзённы тэрмiн са дня паступлення непаўналетняга пiсьмова праiнфармаваць аб гэтым бацькоў або асоб, якiя iх замяняюць, iнспекцыю i камiсiю па справах непаўналетнiх па месцы пастаяннага жыхарства прыбыўшага, навучальную ўстанову, у якой ён навучаўся, а таксама суд, прыняўшы рашэнне аб накiраваннi непаўналетняга ў спецвучылiшча.

3.7. Непаўналетнiя знаходзяцца ў спецвучылiшчы да выпраўлення, але не болей трох гадоў, цi да дасягнення iмi 18 гадоў.

Камiсiя па справах непаўналетнiх па месцы знаходжання спецвучылiшча можа хадайнiчаць перад судом аб дазволе навучэнцу застацца i пасля трохгадовага тэрмiну знаходжання ў гэтай навучальнай установе да заканчэння адпаведнага класа або прафесiянальнага навучання ў бягучым навучальным годзе.

3.8. Пытанне аб мэтазгоднасцi далейшага знаходжання навучэнцаў у спецвучылiшчы перыядычна, але не радзей як адзiн раз ў паўгода, разглядаецца камiсiяй па справах непаўналетнiх па месцы знаходжання гэтай навучальнай установы па сваёй iнiцыятыве, па прадстаўленню адмiнiстрацыi спецвучылiшча, па хадайнiцтву бацькоў, або асоб, якiя iх замяняюць, з перадачай матэрыялаў у суд.

Знаходжанне непаўналетняга ў спецвучылiшчы спыняецца, у тым лiку i датэрмiнова, на падставе пастановы суда па месцы знаходжання гэтай навучальна-выхаваўчай установы па прадстаўленню камiсii па справах непаўналетнiх.

3.9. Адмiнiстрацыя спецвучылiшча не менш чым за месяц да выпуску непаўналетняга са спецыяльнай навучальна-выхаваўчай установы iнфармуе аб гэтым бацькоў, цi асоб якiя iх замяняюць, а таксама камiсiю па справах непаўналетнiх па месцы яго пастаяннага жыхарства, якiя павiнны прыняць адпаведныя меры па працаўладкаванню або працягу вучобы падлетка i стварэння для яго неабходных матэрыяльна-бытавых умоў.

3.10. Навучэнцы-сiроты i дзецi, якiя засталiся без апекi бацькоў i якiя не дасягнулi ў момант выпуску 18-гадовага ўзросту, да месца iх далейшага пражывання накiроўваюцца ў суправаджэннi асоб, якiя замяняюць iх бацькоў, або супрацоўнiкаў спецвучылiшча.

Пры выпуску са спецвучылiшча дзецi-сiроты i дзецi, якiя засталiся без апекi бацькоў, забяспечваюцца прадуктамi харчавання на час знаходжання ў дарозе да месца iх далейшага пражывання i праязнымi дакументамi.

3.11. Дзецям-сiротам i дзецям, якiя засталiся без апекi бацькоў, пасля выпуску з спецвучылiшча пры накiраваннi на далейшую вучобу цi пры працаўладкаваннi аказваецца матэрыяльная дапамога ў адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам.

3.12. У выпадках, калi непаўналетнi пасля выпуску са спецыяльнай навучальна-вахаваўчай установы не можа быць накiраваны да бацькоў або асоб, якiя iх замяняюць, у сувязi з пазбаўленнем iх ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку бацькоўскiх цi апякунскiх правоў, а таксама калi вяртанне непаўналетняга на ранейшае месца жыхарства немагчыма па прычыне адсутнасцi ў бацькоў або асоб, якiя iх замяняюць, належных умоў для бытавога, працоўнага ўладкавання i далейшага выхавання, гарадская (раённая) камiсiя па справах непаўналетнiх па месцы знаходжання гэтай навучальна-выхаваўчай установы прымае меры да ўладкавання непаўналетняга. Пры гэтым яна павiнна мець адпаведнае заключэнне гарадской (раённай) камiсii па справах непаўналетнiх па ранейшым месцы жыхарства непаўналетняга цi па месцы знаходжання яго бацькоў або асоб, якiя iх замяняюць.

3.13. Адмiнiстрацыя спецыяльнага прафесiянальна-тэхнiчнага вучылiшча арганiзуе праверку прыбыцця выпускнiка да месца жыхарства, яго працаўладкавання або вучобы i на працягу аднаго года вядзе кантроль за яго паводзiнамi, умовамi жыцця, працай, вучобай, пры неабходнасцi прымае захады для вырашэння iснуючых праблем.

3.14. Пры наяўнасцi звестак аб знаходжаннi ў навучэнцаў прадметаў, забароненых да асабiстага захоўвання ў спецвучылiшчы, адмiнiстрацыя ўстановы мае права рабiць асабiсты агляд навучэнцаў, iх рэчаў, а таксама пасылак, бандэроляў, перадач, што паступаюць на iх iмя, агляд спальных i iншых памяшканняў са складаннем акту аб вынiках агляду.

3.15. У спецвучылiшчы ствараюцца ўмовы для наведвання навучэнцаў бацькамi або асобамi, якiя iх замяняюць.

3.16. Выхад навучэнцаў за межы вучылiшча як у арганiзаваным, так i ў iндывiдуальным парадку, як правiла, ажыццяўляецца ў суправаджэннi работнiкаў вучылiшча або бацькоў, цi асоб, якiя iх замяняюць.

3.17. У выпадку самавольнага пакiдання навучэнцам навучальна-выхаваўчай установы кiраўнiцтва спецвучылiшча неадкладна iнфармуе аб гэтым аддзел унутраных спраў, на тэрыторыi дзейнасцi якога яно размешчана, прымае захады па пошуку непаўналетняга.

3.18. Дастаўленне з прыёмнiкаў-размеркавальнiкаў Мiнiстэрства ўнутраных спраў непаўналетнiх, якiя самавольна пакiнулi спецвучылiшча, ажыццяўляецца:

- у суправаджэннi работнiкаў спецвучылiшча у выпадку, калi гэтая навучальна-выхаваўчая установа i прыёмнiк-размеркавальнiк для непаўналетнiх Мiнiстэрства ўнутраных спраў размешчаны ў адной вобласцi;

- у суправаджэннi работнiкаў прыёмнiка-размеркавальнiка для непаўналетнiх Мiнiстэрства ўнутраных спраў у тым выпадку, калi гэта ўстанова i спецвучылiшча размешчаны ў розных абласцях.

Камандзiроўкi супрацоўнiкаў спецвучылiшча з мэтай вяртання навучэнцаў, якiя апынулiся за межамi рэспублiкi, ажыццяўляюцца ў адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам.

3.19. У выпадку неабходнасцi iзаляцыi асобных навучэнцаў у перыяд вядзення органамi пракуратуры i ўнутраных спраў следчай работы, па справах, па якiх гэтыя навучэнцы праходзяць, яны могуць утрымлiвацца асобна ад iншых навучэнцаў. На працягу гэтага часу выкладчыкi i майстры вытворчага навучання вядуць iндывiдуальныя заняткi па тэарэтычных курсах агульнаадукацыйнай падрыхтоўкi i прафесiянальнаму навучанню.



4. Правы i абавязкi навучэнцаў спецвучылiшча



4.1. Навучэнцы спецыяльнага прафесiянальна-тэхнiчнага вучылiшча маюць права:

- удзельнiчаць у рашэннi пытанняў дзейнасцi навучальнай установы;

- выказваць свае думкi i ацэнкi розных бакоў дзейнасцi спецвучылiшча, уносiць прапановы па паляпшэнню яго работы;

- выбiраць профiль вытворчага навучання i рабочай спецыяльнасцi;

- бясплатна карыстацца падручнiкамi i вучэбнымi дапаможнiкамi, iншай лiтаратурай, неабходнай для навучання, вучэбна-вытворчай i культурна-спартыўнай базай спецвучылiшча;

- на бяспечныя ўмовы знахождання ў вучылiшчы i ахову здароўя;

- на заахвочванне i ўзнагароду за поспехi ў вучобе, вытворчай дзейнасцi;

- на атрыманне грашовага заахвочвання ў перыяд вытворчага навучання, вытворчай практыкi ў адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам;

- на кароткатэрмiновы, да 7 сутак, не ўлiчваючы час на дарогу, водпуск у выпадку смерцi цi цяжкага захворвання бацькоў цi асоб, якiя iх замяняюць, або блiзкiх сваякоў.

4.2. Навучэнцы спецыяльнага прафесiянальна-тэхнiчнага вучылiшча абавязаны:

- строга выконваць правiлы ўнутранага распарадку;

- паважаць асабiстую годнасць равеснiкаў, iнжынерна-педагагiчнага i абслугоўваючага персаналу;

- авалодваць тэарытычнымi ведамi i практычнымi навыкамi па набываемай рабочай спецыяльнасцi;

- рыхтаваць сябе да вытворчай працы, iмкнуцца да духоўнага i фiзiчнага ўдасканалення;

- выконваць iншыя патрабаваннi супрацоўнiкаў спецвучылiшча, прадугледжаныя заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь, Статутам спецыяльнага прафесiянальна-тэхнiчнага вучылiшча i гэтым Палажэннем.

4.3. За поспехi ў навучаннi, вытворчай дзейнасцi, узорныя паводзiны для навучэнцаў у спецвучылiшчы ўстанаўлiваюцца наступныя меры заахвочвання:

- аб'ява падзякi;

- узнагароджанне граматай, памятным падарункам, прэмiяй;

- датэрмiновае зняцце раней накладзенага спагнання;

- паведамленне бацькам або асобам, якiя iх замяняюць аб добрых паводзiнах i поспехах у навучаннi i працы дзяцей;

- водпуск навучэнцаў у час канiкул да бацькоў або асоб, якiя iх замяняюць на тэрмiн да 7 сутак, не ўлiчваючы час на дарогу, пры ўмове, што быт i паводзiны бацькоў або асоб, якiя iх замяняюць, не шкодзяць перавыхаванню навучэнцаў;

- хадайнiцтва перад судом аб датэрмiновым выпуску навучэнца з спецвучылiшча ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку.

Магчымы i iншыя меры заахвочванняў навучэнцаў з улiкам традыцый навучальна-выхаваўчай установы.

4.4. За сiстэматычнае парушэнне правiлаў унутранага распарадку да навучэнцаў могуць прымяняцца наступныя меры дысцыплiнарнага ўздзеяння:

- аб'ява заўвагi;

- аб'ява вымовы цi строгай вымовы;

- змяшчэнне ў дысцыплiнарны пакой тэрмiнам да трох сутак.



5. Кiраванне спецвучылiшчам



5.1. Кiраванне спецвучылiшчам ажыццяўляецца на аснове спалучэння цэнтралiзаванага кiраўнiцтва з самастойнасцю i самакiраваннем калектыву ў адпаведнасцi з яго Статутам.

5.2. Вышэйшым органам самакiравання спецвучылiшча з'яўляецца агульны сход працоўнага калектыву, якi праводзiцца не радзей аднаго разу ў год. Кампетэнцыя сходу вызначаецца Статутам спецвучылiшча.

5.3. У спецыяльным прафесiянальна-тэхнiчным вучылiшчы з лiку навучэнцаў ствараецца Савет актыву, якi садзейнiчае педагагiчнаму калектыву ў навучаннi i выхаваннi навучэнцаў.

5.4. Кiраванне дзейнасцю спецвучылiшча ажыццяўляюць дырэктар i яго намеснiкi, якiя прызначаюцца на пасады i вызваляюцца з iх ў адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам.



6. Матэрыяльна-тэхнiчная база



6.1. Органы кiравання выдзяляюць спецвучылiшчу неабходныя яму будынкi i памяшканнi, iнжынерныя камунiкацыi, зямельныя надзелы, тэхнiку.

6.2. Спецвучылiшча павiнна мець комплекс збудаванняў, якiя забяспечваюць вучэбна-выхаваўчы працэс: вучэбныя i жылыя памяшканнi для навучэнцаў, памяшканнi для медпункта i каранцiннага аддзялення, дысцыплiнарныя пакоi, харчблок, клуб, бiблiятэку, чытальную i актавую залы, спартыўны гарадок, вучэбна-вытворчыя майстэрнi, лазню, пральню, майстэрню па рамонту адзення i абутку, пакоi гiгiены (для дзяўчынак), памяшканнi для адмiнiстрацыйнага i абслугоўваючага персаналу, складскiя памяшканнi, гаражы, пакоi для сустрэч навучэнцаў з бацькамi цi асобамi, якiя iх замяняюць i г.д.

6.3. Тэрыторыя спецвучылiшча павiнна быць агароджана, каб перашкаджаць вольнаму выхаду навучэнцаў за яе межы.

6.4. Пабудовы, абсталяванне, iнвентар i iншая маёмасць спецвучылiшча могуць выкарыстоўвацца толькi па прамому прызначэнню.

6.5. Дырэктар спецыяльнага прафесiянальна-тэхнiчнага вучылiшча для выканання работ па ўмацаванню i падтрыманню на неабходным узроўнi матэрыяльна-тэхнiчнай базы спецвучылiшча мае права ў адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам заключаць дагаворы з арганiзацыямi, прадпрыемствамi i ўстановамi незалежна ад форм уласнасцi, iншымi юрыдычнымi цi фiзiчнымi асобамi.



7. Фiнансава-гаспадарчая дзейнасць



7.1. Спецвучылiшча ўтрымлiваецца за кошт сродкаў рэспублiканскага або мясцовага бюджэту, а таксама за кошт iншых, не забароненых заканадаўствам крынiц фiнансавання.

7.2. Аплата працы работнiкаў спецвучылiшча i iх матэрыяльнае стымуляванне ажыццяўляюцца ў адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам.

7.3. Спецыяльнае прафесiянальна-тэхнiчнае вучылiшча вядзе ў адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам справаводства, архiў, бухгалтарскую i статыстычную справаздачнасць аб сваёй дзейнасцi, прадстаўляе звесткi, прадугледжаныя дзеючымi нарматыўнымi актамi, у адпаведныя дзяржаўныя органы.

7.4. Спецвучылiшча мае бягучы i iншыя рахункi для ўлiку бюджэтных i пазабюджэтных сродкаў.

7.5. Пазабюджэтныя сродкi ад гаспадарчай дзейнасцi спецвучылiшча выкарыстоўваюцца ва ўстаноўленым законам парадку.

7.6. Навучэнцы спецвучылiшча забяспечваюцца харчаваннем, вопраткай, абуткам, iншымi прадметамi санiтарна-гiгiенiчнага прызначэння, камунальна-бытавымi паслугамi па нормах, зацверджаных ва ўстаноўленым парадку.



8. Правы спецвучылiшча



8.1. Спецвучылiшча ў мэтах ажыццяўлення задач, якiя вызначаны гэтым Палажэннем, мае права ва ўстаноўленым парадку:

- вызначаць формы арганiзацыi вучэбна-выхаваўчага працэсу;

- прымаць неабходныя рашэннi i ажыццяўляць адпаведныя дзеяннi, калi яны не аднесены да кампетэнцыi вышэйстаячых органаў;

- валодаць i карыстацца замацаванай за iм маёмасцю ў адпаведнасцi з мэтамi вызначанымi яго Уставам i гэтым Палажэннем;

- набываць неабходнае абсталяванне, тэхнiку, прыборы, матэрыяльныя каштоўнасцi;

- ажыццяўляць iншыя правы ў адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам;

8.2. Спецвучылiшча мае права ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку ўдзельнiчаць у мiжнародным супрацоўнiцтве па праблемах адукацыi, падрыхтоўкi рабочых кадраў, устанаўлiваць прамыя сувязi з замежнымi ўстановамi i арганiзацыямi.



Намеснiк мiнiстра А.Г.СЛУКА









Предыдущий | Следующий

<<< Содержание

Новости законодательства

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Новости сайта
Новости Беларуси

Полезные ресурсы

Счетчики
Rambler's Top100
TopList