Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

"Пратакол аб кансультацыях памiж Мiнiстэрствам Замежных Спраў Рэспублiкi Беларусь i Мiнiстэрствам Замежных Спраў Рэспублiкi Турцыя" (Подписан в г.Минске 14.12.1993)

Текст документа с изменениями и дополнениями по состоянию на 10 июля 2009 года

Архив

< Главная страница




Зарегистрировано в НРПА РБ 29 августа 2001 г. N 3/175







--------------------------------

<*> Вступил в силу 14 декабря 1993 года.



Мiнiстэрства Замежных Спраў Рэспублiкi Беларусь i Мiнiстэрства Замежных Спраў Рэспублiкi Турцыя, якiя далей называюцца Дагаворныя Бакi,

жадаючы далей развiваць ужо iснуючыя адносiны дружбы, добрасуседства i супрацоўнiцтва памiж дзвюма краiнамi на падставе ўзаемнай выгады,

грунтуючыся на прынцыпах роўнапраў'я, павагi да суверэнiтэту адзiн аднаго, незалежнасцi i тэрытарыяльнай цэласнасцi i неўмяшання ва ўнутраныя справы,

пацвярджаючы сваю прыхiльнасць да мэтаў i прынцыпаў Статута Арганiзацыi Аб'яднаных Нацый i асноўных дакументаў, прынятых у рамках Нарады па бяспецы i супрацоўнiцтву ў Еўропе,

лiчачы, што рэгулярныя кансультацыi i абмен меркаваннямi па пытаннях, якiя прадстаўляюць узаемны iнтарэс, будуць карыснымi для абедзвюх краiн,

дамовiлiся аб наступным:



Артыкул 1



Дагаворныя Бакi будуць праводзiць на рэгулярнай аснове кансультацыi па пытанню аб двухбаковых адносiнах памiж iмi, па рэгiянальных i мiжнародных пытаннях, якiя прадстаўляюць iнтарэс для дзвюх краiн.

Кансультацыi будуць праводзiцца ў адпаведнасцi з патрабаваннямi на ўзроўнi мiнiстраў замежных спраў, намеснiкаў мiнiстраў, кiраўнiкоў дэпартаментаў i экспертаў, i пры неабходнасцi будуць стварацца рабочыя групы па асаблiвых пытаннях па ўзаемнай згодзе.



Артыкул 2



Узровень, месца, парадак i працягласць кансультацый будуць вызначацца загадзя па ўзаемнай згодзе.

Мiнiстры замежных спраў цi службовыя асобы iх мiнiстэрстваў, якiх яны прызначаць, будуць праводзiць кансультацыi не меней аднаго разу кожны год у Анкары i Мiнску адпаведна.

Дагаворныя Бакi будуць таксама праводзiць кансультацыi ў сувязi з працай Генеральнай Асамблеi ААН.



Артыкул 3



Прадстаўнiкi i дэлегацыi Дагаворных Бакоў у Арганiзацыi Аб'яднаных Нацый i iншых мiжнародных арганiзацыях будуць рэгулярна праводзiць кансультацыi па пытаннях, якiя прадстаўляюць iнтарэс для абедзвюх краiн, у канструктыўным духу супрацоўнiцтва.

Дагаворныя Бакi будуць таксама праводзiць кансультацыi перад мiжнароднымi нарадамi i падчас iх.



Артыкул 4



Дагаворныя Бакi будуць рэгулярна iнфармаваць адзiн аднаго аб выкананнi рашэнняў, дасягнутых у пагадненнях i пратаколах, заключаных памiж iх краiнамi.



Артыкул 5



Дагаворныя Бакi будуць падтрымлiваць i заахвочваць развiццё адносiн памiж арганiзацыямi iх краiн.



Артыкул 6



Гэты Пратакол уступiць у сiлу пачынаючы з даты яго падпiсання i застанецца ў сiле, калi нi адзiн з Бакоў не паведамiць другому аб яго скасаваннi.



Аформлена ў Мiнску 14 снежня 1993 года ў двух экзэмплярах, кожны на беларускай i турэцкай мовах, усе тэксты маюць аднолькавую сiлу.



За Рэспублiку Беларусь                               За Рэспублiку Турцыю
Мiнiстр Замежных Спраў                               Мiнiстр Замежных Спраў
П.КРАЎЧАНКА                                          Х.ЧЭЦIН








Предыдущий | Следующий

<<< Содержание

Новости законодательства

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Новости сайта
Новости Беларуси

Полезные ресурсы

Счетчики
Rambler's Top100
TopList