Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Приказ Министерства образования Республики Беларусь от 22.04.1997 N 211 "Аб зацвярджэннi Iнструкцый па правядзеннi атэстацыi i акрэдытацыi навучальных устаноў Рэспублiкi Беларусь"

Текст документа с изменениями и дополнениями по состоянию на 10 июля 2009 года

Архив

< Главная страница

Стр. 4


Страницы: | Стр.1 | Стр.2 | Стр.3 | Стр.4 | Стр.5 | Стр.6 |



- Пратаколы пасяджэнняў выпускной квалiфiкацыйнай (дзяржаўнай) камiсii.

- Дзённiкi i справаздачы навучэнцаў аб праходжаннi вытворчай (праддыпломнай) практыкi.

- Планы выхаваўчай i спартыўна-аздараўленчай работы.

- Планы выхаваўчай работы вучэбных груп.

- Асабовыя справы навучэнцаў.

- Матэрыялы па ўнутрывучылiшчнаму кантролю.

- Пiсьмовыя водзывы з прадпрыемстваў, устаноў i арганiзацый дзе працуюць выпускнiкi.

- Кнiга выдачы дакументаў па завяршэннi вучобы.



3. ВЫВУЧАЕМЫЯ ПЫТАННI



3.1. Агульная характарыстыка прафесiянальна-тэхнiчнай навучальнай установы

Прааналiзаваць Статут навучальнай установы, яго адпаведнасць патрабаванням палажэння аб прафесiянальна-тэхнiчнай навучальнай установе, зацверджанага Мiнiстэрствам адукацыi. Устанавiць ведамасную прыналежнасць i падпарадкаванасць. Даць iснуючую структуру вучылiшча, яе змяненне за апошнiя пяць гадоў, перспектывы яго далейшага развiцця. Паказаць кантынгент навучэнцаў па курсах. Зрабiць аналiз iснуючага парадку камплектавання вучылiшча (па заяўках прадпрыемстваў, дагаварах, планах упраўленняў адукацыi).

Прааналiзаваць ацэнку рэальнай i перспектыўнай патрэбы рэгiёна ў спецыялiстах, працаўладкаванне выпускнiкоў за тры апошнiя гады. Устанавiць наяўнасць дазволу на ажыццяўленне падрыхтоўкi спецыялiстаў, калi гэта тычыцца недзяржаўнай установы i выкананне ёю патрабаванняў Закона "Аб адукацыi ў Рэспублiцы Беларусь" i палажэння аб прафесiянальна-тэхнiчнай навучальнай установе, зацверджанага мiнiстэрствам адукацыi, захаванне рэжыму работы навучальнай установы.

Дадаткова на другой ступенi навучання ВПВ (ВТВ):

загад вышэйстаячай арганiзацыi па змене статута, вызначыць адпаведнасць статута палажэнню аб Вышэйшым прафесiянальным (тэхнiчным) вучылiшчы, яго зацвярджэнне ва ўпраўленнi адукацыi вобласцi i рэгiстрацыю ў Мiнiстэрстве адукацыi.

Паказаць кантынгент навучэнцаў на курсах навучання, спецыяльнасцях, прааналiзаваць дакументы i сiстэму камплектавання вучэбных груп другой ступенi навучання, асобна вызначыць кантынгент залiчаны на вучобу з другiх ПТВ, без вучобы ў ПТВ, залiчэнне на дагаворнай i камерцыйнай асновах, асобна вывучыць працаўладкаванне выпускнiкоў другой ступенi, вызначыць якi працэнт iх прадаўжае вучобу ў ВНУ i якiх профiльнасць гэтай вучобы.

3.2. Вучэбна-матэрыяльная база, яе адпаведнасць сучасным патрабаванням

Характарыстыка вучэбна-матэрыяльнай базы павiнна змяшчаць агульную i вучэбную плошчу на аднаго навучэнца, наяўнасць кабiнетаў, лабараторый, майстэрняў i iншых аб'ектаў, якiя неабходны для падрыхтоўкi квалiфiкаваных рабочых кадраў згодна з навучальнымi планамi, а таксама ўстаноў культурна-бытавога прызначэння, iнтэрната з указаннем кв.метраў на аднаго пражываючага, працэнта забяспечанасцi патрэб. Аснашчанасць вучэбных кабiнетаў, лабараторый, майстэрняў i iншых аб'ектаў сучасным абсталяваннем, у тым лiку аўтаматызаваным. Тэмпы абнаўлення матэрыяльнай базы, выкарыстоўванне вызначаных сродкаў.

Забяспечанасць вучэбнай i метадычнай лiтаратурай. Умовы для работы. Удзел прадпрыемстваў i арганiзацый у развiццi вучэбна-матэрыяльнай базы ПТУ.

Дадаткова па другой ступенi навучання:

Наяўнасць профiльных кабiнетаў, лабараторыяў i майстэрань па спецыяльнасцях, iх адпаведнасць патрабаванням вучэбных планаў, выкарыстанне лабараторыяў i мастэрняў у iншых навучальных установах.

Стан, матэрыяльнае забеспячэнне кабiнетаў курсавога i дыпломнага праектавання; iх колькасная дастатковасць.

3.3. Кiруючыя i iнжынерна-педагагiчныя кадры

Правесцi анкетаванне выкладчыкаў i майстроў вытворчага навучання з мэтай выяўлення iх меркаванняў па рабоце навучальнай установы. Абагульнiць матэрыялы анкетавання.

Устанавiць колькасны састаў кiруючых i iнжынерна-педагагiчных кадраў, адпаведнасць iх базавай адукацыi, выкладаемым прадметам, профiлю рыхтуемых у ПТНУ рабочых кадраў. Даць характарыстыку кiруючага i iнжынерна-педагагiчнага саставу па ўзросту, адукацыi, квалiфiкацыйных катэгорыях, стажу работы ў навучальнай установе.

Вывучыць цякучасць кадраў i яе прычыны. Прааналiзаваць працоўную дысцыплiну, сiстэму мерапрыемстваў заахвочвання супрацоўнiкаў за добрасумленную працу, размеркаванне педагагiчнай нагрузкi, яе збалансаванасць, якасць атэстацыi кiраўнiкоў навучальнай установы, выкладчыкаў i майстроў вытворчага навучання, перспектыўныя i гадавыя планы павышэння квалiфiкацыi iнжынерна-педагагiчных работнiкаў, выкарыстанне такой формы павышэння квалiфiкацыi, як стажыроўка. Эфектыўнасць гэтай работы.

Устанавiць наяўнасць у асабiстых справах выкладчыкаў i майстроў вытворчага навучання пасведчанняў аб павышэннi квалiфiкацыi, выпiскi з загадаў аб стажыроўцы.

Дадаткова па другой ступенi навучання ВПВ (ВТВ):

Устанавiць колькасць кiруючага i штатнага выкладчыцкага саставу, колькасць выкладчыкаў сумяшчальнiкаў, стан работы па конкурснаму замяшчэнню вакантных пасад выкладчыкаў.

Вывучыць стан i арганiзацыю павышэння квалiфiкацыi выкладчыкаў другой ступенi навучання.

3.4. Арганiзацыя i стан навучальна-выхаваўчага працэсу

3.4.1. Метадычнае забеспячэнне навучальнай установы

Пры аналiзе дзейнасцi педагагiчнага савета неабходна звярнуць увагу на планаванне яго работы з улiкам задач, якiя пастаўлены перад навучальнай установай Законам "Аб адукацыi ў Рэспублiцы Беларусь", палажэннем аб прафесiянальна-тэхнiчнай навучальнай установе, зацверджаным Мiнiстэрствам адукацыi, вызначыць глыбiню падрыхтоўкi i абмеркавання пытанняў, эфектыўнасць рашэнняў.

Праверыць, як ажыццяўляецца кантроль за выкананнем рашэнняў педагагiчнага савета, яго каардынiруючую ролю ў вырашэннi ўскладзеных на навучальную ўстанову задач.

Неабходна ўстанавiць, якая увага надаецца метадычнымi камiсiямi аснашчальнасцi вучэбных заняткаў, выкарыстанню ўнутраных рэзерваў навучальнай установы для ўдасканалення працэсу.

Выбарачна прааналiзаваць матэрыялы, распрацаваныя метадычнымi камiсiямi за два-тры апошнiя гады i вызначыць iх метадычную значнасць, мэтазгоднасць выкарыстання iх iншымi выкладчыкамi, на якой мове яны робяцца. Належыць звярнуць увагу на выкарыстанне ў навучальна-выхаваўчым працэсе вынiкаў павышэння квалiфiкацыi i стажыроўкi майстроў вытворчага навучання. Прасачыць рэальную сувязь работы метадычнай камiсii з вытворчасцю, устанавiць, якiя змяненнi, дапаўненнi палiчыла неабходным унесцi адпаведная камiсiя пасля вывучэння патрэб вытворчасцi, найноўшых дасягненняў галiны ў змест працэсу навучання.

Вывучыць абагульненне перадавога педагагiчнага вопыту, яго выкарыстанне ў працэсе работы.

Выявiць уплыў метадычнага кабiнета на змест метадычнай работы i навучальна-выхаваўчага працэсу навучальнай установы.

Удакладнiць наяўнасць неабходнай нарматыўнай дакументацыi: iнструкцыi, палажэннi, вучэбныя планы i праграмы. Адпаведнасць рабочых планаў тыпавым i квалiфiкацыйным характарыстыкам (стандартам), цi вытрымлiваюцца патрабаваннi да дзейнасцi па вопытных i эксперыментальных планах.

Прааналiзаваць якасць тэматычных планаў з пункту адлюстравання ў iх навейшых дасягненняў адпаведных галiн навукi, тэхнiкi, тэхналогii, культуры, пытанняў эканомiкi, рыначных адносiн, тэхнiкi бяспекi i аховы навакольнага асяроддзя. Устанавiць фактычнае выкананне вучэбных планаў i праграм.

Вывучыць сiстэму планавання вучэбных заняткаў (расклад заняткаў), яе адпаведнасць метадычным патрабаванням.

Прааналiзаваць стан i ход работы по выкананню закона "Аб мовах у Рэспублiцы Беларусь".

Дадаткова па другой ступенi навучання ВПВ (ВТВ):

Устанавiць, якая ўвага надаецца цыклавымi камiсiямi аснашчальнасцi вучэбных заняткаў, выкарыстанню мясцовых рэзерваў на ўдасканаленне навучальнага працэсу, карэкцiроўцы вучэбных праграм.

Прааналiзаваць работу цыклавых камiсiй па распрацоўцы метадычных матэрыялаў па навучальнаму працэсу, курсавому i дыпломнаму праектаванню, арганiзацыi вучэбных практык.

3.4.2. Агульнаадукацыйная падрыхтоўка

Правесцi кантрольныя работы па прадметах (не менш трох), забяспечваючых неабходны ўзровень прафесiянальнай падрыхтоўкi па кожнай прафесii i спецыяльнасцi. Прааналiзаваць веды навучэнцаў за паўгоддзе, навучальны год, своечасовасць выканання вучэбных праграмм, лабараторных i практычных работ.

Разгледзець:

- забяспячанасць прадметаў падручнiкамi, вучэбнымi дапаможнiкамi, комплексным метадычным забеспячэннем;

- наведаць заняткi выкладчыкаў i вызначыць наколькi яны выконваюць функцыi навучання i выхавання, якi iх навуковы i метадычны ўзровень, сувязь выкладаемага матэрыялу з iншымi прадметамi, прафесiямi;

- устанавiць узровень ведаў i ўменняў на занятках.

Даць характарыстыку работы выкладчыкаў.

3.4.3. Прафесiйная падрыхтоўка

Па аналiзу выпускных квалiфiкацыйных экзаменаў, або комплексных кантрольных работ вызначыць узровень ведаў навучэнцаў другога i выпускных курсаў па ўсiх прафесiях i спецыяльнасцях. Пракантраляваць выкананне вучэбных планаў i праграм, сувязь тэарэтычных заняткаў з лабараторна-практычнымi i вытворчым навучаннем, стан вучэбна-матэрыяльнай базы па кожнай прафесii, метадычнае забеспячэнне.

Правесцi кантрольныя работы па асноўных агульнатэхнiчных, цi прафесiянальных прадметах у навучэнцаў другога курса навучання, вусныя апытаннi ў навучэнцаў на першым курсе.

Прааналiзаваць якасць работы выкладчыкаў: метадычнае забеспячэнне прадметаў, матэрыяльную базу вучэбных кабiнетаў, арганiзацыю i правядзенне вучэбных заняткаў.

Дадаткова па другой ступенi навучання ВПВ /ВТВ/:

На падставе аналiзу комплексных кантрольных работ вызначыць узровень ведаў навучэнцаў другой ступенi навучання па ўсiх спецыяльнасцях.

Вывучыць формы i метады правадзiмых заняткаў, арганiзацыю i якасць работы факультатываў, сiстэму правядзення экзаменаў па прадметах.

3.4.4. Вытворчае навучанне

Па аналiзу кантрольных практычных работ устанавiць узровень уменняў i навыкаў навучэнцаў трэцяга (другога) курса ў параўнаннi з патрабаваннямi квалiфiкацыйных характарыстык.

Вывучыць стан матэрыяльнага забеспячэння вытворчага навучання: наяўнасць неабходных майстэрняў, вучэбных палiгонаў, пляцовак, вучэбнай гаспадаркi, iх абсталяванне неабходнай аснасткай, iнструментамi, прыстасаваннямi. Устанавiць якасць абсталявання рабочых месцаў навучэнцаў, iх забяспечанасць плакатамi, падручнiкамi, iнструкцыйнымi картамi.

Даць характарыстыку тэхнiчнаму стану абсталявання, тэхнiкi, машын i механiзмаў, прымяненню iх у вучэбных i вытворчых мэтах.

Вывучыць выкарыстанне вучэбнай гаспадаркi ў вучэбных мэтах, даць яе характарыстыку: памеры, матэрыяльная база, эканамiчнасць, сiстэма аплаты працы навучэнцаў.

Устанавiць сувязь вытворчага навучання з вытворчымi аб'ектамi, прамысловымi прадпрыемствамi.

Аплата працы навучэнцаў на вытворчых аб'ектах.

Прааналiзаваць даходнасць вытворчых майстэрняў, выкананне заказаў вучэбных кабiнетаў i лабараторый, базавага прадпрыемства, насельнiцтва.

Праверыць i даць аналiз арганiзацыi вытворчай практыкi навучэнцаў. Пры аналiзе стану аховы працы i тэхнiкi бяспекi ПТНУ ўдзялiць асобую ўвагу:

- наяўнасцi ў вучэбных планах прадмета "Ахова працы i тэхнiкi бяспекi", колькасць гадзiн, адведзеных на даны прадмет (прыкладна 2 - 5% ад агульнай колькасцi гадзiн вучэбнага плана), iх расклад па курсах навучання;

- прааналiзаваць па тэматычных планах выкладчыкаў увязку вывучаемага матэрыяла з будучай прафесiяй, паўнату выкарыстання вучэбна-наглядных i тэхнiчных сродкаў навучання, планаванне правядзення урокаў максiмальна прыблiжаных да магчымых аварыйных сiтуацый;

- разгледзець сiстэму планавання ўрокаў аховы працы i тэхнiкi бяспекi на працягу вучэбнага года, курса навучання, увязку вывучаемага матэрыялу з матэрыялам лабараторна-практычных i вытворчых заняткаў, з праграмай вытворчай практыкi, наяўнасць у дзённiках па вытворчай працы навучэнцаў спецыяльных раздзелаў для адзнак па гэтаму прадмету;

- вывучаць спецыяльнасць, квалiфiкацыю, годнасць выкладчыка для выкладання прадмета "Ахова працы i тэхнiка бяспекi", звярнуць увагу яго сувязi з вытворчай дзейнасцю не толькi навучальнай установы, але i прадпрыемстваў;

- даць ацэнку абсталяванню, вучэбнай забяспечанасцi вучэбнага кабiнета па прадмету "Ахова працы i тэхнiка бяспекi";

- прааналiзаваць акты праверак навучальнай установы Дзяржтэхнаглядам раёна, санэпiдэмстанцыяй.

Праверыць наяўнасць: мерапрыемстваў па ахове працы i тэхнiцы бяспекi; камiсiй па прыёмцы ў эксплуатацыю новых альбо пераабсталяваных вучэбных кабiнетаў, лабараторый, майстэрняў, абсталявання ў iх устаноўленага, тэхнiкi, якая выкарыстоўваецца ў вучэбных i iншых мэтах;

- iнструкцый па ахове працы i тэхнiцы бяспекi па падрыхтоўваемых у навучальных установах прафесiях па вiдах работ, iх складанасцi i ўмовах выканання;

- журналаў улiку ўнутрывучылiшчнага кантроля за станам аховы працы i тэхнiкi бяспекi ў вучэбных кабiнетах, лабараторыях, майстэрнях, вучэбных аўтатрактарадромах, вучгасах, машына-трактарных парках i iншых аб'ектах;

- журналаў улiку выпадкаў траўматызму ў навучальнай установы i на прадпрыемствах.

Вывучыць якасць работы па забяспячэннi:

- санiтарнага стану пабудоў, тэрыторыi, вучэбных кабiнетаў, лабараторый, майстэрняў, iншых вучэбных i вытворчых аб'ектаў;

- супрацьпажарнай бяспекi на аб'ектах навучальнай установы. Прааналiзаваць своечасовасць правядзення усiх формаў iнструктажоў, iх улiк, змест тэм i роспiс навучэнцаў (супрацоўнiкаў).

Вывучыць работу педагагiчнага савета, метадычных камiсiй па дадзенаму пытанню.

Дадаткова па другой ступенi навучання ВПВ /ВТВ/:

Вывучыць, як арганiзавана азнаямленне выкладчыкаў - кiраунiкоў практыкi з дакументамi па яе правядзеннi (наяўнасць подпiсаў на дакументах або пратакольнага афармлення).

Прааналiзаваць якасць праграм практыкi з пункту гледжання ўключэння ў iх дасягненняў галiны:

- устанавiць, на колькi планаванне практыкi адпавядае патрабаванням вучэбных планаў i спрыяе якаснаму выкананню праграм, адпаведнасць праходжання практык тэрмiнам, вызначаных у навучальных планах;

- забеспячэнне навучэнцаў аплачываемымi рабочымi месцамi;

- магчымасць павышэння разраду асваення сумежных прафесiй, прапановы кiраўнiцтва прадпрыемстваў па паляпшэннi арганiзацыi практыкi.

Пераддыпломная практыка. Адпаведнасць тэм праектаў i месцаў практыкi. Цi даецца магчымасць дублiравання пасад IТР.

Прааналiзаваць якасць афармлення дзённiкаў (справаздач) навучэнцаў, формы i метады правядзення вынiкаў практыкi (канферэнцыi, адкрытая абарона вынiкаў практыкi на прадпрыемствах), правядзенне конкурсаў па практычных навыках.

Устанавiць выпадкi парушэння дагаварных абавязкаў з боку кiраўнiцтва базавымi прадпрыемствамi.

У гутарках са старшынямi, выкладчыкамi, па пратаколах пасяджэнняў цыклавых камiсiй вызначыць прапановы па паляпшэннi i метадычным забеспячэннi баз практыкi.

3.4.5. Курсавое i дыпломнае праектаванне, дзяржаўныя экзамены

Устанавiць, цi своечасова выдаюцца i зацвярджаюцца тэмы курсавога i дыпломнага праектавання, iх актуальнасць i рэальнасць, адпаведнасць зместу профiлю падрыхтоўкi спецыялiстаў i сучаснаму ўзроўню развiцця навукi i тэхнiкi, вытворчасцi, праграм вывучаемых курсаў, аб'ём праектаў, наколькi курсавы праект рыхтуе, цi забяспечвае пераход канкрэтнага навучэнца да больш складанай самастойнай работы дыпломнага праектавання, а дыпломны праект - падрыхтоўка выпускнiка да работы на сучасным прадпрыемстве, працэнт праектаў, якiя магчыма выкарыстаць на вытворчасцi i ў навучальным працэсе.

Прааналiзаваць, якая канкрэтная дапамога аказваецца навучэнцу ў перыяд яго работы над праектам, забяспечанасць кабiнета курсавога i дыпломнага праектавання метадычнымi распрацоўкамi, неабходнай мэбляй, аргтэхнiкай, ажыццяўленне кантролю за графiкам паэтапнага выканання курсавых i дыпломных праектаў, якасць курсавога i дыпломнага праектавання.

Вывучыць арганiзацыю рэцэнзавання i абароны дыпломных праектаў, склад рэцэнзентаў i якасць рэцэнзавання, своечасовасць i якасць падрыхтоўкi экзаменацыйных матэрыялаў, арганiзацыю i методыку прыёму дзяржэкзаменаў, афармленне iх вынiкаў.

3.4.6. Выхаваўчая работа i жыллёва-бытавыя ўмовы

А) Выхаваўчая работа. Прааналiзаваць план выхаваўчай работы ПТНУ i выявiць:

цi прадугледжаны ў iм асноўныя напрамкi, формы i вiды дзейнасцi педагагiчнага i навучэнскага калектываў, якiя забяспечваюць фармiраванне асобы маладога рабочага (спецыялiста);

як рэалiзуецца ў плане выхаваўчай работы сацыяльны заказ грамадства на фармiраванне асобы маладога спецыялiста;

цi улiчваецца вопыт i вынiкi выхаваўчай работы, набытыя ў папярэднi перыяд, асаблiвасцi кантынгенту навучэнцаў;

цi арыентаваны выхаваўчыя мерапрыемствы на важнейшыя падзеi i з'явы жыцця;

пераемнасць у выхаваўчай рабоце, ускладненне з кожным годам навучання яе формаў у адпаведнасцi са зменамi ў свядомасцi i паводзiнах навучэнцаў;

каардынацыю усiх планаў выхаваўчай работы.

Вызначыць маральна-псiхалагiчны клiмат у навучальнай установе (узровень выхаванасцi, захаванне норм маралi, правiл супольнага жыцця, працоўную i грамадска-палiтычную актыўнасць навучэнцаў), узровень i характар злачыннасцi за апошнiя два гады, колькасць правапарушэнняў, улiк навучэнцаў з сацыяльнымi паводзiнамi, якая праводзiцца з iмi работа i яе эфектыўнасць.

Прааналiзаваць, як спланавана i вядзецца работа ў вучэбных групах па ўдасканаленню падрыхтоўкi рабочых кадраў i спецыялiстаў, фармiраванню асобы, iнтэлектуальнаму i фiзiчнаму развiццю.

Правесцi анкетаванне навучэнцаў.

Вывучыць:

якая праводзiцца работа па знаёмству з гiсторыяй, традыцыямi, па фармiраваннi i ўмацаваннi нацыянальнай самасвядомасцi, адраджэннi нацыянальных традыцый i каштоўнасцей беларускага народа;

дасягненнi адзiнства патрабаванняў i ўзгодненых дзеянняў калектыву навучальнай установы i сям'i ў адносiнах да навучэнцаў, спрыянне стварэнню ў калектыве группы добразычлiвых, уважлiвых адносiн, павагi да акружаючых людзей;

як арганiзавана работа па iнфармiраваннi навучэнцаў аб найбольш значных падзеях мiжнароднага i ўнутранага жыцця, у галiне навукi, тэхнiкi, культуры;

работу па прапагандзе сярод навучэнцаў здаровага спосабу жыцця, прававых ведаў i пытанняў палавога выхаваня;

асноўныя напрамкi работы органаў самакiравання i iх ролю ў павышэннi эфектыўнасцi выхаваўчай работы;

якiя меры прымаюцца па сацыяльнай абароне навучэнцаў;

якая аказваецца дапамога навучэнцам групы ў арганiзацыi пазаўрочнай дзейнасцi, выбару заняткаў па iнтарэсах;

клопат аб стварэннi ўмоў для паспяховага навучання, выяўленне прычын нiзкай паспяховасцi;

падтрыманне сувязi з бацькамi навучэнцаў, выхавальнiкамi, знаёмства iх з умовамi жыцця i паводзiн навучэнцаў у iнтэрнаце;

арганiзацыю вольнага часу навучэнцаў у iнтэрнаце;

накiраванасць грамадазнаўчых прадметаў на выхаванне асобы маладога спецыялiста;

арганiзацыю фiзiчнага выхавання, прыцягненне да заняткаў у спартыўных секцыях максiмальнай колькасцi навучэнцаў, забяспечанасць загрузкi спартыўных збудаванняў па днях тыдня, асаблiва у вячэрнi час, выхадныя i святочныя днi;

работу бiблiятэкi па прававым выхаваннi, кiраўнiцтву чытаннем навучэнцаў.

Дадаткова па другой ступенi навучання ВПВ/ВТВ/:

вывучыць пераарыентацыю планавання выхаваўчай работы ў сувязi з патрабаваннямi новай спецыялiзацыi - падрыхтоўцы спецыялiстаў;

устанавiць наяўнасць вучэбнага накiрунка ў планаваннi выхаваўчай работы, яе арганiзацыi i правядзеннi;

вызначыць уплыў заканадаўчых актаў (iх вывучанне) на станаўленне асобы спецыялiста.

Б) Жыллёва-бытавыя умовы.

Устанавiць:

- працэнт забяспечанасцi iнтэрнатам (з разлiка 6 кв.метраў жылой плошчы на аднаго пражываючага) ад агульнай колькасцi маючых у iм патрэбу;

- наяўнасць i абсталяванне ў iнтэрнаце пакояў для адпачынку, вучэбных заняткаў, гурткоў, клубаў, кухань, буфетаў, медыцынскiх iзалятараў, памяшканняў для мыцця бялiзны, прасавання, душавых, камер хавання рэчаў;

- наяўнасць працуючых тэлевiзараў, радыёкропак, электрычных (газавых) плiт, пральных машын, халадзiльнiкаў;

- захаванасць памяшканняў, мэблi, iнвентару, цi заключаны дагаворы аб гэтым i як пакрываюцца страты;

- санiтарны стан i ўтрыманне жылля, пакояў i памяшканняў агульнага прызначэння, формы i метады кантролю;

- афармленне iнтэрната ў цэлым;

- захаванне цеплавога i засвятляльнага рэжыму;

- бытавое абслугоўванне пражываючых у iнтэрнаце, наяўнасць майстэрняў па рамонту адзення, абутку i г.д., прадпрыемстваў грамадскага харчавання, распарадак iх работы;

- цi абмяркоўваюцца пытаннi жыллёва-бытавога плана, арганiзацыi выхаваўчай работы ў iнтэрнаце на пасяджэннях педагагiчнага савета навучальнай установы, эфектыўнасць прынятых рашэнняў i iх рэалiзацыя;

- цi праводзiцца вывучэнне iнтарэсаў, запытаў i прапаноў навучэнцаў па паляпшэннi быту i арганiзацыi выхаваўчай работы, iх практычнае выкарыстанне;

- як арганiзавана выхаваўчая работа ў iнтэрнаце, работа гурткоў, клубаў па iнтарэсах аматарскiх аб'яднанняў, культурна-масавая i спартыўна-аздараўленчая работа, удзел у ёй пражываючых;

- як арганiзавана самаабслугоўванне ў iнтэрнаце;

- якiя прымаюцца меры па прафiлактыцы сярод пражываючых у iнтэрнаце негатыўных праяўленняў, выпадкi парушэння правiлаў пражывання, колькасць прыцягнутых да адмiнiстрацыйнай i дысцыплiнарнай адказнасцi, за якiя правiннасцi;

- цi праводзяцца агляды-конкурсы на лепшы пакой i паверх;

- як арганiзавана медыцынскае абслугоўванне навучэнцаў. Праверыць сумесна з санэпiдыямiчнай станцыяй санiтарны стан сталоўкi, буфетаў; сiстэму распрацоўкi меню, якасць прыгатавання страў, забяспечанасць неабходным абсталяваннем па прыгатаванню страў, захоўванню прадуктаў, арганiзацыю работы абслугоўваючага персанала.

3.4.7. Унутрывучылiшчны кантроль

Наяўнасць i змест планаў кантролю. Як у iх прадугледжваецца кантроль за дзейнасцю структурных падраздзяленняў, выкладчыкаў, майстроў, iншых работнiкаў, якiя павiнны забяспечыць неабходны ўзровень якасцi падрыхтоўкi. Практычная рэалiзацыя запланаваных мерапрыемстваў. Якасць распрацаваных праграм i метадычных рэкамендацый па кантролю, наколькi яны даюць магчымасць глыбока вывучыць пытанне i садзейнiчаць аператыўнаму кiраванню навучальнай установы.

Рэзультатыўнасць кантрольных мерапрыемстваў. Выкарыстанне вынiкаў кантролю ў мэтах павышэння ўзроўню падрыхтоўкi рабочых кадраў. Вынiковыя дакументы па ўнутрывучылiшчнаму кантролю.



4. ПАДВЯДЗЕННЕ ВЫНIКАЎ АТЭСТАЦЫI



4.1. У адпаведнасцi з квалiфiкацыйнымi характарыстыкамi вучэбных планаў выявiць:

- узровень засваення навучэнцамi вучэбна-праграмнага матэрыялу па асноўных цыклах дысцыплiн вучэбнага плана на падставе вынiкаў комплексных кантрольных работ па спецыяльнасцях, кантрольных работ, зрэзаў, праверкi практычных уменняў i навыкаў, зрабiць параўнанне, пры разыходжаннi адзнак устанавiць прычыну;

- узровень тэарэтычнай i практычнай падрыхтоўкi навучэнцаў па вынiках дзяржаўных экзаменаў.

Даць ацэнку якасцi падрыхтоўкi спецыялiстаў па водзывах, рэкамендацыях прадпрыемстваў, арганiзацый i ўстаноў галiны, рэгiёна, дзе працуюць выпускнiкi навучальнай установы.

Унесцi прапановы, накiраваннi на ўдасканаленне далейшай работы ПТНУ.

4.2. Па вынiках работы атэстацыйнай камiсii складаецца заключэнне, у якiм атэстацыйная камiсiя, за подпiсам яе старшынi, уносiць прапанову па адной з наступных ацэнак дзейнасцi ПТНУ:

4.3. Прафесiянальна-тэхнiчная навучальная ўстанова прызнаецца атэставанай i заслугоўвае заахвочвання, калi яна дасягнула высокiх поспехаў у падрыхтоўцы рабочых кадраў i спецыялiстаў (п.п. 2.8.1. i 2.8.2. гэтай iнструкцыi з улiкам выкарыстання iснуючага патэнцыялу).

Прафесiянальна-тэхнiчная навучальная ўстанова прызнаецца атэставанай, калi яна здавальняюча вырашае задачы па падрыхтоўцы рабочых кадраў i спецыялiстаў (п. 2.8.3. гэтай iнструкцыi з улiкам выкарыстання iснуючага патэнцыялу).

Прафесiянальна-тэхнiчная навучальная ўстанова прызначаецца прайшоўшай першасную атэстацыю, калi ў рабоце па падрыхтоўцы рабочых кадраў i спецыялiстаў выяўлены недахопы, якiя могуць быць лiквiдаваны ў тэрмiны, вызначаныя атэстацыйнай камiсiяй, за кошт ажыццяўлення практычных мерапрыемстваў на месцы, або з дапамогай базавых i iншых прадпрыемстваў, упраўлення адукацыi.

Прафесiянальна-тэхнiчная навучальная ўстанова прызнаецца неатэставанай, калi яна не забяспечвае выканання галоўнай задачы якаснай падрыхтоўкi рабочых кадраў i спецыялiстаў (п. 2.8.4. гэтай iнструкцыi).

4.3. Заключэнне атэстацыйнай камiсii па вынiках дзейнасцi прафесiянальна-тэхнiчных навучальных устаноў дакладваецца на пасяджэннi педагагiчнага савета i ў нядзельны тэрмiн накiроўваецца кiраўнiцтву Дзяржiнспекцыi для прыняцця адпаведнай пастановы.

4.4. Дзяржаўная iнспекцыя навучальных устаноў у месячны тэрмiн прымае пастанову i пры станоўчай ацэнцы дзейнасцi ПТНУ выдае ёй пасведчанне ўстаноўленага узору.

4.5. Што тычыцца неатэставанай прафесiянальна-тэхнiчнай навучальнай установы, або няпоўнай адпаведнасцi яе дзейнасцi, то далейшы парадак дзеянняў вызначаны п.п. 2.10. i 2.11. тыповага палажэння аб атэстацыi i акрэдытацыi навучальных устаноў Рэспублiкi Беларусь.



5. АКРЭДЫТАЦЫЯ ПРАФЕСIЯНАЛЬНА-ТЭХНIЧНЫХ НАВУЧАЛЬНЫХ

УСТАНОЎ



5.1. Акрэдытацыя з'яўляецца формай дзяржаўнага прызнання статусу прафесiянальна-тэхнiчнай навучальнай установы, яе права на выдачу выпускнiкам дакументаў дзяржаўнага ўзору аб адпаведным узроўнi адукацыi. Яна ажыццяўляецца на добраахвотных асновах i за аплату.

5.2. Для правядзення акрэдытацыi прафесiянальна-тэхнiчнай навучальнай установе неабходна за паўгода да маючага адбыцца першага выпуску рабочых кадраў (спецыялiстаў) прадставiць у Дзяржаўную iнспекцыю навучальных устаноў заяву, копiю лiцэнзii на права адукацыйнай дзейнасцi i праект дагавора на аплату затрат, звязаныя з правядзеннем акрэдытацыi.

5.3. Акрэдытацыi падлягаюць дзяржаўныя прафесiянальна-тэхнiчныя навучальныя ўстановы, якiя жадаюць змянiць свой статус, а таксама недзяржаўныя прафесiянальна-тэхнiчныя навучальныя ўстановы, якiя прэтэндуюць на выдачу выпускнiкам дакументаў дзяржаўнага ўзору.

5.4. Камiсiя па акрэдытацыi працуе непасрэдна ў навучальнай установе не болей 15 календарных дзён.

5.5. Па вынiках акрэдытацыi прафесiянальна-тэхнiчнай навучальных устаноў Дзяржiнспекцыя прымае пастанову, якая зацвярджаецца загадам Мiнiстэрства адукацыi.

5.6. Акрэдытаванай прафесiянальна-тэхнiчнай навучальнай установе Мiнiстэрствам адукацыi выдаецца сертыфiкат устаноўленага ўзору.

5.7. Сертыфiкат аб акрэдытацыi выдаецца таксама на падставе пастановы аб атэстацыi прафесiянальна-тэхнiчнай навучальнай установы калi яе дзейнасць адпавядае высокаму ўзроўню падрыхтоўкi рабочых кадраў /спецыялiстаў/ i яна атрымала ацэнку "атэставана i заслугоўвае заахвочвання".

Лiчыць страцiўшай сiлу "Iнструкцыю i метадычныя рэкамендацыi па правядзеннi атэстацыi i акрэдытацыi прафесiянальна-тэхнiчных навучальных устаноў Рэспублiкi Беларусь", зацверджаную загадам Мiнiстра адукацыi Рэспублiкi Беларусь ад 4 жнiўня 1994 г. N 227 (рэгiстрацыйны N 551/12 ад 26 верасня 1994 г).











Зарегистрировано в Реестре государственной регистрации

Республики Беларусь 16 мая 1997 г. N 1867/12





Зарегистрировано в НРПА РБ 23 декабря 1999 г. N 8/2330





                                       ЗАЦВЕРДЖАНА
                                       загадам Мiнiстра адукацыi
                                       Рэспублiкi Беларусь
                                       ад 22 красавiка 1997 г. N 211


IНСТРУКЦЫЯ

ПА ПРАВЯДЗЕННI АТЭСТАЦЫI I АКРЭДЫТАЦЫI СЯРЭДНIХ

СПЕЦЫЯЛЬНЫХ НАВУЧАЛЬНЫХ УСТАНОЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ



1. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI



1.1. Дадзеная iнструкцыя i метадычныя рекамендацыi па правядзеннi атэстацыi i акрэдытацыi сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў састаўлены у адпаведнасцi з патрабаваннямi Тыпавога палажэння аб атэстацыi i акрэдытацыi навучальных устаноў Рэспублiкi Беларусь, узгодненага з Мiнiстэрствам фiнансаў, Мiнiстэрствам працы Рэспублiкi Беларусь i зацверджанага загадам Мiнiстра адукацыi i навукi Рэспублiкi Беларусь ад 09.01.1997 г. N 4.

1.2. Яны вызначаюць адзiныя метадалагiчныя падыходы да правядзення атэстацыi i акрэдытацыi сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў.

1.3. Атэстацыя сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў праводзiцца Дзяржаўнай iнспекцыяй навучальных устаноў з абавязковым удзелам адпаведных органаў кiравання iмi.

1.4. Акрэдытацыя ўсiх сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў ажыццяўляецца Дзяржаўнай iнспекцыяй навучальных устаноў.

1.5. Дзяржаўная iнспекцыя навучальных устаноў арганiзуе распрацоўку i апрабацыю кантрольных заданняў, тэстаў, метадычных матэрыялаў з улiкам галiновых i рэгiянальных умоў i прыцягненнем у гэтых мэтах адпаведных мiнiстэрстваў (ведамстваў), абагульняе вынiкi атэстацыi навучальных устаноў.

1.6. Для правядзення атэстацыi i акрэдытацыi сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў Дзяржаўнай iнспекцыяй навучальных устаноў утвараюцца i зацвярджаюцца атэстацыйныя (акрэдытацыйныя) камiсii на чале са старшынёй. У састаў камiсii па меры неабходнасцi ўключаюцца найбольш квалiфiкаваныя кiраўнiкi i выкладчыкi сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў, настаўнiкi агульнаадукацыйных школ, выкладчыкi вышэйшых навучальных устаноў, спецыялiсты мiнiстэрстваў i ведамстваў, вучэбна-метадычных органаў i сiстэмы павышэння квалiфiкацыi, мясцовых органаў адукацыi, прадпрыемстваў, арганiзацый i ўстаноў, прадстаўнiкi навуковых i грамадскiх арганiзацый, цэнтраў занятасцi насельнiцтва.

1.7. Члены атэстацыйнай i акрэдытацыйнай камiсiй на час удзелу ў атэстацыi i акрэдытацыi па ўзгадненнi з iх кiраўнiцтвам вызваляюцца ад выканання абявязкаў па месцы асноўнай работы. Аплата работы праводзiцца ў адпаведнасцi з Палажэннем Мiнiстэрства адукацыi i навукi аб экспертах.

1.8. Кожны член камiсii складае даведку па вывучаным пытаннi, у якой адлюстроўваюцца станоўчыя i адмоўныя бакi. Да яе дадаюцца выкананыя кантрольныя работы, ведамасцi, анкеты i iншыя матэрыялы.

1.9. Заключэнне атэстацыйнай (акрэдытацыйнай) камiсii па вынiках дзейнасцi сярэдняй спецыяльнай навучальнай установы дакладваецца на пасяджэннi педагагiчнага савета (савета навучальнай установы) i перадаецца кiраўнiцтву Дзяржаўнай iнспекцыi для прыняцця адпаведнай пастановы. Яно афармляецца згодна з дадаткам N 1.

1.10. Парадак апеляцыi па акрэдытацыi i атэстацыi выкладзены ў п. 2.12 Тыпавога палажэння аб атэстацыi i акрэдытацыi навучальных устаноў Республiкi Беларусь.



2. АТЭСТАЦЫЯ СЯРЭДНIХ СПЕЦЫЯЛЬНЫХ НАВУЧАЛЬНЫХ УСТАНОЎ



2.1. Атэстацыя сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў праводзiцца у мэтах ажыццяўлення дзяржаўнага кантролю за забеспячэннем iмi дзяржаўнай палiтыкi ў галiне адукацыi, распрацоўкi мерапрыемстваў па павышэннi якасцi падрыхтоўкi спецыялiстаў сярэдняга звяна, упарадкавання сеткi размяшчэння сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў i выпрацоўкi на гэтай аснове неабходных кiраўнiцкiх рашэнняў.

2.2. Атэстацыi падлягаюць адзiн раз у пяць гадоў усе тыпы i вiды дзеючых у рэспублiцы сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў незалежна ад iх ведамаснай прыналежнасцi i формаў уласнасцi па распрацаваных Дзяржаўнай iнспекцыяй навучальных устаноў планах-графiках, зацверджаных Мiнiстэрствам адукацыi i навукi.

2.3. Атэстацыйная камiсiя працуе непасрэдна ў навучальнай установе 10 - 15 каляндарных дзён.

2.4. Асноўнымi метадамi i прыёмамi у дзейнасцi атэстацыйнай камiсii з'яуляюцца правядзенне комплексных кантрольных работ, праглядаў, праслухоўванняў па спецыяльнасцях (спецыялiзацыях), кантрольных работ па асобных прадметах, вусных i пiсьмовых праверак ведаў навучэнцаў, назiраннi, гутаркi з навучэнцамi, выкладчыкамi, прадстаўнiкамi прадпрыемстваў, устаноў, арганiзацый, дзе працуюць выпускнiкi, анкетаванне, наведванне заняткаў, экзаменаў, дзяржаўных экзаменаў (абароны дыпломных праектаў (работ)), аналiз вучэбна-плануючай дакументацыi i iнш.

2.5. Атэстацыйная камiсiя вызначае адпаведнасць узроўню прафесiйнага i агульнаадукацыйнай падрыхтоўкi выпускнiкоў прад'яўляемым патрабаванням, уключаючы ацэнку ступенi iх падрыхтаванасцi, зыходзячы з патрабаванняў квалiфiкацыйных характарыстык спецыялiстаў i дзяржаўных стандартаў.

2.6. Прыкладная ацэнка прафесiйнай падрыхтоўкi выпускнiкоў ССНУ вызначаецца на аснове рэзультатаў дзяржаўных экзаменаў (абароны дыпломных праектаў (работ)), калi гэта адбываецца падчас атэстацыi i калi ДКК фармiруецца па рэкамендацыi Дзяржаўнай iнспекцыi навучальных устаноў, цi комплекснай кантрольнай работы па спецыяльнасцi, якую выконваюць навучэнцы выпускнога (перадвыпускнога) курса.

2.6.1. Выдатнай прызнаецца такая падрыхтоўка, калi не менш 95 працэнтаў навучэнцаў выканалi яе станоўча, у тым лiку атрымалi не менш 50 працэнтаў "5" i не менш 30 працэнтаў "4".

2.6.2. Добрай прызнаецца такая падрыхтоўка, калi не менш 90 працэнтаў навучэнцаў выканалi яе станоўча, у тым лiку атрымалi не менш 70 працэнтаў "5" i "4".

2.6.3. Здавальняючай прызнаецца такая падрыхтоўка, калi не менш 85 працэнтаў навучэнцаў выканалi яе станоўча.

2.6.4. Нездавальняючай прызнаецца такая падрыхтоўка, калi станоўчыя адзнакi атрымалi менш 85 працэнтаў навучэнцаў.

Гэтыя крытэрыi тычацца i вынiкаў дзяржаўных экзаменаў (абароны дыпломных праектаў).

2.6.5. Пры ацэнцы ўзроўню падрыхтоўкi па спецыяльнасцi неабходна звярнуць увагу на:

- ацэнку якасцi падрыхтоўкi спецыялiстаў па водзывах прадпрыемстваў, арганiзацый устаноў галiны, рэгiёна, дзе працуюць выпускнiкi навучальнай установы;

- узровень тэарэтычнай i практычнай падрыхтоўкi навучэнцаў па вынiках дзяржаўных экзаменаў (абароны дыпломных праектаў (работ));

- наяўнасць прапаноў i рэкамендацый у справаздачах старшынь ДКК па далейшым удасканаленнi падрыхтоўкi спецыялiстаў i як яны рэалiзуюцца ў навучальнай установе.

2.7. Пры ацэнцы комплекснай кантрольнай работы па спецыяльнасцi (яна складаецца з 4-х пытанняў) належыць кiравацца наступным:

2.7.1. Адзнака "5" выстаўляецца тады, калi на выдатна выканана не менш 75 працэнтаў аб'ёму, а астатняя частка - на добра.

2.7.2. Адзнака "4" выстаўляецца тады, калi добра i выдатна выканана не менш 75 працэнтаў яе аб'ёму пры адсутнасцi нездавальняючай адзнакi па астатняй частцы.

2.7.3. Адзнака "3" выстауляецца тады, калi не менш 75 працэнтаў яе аб'ёму выканана на станоўчыя адзнакi.

2.7.4. Адзнака "2" выстаўляецца тады, калi менш 75 працэнтаў яе аб'ёму выканана на станоўчыя адзнакi.

2.7.5. Навучэнцам, якiя не з'явiлiся на выкананне комплекснай кантрольнай работы без уважлiвых прычын або не выконвалi яе, выстаўляецца нездавальняючая адзнака.

2.8. Пры ацэнцы i аналiзе комплекснай кантрольнай работы па спецыяльнасцi, кантрольных работ, зрэзаў, практычных уменняў i навыкаў навучэнцаў неабходна ў адпаведнасцi з патрабаваннямi навучальных праграм i квалiфiкацыйных характарыстык выявiць:

2.8.1. Узровень засваення навучэнцамi вучэбна-праграмнага матэрыялу па асноўных цыклах дысцыплiн навучальнага плана.

2.8.2. Пры параўнаннi атрыманых адзнак з iснуючымi ў iх па гэтых дысцыплiнах i пры разыходжаннi звыш 15 працэнтаў устанавiць прычыны, пры гэтым асаблiвую ўвагу належыць надаць параўнанню добрых i выдатных адзнак.

2.8.3. Незасвоеныя тэмы навучальных праграм, даць класiфiкацыю тыповых памылак, зробленых навучэнцамi.

2.9. Пры вызначэннi iснуючага патэнцыялу сярэдняй спецыяльнай навучальнай установы i яго выкарыстаннi атэстацыйная камiсiя аналiзуе дзейнасць адмiнiстрацыi, кiраўнiкоў структурных падраздзяленняў, педагагiчнага калектыву у цэлым па стане вучэбна-матэрыяльнай базы, арганiзацыi i стане навучальна-выхаваўчага працэсу, выхаваўчай работы, па стварэннi жыллёва-бытавых умоў для навучэнцаў, арганiзацыi ўнутранага кантролю.

2.10. Найменне дакументаў, якiя прадстаўляюцца атэстацыйнай камiсii:

- Пашпарт навучальнай установы.

- Статут навучальнай установы.

- Справаздачы ф. 2-НК за тры гады.

- Правiлы ўнутранага працоўнага распарадку для работнiкаў i навучэнцаў.

- Загады дырэктара па ўсiх вiдах дзейнасцi за тры гады.

- Кантрольныя лiчбы па прыёму на навучанне за тры гады.

- Дагаворы на падрыхтоўку спецыялiстаў на камерцыйнай аснове.

- Планы работы i пратаколы пасяджэнняў савета навучальнай установы i педагагiчнага савета.

- Лiцэнзiя на арганiзацыю недзяржаўнай сярэдняй спецыяльнай навучальнай установы.

- Навучальныя планы па ўсiх спецыяльнасцях i праграммы.

- Гадавы план развiцця матэрыяльнай базы навучальнай установы.

- Пералiк абсталявання кабiнетаў, лабараторый, майстэрняў i iнш. i планы работы.

- Кнiга сумарнага ўлiку па бiблiятэцы.

- Справаздача навучальнай установы па кадрах.

- Асабовыя справы педагагiчных работнiкаў.

- Планы работы прадметных (цыклавых) камiсiй i пратаколы пасяджэнняў.

- Тарыфiкацыйныя ведамасцi на бягучы год.

- Уваходная i выходная карэспандэнцыя.

- Пратаколы пасяджэнняў атэстацыйнай камiсii навучальнай установы.

- Перспектыўны i гадавыя планы павышэння квалiфiкацыi выкладчыкаў.

- Графiк навучальнага працэсу.

- Каляндарна-тэматычныя планы выкладчыкаў (iндывiдуальныя планы).

- Расклад вучэбных i факультатыўных заняткаў, ведамасцi паспяховасцi навучэнцаў.

- Журналы вучэбных i факультатыўных заняткаў.

- Дагаворы з прадпрыемствамi (установамi) аб праходжаннi практычнага навучання.

- Дзённiкi i справаздачы навучэнцаў аб праходжаннi практыкi.

- Курсавыя работы i дыпломныя праекты (работы).

- Пратаколы пасяджэнняў ДКК i справаздачы старшынь за 3 гады.

- План выхаваўчай i спартыўна-аздараўленчай работы на бягучы год.

- Планы i дзённiкi класных кiраўнiкоў (куратараў) груп, гурткоў. Асабовыя справы навучэнцаў.

- Матэрыялы па ўнутранаму кантролю.

- Пiсьмовыя водзывы прадпрыемстваў, арганiзацый, устаноў, дзе працуюць выпускнiкi апошнiх трох гадоў.

- Кнiга выдачы дыпломаў (дублiкатаў).

- Алфавiтная кнiга.

- Iншыя матэрыялы па запатрабаваннi атэстацыйнай (акрэдытацыйнай) камiсii.



3. ВЫВУЧАЕМЫЯ ПЫТАННI



3.1. Агульная характарыстыка навучальнай установы.

Прааналiзаваць статут навучальнай установы, яго адпаведнасць патрабаванням прыкладнага Палажэння аб сярэдняй спецыяльнай навучальнай установе, зацверджанага загадам Мiнiстра адукацыi Рэспублiкi Беларусь ад 28.06.1993 г. N 203. Устанавiць, цi зарэгiстраваны ён у Мiнiстэрстве адукацыi.

Даць iснуючую структуру навучальнай установы з указаннем поўнага пералiку структуры падраздзяленняў (фiлiялаў, аддзяленняў, ВКП, цыклавых камiсiй), мэтазгоднасць iх стварэння i iснавання. Адзначыць змены па падначаленасцi i прафiлiзацыi. Калi ёсць спецыяльнасцi не па профiлi навучальнай установы або характэрна яе шматпрофiльнасць, адзначыць, чым гэта абгрунтавана, паказаць кантынгент навучэнцаў па формах навучання, курсах, базе i спецыяльнасцях. (Табл. N 1). Зрабiць аналiз iснуючага парадку камплектавання навучэнцамi навучальнай установы, у тым лiку на дагаворнай i камерцыйнай аснове. Устанавiць адпаведнасць фактычнай колькасцi прынятых на навучанне кантрольным лiчбам, а таксама патрэбнасцям арганiзацый, прадпрыемстваў i устаноў у рыхтуемых спецыялiстах i садзейнiчанне навучальнай установы ў працаўладкаваннi выпускнiкоў. Колькасць выпускнiкоў апошнiх трох гадоў, забяспечаных работай па спецыяльнасцi, выпадкi адмовы прадпрыемстваў, арганiзацый i ўстаноў ад маладых спецыялiстаў, асаблiва ад тых, якiя навучалiся па iх накiраваннях цi на якiх рабiлiся заяўкi, прычыны.

Савет навучальнай установы. Цi адпавядае яго дзейнасць патрабаванням прыкладнага Палажэння аб ССНУ. Уплыў савета навучальнай установы на павышэнне эфектыўнасцi яе работы.

Наяўнасць дазволу на ажыццяўленне падрыхтоўкi спецыялiстаў, калi гэта тычыцца недзяржаўнай навучальнай установы, i выкананне ёю патрабаванняў Закона "Аб адукацыi ў Рэспублiцы Беларусь" i прыкладнага Палажэння аб ССНУ, зацверджанага загадам Мiнiстэрства адукацыi ад 28.06.1993 г. N 203.

Захаванне рэжыму работы навучальнай установы, цi зацверджаны ён саветам навучальнай установы.

Правiлы ўнутранага працоўнага распарадку. Як забяспечваюць яны правы выкладчыкаў i навучэнцаў i патрабаваннi да iх абавязкаў.

3.2. Стан вучэбна-матэрыяльнай базы.

Характарыстыка вучэбна-матэрыяльнай базы павiнна змяшчаць агульную i вучэбную плошчу на аднаго навучэнца, наяўнасць кабiнетаў, лабараторый, майстэрняў i iншых аб'ектаў, якiя неабходны для падрыхтоўкi спецыялiстаў згодна з навучальнымi планамi, а таксама ўстаноў культурна-бытавога прызначэння, iнтэрната з указаннем квадратных метраў на аднаго пражываючага, працэнта забяспечанасцi iм да патрэбы навучэнцаў. Стан вучэбна-матэрыяльнай базы неабходна разглядваць у дынамiцы яе развiцця.

Аснашчанасць вучэбных кабiнетаў, лабараторый, майстэрняў, другiх аб'ектаў сучасным абсталяваннем, ТСН, вылiчальнай тэхнiкай, кiно i тэлебачаннем, вiдэатэхнiкай, вучэбнай мэбляй. Адпаведнасць аснашчанасцi пералiкам абсталявання (тыпавым або навучальнай установы), узроўню сучаснай вытворчасцi i задачам падрыхтоўкi спецыялiстаў адпаведнага профiлю. Тэмпы абнаўлення матэрыяльнай базы, засваенне вызначаемых сродкаў.

Работа кабiнетаў i лабараторый па прыцягненнi навучэнцаў да тэхнiчнай творчасцi.

Вывучыць арганiзацыю медыцынскага абслугоўвання навучэнцаў. Бiблiятэка i чытальная зала, забяспечанасць неабходнай вучэбнай, вучэбна-метадычнай, навуковай i мастацкай лiтаратурай, выданнямi перыядычнага друку. Умовы для работы.

Удзел галiновых мiнiстэрстваў (ведамстваў) i рэгiянальных органаў кiравання ў развiццi вучэбна-матэрыяльнай базы навучальнай установы.

3.3. Кiруючы i выкладчыцкi састаў навучальнай установы.

Правесцi ананiмнае анкетаванне выкладчыкаў, гутаркi з iмi ў мэтах выяўлення iх меркаванняў па шэрагу пазiцый работы навучальнай установы i яе адмiнiстрацыi, а таксама стане маральна-псiхалагiчнага клiмату ў калектыве. Абагульнiць матэрыялы анкетавання. Анкеты дадаюцца.

Устанавiць:

- агульную колькасць кiруючага i штатнага выкладчыцкага саставу;

- колькасць выкладчыкаў-сумяшчальнiкаў;

- якая работа праводзiцца навучальнай установай па конкурсным замяшчэннi вакантных пасад выкладчыкаў, калi гэта прадугледжана статутам навучальнай установы;

- цi прыцягваюцца да выкладчыцкай работы спецыялiсты прадпрыемстваў, арганiзацый i ўстаноў;

- цi сумяшчаюць штатныя выкладчыкi навучальнай установы сваю прафесiйную дзейнасць ва ўстановах, арганiзацыях i прадпрыемствах;

- цякучасць адмiнiстрацыйна-кiруючых i выкладчыцкiх кадраў i яе прычыны;

- цi садзейнiчае камплектаванне выкладчыцкiмi кадрамi творчаму супрацоўнiцтву вопытных выкладчыкаў i пачаткоўцаў, пераемнасцi лепшых традыцый навучальнай установы;

- адпаведнасць базавай адукацыi выкладчыка навучаемаму прадмету i профiлю навучальнай установы;

- як размяркоўваецца педагагiчная нагрузка, яе збалансаванасць;

- выпадкi парушэння працоўнай i выканаўчай дысцыплiны кiраўнiкамi структурных падраздзяленняў, выкладчыкамi, iх характар, якiя спагнаннi накладзены за гэта, iх эфектыўнасць;

- выпадкi накiравання скаргаў i пiсьмаў у вышэйстаячыя органы;

- захаванне кiраўнiцтвам навучальнай установы iснуючага парадку разгляду скаргаў, заяў i прапаноў работнiкаў i грамадзян, улiк прапаноў у практычнай рабоце i захады, якiя прымаюцца па iх разгляду i рэалiзацыi;

- цi ёсць выпадкi паўторнага звароту з заявамi па тых жа пытаннях, прычыны гэтага;

- выкананне патрабаванняў Палажэння аб атэстацыi педагагiчных работнiкаў (акрамя ВНУ) Рэспублiкi Беларусь, узгодненага з Прэзiдыумам Рэспублiканскага камiтэта прафсаюза работнiкаў адукацыi i навукi (пратакол N 4 ад 05.12.1995 г.) i зацверджанага загадам Мiнiстра адукацыi i навукi ад 07.12.1995 г. N 456.

Прааналiзаваць iснуючыя перспектыўны i гадавыя планы павышэння квалiфiкацыi выкладчыкамi i высветлiць наступнае:

- цi зацверджаны яны дырэктарам навучальнай установы;

- цi робiцца карэкцiроўка плана у сувязi з прыняццем новых выкладчыкаў;

- цi вытрымлiваецца прынцып перыядычнасцi i першачарговасцi накiравання на ФПК;

- як выкарыстоўваюцца наяўныя формы павышэння квалiфiкацыi (ФПК, стажыроўка, вочна-завочныя курсы пры IУН i iншыя);

- цi маюцца ў перспектыўным плане ўсе неабходныя аб выкладчыку звесткi (калi i якую навучальную ўстанову скончыў, атрыманая квалiфiкацыя, апошнi год павышэння квалiфiкацыi, яе форма i назва ўстановы);

- пераемнасць гадавога i перспектыўнага планаў павышэння квалiфiкацыi;

- выпадкi невыканання плана павышэння квалiфiкацыi, прычыны па кожным выпадку;

- як выкарыстоўваецца магчымасць павышэння квалiфiкацыi асобнымi выкладчыкамi у IУН;

- цi прайшлi пераквалiфiкацыю тыя выкладчыкi, базавая адукацыя якiх не адпавядае навучаемаму прадмету, калi так, то дзе;

- наяўнасць спiсаў выкладчыкаў, якiя накiроўваюцца на павышэнне квалiфiкацыi;

- выкарыстанне такой формы павышэння квалiфiкацыi як стажыроўка, дзе i ў якi час яна праводзiцца;

- цi ўзгадняецца стажыроўка з кiраўнiком прадпрыемства;

- цi разглядваецца праграма стажыроўкi цыклавой камiсiяй i цi зацвярджаецца яна дырэктарам ССНУ;

- цi робiцца справаздача аб стажыроўцы i цi абмяркоўваюцца яе вынiкi на пасяджэннi цыклавой камiсii (на працягу месяца);

- наяўнасць рэкамендацый па выкарыстаннi атрыманых за час стажыроўкi ведаў у навучальным працэсе;

- цi давалiся выкладчыкамi, якiя прайшлi стажыроўку, якiя-небудзь прапановы па змесце праграм i арганiзацыi павышэння квалiфiкацыi;

- наяўнасць у асабовай справе выкладчыка пасведчання аб павышэннi квалiфiкацыi, выпiсак з загадаў аб накiраваннi на ФПК, стажыроўку;

- як у навучальнай установе арганiзавана павышэнне квалiфiкацыi выкладчыкаў (семiнары, навукова-практычныя канферэнцыi, школы маладога выкладчыка i iнш.);

- пры неабходнасцi выявiць, як наладжана работа па вывучэннi выкладчыкамi i кiраўнiкамi навучальнай установы беларускай мовы;

- дзе аналiзаваўся стан работы па павышэннi квалiфiкацыi выкладчыкаў;

- якiя мерапрыемствы, прапановы распрацаваны пры абмеркаваннi гэтага пытання, што выкарастана ў практычнай рабоце i як гэта адбiлася на павышэнне ўзроўню навучальнага працэсу.

Даць характарыстыку кiруючага i выкладчыцкага саставу па узросту, адукацыi, квалiфiкацыйных катэгорыях, стажу работы ў навучальнай установе згодна з таблiцай N 2.

3.4. Арганiзацыя i стан навучальна-выхаваўчага працэсу

3.4.1. Навучальны працэс.

Наяўнасць у навучальнай установе нарматыунай дакументацыi рэспублiканскiх i галiновых органаў кiравання адукацыяй, якая рэгламентуе дзейнасць сярэдняй спецыяльнай навучальнай установы, дзеючых навучальных планаў i праграм, iх адпаведнасць пералiку на бягучы год. Высветлiць, па якiх прадметах выкарыстоўваюцца ўстарэлыя праграмы i па якiх адсутнiчаюць. Прычыны. Прааналiзаваць якасць праграм з пункту гледжання адлюстравання ў iх найноўшых дасягненняў адпаведных галiн навукi, тэхнiкi, тэхналогiй, культуры, пытанняў эканомiкi, рынкавых адносiн, тэхнiкi бяспекi i аховы навакольнага асяроддзя. Неабходна выявiць, як распрацаваная навучальнай установай плануючая дакументацыя ўвязана з асноўнымi напрамкамi яе дзейнасцi i як яна забяспечвае выкананне навучальных планаў i праграм.

Устанавiць фактычнае выкананне навучальных планаў i праграм за ўвесь перыяд навучання (выбарачна па спецыяльнасцях) i ў выпадку невыканання iх высветлiць прычыны i сумесна з кiраунiцтвам навучальнай установы, органаў кiравання ёю прыняць канкрэтныя меры па прадухiленнi гэтага ў будучым.

Адпаведнасць графiка навучальнага працэсу дзеючым навучальным планам. Прааналiзаваць, як расклад вучэбных заняткаў забяспечвае метадычнае абгрунтаванае планаванне i вывучэнне прадметаў, поўнае выкананне ўсiх вiдаў вучэбнай работы, прадугледжаных навучальнымi планамi i праграмамi.

Арганiзацыя работы факультатыўных курсаў. Прааналiзаваць, як iдзе выкананне Закона аб мовах.

Выкананне патрабаванняў да вядзення журналаў вучэбных груп i факультатыўных заняткаў.

Выкананне патрабаванняў Палажэння аб парадку правядзення лабараторна-экзаменацыйных сесiй у завочных сярэднiх спецыяльных навучальных установах (аддзяленнях) i формах кантролю вучэбнай работы навучэнцаў-завочнiкаў, зацверджанага загадам Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ад 02.03.1994 г. N 59.

3.4.2. Метадычная работа. Работа педагагiчнага савета, савета навучальнай установы, цыклавых камiсiй.

Пры аналiзе дзейнасцi педагагiчнага савета неабходна звярнуць увагу на ўдасканаленне планавання яго работы з улiкам задач, якiя пастаўлены перад сярэдняй спецыяльнай навучальнай установай Законам "Аб адукацыi ў Рэспублiцы Беларусь", прыкладным Палажэннем аб ССНУ, зацверджаным загадам Мiнiстэрства адукацыi ад 28.06.1993 г. N 203.

Вызначыць глыбiню падрыхтоўкi i абмеркавання пытанняў, эфектыўнасць яго рашэнняў, ўплыў на дзейнасць педагагiчнага калектыву, кожнага падраздзялення па забеспячэннi высокай якасцi падрыхтоўкi спецыялiстаў. Праверыць, як ажыццяўляецца кантроль за выкананнем рашэнняў педагагiчнага савета па тэрмiнах i змесце.

Вызначыць асноўныя напрамкi ў дзейнасцi педагагiчнага савета, яго каардынiруючую ролю у вырашэннi ўскладзеных на навучальную ўстанову задач. Высветлiць меркаваннi кiраўнiцтва па далейшым удасканаленнi дзейнасцi педагагiчнага савета i эфектыўнасцi работы навучальнай установы.

Пры праверцы цыклавых камiсiй мэтазгодна вывучыць, як у iх планаваннi i рабоце практычна рэалiзуюцца асноўныя напрамкi дзейнасцi навучальнай установы, як уплываюць яны на якасць падрыхтоўкi спецыялiстаў адпаведнага профiлю.

Неабходна ўстанавiць, якая ўвага надаецца цыклавымi камiсiямi аснашчанасцi вучэбных заняткаў, выкарыстанню ўнутраных рэзерваў навучальнай установы для ўдасканалення навучальнага працэсу, якаснага выканання вучэбных праграм, iх карэкцiроўкi.

Выбарачна прааналiзаваць матэрыялы, распрацаваныя цыклавымi камiсiямi за два - тры гады i вызначыць метадычную значнасць, мэтазгоднасць выкарыстання iх iншымi выкладчыкамi. Цi практыкуецца распрацоўка лекцый, метадычных дапаможнiкаў, дапаможнiкаў для навучэнцаў, якiя навучаюцца без адрыву ад вытворчасцi, на якой мове гэта робiцца.

Належыць звярнуць увагу на выкарыстанне ў навучальна-выхаваўчым працэсе вынiкаў павышэння квалiфiкацыi i стажыроўкi выкладчыкаў.

Прасачыць рэальную сувязь работы цыклавой камiсii з вытворчасцю, устанавiць, якiя змяненнi, дапаўненнi палiчыла неабходным унесцi адпаведная цыклавая камiсiя пасля вывучэння патрэб вытворчасцi, найноўшых дасягненняў галiны ў змест працэсу навучання.

Вывучэнне i абагульненне перадавога педагагiчнага вопыту, яго выкарыстанне ў працэсе работы. Выкарыстанне вопыту выкладчыкаў другiх навучальных устаноў.

Работа метадычнага кабiнета. Яго ўплыў на змест метадычнай работы i навучальна-выхаваўчага працэсу навучальнай установы.

3.4.3. Вытворчае навучанне.

Устанавiць адпаведнасць матэрыяльна-тэхнiчнай базы вытворчага навучання вучэбным мэтам, параўнаць фактычную колькасць вучэбных майстэрняў i неабходных па навучальнаму плану. Калi якiя-небудзь майстэрнi не створаны, высветлiць прычыну, даць характарыстыку вучэбных майстэрняў з пункту гледжання магчымасцей авалодвання навучэнцамi практычнымi навыкамi. Адзначыць, калi гэта будзе ўстаноўлена, непрыстасаванасць памяшканняў для вучэбных мэт або аварыйны стан; аснашчанасць абсталяваннем, нагляднымi дапаможнiкамi. Ахарактарызаваць тэхнiчны стан абсталявання майстэрняў, звярнуць увагу на сучаснае, маральна састарэлае або фiзiчна зношанае.

Аснашчанасць вучэбных майстэрняў, забяспечваючая бяспечныя метады i прыёмы работы (абсталяванне, плакаты, iнструментарый, iнструкцыi i г.д.).

Перспектывы развiцця базы практычнага навучання, дапамога базавых прадпрыемстваў.

Наяўнасць загада галiновага мiнiстэрства (ведамства) аб замацаваннi базавых прадпрыемстваў за навучальнай установай, iх адпаведнасць профiлю падрыхтоўкi спецыялiстаў, перадавой тэхналогii, тэхнiкi, арганiзацыi працы. Якасны аналiз выкладчыцкiх кадраў, якiя ажыццяўляюць усе вiды практычнага навучання, - загадчыкаў майстэрняў, майстроў вытворчага навучання, базавая адукацыя, стаж, вытворчыя разрады.

Цi выконваюцца патрабаваннi да падбору кiраўнiкоў вытворчага навучання, як правiла гэта павiнны быць выкладчыкi спецпрадметаў, а ад прадпрыемства - спецыялiсты-iнжынеры або квалiфiкаваныя рабочыя.

Якая работа праводзiцца з майстрамi вытворчага навучання для павышэння педагагiчных ведаў i практычных навыкаў.

Прааналiзаваць якасць праграм падрыхтоукi з пункту гледжання ўключэння ў iх дасягненняў галiны.

Устанавiць, наколькi ўсе вiды практыкi адпавядаюць патрабаванням навучальнай установы i спрыяюць якаснаму выкананню праграм.

Адпаведнасць праходжання практык тэрмiнам, вызначаным у навучальных планах.

Забеспячэнне навучэнцаў аплачваемымi месцамi на тэхналагiчнай практыцы па атрыманаму разраду i прафесii.

Тэхналагiчная практыка i магчымасць павышэння разраду (да якога), засваенне сумежных прафесiй, прапановы кiраўнiцтва прадпрыемстваў па паляпшэннi практыкi пры перамяшчэннi па рабочых месцах.

Пераддыпломная практыка. Адпаведнасць тэмам праектаў i месцам практыкi. Цi даецца магчымасць дублiравання пасад IТР.

Прааналiзаваць (па запiсах у журналах) для ўсiх вiдаў практыкi адпаведнасць патрабуемага аб'ёму работы выкладчыкаў (з групай цi iндывiдуальна з кожным навучэнцам) факту выкананых гадзiн.

Якасць афармлення дзённiкаў (справаздач) навучэнцаў. Захаванне стандартаў АСКД i АСТД. Роля кiраўнiкоў практыкi у афармленнi дзённiкаў (кантроль, рэкамендацыi).

Формы падвядзення вынiкаў практыкi (канферэнцыi, адкрытыя абароны вынiкаў практыкi на прадпрыемствах).

Правядзенне конкурсаў па практычных навыках, вызначаных у квалiфiкацыйных характарыстыках, па заканчэннi практыкi.

Цi маюць месца выпадкi парушэння дагаворных абавязкаў з боку кiраўнiцтва базавымi прадпрыемствамi.

У гутарках са старшынямi, выкладчыкамi, па пратаколах цыклавых камiсiй вызначыць характар работы па ўдасканаленнi практычнай падрыхтоўкi спецыялiстаў.

Якiя прапановы выносяцца па паляпшэннi i метадычным забеспячэннi баз практыкi, што робiцца ў гэтым напрамку i якiя рашэннi прымаюцца цыклавой камiсiяй. Iх рэалiзацыя.

Адзначыць выкананне вучэбнымi майстэрнямi заказаў лабараторый i кабiнетаў, цi выпускаецца прадукцыя.

Выявiць метадычную аснашчанасць заняткаў, ступень выкарыстання ТСН, тэхналагiчных карт аперацый, працэсаў вытворчасцi, наглядных дапаможнiкаў па працоўных прыёмах; арганiзацыю працоўнага месца, тэхнiкi бяспекi i аховы працы.

3.4.4. Курсавое i дыпломнае праектаванне. Дзяржаўныя экзамены.

Высветлiць наяўнасць неабходных матэрыялаў для праектавання (СТБ, адзiных нормаў i расцэнак, навуковай i даведачнай лiтаратуры, метадычных дапаможнiкаў, тыпавых праектаў i iнш.).

Устанавiць, цi своечасова выдаюцца i зацвярджаюцца тэмы курсавога i дыпломнага праектавання, iх актуальнасць i рэальнасць, адпаведнасць зместу профiлю падрыхтоўкi спецыялiстаў i сучаснаму ўзроўню развiцця навукi i тэхнiкi, вытворчасцi, праграм вывучаемых курсаў. Аб'ём праектаў. Наколькi курсавы праект рыхтуе цi забяспечвае пераход канкрэтнага навучэнца да больш складанай самастойнай работы - дыпломнага праектавання, а дыпломны праект - падрыхтоўку выпускнiка да работы на сучасным прадпрыемстве.

Працэнт праектаў, якiя магчыма выкарыстаць на вытворчасцi i ў навучальным працэсе.

Забяспечанасць кабiнета курсавога i дыпломнага праектавання метадычнымi распрацоўкамi, неабходнай мэбляй, аргтэхнiкай. Ажыццяўленне кантролю за графiкам паэтапнага выканання курсавога i дыпломнага праекта, за якасцю курсавога i дыпломнага праектавання з боку загадчыкаў аддзяленняў, кiраўнiкоў праектаў.

Арганiзацыя рэцэнзавання i абароны дыпломных праектаў. Склад рэцэнзентаў i ДКК. Якасць рэцэнзавання.

Своечасовасць i якасць падрыхтоўкi экзаменацыйных матэрыялаў. Арганiзацыя i методыка прыёму дзяржэкзаменаў. Афармленне iх вынiкаў.

3.4.5. Выхаваўчая работа i жыллёва-бытавыя ўмовы навучэнцаў.

Прааналiзаваць план выхаваўчай работы навучальнай установы i выявiць:

- цi прадугледжаны ў iм асноўныя напрамкi, формы работы i вiды дзейнасцi педагагiчнага i навучэнскага калектываў, якiя забяспечваюць фармiраванне асобы маладога спецыялiста, цi ўлiчваюць яны спецыфiку, матэрыяльнае i кадравае забеспячэнне навучальнай установы;

- як рэалiзуецца ў плане выхаваўчай работы, набытыя ў папярэднi перыяд, спецыфiка ўмоў навучальнай установы, асаблiвасцi кантынгенту навучэнцаў;

- канкрэтнасць i рэальнасць плана, выбар адпаведных сродкаў уздзеяння на навучэнцаў, педагагiчная абгрунтаванасць i спалучэнне iндывiдуальных, групавых, курсавых i агульных формаў работы;

- цi арыентаваны выхаваўчыя мерапрыемствы на важнейшыя падзеi i з'явы жыцця;

- пераемнасць у выхаваучай рабоце, ускладненне з кожным годам навучання яе формаў у адпаведнасцi з якаснымi зменамi ў свядомасцi i паводзiнах навучэнцаў (узроставыя, духоўныя iнтарэсы i патрэбнасцi, ацэначныя меркаваннi, вопыт грамадскай дзейнасцi i г.д.);

- каардынацыю ўсiх планаў выхаваўчай работы.

Вызначыць маральна-псiхалагiчны "клiмат" навучальнай установы (узровень выхаванасцi, захаванне нормаў маралi, правiлаў супольнага жыцця; працоўную i грамадскую актыўнасць навучэнцаў);

узровень i характар злачыннасцi за апошнiя два гады, колькасць правапарушэнняў, улiк навучэнцаў з асацыяльнымi паводзiнамi, якая праводзiцца з iмi работа i яе эфектыўнасць.

Прааналiзаваць:

- як праводзiмая класным кiраўнiком работа садзейнiчае ўдасканаленню падрыхтоўкi спецыялiста, фармiраванню асобы, iнтэлектуальнаму i фiзiчнаму развiццю кожнага навучэнца, яго станаўленню як грамадзянiна i сем'янiна.

Вывучыць:

- як ажыцяўляецца ўсебаковы ўлiк iндывiдуальных асаблiвасцей, схiльнасцей, iнтарэсаў, запытаў навучэнцаў i на гэтай аснове дапамога самавызначэнню i самаарганiзацыi, самаўдасканаленню i самарэалiзацыi кожнага навучэнца;

- якая праводзiцца работа па знаёмству з гiсторыяй, традыцыямi, па фармiраваннi i ўмацаваннi нацыянальнай самасвядомасцi, адраджэннi нацыянальных традыцый i каштоўнасцей беларускага народа, з правiламi ўнутранага распарадку, па выхаваннi глыбокай павагi да дэмакратыi як формы кiраунiцтва, з асаблiвасцямi абранай прафесii;

- дасягненнi адзiнства патрабаванняў i ўзгодненных дзеянняў калектыву навучальнай установы i сям'i у адносiнах да навучэнцаў, спрыянне стварэнню ў калектыве групы добразычлiвых, уважлiвых адносiн, павагi да акружаючых людзей;

- як гэта садзейнiчае засваенню навучэнцамi агульначалавечых i нацыянальных каштоўнасцей, фармiраванню палiтычнай культуры, грамадзянскай пазiцыi;

- як арганiзавана работа па iнфармаваннi навучэнцаў аб найбольш значных падзеях мiжнароднага i ўнутранага жыцця, у галiне навукi, тэхнiкi, культуры, абранай прафесii;

- дасягненнi адзiнства патрабаванняў i ўзгодненых дзеянняў калектыву навучальнай установы i сям'i ў адносiнах да навучэнцаў, спрыянне стварэнню ў калектыве групы добразычлiвых, уважлiвых адносiн, павагi да акружаючых людзей;

- як гэта садзейнiчае засваенню навучэнцамi агульначалавечых i нацыянальных каштоўнасцей, фармiраванню палiтычнай культуры, грамадзянскай пазiцыi;

- арганiзацыйную дзейнасць класных кiраўнiкоў па маральна-прававым выхаваннi i прафiлактыцы процiпраўных паводзiн навучэнскай моладзi;

- работа па прапагандзе сярод навучэнцаў здаровага спосабу жыцця, прававых ведаў i пытанняў палавога выхавання;

- асноўныя напрамкi работы органаў сакiравання (самакiравання) i iх роля ў павышэннi эфектыўнасцi выхаваўчай работы;

- якiя меры прымаюцца па сацыяльнай абароне навучэнцаў;

- якая аказваецца дапамога навучэнцам группы у арганiзацыi пазаўрочнай дзейнасцi, выбару заняткаў па iнтарэсах;

- клопат аб стварэннi ўмоў для паспяховай вучобы, выяўлення прычын нiзкай паспяховасцi;

- падтрыманне сувязi з бацькамi навучэнцаў, выхавальнiкамi, знаёмства з умовамi жыцця i паводзiн навучэнцаў у iнтэрнаце;

- арганiзацыю вольнага часу навучэнцаў (работа клуба выхаднога дня, культпаходы, дыскатэкi i г.д.);

- арганiзацыю фiзiчнага выхавання, прыцягненне да заняткаў у спартыўных секцыях максiмальнай колькасцi навучэнцаў, забяспечаннасць загрузкi спартыўных збудаванняў па днях тыдня, асаблiва ў вячэрнi час, выхадныя i святочныя днi;

- работу бiблiятэкi на прававым выхаваннi, кiраўнiцтву чытаннем навучэнцаў.

Устанавiць:

- як абсталяваны пакоi ў iнтэрнаце мэбляю, асвятляльнымi прыборамi, радыёкропкамi, забяспечанасць навучэнцаў пасцельнымi рэчамi;

- наяўнасць i абсталяванне бытавых пакояў, душавых, пральняў, пакояў для прыгатавання ежы, самападрыхтоўкi i адпачынку. Сумесна з прадстаўнiком медслужбы абследаваць санiтарна-гiгiенiчны стан пакояў iнтэрната, месцаў агульнага карыстання.

- працэнт забяспечанасцi iнтэрната (з разлiкам 6 кв.м жылой плошчы на аднаго пражываючага) ад агульнай колькасцi маючых у iм патрэбу;

- колькасць пражываючых на кватэрах i памер дапамогi iм у гэтых мэтах з боку навучальнай установы;

- наяўнасць i абсталяванне ў iнтэрнаце пакояў для адпачынку, вучэбных заняткау, гурткоў, клубаў, кухань, буфетаў, медыцынскiх iзалятараў, памяшканняў для мыцця i сушкi бялiзны, прасавання, душавых, камер хавання рэчаў;

- наяўнасць працуючых тэлевiзараў, радыёкропак, электрычных (газавых) плiт, пральных машын;

- захаванасць памяшканняў, мэблi, iнвентару, цi заключаны дагаворы аб гэтым i як пакрываюцца страты;

- санiтарны стан i ўтрыманне жылля, пакояў i памяшканняў агульнага прызначэння. Формы i метады кантролю;

- афармленне iнтэрната у цэлым;

- захаванне цеплавога i асвятляльнага рэжыму;

- бытавое абслугоўванне пражываючых у iнтэрнаце, наяўнасць майстэрняў па рамонту адзення, абутку i г.д., прадпрыемстваў грамадскага харчавання, распарадак iх работы, цi здавальняе ён навучэнцаў;

- цi абмяркоўваюцца пытаннi жыллёва-бытавога плана, арганiзацыi выхаваўчай работы ў iнтэрнаце на пасяджэннях савета навучальнай установы, эфектыўнасць прынятых рашэнняў i iх рэалiзацыя;

- цi праводзiцца вывучэнне iнтарэсаў, запытаў i прапаноў навучэнцаў па паляпшэннi быту i арганiзацыi выхаваўчай работы, iх практычнае выкарыстанне;

- як арганiзавана выхаваўчая работа у iнтэрнаце, работа гурткоў, клубаў па iнтарэсах, аматарскiх аб'яднаняў, культурна-масавая i спартыўна-аздараўленчая работа. Удзел у гэтым пражываючых;

- як арганiзавана самаабслугоўванне ў iнтэрнаце;

- якiя прымаюцца меры па прафiлактыцы негатыўных праяўленняў сярод пражываючых у iнтэрнаце;

- выпадкi парушэння правiлаў пражывання, колькасць прыцягнутых да адмiнiстрацыйнай i дысцыплiнарнай адказнасцi i за якiя правiннасцi;

- цi праводзяцца агляды-конкурсы на лепшы пакой i паверх.

3.4.6. Унутраны кантроль.

Наяўнасць i змест планаў кантролю. Як у iх прадугледжваецца кантроль за дзейнасцю структурных падраздзяленняў, выкладчыкаў, другiх работнiкаў ССНУ, якiя павiнны забяспечваць неабходны ўзровень якасцi падрыхтоўкi спецыялiстаў. Практычная рэалiзацыя запланаваных мерапрыемстваў. Якасць распрацаваных праграм i метадычных рэкамендацый, наколькi яны даюць магчымасць глыбока вывучыць пытанне i садзейнiчаюць аператыўнаму кiраванню навучальнай установай.

Рэзультатыўнасць кантрольных мерапрыемстваў. Выкарыстанне iх вынiкаў у мэтах павышэння ўзроўню падрыхтоўкi спецыялiстаў. Вынiковыя дакументы па ўнутранаму кантролю.

3.4.7. Якасць падрыхтоўкi спецыялiстаў.

Наяўнасць у навучальнай установе квалiфiкацыйных характарыстык спецыялiстаў.

У адпаведнасцi з iх патрабаваннямi выявiць:

- узровень засваення навучэнцамi вучэбна-праграмнага матэрыялу па асноўных цыклах дысцыплiн навучальнага плана на падставе вынiкаў комплексных кантрольных работ, праглядаў, праслухванняў, кантрольных работ, зрэзаў, праверкi практычных уменняў i навыкаў па асобных прадметах, зрабiць параўнанне. Пры разыходжаннi адзнак устанавiць прычыны;

- узровень тэарэтычнай i практычнай падрыхтоўкi навучэнцаў па вынiках дзяржаўных экзаменаў, рэзультатах абароны дыпломных праектаў (работ); (Таблiца N 3);

- даць ацэнку якасцi падрыхтоўкi спецыялiстаў па водзывах, рэкамендацыях прадпрыемстваў, арганiзацый i ўстаноў галiны, рэгiёна, дзе працуюць спецыялiсты - выпускнiкi навучальнай установы, наяўнасць прапаноў, звязаных з далейшым удасканаленнем падрыхтоўкi спецыялiстаў.

Паводле вынiкаў усебаковага аналiзу даць дзяржаўную ацэнку дзейнасцi педагагiчнага калектыву, выкарыстання яго iснуючага патэнцыялу, якасцi падрыхтоўкi спецыялiстаў згодна з патрабаваннямi квалiфiкацыйных характарыстык i Тыпавога палажэння аб атэстацыi i акрэдытацыi сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў, а таксама зрабiць вывады i прапановы, накiраваныя на паляпшэнне гэтай работы.



4. У ЗАКЛЮЧЭННI АТЭСТАЦЫЙНАЯ КАМIСIЯ ЗА ПОДПIСАМ

СТАРШЫНI ЎНОСIЦЬ ПРАПАНОВУ ПА АДНОЙ З НАСТУПНЫХ АЦЭНАК

ДЗЕЙНАСЦI НАВУЧАЛЬНАЙ УСТАНОВЫ:

4.1. Сярэдняя спецыяльная навучальная ўстанова прызнаецца атэставанай i заслугоўвае заахвочвання, калi яна дасягнула высокiх поспехаў у падрыхтоўцы спецыялiстаў (п.п. 2.6.1. i 2.6.2. гэтай iнструкцыi) з улiкам выкарыстання iснуючага патэнцыялу.



Страницы: | Стр.1 | Стр.2 | Стр.3 | Стр.4 | Стр.5 | Стр.6 |




< Главная страница

Новости законодательства

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Новости сайта
Новости Беларуси

Полезные ресурсы

Счетчики
Rambler's Top100
TopList