Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Приказ Министерства культуры Республики Беларусь от 20.01.1997 N 19 "Аб зацвярджэннi Iнструкцыi аб парадку камплектавання, улiку, навуковай апрацоўкi, захавання i выкарыстання Музейнага фонду Рэспублiкi Беларусь"

Текст документа с изменениями и дополнениями по состоянию на 10 июля 2009 года

Архив

< Главная страница

Стр. 2


Страницы: | Стр.1 | Стр.2 | Стр.3 | Стр.4 | Стр.5 |



168. Навуковая iнвентарызацыя прадметаў навукова-дапаможнага фонду не вядзецца.

169. Выдача прадметаў навукова-дапаможнага фонду ў часовае i пастаяннае карыстанне i выключэнне iх з кнiгi ўлiку праводзiцца па загаду дырэктара музея.

У мастацкiх i мемарыяльных музеях выдача прадметаў навукова-дапаможнага фонду вядзецца па правiлах выдачы асноўнага фонду.

170. Перавод прадметаў навукова-дапаможнага фонду ў асноўны фонд праводзiцца па рашэнню фондава-закупачнай камiсii музея, перавод з асноўнага ў навукова-дапаможны - загадам Мiнiстэрства культуры.

170а. Сыравiнныя матэрыялы пасля акцiравання заносяцца ў кнiгу сыравiнных матэрыялаў, у залежнасцi ад вынiкаў далейшай апрацоўкi запiсваюцца ў асноўны цi навукова-дапаможны фонд.



Парадак улiку фондаў у фiлiялах музея

(у музейных аб'яднаннях)



171. Фiлiялы музеяў вядуць улiк музейных фондаў у залежнасцi ад структуры музейнага аб'яднання наступным чынам:

а) усе новыя паступленнi акцiруюцца i заносяцца ў кнiгi паступленняў у асноўным музеi, а ўлiк па кнiгам навуковага iнвентару вядзецца ў самiм фiлiяле. Дублiкат iнвентарнай карткi на кожны музейны прадмет накiроўваецца ў асноўны музей;

б) у асобных выпадках, калi фiлiялы маюць значныя гiстарычна сфармiраваныя зборы, прадметы заносяцца ў кнiгi паступленняў i iнвентарныя кнiгi ў самiм фiлiяле. Пры гэтым фiлiялы абавязаны накiроўваць у асноўны музей па аднаму экзэмпляру актаў прыёму i выдачы, а таксама iнвентарныя карткi з тым, каб у асноўным музеi мелiся поўныя звесткi аб усiх прадметах, што захоўваюцца ў яго фiлiялах.

Ва ўлiковых дакументах i на прадметах, i ў тым i ў другiм выпадках, акрамя шыфра асноўнага музея, прастаўляюцца нумар i шыфр фiлiяла;

в) у фiлiяле, якi мае невялiкiя зборы, прадметы акцiруюцца, заносяцца ў кнiгi паступленняў i навуковы iнвентар у асноўным музеi, а ў фiлiяле таксама вядуцца кнiгi паступленняў прадметаў, што былi прыняты ад асноўнага музея па акту на матэрыяльна-адказнае захаванне, i iнвентарная картатэка.

172. Выдача прадметаў з фiлiяла на часовае i пастаяннае карыстанне афармляецца ва ўстаноўленым парадку асноўным музеем.

Зводныя дадзеныя пра рух прадметаў у фiлiяле (выдадзеных i прынятых у пастаяннае карыстанне) падаюцца ў справаздачы за год асноўнага музея вышэйстаячай арганiзацыi ў адпаведнасцi з падпарадкаваннем.



Пераўлiк музейных прадметаў, парадак улiку i захавання

ўлiковых дакументаў



173. Музеi абавязаны сiстэматычна праводзiць зверку наяўнасцi музейных прадметаў з кнiгамi паступленняў, iнвентарнымi кнiгамi, актамi i iншай улiковай дакументацыяй.

174. Музеi, якiя маюць калекцыi да 3 тыс. адзiнак, зверку наяўнасцi праводзяць штогод.

175. Музеi, калекцыi якiх больш за 3 тыс. адзiнак, штогод праводзяць зверку наяўнасцi па калекцыях у адпаведнасцi з планам, зацверджаным дырэктарам музея.

176. Канчатковыя вынiкi зверкi наяўнасцi калекцый фiксуюцца ў акце, якi падпiсваецца галоўным захавальнiкам фондаў i зацвярджаецца дырэктарам музея.

177. Пераўлiк праводзiць камiсiя ў складзе не меней 3 чалавек, прызначаная загадам дырэктара з абавязковым удзелам галоўнага захавальнiка фондаў цi захавальнiка дадзенай калекцыi.

178. У выпадку, калi ў вынiку зверкi выяўлены недахоп музейных прадметаў, акт зверкi накiроўваецца ў вышэйстаячую арганiзацыю згодна падпарадкавання з дадаткам усёй неабходнай дакументацыi i тлумачальнай запiскай дырэктара музея аб прычыне страты i прынятых мерах.

179. Усе акты, iнвентарныя кнiгi, кнiгi часовых паступленняў, кнiгi па ўлiку прадметаў з каштоўных металаў i камянёў, пратаколы ФЗК захоўваюцца ў галоўнага захавальнiка цi адказных асоб у памяшканнi, якое апламбiруецца ў непрацоўны час. Пабочным асобам яны не выдаюцца. Вынас усiх пералiчаных дакументаў i кнiг па-за межы музея забараняецца.



Улiковыя абазначэннi



180. Адначасова з занясеннем музейных прадметаў у кнiгу паступленняў i iнвентарную кнiгу на iх прастаўляюцца ўлiковыя абазначэннi: шыфр музея, нумар па кнiзе паступленняў, нумар па iнвентарнай кнiзе i яе шыфр. Да прадметаў з утрыманнем драгметалаў таксама прастаўляецца нумар па кнiзе спецыяльнага ўлiку.

181. У выпадку немагчымасцi праставiць улiковыя абазначэннi непасрэдна на прадмеце, яны прастаўляюцца на яго афармленнi (раме, футарале, канверце, паспарту i г.д.) у выглядзе этыкеткi цi ярлыку, якi мацуецца да прадмета.

182. Усе старыя этыкеткi, шыфры i нумары на прадметах скасуюцца пры замене iх новымi, але гасяцца ўмоўным знакам (касым крыжом) сiняй шарыкавай пастай, для графiкi - графiтным алоўкам, пры гэтым яны павiнны лёгка чытацца. Ярлыкi, этыкеткi i надпiсы старых збораў, якiя адлюстроўваюць гiсторыю прадмета, гашэнню не падлягаюць.

183. Прадметы, якiя паступiлi ў музей на час выставы, экспертызы i г.д., шыфруюцца спрошчанай тэхнiкай:

- на карцiнах шыфры наносяцца алоўкам на падрамнiку;

- малюнках, гравюрах - на адвароце графiтным алоўкам;

- скульптурах, керамiчных i металiчных вырабах - на тканiнах прымацоўваюцца ярлыкi з улiковымi абазначэннямi.

184. На карцiнах шыфр i нумары прастаўляюцца белай фарбай на нiжняй планцы падрамнiка ў левым вуглу, без падрамнiка - на пругу палатна з адваротнага боку ў левым нiжнiм вуглу. На карцiнах, памер якiх вельмi вялiкi, улiковыя абазначэннi прастаўляюцца зверху i знiзу.

На iконах (дошках) шыфр i нумар прастаўляюцца белай (светлай) фарбай на тарцы або на адваротным баку дошкi. На двухбаковай iконе шыфр прастаўляецца на тарцы.

185. Акварэлi, малюнкi, гравюры, плакаты шыфруюцца штампам на адвароце прадмета ў левым нiжнiм вуглу, нумары наносяцца графiтным алоўкам. На малюнках, уманцiраваных у раму, паспарту або акантоўку шыфр i нумар дублiруюцца на акантоўцы. У выпадку асаблiва складанай манцiроўкi, калi раскантоўка можа прывесцi да пашкоджання прадмета, нумар i шыфр прастаўляюцца на акантоўцы прадмета, аб чым робiцца адпаведная адзнака ў графе "Заўвагi" ў iнвентарнай кнiзе.

Для гравюр i малюнкаў на тонкай i празрыстай або ветхай паперы напiсанне нумароў дазваляецца толькi на акантоўцы цi мантыроўцы;

Заўвага. На графiчных творах забараняецца рабiць надпiсы чарнiлам, тушшу або хiмiчным алоўкам.



186. Рукапiсы шыфруюцца таксама, толькi мiнiяцюрным штампам, графiчным алоўкам.

187. Кнiгi, часопiсы, альбомы з малюнкамi цi фатаграфiямi шыфруюцца на адвароце тытульнага лiста ў правым нiжнiм вуглу. На адвароце кожнага лiста альбома таксама прастаўляецца штамп з шыфрам музея.

188. На iконах з металу, крыжах, а таксама на мiнiяцюрах, дробных прадметах, калi няма магчымасцi праставiць нумары непасрэдна на прадмеце, да яго прымацоўваюцца этыкеткi з шыфрам i нумарам.

Заўвага. Для этыкеткi выкарыстоўваюцца плотны кардон i суравая нiтка (недапушчальным з'яўляецца выкарыстанне дроту).



189. На скульптуры (дрэва, мармур, метал) нумары ставяцца ззаду злева на нiжнiм вуглу плiнта маслянай фарбай. На дробнай скульптуры нумары i шыфр прастаўляюцца на паддоне.

190. На прадметах керамiчных (глiна, парцаляна, фаянс) i з дрэва нумары i шыфр прастаўляюцца на паддоне чорнай тушшу i пакрываюцца празрыстым лакам, пры гэтым клеймы i маркi, якiя маюцца на прадмеце, павiнны чытацца.

191. На прадметах, якiя адчыняюцца (скрынках, табакерках), улiковыя нумары i шыфр ставяцца ўнутры.

192. Манеты, медалi, гемы шыфруюцца на манцiроўцы i асабiстай упакоўцы (канверты, футаралы, скрынкi).

193. На тканiнах этыкетка са светлай матэрыi прышываецца з адвароту да левага вугла (дываны, рушнiкi, паясы i г.д.), да прадметаў (спаднiцы, кашулi) этыкетка прышываецца да нiжняга краю споду. Шыфр i нумар на этыкетцы прастаўляюцца чорнай тушшу.

194. На мэблi штамп з шыфрам i нумарамi з цвёрдага кардону прыбiваецца ззаду пад сядзеннем, з тыльнага боку, да асноўнай рамы (да сталоў). Для этыкеткi выбiраецца месца, не пакрытае лакам.

195. На негатывах i дыяпазiтывах улiковыя абазначэннi прастаўляюцца тушшу на эмульсii. На фотаадбiтках - на адвароце ў левым нiжнiм вуглу. На негатывах памерам меней за 9 х 12 нумары прастаўляюцца на канверце.

196. На агнястрэльнай зброi шыфры i нумар наносяцца на ўнутраным баку спускавой планкi, на халоднай зброi - на чаранку або на спецыяльна прымацаванай этыкетцы. На металiчных прадметах - эмалевай фарбай.

196а. Прадметы прыродазнаўчай гiсторыi шыфруюцца:

- тушкi жывёлiн - на спецыяльных падвесных ярлыках;

- чучала - на падстаўках, на прэпаратах, якiя заключаны ў банкi цi пастаянныя футаралы, звонку банкi цi футарала;

- гербарныя лiсты - на кожным лiсце ўнiзе злева; на гербарных лiстах, зманцiраваных у альбом, - на першым лiсце альбома;

- геалагiчныя i палеанталагiчныя ўзоры - непасрэдна на прадметах;

- узоры глебы - на сценцы скрынi з маналiтамi цi на банках i каробках з узорамi;

- сыпучыя цяла - на ўпакоўцы.



Дапаможныя формы ўлiку



197. Дапаможны музейны ўлiк мае мэту аператыўнага пошуку неабходных музейных прадметаў i звестак аб iх. Праводзiцца з дапамогай картак, вопiсаў, пры гэтым юрыдычных дакументаў яны не заменяюць.

198. На кожны музейны прадмет, якi паступiў у музей, складаецца картка ў некалькiх экзэмплярах (па колькасцi iснуючых у музеi картатэк).

Змест карткi, у залежнасцi ад яе прызначэння, нясе адпаведную iнфармацыю аб музейным прадмеце. Абавязковым у ёй з'яўляюцца ўказанне ўлiковага абазначэння (шыфра) i месца знаходжання прадмета (фондасховiшча, экспазiцыi i iнш.).

199. Абавязковымi з'яўляюцца наступныя картатэкi:

- улiковая - уключае фонды музея ў парадку iх запiсу ў кнiгах паступленняў;

- iнвентарная - уключае музейныя прадметы ў парадку iх запiсу ў iнвентарных кнiгах;

- тапаграфiчная - фiксуе месцазнаходжанне музейных прадметаў у фондасховiшчах, экспазiцыях;

- сiстэматычная (аўтарская, iмянная, прадметная, геаграфiчная, храналагiчная i iнш.);

- здатчыкаў (фондастваральнiкаў);

- захаванасцi - фiксуе фiзiчны стан музейнага прадмета ў момант яго паступлення i далейшыя яго змены, рэстаўрацыю.



V. ЗАХАВАННЕ МУЗЕЙНЫХ ПРАДМЕТАЎ



Захаванне музейных прадметаў - гэта накiрунак фондавай работы, якi ажыццяўляецца на аснове рэжыму i сiстэмы захавання.



Асноўныя палажэннi



200. Мэтай музейнага захавання з'яўляюцца забеспячэнне фiзiчнай захаванасцi музейнага прадмета (у сховiшчы, экспазiцыi, пад час iншых перамяшчэнняў) i ахова рухомых помнiкаў ад разбурэння, захворвання, крадзяжу, псавання, а таксама ў стварэннi ўмоў для iх вывучэння, прэзентацыi i папулярызацыi.

201. Забараняецца перамяшчэнне музеяў з памяшканняў, спецыяльна прызначаных для экспазiцый i фондасховiшчаў, у iншыя, не прыстасаваныя для захавання музейных прадметаў, а таксама выкарыстанне будынка музея (або яго часткi) не па прамому прызначэнню.

Нельга выкарыстоўваць фондасховiшчы пад iншыя мэты.

202. Забараняецца прыстасаванне пад фондасховiшчы наддашных i падвальных памяшканняў, адрын.



Агульныя правiлы захавання



203. Належны будынак - галоўная ўмова захавання калекцый музея. Ён павiнен быць iзаляваным. Музейны будынак робiцца з выкарыстаннем матэрыялаў павышанай трываласцi. Цэнтральнае вадзяное ацяпленне, прыточна-выцяжная вентыляцыя, супрацьпажарная бяспека павiнны нейтралiзаваць шкодныя ўздзеяннi навакольнага асяроддзя на музейны мiкраклiмат.

Заўвага. Выключэннем з'яўляюцца музеi, размешчаныя ў мемарыяльных будынках, помнiках архiтэктуры, якiя гiстарычна звязаны з калекцыямi.



204. Для новых музейных будынкаў неабходна прадугледжваць сiстэму кандыцыявання; пры рэканструкцыi старых будынкаў варта звяртаць асаблiвую ўвагу на стварэнне максiмальна прыстойнага для экспанатаў тэмпературна-вiльготнаснага i бiялагiчнага рэжыму.

205. Кацельныя пры музейных будынках павiнны размяшчацца ў асобных памяшканнях. Збудаванне кацельных у падвальных памяшканнях музеяў дазваляецца толькi ў крайнiх выпадках, з устаноўкай катлоў нiзкага цiску.

206. Кухня, сталовая, буфет, гардэробы, камера захавання ручной покладзi, санiтарныя вузлы ў будынках музеяў павiнны быць старанна iзаляваны ад сховiшчаў i экспазiцыйных залаў.

207. У музейных будынках павiнна быць належнае электрычнае асвятленне, а таксама аўтаномная сiстэма аварыйнага асвятлення. У нерабочы час электраправодка абавязкова абясточваецца. Для дзяжурнай аховы ўнутры музея абсталёўваецца дзяжурнае асвятленне. У музейных будынках асобнага характару, дзе правядзенне электрычнасцi немагчыма, працуюць толькi пры дзённым асвятленнi.

208. Калi будынак музея ўяўляе сабой драўляную пабудову - помнiк архiтэктуры, гiсторыi, мастацтва, мемарыяльны будынак - яго рэжым ацяплення i асвятлення павiнен быць узгоднены з органамi, якiя загадваюць аховай помнiкаў гiсторыi i культуры, а таксама з мясцовымi органамi дзяржаўнага пажарнага нагляду Мiнiстэрства ўнутраных спраў Рэспублiкi Беларусь.

209. Драўляныя наддашныя канструкцыi будынка музея павiнны быць надзейна абаронены ад пажару.

210. Музейны будынак забяспечваецца кругласутачна супрацьпажарным назiраннем i знаходзiцца пад асаблiвым наглядам пажарнай аховы горада або раёна; будынак музея павiнен быць абсталяваны ўнутраным супрацьпажарным водаправодам з усiм неабходным дзеючым абсталяваннем.

211. Пры адсутнасцi цэнтралiзаванага водаправоду на тэрыторыi музея павiнен быць наладжаны штучны вадаём ёмкасцю не менш 200 куб.м з запасам вады для тушэння пажару.

212. У кожным фондасховiшчы i экспазiцыйнай зале ўсталёўваюцца вуглекiслотныя (сухiя) вогнетушыцелi, колькасць якiх вызначаецца нормамi ГУПА Мiнiстэрства ўнутраных спраў Рэспублiкi Беларусь. У музеях, дзе няма спецыяльнай пажарнай аховы, дырэкцыя абавязана сачыць за своечасовай заменай састарэлага пажарнага абсталявання.

213. Згодна ўказанню органаў дзяржаўнага пажарнага нагляду Мiнiстэрства ўнутраных спраў Рэспублiкi Беларусь абласнога i рэспублiканскага падпарадкавання музеi павiнны мець разам з ручнымi вогнетушыцелямi спецыяльныя стацыянарныя або перасоўныя сiстэмы пажаратушэння.

214. У памяшканнях, якiя не ацяпляюцца, павiнны быць усталяваны вогнетушыцелi са спецыяльнымi незамярзаючымi зарадамi.

215. Усё супрацьпажарнае абсталяванне размяшчаецца ў будынку музея з такiм разлiкам, каб не псаваць знешняга выгляду памяшканняў.

Супрацьпажарны iнвентар павiнен быць у спраўнасцi i заўсёды знаходзiцца ў спецыяльна адведзеным месцы; выкарыстоўваць яго для гаспадарчых мэтаў забараняецца.

216. Памяшканнi музеяў абсталёўваюцца электрычнай супрацьпажарнай сiгналiзацыяй, асноўныя пасты пажарнай i вартаўнiчай аховы - гарадской тэлефоннай сувяззю.

Новыя i рэканструяваныя музейныя будынкi павiнны быць абсталяваны цэнтралiзаванай аўтаматычнай сiстэмай газавага тушэння пажару.

217. Супрацьпажарная прапiтка ўсiх вiдаў экспазiцыйнага i фондавага абсталявання забараняецца.

218. У выпадках, калi будынак музея знаходзiцца ў сапраўды пажаранебяспечным стане, дырэкцыя музея павiнна тэрмiнова паведамiць аб гэтым у вышэйшыя органы згодна падпарадкаванасцi.

Дырэкцыя музея абавязана распараджэннем па музею выдзелiць адказных за пажарную бяспеку асоб па кожнаму памяшканню (экспазiцыйныя залы, сховiшчы, бiблiятэка, майстэрнi i г.д.).

У музеi павiнны быць правiлы пажарнай бяспекi.

Увесь персанал музея ў абавязковым парадку пад распiску знаёмiцца з правiламi супрацьпажарнага рэжыму ў музеi i спосабамi тушэння пажару. Дырэкцыяй музея павiнен быць распрацаваны план эвакуацыi музейных прадметаў i iншых матэрыялаў на выпадак узнiкнення пажару. Рэкамендуецца перыядычна праводзiць вучэбныя заняткi з асобамi, адказнымi за пажарную бяспеку.

Аб узнiкненнi пажару ў музейных будынках тэрмiнова паведамляюць у гарадскую пажарную каманду, дырэкцыi i ахове музея. Адначасова прымаюцца меры па тушэнню пажару падручнымi сродкамi. Карыстацца вадой i пеннымi вогнетушыцелямi дазваляецца толькi ў самых крайнiх выпадках.

Палiць у экспазiцыйных залах, сховiшчах i рэстаўрацыйных памяшканнях строга забараняецца. Для гэтага павiнна быць адведзена спецыяльна абсталяванае бяспечнае месца.

Захаванне ў экспазiцыйных залах i сховiшчах упаковачных матэрыялаў недапушчальна.

219. Надворныя пабудовы варта ўзводзiць з вогнестойкiх матэрыялаў. Вакол будынка з мэтай пажарнай бяспекi пажадана мець свабодную прастору.

220. Недапушчальна знаходжанне паблiзу будынка музея сховiшчаў палiва, гаражоў, складоў дрэва i iншых вогненебяспечных аб'ектаў, а таксама стаянак аўтамашын.



Арганiзацыя аховы музейных памяшканняў



221. Ахова музея, выставачных i рэстаўрацыйных прадпрыемстваў можа быць грамадзянскай, пазаведамаснай мiлiцэйскай i камбiнаванай. Яна ажыццяўляецца па iнструкцыi, якая прадугледжвае забеспячэнне бесперапыннай кругласутачнай аховы калекцыi i памяшканняў музея.

222. Акрамя такой аховы музей павiнен мець ахоўную сiгналiзацыю, звязаную з гарадскiмi арганiзацыямi УУС, якая гарантуе бесперапынную ахову калекцыi i памяшканняў музея на працягу сутак. Характар сiстэмы сiгналiзацыi i рэжыма яе работы павiнен быць узгоднены з мясцовымi органамi Мiнiстэрства ўнутраных спраў Рэспублiкi Беларусь.

У дзённы час у музеi дзейнiчае спецыяльная служба аховы (музейныя наглядчыкi, мiлiцыя i т.п.).

Работа музейных наглядчыкаў вызначаецца ўнутрымузейнай iнструкцыяй.

Асоба, адказная за арганiзацыю работы музейных наглядчыкаў, размяркоўвае пасты ўнутранага назiрання памiж iмi па ўзгадненню з галоўным захавальнiкам або дырэктарам, а таксама захавальнiкамi экспазiцыi i часовых выставак i пастаянна кантралюе выкананне наглядчыкамi абавязкаў па ахове калекцый i памяшканняў музея.

223. Усе дзверы сховiшчаў, экспазiцыйных залаў, а таксама шафы i вiтрыны павiнны мець свой парадкавы нумар, петлi для пломб i надзейныя ўнутраныя замкi.

Першыя экзэмпляры ключоў ад памяшканняў сховiшчаў i экспазiцыйных залаў павiнны захоўвацца ў спецыяльным замкнёным сейфе на нумарной дошцы. Ключ ад сейфа захоўваецца ў адказнага дзяжурнага. Выдача ключоў дазваляецца толькi асобам, указаным у спецыяльным распараджэннi дырэкцыi музея. Запiсы аб выдачы i вяртаннi ключоў робяцца ў спецыяльным журнале, якi захоўваецца ў дзяжурнага ўнутранай аховы. Другiя экзэмпляры ключоў знаходзяцца ў галоўнага захавальнiка або дырэктара музея.

Рэжым аховы, што вызначаны ў музеi, павiнен прадугледжваць парадак апламбiравання i апячатвання сховiшчаў i экспазiцыйных памяшканняў, выключаць магчымасць пранiкнення ў iх пабочных асоб i забяспечваць захаванасць музейных прадметаў, якiя знаходзяцца на матэрыяльнай адказнасцi асобных захавальнiкаў.

Вынас пламбiраў i пячатак (акрамя асабiстых) i ключоў з будынка музея катэгарычна забараняецца.

Ключы ад шафаў i вiтрын захоўваюцца ў памяшканнi сховiшча ў спецыяльнай шафе або сейфе. Адказнасць за iх нясе захавальнiк.

224. Вокны падвальных памяшканняў музея першага паверху, а таксама выходзячыя на дах павiнны быць забяспечаны жалезнымi кратамi.

225. Усе экспазiцыйныя i выставачныя залы i ўсе сховiшчы павiнны быць забяспечаны тапаграфiчнымi вопiсамi (пералiкам экспанатаў), а па магчымасцi - i схемай iх размяшчэння або фотаздымкамi залаў, асобных сцен i вiтрын; залы з каштоўнымi металамi i камянямi - дадатковымi ахоўнымi тапаграфiчнымi вопiсамi, складзенымi захавальнiкамi экспазiцый i выставак, якiя захоўваюцца ў музейных наглядчыкаў гэтых залаў.

Штодня ў пачатку i ў канцы рабочага дня матэрыяльна адказныя навуковыя супрацоўнiкi i музейныя наглядчыкi абавязаны фiксiраваць у спецыяльных журналах наяўнасць экспанатаў i стан экспазiцыйных залаў.

226. Перадача экспазiцыi ад дзённай аховы начной (пры закрыццi музея) i наадварот (пры адкрыццi) ажыццяўляецца адказным дзяжурным або матэрыяльна адказнай асобай i музейнымi наглядчыкамi (цi спецыяльнай камiсiяй) у адпаведнасцi з унутранай iнструкцыяй, зацверджанай дырэктарам.

227. Адкрыццё, закрыццё i апячатванне сховiшчаў ажыццяўляюцца захавальнiкамi цi галоўным захавальнiкам.

228. Накладанне i зняцце пячатак цi пломб на дзверы экспазiцыйных залаў i сховiшчаў рэгiструюцца ў спецыяльным журнале, якi захоўваецца на пасту аховы.

229. Апячатванне вiтрын i шафаў у экспазiцыйных залах i сховiшчах ажыццяўляецца адпаведнымi матэрыяльна адказнымi асобамi асабiстымi пячаткамi. Зняцце пячатак i пломб без адпаведнай матэрыяльна адказнай асобы забараняецца, за выключэннем асаблiвых выпадкаў, па якiх прымаецца рашэнне кiраўнiцтвам музея.

230. Кожны захавальнiк павiнен мець асабiсты пламбiр або пячатку са сваiм нумарам або знакам. Перадача пламбiра i пячаткi другой асобе катэгарычна забараняецца.

231. Памяшканне сховiшча вырабаў з каштоўных металаў i камянёў павiнна быць iзалявана ад iншых фондаў i забяспечана жалезнымi дзвярамi i кратамi на вокнах.

Заўвага. У выключных выпадках вырабы з каштоўных металаў i камянёў могуць захоўвацца ў агульных запаснiках, у незгараемых шафах цi сейфах.



Ключы ад памяшкання сховiшча каштоўных металаў i камянёў або сейфаў захоўваюцца ў металiчнай скрынi асобна ад iншых ключоў, апячатанай захавальнiкам асобнай кладовай. У такiм выглядзе яны перадаюцца на захаванне дырэктару музея або асобе, прызначанай загадам дырэктара. Пры гэтым указваюцца час прыёму i здачы ключоў i прозвiшчы адказных.

У асобнай кладовай цi сейфе захоўваецца спецыяльны журнал, у якiм за подпiсамi захавальнiка адзначаецца кожнае ўскрыццё сховiшча з указаннем мэты ўскрыцця.

232. Допуск у сховiшча i рэстаўрацыйныя майстэрнi пабочных асоб ажыццяўляецца толькi з дазволу дырэктара музея або галоўнага захавальнiка па спецыяльных разавых прапусках, якiя па сканчэнню наведвання застаюцца ў захавальнiка.



Абсталяванне экспазiцыйных залаў

у сувязi з захаваннем экспанатаў



233. Упарадкаванне i абсталяванне экспазiцыйных залаў павiнны прадугледжваць не толькi стварэнне найлепшых умоў для паказу экспанатаў, але i забеспячэнне iх захаванасцi ад заўчаснага зносу, пашкоджванняў i крадзяжу.

234. Для прадухiлення крадзяжу экспанатаў экспазiцынная мэбля забяспечваецца ўнутранымi замкамi i спецыяльнымi прыстасаваннямi для накладання пломбаў.

Экспазiцыйнае абсталяванне павiнна служыць арганiзацыi экспазiцыйнай прасторы; забяспечваць зручны агляд экспанатаў для наведвальнiкаў; максiмальна ахоўваць выстаўленыя музейныя прадметы.

235. Экспазiцыйны iнвентар робiцца з улiкам габарытаў i вагi экспанатаў i павiнен быць трывалым i ўстойлiвым (асаблiва падстаўкi для скульптур, макетаў i мадэляў).

Для забеспячэння неабходнай устойлiвасцi шафы, у выпадку неабходнасцi, прымацоўваюць да падлогi металiчнымi вугольнiкамi.

Усе малаўстойлiвыя прадметы, выстаўленыя на розных палiцах i падстаўках, павiнны абавязкова прымацоўвацца да палiцы, сценкi шафы цi да падстаўкi.

236. Унiкальныя, асаблiва каштоўныя i крохкiя экспанаты, а таксама любую зброю забараняецца экспанаваць на стэндах i падстаўках без зашклення. Прадметы невялiкiх памераў (у тым лiку дробныя скульптуры, фарфор, шкло i г.д.) таксама экспануюцца ў зашклёных шафах i вiтрынах.

Вiтрыны i шафы для такiх экспанатаў павiнны быць абсталяваны сiгналiзацыяй.

237. Вiтрыны i шафы ўсiх тыпаў павiнны быць iзаляваны ад пылу.

238. Экспазiцыйная мэбля размяшчаецца ў адносiнах да вокнаў такiм чынам, каб пазбавiць экспанаты ад прамых сонечных промняў.

239. У выпадку неабходнасцi асобныя экспанаты закрываюцца шклянымi каўпакамi. Каўпакi павiнны быць падагнаны да падставак так, каб яны не маглi рухацца.

У адкрытай экспазiцыi каля асаблiва каштоўных цi крохкiх экспанатаў устанаўлiваюцца адпаведныя агароджы.

240. Тэрмiн экспанавання ўсiх вiдаў папяровых матэрыялаў залежыць ад характару асвятлення залаў i выкарыстаных сродкаў аховы самiх твораў. У залежнасцi ад умоў агульная працягласць экспанавання павiнна быць не больш за 6 месяцаў у год.

241. Старыя фотаздымкi экспануюцца ў вiтрынах або пад шклом, у паспарту, па тых жа правiлах, што i мастацкая графiка. Дапушчальны тэрмiн iх экспанавання - не болей года. Для пастаяннай экспазiцыi iх неабходна замяняць дакладнай фотакопiяй.

242. Тканiны, касцюмы, галаўныя ўборы, абутак варта выстаўляць толькi ў зашклёных вiтрынах i шафах. Пры экспанаваннi адзення лепш выкарыстоўваць манекены. Калi адзенне захоўваецца або экспануецца на плечыках, то на апошнiя неабходна зрабiць мяккiя падкладкi, а пад адзенне прымацаваць мяшэчак з рэчывам ад молi.

Тэрмiн экспанавання недублiраваных тканiн у вiсячым выглядзе не павiнен перавышаць тры гады.

Недублiраваныя археалагiчныя i старыя тканiны, а таксама тонкiя тканiны з цяжкiм залатым i срэбным шыццём можна экспанаваць толькi ў гарызантальным стане. Для падвескi тканiн да верхняга беражка з тыльнага боку прышываецца кiшэня з дапаможнага матэрыялу для прадзявання планкi, за якую i ажыццяўляецца падвеска. Старадаўнiя, добра захаваўшыеся тканiны можна экспанаваць у вертыкальным стане, прымацаванымi па перыметру да палатна, нацягнутага на падрамнiк. Такую падрыхтоўку тканiн можа выконваць толькi квалiфiкаваны рэстаўратар.

Дываны i габелены пры iх экспанаваннi могуць прымацоўвацца за нашытыя палосы другой тканiны да абцягнутага палатном падрамнiка адпаведнага памеру.

Тканiны, дываны, габелены катэгарычна забараняецца прыбiваць цвiкамi або прыколваць булаўкамi.

243. Пры мантажы экспазiцыi карцiны ўсталёўваюцца на падлогу ўздоўж сцен, на спецыяльных падушках або падстаўках. Распiсную або залачоную скульптуру з дрэва, разьбу, разныя або залачоныя рамы пры мантажы экспазiцыi нельга ставiць прама на падлогу або прыхiляць да сцяны; неабходна карыстацца мяккiмi пракладкамi з паралону цi падушакамi з ваты i рыззём памiж падлогай, сценкай i прадметам. Экспанаты зручней ставiць да сцяны тыльным бокам.

244. Пры экспанаваннi мэблi пажадана змяшчаць яе на подзiўмы па плошчы некалькi больш экспаната i не менш за 10 см вышынi.

Недапушчальна выкарыстанне мастацкай, гiсторыка-побытавай i мемарыяльнай мэблi ў якасцi падставак для вiтрын або подзiўмаў пад скульптуры. Пры неабходнасцi паставiць на мэблю якiя-небудзь прадметы (вазы, гадзiннiк, настольныя ўпрыгожваннi, фотаздымкi ў рамцы i г.д.) нiжнюю частку прадмета iзалююць ад паверхнi мэблi пракладкай з байкi.

245. Двухбаковыя прадметы экспануюцца на спецыяльных падстаўках i ў вiтрынах, якiя даюць магчымасць агляду з розных бакоў.

246. Аб'ёмныя вазы, скульптура вялiкiх памераў, керамiчнае пано, мазаiка павiнны размяшчацца на спецыяльных тумбах, падстаўках або прымацоўвацца да сцяны.

247. Скульптуру, што змяшчаецца ў экспазiцыi, неабходна мацаваць да пастамента з улiкам спецыфiкi матэрыялу помнiка.

Заўвага. Косць, дрэва, неглазурованую керамiку, метал мацаваць з дапамогай пластылiну забараняецца. Выкарыстанне ў якасцi мацавання неабрацiмых клеяў для ўсiх без выключэння матэрыялаў забараняецца.



248. Калекцыi насякомых экспануюцца наколатымi на спецыяльныя шпiлькi ў зашклёных скрынях цi каробках з тарфяным дном, абклееным белай паперай. Экспанаванне батанiчных матэрыялаў больш за адзiн месяц без герметызацыi недапушчальна.

249. Каб пасбегнуць награвання, экспанаты i, перш за ўсё, прадметы з арганiчных матэрыялаў (папера, тканiны, фатаграфii, дрэва, скура, косць, алейны i тэмперны жывапiс, воск, батанiчныя i заалагiчныя аб'екты i г.д.) павiнны размяшчацца не менш чым на 1,5-2 м ад ацяпляльных прыбораў i вытокаў цяпла, якiя валодаюць цеплавым уздзеяннем (лямпы накальвання).

Размяшчэнне экспанатаў паблiзу ацяпляльных прыбораў i вентыляцыйных адтулiн катэгарычна забараняецца.

250. Для аховы музейных памяшканняў ад пылу, мух i iншых шкоднiкаў музейных прадметаў вокны i вентыляцыйныя адтулiны павiнны быць забяспечаны фiльтрамi ў выглядзе спецыяльных рам, абцягнутых марляй, капронавай або густой металiчнай сеткай з ячэйкамi не больш за адзiн мм.

251. Абсталяванне часовых выставак (шафы, вiтрыны, подзiўмы) павiнна быць нейтральным па форме i разлiчаным на шматразовае выкарыстанне для розных катэгорый экспанатаў.



Сховiшчы музейных фондаў i iх абсталяванне



252. Музейныя фонды размяшчаюцца ў спецыяльна абсталяваных сховiшчах з вентыляцыяй, ацяпленнем, запаснымi выхадамi i адпаведным супрацьпажарным абсталяваннем. Плошча запаснiкаў вызначаецца на аснове ўлiку некалькiх фактараў:

- складу збораў музея па катэгорыях i колькасцi кожнай з iх: археалогii, нумiзматыкi; жывапiсу, графiкi, скульптуры, рэдкiх кнiг i рукапiсаў; дакументаў i г.д.;

- ступенi даступнасцi калекцый для працы з iмi: "адкрытае" захаванне фондаў цi захаванне, разлiчанае на азнаямленне i вывучэнне калекцый толькi спецыялiстамi. Пры вызначэннi аптымальных тыпаў абсталявання для кожнай катэгорыi ўлiчваюцца бяспечнасць захавання, даступнасць матэрыялу, а ў выпадку "адкрытага" захавання - i магчымасць агляду;

- частка экспанатаў, якая штогод прыцягваецца ад iншых музеяў i прыватных асоб; для забеспячэння выставачнай дзейнасцi музея; размяшчаецца iзалявана ад астатнiх калекцый;

- штогадовага прыросту калекцый па катэгорыях;

- комплекснасцi фондавых памяшканняў.

253. Пры фондасховiшчах мэтазгодна мець наступныя групы памяшканняў:

першую:

- для захавальнiкаў;

- для даведачнай дакументацыi;

- для работы наведвальнiкаў;

другую, у склад якой уваходзяць: упаковачная, iзалятар, дэзакамера, манцiровачная, памяшканне для новых паступленняў;

трэцюю - рэстаўрацыйную майстэрню;

чацвёртую - спецыяльную кладоўку для захавання гаспадарчага iнвентару, упаковачнага матэрыялу i запасу матэрыялаў кансервацыйнага характару.

254. Памяшканне для захавання экспанатаў часовых выставак павiнна быць iзалявана ад асноўных сховiшчаў музея i абсталявана з разлiкам на захаванне экспанатаў рознага профiлю.

255. Музейнае абсталяванне ў сховiшчах размяшчаюць такiм чынам, каб дзвярныя i аконныя праёмы заставалiся вольнымi. Шафы i стэлажы ў сховiшчах варта размяшчаць уздоўж сцен або перпендыкулярна iм, пакiдаючы цэнтральны праход не менш за 2,5-3 м, а праходы памiж iмi не менш за 1-2,5 м, у залежнасцi ад глыбiнi памяшкання i памераў прадметаў захавання. Сцены можна абсталяваць штангамi для падвескi экспанатаў.

Абсталяванне для захавання робiцца з металу або сухога дрэва, апрацаванага антысэптычнымi прэпаратамi. Апрацоўка павiнна праводзiцца 1 раз у год.

Драўлянае абсталяванне перыядычна аглядаецца для своечасовага выяўлення шкоднiкаў драўнiны.

Для размяшчэння прадметаў розных катэгорый ужываюцца розныя тыпы мэблi (гл. адпаведныя раздзелы гэтай iнструкцыi па катэгорыях матэрыялаў).



Рэжым музейнага захавання



Паняцце "рэжым захавання музейных прадметаў" - гэта навукова абгрунтаваныя ўмовы, пры якiх прыроднае старэнне матэрыялаў музейных калекцый адбываецца максiмальна замаруджана.

256. Галоўнымi знешнiмi прычынамi разбурэння музейных прадметаў, акрамя разбурэнняў, выклiканых тэхнiчнымi аварыямi i стыхiйнымi бедствамi, з'яўляюцца:

- рэзкiя хiстаннi i парушэнне нормаў тэмпературы i вiльготнасцi;

- шкоднае ўздзеянне святла або недахоп яго;

- засарэнне паветра шкоднымi газамi, копаццю, пылам;

- бiялагiчныя шкоднiкi;

- выкарыстанне нетрывалых матэрыялаў пры вырабе прадметаў (нястойкiя фарбы, нетрывалыя тканiны i г.д.);

- нядбайнае абыходжанне з прадметам, якое вядзе да механiчных пашкоджанняў;

- неналежнае захаванне i выкарыстанне гэтых прадметаў да паступлення ў музей i ў самiм музеi.

Разбурэнне музейных прадметаў можа баць таксама следствам няўмелай або неасцярожнай рэстаўрацыi цi несвоечасовага яе правядзення.



Тэмпературна-вiльготнасны рэжым



257. Асноўнай умовай забеспячэння доўгай захаванасцi музейнай калекцыi з'яўляецца стабiльнасць тэмпературна-вiльготнасных параметраў захавання.

Забеспячэнне гэтых умоў магчыма толькi ў будынках, што маюць сiстэму кандыцыянiравання. У будынках, якiя не маюць кандыцыянера, тэмпературна-вiльготнасны рэжым усталёўваецца i падтрымлiваецца пры дапамозе ацяпляльнай сiстэмы, праветрывання, увiльгатнiцеляў i асушыцеляў.

258. Тэмпература паветра ў музейных памяшканнях пры комплексным захаваннi розных матэрыялаў павiнна быць у межах 18+-1 град. С.

Аптымальныя ўмовы адносна вiльготнасцi пры комплексным захаваннi розных матэрыялаў 55 %+-5 %. Бяспечныя межы адноснай вiльготнасцi для музея, якiя не маюць кандыцыянераў - 50-65 %.

259. Калi ў розных частках музейнага будынка тэмпературна-вiльготнасны рэжым адрознiваецца, тады пры размеркаваннi фондаў неабходна ўлiчваць спецыфiчныя асаблiвасцi матэрыялаў.

Неабходная тэмпература пры паасобным захаваннi:

для метала - +18 - +20 град.С

каштоўных i паўкаштоўных камянёў - +15 - +18 град.С

дрэва - +15 - +18 град.С

тканiны - +15 - +18 град.С

скуры, пергаменту, меху - +16 - +18 град.С

косцi, рогу - +14 - +15 град.С

паперы - +17 - +19 град.С

жывапiсу - +12 - +18 град.С

чорна-белых фотаздымкаў - +12 град.С

каляровага фота - +5 град.С

Адпаведна вiльготнасць:

для металу - 50%

шкла, эмалi, керамiкi 55-65%

каштоўных i паўкаштоўных камянёў - 50-55%

дрэва - 50-60%

тканiны - 55-60%

скуры, пергаменту, меху - 50-60%

косцi, рогу 55-65%

паперы - 50-55%

жывапiсу - 6О-70%

чорна-белых фотаздымкаў - 40-50%

каляровага фота - 40-50%

260. Для захавання шэрагу матэрыялаў неабходны асобны тэмпературна-вiльготнасны рэжым. Так, напрыклад:

а) для археалагiчных прадметаў, якiя маюць прадукты карозii ў выглядзе хлорыстых злучэнняў, патрэбна асаблiвая сухасць: прадметы з медных сплаваў застаюцца стабiльнымi нявызначана доўгi час пры адноснай вiльготнасцi 37%;

б) мiнералы групы сярнiстых злучэнняў i солi неабходна захоўваць пры панiжанай вiльготнасцi, пераважна ў шырокагорлых слоiках з прыцёртымi коакамi;

в) недапушчальна захаванне прадметаў з волава, а таксама фармалiнавых прэпаратаў у памяшканнях з панiжанай тэмпературай. Для захавання такiх матэрыялаў тэмпература павiнна быць не нiжэй за +18 град.С;

г) прадметы з волава пры тэмпературы нiжэй чым +18 град.С разбураюцца алавянай чумою. На прадметах з'яўляюцца спачатку шэрыя лiшаi, потым пустыя барадаўкi. Затым пашкоджаныя месцы рассыпаюцца ў парашок. Пры гэтым чума хутка распаўсюджваецца i можа заразiць вялiкiя партыi волава.

Пашкоджаныя алавянай чумой прадметы трэба тэрмiнова iзаляваць у памяшканне з тэмпературай не нiжэй за +20 град.С;

д) прадметы з воску i пластылiну варта захоўваць ва ўмовах строга пастаяннага рэжыму. Асаблiва важна сачыць за тэмпературай: яна павiнна быць не вышэй за +25 град.С i не нiжэй чым +16 град.C;

ж) забараняецца захаванне ў неацяпляльных памяшканнях або пры тэмпературы нiжэй за 0 град.С каштоўных i паўкаштоўных камянёў i вырабаў з бурштыну.

261. Хiстаннi тэмпературы i вiльготнасцi паветра аказваюць надзвычайна шкоднае ўздзеянне на прадметы. Гiграскапiчныя матэрыялы пры такiх хiстаннях то разбухаюць, то сцiскаюцца. Рэзкiя перапады тэмпературы выклiкаюць кандэнсацыю вiльгацi на паверхнi прадметаў. Хiстаннi тэмпературы i вiльготнасцi паветра разглядаюць як адзiн з важнейшых фактараў натуральнага старэння прадметаў.

Адхiленне тэмпературна-вiльготнаснага рэжыму ад параметраў, рэкамендуемых для комплекснага захавання матэрыялаў, у бок павышэння цi панiжэння вiльготнасцi выклiкае наступныя змены: пры павышанай вiльготнасцi магчыма карозiя металаў (на жалезе - iржа, на бронзе - дзiкая пацiна); плеснявенне i страта колеру скуры i гербарыяў; актывiзацыя шчалачных працэсаў шкла (з'яўленне радужнай пабегласцi i расслаеннi); з'яўленне чырвоных плям, якiя выклiкаюцца вокiсамi жалеза, на некаторых пародах мармуру; расслаенне порыстай керамiкi; набуханне эмульсii, утварэнне складак i пузыроў i адставанне ад шкла ў фотаматэрыялах; набуханне i загнiванне клею ў жывапiсу, паперы i г.д.

Пры панiжанай адноснай вiльготнасцi паветра (нiжэй за 50%) адбываецца страта эластычнасцi ва ўсiх гiграскапiчных матэрыялах (скура, дрэва, папера, тканiна i г.д.), пачынаецца iх карабленне, патрэскiванне, расслаенне. Асаблiва моцным разбурэнням падвержаны прадметы, пры стварэннi якiх выкарыстоўвалiся матэрыялы з рознымi каэфiцыентамi расшырэння: фанераваная i iнкруставаная мэбля, наборная косць, а таксама прадметы, пакрытыя грунтам i фарбаванымi слаямi (жывапiс, скульптура, мэбля, драўляная разьба).

У прадметах з косцi археалагiчнага паходжання назiраюцца расслаенне i патрэскiванне масы. Асаблiва лёгка разбураюцца канцы доўгiх трубчатых касцей, пазванкi i зубы.

262. У музейных будынках, якiя не маюць сiстэмы кандыцыянавання паветра, адзначаюцца два тыпы хiстанняў тэмпературы i вiльготнасцi:

- сезонныя, звязаныя са зменай пораў года i перыядамi ацяплення;

- сутачныя, звязаныя з рэзкiмi зменамi вонкавых умоў i колькасцю наведвальнiкаў.

263. Абявязковым патрабаваннем з'яўляецца паступовасць i замаруджанасць у музеi сезонных змен тэмпературна-вiльготнаснага рэжыму.

Дапушчальныя сутачныя хiстаннi адносна вiльготнасцi не павiнны перавышаць 5%.

Для рэгiстрацыi тэмпературы i вiльготнасцi ў кожным сховiшчы i экспазiцыйнай зале неабходна ўсталяваць псiхрометры, гiгрометры, тэрмометры або самапiшучыя тэрмографы i гiгрографы.

Паказчыкi тэмпературы i вiльготнасцi запiсваюцца ў спецыяльнай кнiзе два разы ў суткi ў адзiн i той жа час.

Тэрмографы i гiгрографы неабходна перыядычна, не радзей аднаго разу ў месяц, вывяраць па аспiрацыйнаму псiхрометру.

264. Асноўнай мерай прадухiлення музейных каштоўнасцей ад сырасцi з'яўляецца рэгулярнае праветрыванне. Аднак варта ўлiчыць, што празмернае праветрыванне ў зiмовы i ў спякотны летнi час можа прывесцi да перасушкi паветра. Павышэнне i панiжэнне тэмпературы паветра ў памяшканнi ў працэсе праветрывання не павiнна перабольшваць двух градусаў.

Асенняе праветрыванне магчыма толькi ў цёплыя пагодлiвыя днi, калi тэмпература вонкавага паветра блiзкая да тэмпературы ўнутры памяшкання.

265. Усялякая змена тэмпературна-вiльготнаснага рэжыму ажыццяўляецца паволi i паступова.

Пры паступленнi прадметаў у музей з другiх месцаў iх паступовая аклiматызацыя мае асаблiвае значэнне ва ўмовах прамежкавага рэжыму.

266. Пры перамяшчэннi музейных прадметаў з аднаго будынка ў другi або ў iншы горад неабходна прадугледжваць стварэнне ўмоў, якiя забяспечваюць iх паступовую аклiматызацыю.

Пажадана перамяшчэнне калекцый пры найбольш спрыяльных умовах па надвор'ю.



Светлавы рэжым



267. Светлавы рэжым у музеi накiраваны на рэгуляванне доступу светлавых праменняў да прадметаў. Гэта неабходна для тармажэння працэсу натуральнага старэння.

Найбольш разбуральным уздзеяннем валодае натуральнае святло.

Недапушчальна ўздзеянне прамых сонечных праменняў на ўсе вiды матэрыялаў i, перш за ўсё, на арганiчныя, а таксама каштоўныя i паўкаштоўныя камянi, мiнералы i каляровае шкло.

З вытокаў штучнага святла найбольш багатыя шкоднымi ўльтрафiялетавымi выпраменьваннямi люмiнесцэнтныя лямпы. Шырокае выкарыстанне iх у музеях не рэкамендуецца. Самымi бясшкоднымi ў гэтых адносiнах з'яўляюцца лямпы накальвання. Аднак апошнiя выпраменьваюць найбольшую колькасць цяпла.

Змены, якiя адбываюцца пад уздзеяннем святла, носяць дваякi характар: бачны - выцвятанне (змена колеру) i нябачны - разбурэнне структуры матэрыялу экспаната, страта трываласцi.

268. Для ўсiх вiдаў графiкi, кнiг, рукапiсных матэрыялаў, фотаздымкаў, тканiн, батанiчных i заалагiчных калекцый, скуры асвятляльнасць музейных памяшканняў павiнна знаходзiцца ў межах 50-75 люкс. Для ўсiх астатнiх музейных прадметаў - 75 люкс.

269. Для аховы экспанатаў ад уздзеяння натуральнага святла ўсе вокны павiнны быць забяспечаны шторамi. Рэкамендуецца мець два рады штор: знешнiя з плотнай тканiны цёмнага колеру i ўнутраныя з тонкай светлай тканiны. Цёмныя шторы павiнны быць апушчаны ў час, калi экспазiцыя закрыта. Светлыя шторы прызначаны для прадухiлення прадметаў ад прамога траплення сонечных промняў.

У памяшканнях з матэрыяламi, якiя найбольш адчувальны да ўздзеяння святла, шторы робяцца з плотнай цёмнай тканiны.

У залах з натуральным асвятленнем асобныя прадметы, найбольш адчувальныя да ўздзеяння святла (акварэлi, дакументы, тканiны i г.д.), закрываюцца дадаткова шторамi з любой дэкаратыўнай тканiны на светанепранiкальнай падкладцы.

270. Вокны ў новых i рэканструяваных музейных будынках рэкамендуецца зашкляць ахоўнымi шкельцамi. Пажадана мець на вокнах жалюзi.

271. Пры выкарыстаннi лямп накальвання апошнiя павiнны размяшчацца на такой адлегласцi, каб не награваць паверхню экспаната.

272. Пры кiназдымках, тэлевiзiйных перадачах i фатаграфаваннi ў музейных памяшканнях неабходна прымаць усе меры перасцярогi, якiя гарантуюць адчувальнасць да перамены тэмпературы ад нагрэву экспанатаў. Вытокi святла павiнны знаходзiцца не блiжэй чым 4 метры ад экспаната, а святло належыць уключаць на мiнiмальны час (не больш за 3-5 хвiлiн). Недапушчальна павышэнне тэмпературы паветра ў памяшканнi, дзе адбываецца здымка, больш чым на 2 град.С.

Дазвол на кiна-тэле-фотаздымкi даецца пры абавязковым папярэднiм узгадненнi галоўнага захавальнiка i ў адпаведнасцi з парадкам, устаноўленым Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь.

Здымкi iгравых фiльмаў у памяшканнях i на тэрыторыi музея i выдача сапраўдных экспанатаў на кiназ'ёмкi забараняюцца, акрамя асобных выпадкаў, па якiх прымаецца рашэнне кiраўнiцтва музея. Здымкi дакументальных фiльмаў дапускаюцца ў выключных выпадках. Галоўнай умовай застаецца выкананне адпаведных палажэнняў дадзенай "Iнструкцыi".

273. Дазвол на падобныя работы для замежных фiрм i арганiзацый даецца Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь.

274. Кiна- i тэлездымкi музейных прадметаў, якiя знаходзяцца ў дрэнным стане, забараняюцца.

Тэле- i кiназдымкi ажыццяўляюцца без перамяшчэння i разманцiроўкi музейных рэчаў.

Музеi абавязаны забяспечыць прысутнасць пры кiназдымках, тэлевiзiйных перадачах i фатаграфаваннi вопытнага электрыка, захавальнiка i рэстаўратара для прыняцця мер, гарантуючых поўную захаванасць музейных рэчаў.



Забруджванне паветра



275. На працэс старэння музейных прадметаў значны ўплыў аказваюць прымесi, якiя маюцца ў паветры. Да iх адносяцца: газавыя засаральнiкi (амiяк, сярнiсты газ, серавадарод, хлор); арганiчны i мiнеральны пыл, сажа, якiя знаходзяцца ва ўзважаным стане.

Недапушчальна выкарыстоўваць у музейным абсталяваннi гумы, казеiнавыя фарбы, бо яны могуць служыць вытокам паступлення серавадароду, якi ўтвараецца яшчэ ў працэсе загнiвання, прамысловай вытворчасцi, выдыхаемым чалавекам паветрам.

Серавадарод разбуральна дзейнiчае на многiя неарганiчныя i арганiчныя матэрыялы: металы (срэбра, медзь, свiнец), фарбы, тканiны.

Сярнiсты газ - вынiк працэсаў гарэння. Колькасць гэтага газу ў паветры павышаецца ў халоднае сухое надвор'е. Злучаючыся з вiльгаццю, ён утварае сярнiстую, потым серную кiслату. Газ небяспечны для большасцi матэрыялаў: моцна разбурае тканiну, скуру, паперу, жывапiс, свiнец, мармур, пяшчанiк, вапняк, гiпс, алебастр, жэмчуг.

Хлор трапляе ў паветра галоўным чынам з прадпрыемстваў (тэкстыльных, папяровых). У злучэннi з вiльгаццю ён утварае хлоравацiстую, пасля саляную кiслату. Хлор небяспечны для большасцi матэрыялаў. Ён моцка дзейнiчае на тканiну, паперу, жывапiс, срэбра, бронзу, мармур, пяшчанiк, вапняк, алебастр, жэмчуг.

Амiяк, як i серавадарод, вынiк загнiвання. Раствараецца ў вадзе. Разбуральна дзейнiчае на шэраг матэрыялаў (срэбра, фарбы, лак i г.д.).

Пыл, сажа затрымлiваюць на прадмеце вiльгаць i газы, якiя садзейнiчаюць хiмiчным рэакцыям, што адбываюцца ў спорах дрэва, тканiнах, паперы. Пыл з'яўляецца таксама добрым спажыўным асяродкам для бiялагiчных шкоднiкаў.

Таму неабходна ўважлiва сачыць за чысцiнёй наваколля, якое аточвае музейны будынак, i характарам забруджвання, што выкiдваюць у паветра блiжэйшыя прадпрыемствы.

Супраць забруджвання радыёактыўнымi рэчывамi неабходна дэзактывацыя, бо ў вялiкай колькасцi гэта небяспечна для жыцця чалавека.

276. Музейныя памяшканнi пажадана ачышчаць ад пылу з дапамогай пыласосу або працiраць падлогу добра адцiснутай мокрай анучай.

Усё музейнае абсталяванне, вокны, падваконнiкi i г.д. таксама павiнны рэгулярна ачышчацца ад пылу.

У мэтах прадухiлення ад забруджвання мэблi, скульптуры, буйнапамернай керамiкi са складанай паверхняй i г.д. на iх апранаюць чахлы пасля закрыцця музея для наведвальнiкаў. Асаблiва мае патрэбу ў чахлах гiпсавая скульптура.

У памяшканнях запаснiкаў мэблi, скульптуры, неглазураванага фарфору, адзення, чучал i г.д. усе адкрытыя прадметы павiнны пастаянна захоўвацца ў чахлах.

Для захавання мастацкiх паркетаў мэтазгодна мець для наведвальнiкаў чахлы на абутак. Пры ўваходах у музеях павiнны быць усталяваны спецыяльныя краты i шчоткi для чысткi абутку ад бруду.

Для больш дакладнай прыборкi музей мае права вызначаць адзiн санiтарны дзень штомесячна.



Бiялагiчны рэжым



277. Захаванасць музейных калекцый у значнай ступенi залежыць ад арганiзацыi iх аховы ад бiялагiчных пашкоджанняў. Такiя пашкоджаннi выклiкаюць мiкраарганiзмы, грыбкi, насякомыя i грызуны.

278. Мiкраарганiзмы (бактэрыi i цвiль) пашкоджваюць разнастайныя музейныя прадметы, у першую чаргу вырабы, выкананыя з арганiчных матэрыялаў (жывапiс розных тэхнiк, папера, тканiны, косць, дрэва i iнш.).

279. Галоўнай умовай папярэджання цвiлi з'яўляецца захаванне рэкамендуемага для музеяў тэмпературна-вiльгаснага рэжыму. Асноўная прычына з'яўлення цвiлi - павышаная вiльготнасць, тэмпература ўплывае толькi на хуткасць росту грыбкоў. Асаблiва энергiчна грыбкi развiваюцца пры тэмпературы +20 - +25 град.С адносна вiльготнасцi паветра вышэй 70 %.

Нельга дапускаць вялiкiх змен тэмпературы, бо гэта выклiкае кандэнсацыю вiльгацi на паверхнi прадметаў, што ў сваю чаргу стварае ўмовы для развiцця цвiлi.

280. Забруджванне паверхнi прадметаў стварае спрыяльнае асяроддзе для развiцця мiкраарганiзмаў.

281. Музейнае абсталяванне, у якiм захоўваюцца прадметы з арганiчных матэрыялаў, пажадана, каб пазбегнуць з'яўлення цвiлi, перыядычна працiраць чыстай анучкай, змочанай у 2% спiртавым растворы фармальдэгiду.

282. Пры выяўленнi цвiлi пашкоджаны прадмет неабходна перанесцi ў сухое iзаляванае памяшканне.

Вырабы з тканiны пасля прасушкi ачышчаюць мяккай шчоткай або мяккiм пэнзалем. Усе iншыя апрацоўкi могуць быць даручаны толькi вопытнаму рэстаўратару.

Чучалы, скуры, тушкi пасля ачышчэння ад цвiлi апрацоўваюцца фармалiнам. Iм жа апрацоўваюцца шафы, каробкi, скрынi i iнш., у якiх захоўвалiся сапсаваныя прадметы.

У калекцыях насякомых прычынай адсырэння i з'яўлення цвiлi могуць служыць тарфяныя пласцiнкi на дне каробкi або скрынi; у выпадку з'яўлення цвiлi ў энтамалагiчных скрынях неабходна дастаць з iх насякомых, старанна прасушыць i ачысцiць ад цвiлi.

Мiкраарганiзмы на прадметах з мармуру, гiпсу, камяню i iнш. развiваюцца за кошт забруджанай паверхнi, якая ўтрымлiвае арганiчныя рэчывы, таму неабходна сачыць за чысцiнёй музейных прадметаў.

283. Складаная дэзiнфекцыя ўсiх пералiчаных вьшэй музейных матэрыялаў можа ажыццяўляцца толькi вопытнымi, з веданнем спецыфiкi працы, спецыялiстамi.

284. Апрацаваныя прадметы для папярэджання рэцыдыву павiнны быць змешчаны ва ўмовы адпаведнага тэмпературна-вiльготнаснага рэжыму.

285. Музейныя калекцыi часта псуюцца насякомымi, з якiх найбольш распаўсюджаны жукi-тачыльшчыкi, вусачы, дрэвагрызы, молi, скураеды, цукровыя чашуйнiцы, жукi-прытворшчыкi, а таксама пакаёвыя мухi.

Насякомыя могуць пашкоджваць вырабы з самых разнастайных матэрыялаў, акрамя металу, шкла i керамiкi.

286. Насякомыя трапляюць у музеi праз адчыненыя вокны i дзверы або заносяцца з заражанымi прадметамi.

Пры набыццi прадметаў у дамах, што заражаны шкоднiкамi, пажадана ўказаць у дакуменце паступлення на магчымую заражанасць прадмета.

287. Кожны музей павiнен мець iзалятар для праверкi на заражанасць з наступнай дэзiнфекцыяй музейных прадметаў.

Iзалятар павiнен быць ацяпляльным, мець асобны ўваход i двайныя дзверы з тамбурам.

Пры iзалятары павiнна быць камера, прыгодная для дэзiнсекцый i супрацьгрыбковай апрацоўкi пашкоджаных прадметаў. Памяшканне, у якiм размешчана камера, павiнна мець прымусовае вентыляцыйнае прыстасаванне. Апрацоўка павiнна выконвацца толькi спецыялiстамi, якiя прайшлi адпаведнае навучанне i iнструктаж па рабоце з прымяненнем таксiчных рэчываў.

288. Заражэнню садзейнiчае запыленасць i захламленасць памяшканняў, скапленне мух i iншых зiмуючых i мёртвых насякомых, наяўнасць рэшткаў харчу, чучал, прыгатаваных без мыш'яку або яго замяняльнiкаў, выкарыстанне драўнiны, неадчышчанай ад кары, без спецыяльнай апрацоўкi, суседства прадуктовых сховiшчаў, гнёздаў галубоў, працякаючы дах.

289. Катэгарычна забараняецца выкарыстанне тэхнiчнага войлаку ў будынках i на тэрыторыi музея для ацяплення канструкцый або ацяпляльнай сiстэмы, бо гэта прыводзiць да заражэння музея моллю i скураедамi. Цэментная абмазка войлачнага пакрыцця прабiваецца знутры вусенямi молi i таму служыць аховай не можа.

290. Двойчы ў год (увесну, перад адкрыццём вокнаў, i восенню, пасля залёту насякомых на зiмоўку) трэба вычышчаць пыласосам месцы скаплення зiмуючых насякомых (памiж рамамi, за плiнтусамi i г.д.).

291. Не радзей аднаго разу ў год праводзiцца агульны прафiлактычны агляд музея для вызначэння заражанасцi насякомымi. Агляд робяць вясной перад тым, як расчынiць вокны.

У музеях сярэдняй паласы з высокай вiльготнасцю агляд трэба праводзiць з сакавiка па кастрычнiк; у паўднёвых раёнах - з сакавiка па кастрычнiк, асаблiва старанна - з траўня па лiпень.

Батанiчныя i заалагiчныя калекцыi неабходна аглядаць тры разы на год: у красавiку-траўнi, лiпенi i вераснi.

Агляд на заражанасць насякомымi-шкоднiкамi пачынаюць з вокан i падлогi пад iмi, потым аглядаюць аддаленыя ад святла паверхнi i заднiя сценкi мэблi, асаблiва звонку. Пры аглядзе музейных прадметаў асаблiвую ўвагу неабходна звяртаць на паступленнi апошнiх двух-трох гадоў.

292. Калекцыi драўляных прадметаў, падрамнiкi карцiн, дошкi абразоў, драўляныя часткi вырабаў i пабудоў, драўляная скульптура, мэбля i плеценыя вырабы бываюць пашкоджанымi тачыльшчыкамi, вусачамi, дрэвагрызамi, даўганосiкамi-трухлякамi. Найбольш часцей сустракаюцца тачыльшчыкi.

Жукi-тачыльшчыкi адкладваюць яйкi ў розныя няроўнасцi, адтулiны i шчылiны ў драўляным прадмеце. З яек выходзяць лiчынкi, якiя ўгрызаюцца ў драўнiну. З-за малога памеру лiчынак iх уваходную адтулiну няўзброеным вокам не вiдаць. Лiчынка развiваецца ўнутры драўнiны некалькi гадоў (не менш за два), не выходзячы на паверхню. Малады жук, якi выйшаў з кукалкi, прагрызае круглую лётную адтулiну дыяметрам ад 1,5 да 3 мм i пры гэтым выштурхоўвае кучку буравай мукi.

Пры з'яўленнi на вырабах свежых адтулiн з кучкамi або струменьчыкамi буравой мукi iх неабходна тэрмiнова адпраўляюць у iзалятар. Для праверкi на заражанасць тачыльшчыкамi прадметы трэба вытрымлiваць у iзалятары не менш аднаго летняга сезону.

293. Вусачы пакiдаюць у драўнiне авальныя адтулiны памерам 3 х 7 або 3 х 9 мм i больш, а дрэвагрызы - дробныя, круглыя, дыяметрам да 1 мм. Вусачы ўяўляюць небяспеку як для экспанатаў, так i для пабудоў.

294. Пры выкананнi розных рамонтных работ у музеi або на яго тэрыторыi будаўнiчыя лясы, сцелажы i г.д. дазваляецца рабiць толькi з добра ачышчанага ад кары i высушанага дрэва.

295. Пры падазрэннi на заражэнне фондаў шашалям трэба выклiкаць спецыялiста-энтамолага для вызначэння правiльнага спосабу дэзiнсекцыi.

Знiшчэнне шашаляў у экспанатах робiцца вопытным рэстаўратарам пры кансультацыi спецыялiста-энтамолага.

296. Шарсцяную i шоўкавую тканiну, мех, скуру, валасы, пер'е, дываны, скураныя пераплёты кнiг, пергаменты i г.д. пашкоджваюць дзве групы насякомых: скураеды i моль.

Вусенi молi жывуць у павуцiных хадах i чэхлiках; лiчынкi скураедаў пакiдаюць у месцах харчавання валасатыя лiначныя скуркi або (пад кнiгамi) кучкi пылавiднай трухi. Матылькi молi жывуць нядоўга, аднак iх адсутнасць яшчэ не сведчыць аб тым, што калекцыя не заражана. Мэблевая моль дае 3 пакаленнi ў год (у студзенi-лютым, траўнi, жнiўнi-вераснi). З молi вылупляюцца вусенi, якiя здольныя пранiкаць у драбнейшыя шчылiны куфраў, шафаў i iншых прадметаў, тым самым павялiчваючы колькасць заражаных сярод iх.

297. Вырабы, у складзе якiх ёсць шарсцяныя нiцi, волас, мех, скура, трэба захоўваць асобна ад чыста баваўняных, iльняных i шоўкавых. Пры iзаляваным захаваннi шоўкавыя вырабы, як правiла, моллю не кранаюцца.

298. На заражанасць моллю, у першую чаргу, трэба аглядаць забруджаныя i закрытыя ад святла месцы прадметаў: абшлагi, каўняры, складкi.

299. Вядома некалькi спосабаў барацьбы з моллю:

- прадметы з шэрсцi i меха, а таксама вырабы з iншых тканiн, якiя знаходзяцца побач з iмi, у канцы вясны - пачатку лета неабходна прасушваць на вулiцы ў цёплае i сухое надвор'е не менш 4 гадзiн. Пад час сушкi адзення старанна чысцяць шафы, дзе яно захоўваецца. Пасля прасушкi вырабы трэба ачысцiць, змясцiць у шафы, у якiх раскласцi або падвесiць мяшэчкi з рэпелентам (адпалохваючым рэчывам).

Для прадухiлення ад молi тканiн, адзення i iншых прадметаў пры захаваннi прымяняюць нафталiн або камфарна-нафталiнавыя шарыкi, якiя раскладваюцца ў марлевых мяшэчках у скрынях i куфрах або падвешваюцца да адзення (на палiто дарослага чалавека патрэбна прыкладна 5 мяшэчкаў па чайнай лыжцы нафталiна ў кожным). Наяўнасць рэпелентаў правяраюць не радзей двух разоў на год. Рэпеленты, як правiла, не знiшчаюць насякомых, а толькi адпалохваюць iх.

Заўвага. Прымяненне нафталiну недапушчальна ў прысутнасцi срэбра (срэбных нiцяў, упрыгожванняў i г.д.) i белага меха. У такiх выпадках нафталiн трэба замянiць прэпаратам "Антымоль" цi "Малебай".



Да рэпелентаў таксама адносяцца: лавандавае масла, камфара, далмацкi рамонак, палын, лiсты арэха. Антымолевыя сродкi неабходна перыядычна мяняць, бо моль прывыкае да iх.

Дываны i шпалеры пракладваюць паперай, прапiтанай сумессю керасiну са шкiпiнарам (1:2). Потым разам з гэтай паперай шпалеры i дываны накручваюць на вал, змяшчаюць у баваўнянапапяровыя мяшкi (чахлы) i моцна завязваюць.

Мэблевую i плацяную моль можна вымаразiць. Для гэтага заражаныя або падазроныя на заражэнне прадметы трэба вытрымлiваць на марозе пры тэмпературы -15 - 20 град.С на працягу 10 гадзiн. Вымаражванне не знiшчае моль зiмуючых вiдаў: мехавую, галубiную, норавую i iнш.

300. Мехавыя i шарсцяныя вырабы, энтамалагiчныя калекцыi, кнiгi, чучалы i iншы заалагiчны матэрыял могуць быць пашкоджаны, акрамя молi, скураедамi.

Жукi-скураеды скаплiваюцца на вокнах, лiчынкi скураедаў жывуць на паверхнях, закрытых ад святла.

301. Акварэльны жывапiс i некаторыя гатункi паперы могуць быць пашкоджаны цукровымi лускавiцамi. Лускавiца - срэбраныя бяскрылыя насякомыя да 1 см даўжынёй - выядаюць асобныя месцы верхняга слою паперы i часткова-акварэльныя фарбы.

Знiшчэнне лускавiц ажыццяўляецца кантактнымi iнсектыцыдамi. Апрацоўваюцца сцены i падлога вакол музейнага абсталявання, плiнтусы i шчылiны ў падлозе, а таксама месцы вакол вытокаў вiльгацi. Прымяняюцца кантакныя яды: хларафос, дыхлафос i iнш.

302. У пап'е-машэ, у кнiжных пераплётах i iншых прадметах з крухмальнымi праклейкамi, на засохлых камочках цеста i iншых харчовых рэштках, у разьбе пернiкавых дошак, у разных корабах i пляцёнках (калекцыi прадметаў сялянскага ўжытку), а таксама гербарыях у цёплых памяшканнях развiваецца хлебны шашаль, у халодных i сырых - жукi-прытворшчыкi, маленькiя бурыя жучкi 3-5 мм даўжынёй.

Хлебны шашаль iнтэнсiўна ляцiць на святло, скаплiваецца на вокнах. У адрозненне ад мэблевага шашаля, гэты шкоднiк у чыстай драўнiне не развiваецца.

Рэкамендуецца ў мэтах прадухiлення гербарыяў ад шкоднiкаў загортваць гербарныя пачкi ў шчыльную матэрыю (калянкор).

Гербарыi, заражаныя хлебным шашалем, варта апрацаваць у дэзiнфекцыйнай камеры тым жа прэпаратам "Антымоль".

303. Заражэнне прытворцамi звычайна звязана з харчовымi сховiшчамi, якiя блiзка знаходзяцца ад музея.

Пры заражэннi сховiшчаў прытворцамi ўвесну, перад адкрыццём вокнаў, палiцы, на якiх захоўваюцца заражаныя прадметы, блiжэйшыя вокны, сцены i падлога пад вокнамi, палiцамi або шафамi апрацоўваюцца доўгадзейнiчаючымi кантактнымi iнсектыцыдамi. Апрацоўку паўтараюць у наступны сезон.

304. Уяўляе небяспеку пакаёвая муха, якая пакiдае "засiды" на паверхнi музейных прадметаў. У цёплы час года яе развiццё праходзiць на працягу тыдня. З'яўленне пакаёвых мух указвае на дрэнны санiтарны стан памяшканняў або наяўнасць рэшткаў харчу.

Iншыя вiды мух, якiя залятаюць восенню на зiмоўку, небяспечныя як харчавальныя (пасля iх гiбелi) для развiцця скураедаў i прытворцаў.

305. Пры заражэннi памяшканняў прусакамi i блохамi варта звяртацца за дапамогай у гарадскую дэзiнфекцыйную станцыю.

306. Да лiку папераджальных мер ад усiх шкоднiкаў, акрамя дакладнага падтрымання тэмпературна-вiльготнаснага рэжыму, адносяцца добра закрытыя вiтрыны, шафы, скрынi i г.д., а таксама старанная папераджальная дэзiнфекцыя кожнага новага аб'екта, якi заносiцца ў музей звонку.



Захававасць музейных фондаў ад экстрэмальных умоў



307. Важнай задачай захавання фондаў з'яўляецца стварэнне ўмоў, якiя папярэджваюць страту музейных каштоўнасцей.

Пажары. Для iх папярэджання неабходна захоўваць усе правiлы супрацьпажарнага рэжыму ў музеi. Рэжым прадугледжвае шэраг мер:

- прапiтку вогнестойкiм матэрыялам перакрыццяў i г.д.;

- правiльнае размяшчэнне абсталявання;

- аснашчэнне супрацьпажарным iнвентаром, сiстэмамi аўтаматычнага пажаратушэння i сiгналiзацыяй;

- назiранне за электрасеткай.

Стыхiйныя няшчасцi - ураганы, навадненнi, землятрусы.

Войны.

Стан - вадаправоднай i ацяпляльнай сiстэм.

Крадзеж.

Супрацоўнiкi музея павiнны ведаць, якiя музейныя прадметы i калекцыi трэба ратаваць перш за ўсё. Адбор ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з нарматывамi, у якiя ўключаны крытэрыi адбору.



VI. КОМПЛЕКСНАЕ I АСОБНАЕ ЗАХАВАННЕ МУЗЕЙНЫХ ПРАДМЕТАЎ



а) Комплекснае захаванне.

308. Пры неабходнасцi захавання рознага роду музейных прадметаў у адным памяшканнi яны павiнны быць падзелены па асобных месцах аб'ёму сховiшча.

309. Характар абсталявання фондасховiшча пры гэтым павiнен адпавядаць роду матэрыялу музейных прадметаў.

310. У сховiшчы комплекснага захавання тэмпературна-вiльготнасны рэжым павiнен адпавядаць аналагiчнаму рэжыму комплексных экспазiцый (не болей чым 65% адноснай вiльготнасцi).

311. Пры знаходжаннi ў адным памяшканнi прадметаў з наяўнасцю свiнца i волава тэмпература паветра ў iм не павiнна быць нiжэй за +18 град.С.

312. Сiстэма асвятлення комплекснага сховiшча павiнна быць разлiчана на два рэжымы: рэжым звычайны працоўны (асвятляльнасць 50-75 люксаў) i рэжым агляду захаванасцi прадметаў (150 люксаў).

313. Усе матэрыялы, што не трываюць святла (тканiны, папера, кнiгi, фотаматэрыялы, творы з выкарыстаннем нетрывалых фарбаў i гэтак далей), павiнны быць размешчаны ў зачыненым абсталяваннi, якое перашкаджае трапляць святлу да iх.

314. У выпадку адхiлення тэмпературна-вiльготнаснага рэжыму пры комплексным захаваннi неабходна:

- пры знiжэннi вiльгацi выкарыстоўваць сродкi агульнага яе павышэння, якiя звычайна ўжываюцца музеямi;

- пры павышанай вiльгацi адыйсцi ад надта шчыльнага размяшчэння зачыненых шафаў у дачыненi да сцен (мiнiмальная адлегласць ад сцен у дадзеным выпадку 10-15 см).

315. Па заканчэннi працоўнага дня шафы мэтазгодна пакiнуць адчыненымi, а палiцы i шуфлядкi у iх - высунутымi.

316. Пад час агляду стану захаванасцi асаблiвую ўвагу трэба засяроджваць на прадметах са скуры, мастацкiх творах у тэхнiцы пастэлi, фота- i папяровых матэрыялах, вырабах з чорных i каляровых металаў, археалагiчным шкле.

б) Асобнае захаванне па роду матэрыялаў.



Музейныя прадметы з паперы

(дакументальны фонд, рэдкiя кнiгi, рукапiсы i г.д.)



317. Неабходна ведаць, што пераважная большасць вiдаў паперы, якiя выраблены да 1870 года, з'яўляюцца анучнымi i маюць узмоцненую трываласць. Знiжэнне якасцi i трываласцi паперы адбылося пад час пераходу ў яе вытворчасцi ад анучнай асновы да драўлянай масы.

318. Мастацкая графiка i дакументы часоў Кастрычнiцкай рэвалюцыi, грамадзянскай i Вялiкай Айчыннай войнаў выкананы пераважна на вельмi нетрывалай паперы i патрабуюць асаблiвай увагi да ўмоў iх захавання, таксама як i да твораў жывапiсу, якiя выкананы на кардоне без папярэдняй грунтоўкi.

319. Пры арганiзацыi захавання музейных прадметаў на папяровай аснове неабходна ўлiчваць наступнае:

- папяровая аснова разбураецца пад уздзеяннем святла, а таксама ад страты вiльгацi (перасыхае);

- акварэлi, маляваныя лубкi i гравюры, тэксты, што надрукаваны на машынцы альбо напiсаны чарнiламi цi алоўкам, пад уздзеяннем святла лёгка страчваюць колер i вартасць;

- малюнкi i тэксты, якiя выкананы алоўкам, у тэхнiцы пастэлi i незамацаваным вугалем, лёгка абсыпаюцца i страчваюць выяву, таму з'яўляюцца асаблiва чуллiвымi да страсак i вiбрацый пры перамяшчэннях i транспартыроўцы.

320. Катэгарычна забараняецца:

- захоўваць музейныя прадметы з паперы i на папяровай аснове ў адкрытым выглядзе на сталах, палiцах, стэлажах i гэтак далей;

- перагiбаць азначаныя матэрыялы (акрамя карт, якiя замацаваны мяккай тканiнай, i асобных архiўных дакументаў, якiя маюць натуральныя перагiбы), скручваць iх;

- прымацоўваць кнопкамi цi цвiкамi графiчныя лiсты, загiбаць аўтарскiя палi цi адразаць iх;

- прыклейваць графiчныя лiсты цалкам на кардон альбо прыклейваць пашпарту непасрэдна на палi малюнка цi гравюры;

- выкарыстоўваць канторскi клей альбо клейкую стужку фабрычнай вытворчасцi непасрэдна для замацавання твораў графiкi;

- скарыстоўваць пад час акантоўкi драўляныя пракладкi i каляровы кардон без аклейкi апошнiх белай паперай.

321. Аднародныя фонды матэрыялаў i калекцыi матэрыялаў з паперы павiнны, па магчымасцi, знаходзiцца ў адным памяшканнi.

322. У мэтах прадухiлення ўздзеяння святла i пылу на матэрыялы з паперы яны павiнны захоўвацца ў шчыльна зачыненых шафах з палiцамi i шуфлядкамi, якiя лёгка выцягваюцца.

323. Архiўныя матэрыялы захоўваюцца ў адпаведнасцi з правiламi i iнструкцыямi Галоўнага архiўнага ўпраўлення пры Кабiнеце Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь (у шафах i на сцелажах - з выкарыстаннем кардонных папак альбо каробак, якiя аклейваюцца паперай без лiгнiну, а найбольш каштоўныя дакументы - у незгаральных шафах са спецыяльным рэжымам захавання).

324. Дакументы малых памераў лепш захоўваць у канвертах з белай паперы, якая не ўтрымлiвае лiгнiну.

Кожная папка альбо каробка павiнна мець нумар i вопiс дакументаў. Пры выдачы матэрыялаў неабходна адзначаць i колькасць лiстоў, якiя дадзены для карыстання, i стан iх захаванасцi, а таксама праверыць гэта пры вяртаннi матэрыялаў.

325. Рукапiсныя кнiгi (на пергаменце i на паперы) захоўваюцца ў спецыяльных шафах, якiя забяспечваюць iх абарону ад святла i пылу.

326. Старадрукаваныя кнiгi захоўваюцца асобна ад рукапiсных.

327. Рукапiсныя i старадрукаваныя кнiгi, якiя маюць вельмi дрэнны натуральны стан, захоўваюцца ў спецыяльных чахлах цi каробках.

328. Граматы (на пергаменце i на паперы) павiнны захоўвацца ў спецыяльных папках гарызантальна ў шафах альбо на сцелажах.

329. Папка павiнна забяспечваць захаванне граматы ў разгорнутым выглядзе. У кожнай з iх можа знаходзiцца не болей 3-5 адзiнак, перакладзеных мiкалентнай паперай.

330. Берасцяныя граматы захоўваюцца заклеенымi памiж двума шкламi вертыкальна ў спецыяльных шафах.

331. Стоўбцы захоўваюцца ў спецыяльных папках гарызантальна альбо накручанымi на адпаведны валiк у футляры.

332. Расклеяныя стоўбцы захоўваюцца ў папках не болей чым па 50-60 лiстоў у кожнай. Расклейка стоўбцаў дазваляецца толькi ў выпадку надзвычайнай неабходнасцi пасля нумарацыi склеяных лiстоў.

333. Пры працы з рукапiснымi i старадрукаванымi кнiгамi ў фондзе павiнны выкарыстоўвацца спецыяльныя пюпiтры.

334. У сховiшчы дакументальных матэрыялаў наведвальнiкi не маюць права заходзiць. Праца з дадзеным фондам вядзецца толькi адказнымi супрацоўнiкамi.

335. Не радзей аднаго разу на тыдзень у сховiшчах з паперамi i матэрыяламi на папяровай аснове робiцца праветрыванне шафаў i скрыняў. Пры гэтым шафы, скрынi, вiтрыны пажадана пакiнуць адчыненымi на 5-6 гадзiн, а пры магчымасцi - на дзень. Сховiшчы павiнны быць абсталяваны прымусовай вентыляцыяй.

336. Шафы, скрынi i iншыя месцы i прылады, у якiх захоўваюцца рэчы з паперы цi на папяровай аснове, неабходна сiстэматычна пазбаўляць ад пылу.

337. Дэзiнфекцыя i рэстаўрацыя папяровых матэрыялаў павiнна праводзiцца прафесiйнымi мастакамi-рэстаўратарамi па дадзенаму профiлю альбо па рэстаўрацыi твораў графiкi.

338. Памяшканнi, у якiх экспануюцца прадметы дадзенай групы матэрыялаў, неабходна абараняць ад прамых сонечных праменняў, яркага дзённага святла i скразнякоў.



Страницы: | Стр.1 | Стр.2 | Стр.3 | Стр.4 | Стр.5 |




< Главная страница

Новости законодательства

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Новости сайта
Новости Беларуси

Полезные ресурсы

Счетчики
Rambler's Top100
TopList