![]() |
|
|
Навигация
Новые документы
Реклама
Ресурсы в тему
|
Постановления СМ РБПостановления других органов Республики Беларусь Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 16.11.2012 № 1052 "Аб правядзеннi навагодняй дабрачыннай акцыi "Нашы дзецi"< Главная страница Зарегистрировано в НРПА РБ 20 ноября 2012 г. N 5/36497 Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ: 1. Правесцi з 10 снежня 2012 г. па 11 студзеня 2013 г. навагоднюю дабрачынную акцыю "Нашы дзецi" з удзелам рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага кiравання, аблвыканкамаў, Мiнскага гарвыканкама i iншых мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў. 2. Мiнiстэрству адукацыi: да 7 снежня 2012 г. зацвердзiць пералiк рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага кiравання, грамадскiх аб'яднанняў, якiм прапанавана прыняць удзел у навагодняй дабрачыннай акцыi "Нашы дзецi", i давесцi гэты пералiк да iх ведама; пры неабходнасцi па ўзгадненню з зацiкаўленымi ўносiць змяненнi ў названы пералiк. 3. Кiраўнiкам рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага кiравання, мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў прыняць удзел у навагодняй дабрачыннай акцыi "Нашы дзецi", наведаць дзiцячыя iнтэрнатныя ўстановы, апякунскiя i прыёмныя сем'i, дзiцячыя дамы сямейнага тыпу, сем'i, якiя выхоўваюць дзяцей-iнвалiдаў, цэнтры карэкцыйна-развiваючага навучання i рэабiлiтацыi, дзiцячыя бальнiцы ў мэтах вiншавання дзяцей з Новым годам, Нараджэннем Хрыстовым, уручэння iм падарункаў, аказання дапамогi ў адпаведнасцi з заканадаўствам. Рэкамендаваць грамадскiм аб'яднанням, арганiзацыям далучыцца да названай акцыi. 4. Правесцi ў рамках навагодняй дабрачыннай акцыi "Нашы дзецi" 27 снежня 2012 г. у г. Мiнску на базе дзяржаўнай установы "Палац Рэспублiкi" Кiраўнiцтва справамi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь дабрачыннае навагодняе свята з уручэннем падарункаў дзецям ва ўзросце 8 - 14 гадоў з лiку: дзяцей-сiрот, дзяцей, якiя засталiся без бацькоўскай апекi, выхаванцаў дзiцячых iнтэрнатных устаноў, дзяцей-iнвалiдаў; дзяцей з мнагадзетных i малазабяспечаных сем'яў, сем'яў бежанцаў; дзяцей з сем'яў ваеннаслужачых, асоб начальнiцкага i радавога саставу органаў унутраных спраў i фiнансавых расследаванняў, органаў i падраздзяленняў па надзвычайных сiтуацыях, якiя загiнулi (памерлi) або сталi iнвалiдамi пры выкананнi абавязкаў воiнскай службы (службовых абавязкаў), з сем'яў работнiкаў, што абслугоўвалi воiнскiя кантынгенты ў Афганiстане або iншых дзяржавах, на тэрыторыi якiх вялiся баявыя дзеяннi, якiя загiнулi (памерлi) або сталi iнвалiдамi ў перыяд вядзення баявых дзеянняў; дзяцей, якiя пацярпелi ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС; навучэнцаў кадэцкiх вучылiшч; навучэнцаў, якiя ўзнагароджаны па вынiках раённых, абласных (мiнскай гарадской), рэспублiканскiх i мiжнародных алiмпiяд, творчых конкурсаў i спартыўных спаборнiцтваў; навучэнцаў, якiя маюць поспехi ў грамадскай рабоце. Устанавiць, што ў дабрачынным навагоднiм свяце ў г. Мiнску прымаюць удзел ад Брэсцкай, Вiцебскай, Гомельскай, Гродзенскай i Магiлёўскай абласцей па 100 дзяцей ад кожнай, ад Мiнскай вобласцi - 300 i г. Мiнска - 1570 дзяцей, у тым лiку навучэнцы Рыжскай беларускай школы (Латвiйская Рэспублiка) i Беларускай сярэдняй школы iмя Францыска Скарыны г. Вiльнюса (Лiтоўская Рэспублiка), у адпаведнасцi са спiсамi, якiя ўзгадняюцца аблвыканкамамi i Мiнскiм гарвыканкамам. Прыняць да ведама, што на дабрачыннае навагодняе свята прадугледжваецца ў якасцi рэзерву 30 падарункаў i 251 бiлет без падарунка для асоб, якiя суправаджаюць групы дзяцей, а таксама прадстаўнiкоў рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага кiравання i грамадскiх аб'яднанняў. Рэкамендаваць аблвыканкамам i Мiнскаму гарвыканкаму правесцi 28 - 30 снежня 2012 г. з удзелам кiраўнiцтва аблвыканкамаў i Мiнскага гарвыканкама аналагiчныя мерапрыемствы ў абласных цэнтрах i г. Мiнску, а таксама дабрачынныя навагоднiя святы для дзяцей ва ўсiх гарадах i раёнах краiны ў час школьных канiкулаў з удзелам кiраўнiцтва гарадоў i раёнаў. 5. Стварыць арганiзацыйны камiтэт па правядзенню 27 снежня 2012 г. у г. Мiнску дабрачыннага навагодняга свята для дзяцей у складзе згодна з дадаткам. Дадзенаму арганiзацыйнаму камiтэту вызначыць расходы на арганiзацыю i правядзенне названага дабрачыннага навагодняга свята. 6. Аблвыканкамам, Мiнскаму гарвыканкаму забяспечыць дастаўку дзiцячых дэлегацый на дабрачыннае навагодняе свята, названае ў пункце 4 дадзенай пастановы, i назад. Мiнскаму гарвыканкаму арганiзаваць пры неабходнасцi пражыванне, харчаванне i культурную праграму для дзiцячых дэлегацый абласцей. 7. Фiнансаванне расходаў на правядзенне навагодняй дабрачыннай акцыi "Нашы дзецi" ажыццявiць за кошт сродкаў, прадугледжаных у рэспублiканскiм бюджэце рэспублiканскiм органам дзяржаўнага кiравання на цэнтралiзаваныя мерапрыемствы, а таксама пазабюджэтных сродкаў i эканомii каштарыса расходаў. Рэкамендаваць мясцовым выканаўчым i распарадчым органам ажыццяўляць фiнансаванне правядзення названай акцыi за кошт сродкаў мясцовых бюджэтаў, пазабюджэтных асiгнаванняў i сродкаў з iншых крынiц, якiя не забаронены заканадаўствам. Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь М.Мяснiковiч Дадатак СКЛАД АРГАНIЗАЦЫЙНАГА КАМIТЭТА ПА ПРАВЯДЗЕННЮ 27 СНЕЖНЯ 2012 Г. У Г. МIНСКУ ДАБРАЧЫННАГА НАВАГОДНЯГА СВЯТА ДЛЯ ДЗЯЦЕЙТозiк - Намеснiк Прэм'ер-мiнiстра Рэспублiкi Беларусь
Анатолiй Афанасьевiч (старшыня арганiзацыйнага камiтэта)
Маскевiч - Мiнiстр адукацыi (намеснiк старшынi арганiзацыйнага
Сяргей Аляксандравiч камiтэта)
Амарын - першы намеснiк Мiнiстра фiнансаў
Уладзiмiр Вiктаравiч
Ананiч - першы намеснiк Мiнiстра iнфармацыi
Лiлiя Станiславаўна
Волкаў - дырэктар дзяржаўнай установы "Палац Рэспублiкi"
Пётр Андрэевiч Кiраўнiцтва справамi Прэзiдэнта Рэспублiкi
Беларусь
Драгун - намеснiк Мiнiстра гандлю
Вячаслаў Леанiдавiч
Карачэўскi - першы намеснiк Мiнiстра культуры
Уладзiмiр Мiхайлавiч
Карпенка - намеснiк старшынi Мiнскага гарвыканкама
Iгар Васiльевiч
Мельчанка - намеснiк Мiнiстра ўнутраных спраў - начальнiк
Мiкалай Аляксандравiч мiлiцыi грамадскай бяспекi
Пiневiч - першы намеснiк Мiнiстра аховы здароўя
Дзмiтрый Леанiдавiч
Рафальскi - начальнiк упраўлення нагляду i прафiлактыкi
Уладзiмiр Мiкалаевiч Мiнiстэрства па надзвычайных сiтуацыях
Саламаха - першы намеснiк Старшынi Нацыянальнай дзяржаўнай
Аляксандр Пятровiч тэлерадыёкампанii
Сiвалобава - начальнiк упраўлення сацыяльна-культурнай сферы
Алена Аляксандраўна Апарату Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь
Сiдарэнка - начальнiк упраўлення сацыяльнай i выхаваўчай работы
Раiса Станiславаўна Мiнiстэрства адукацыi
Хандогiна - загадчык аддзела адукацыi, спорту, па справах сям'i
Юлiя Сяргееўна i моладзi ўпраўлення сацыяльна- культурнай сферы
Апарату Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь
Якжык - намеснiк Мiнiстра адукацыi
Вiктар Вiктаравiч
|
Новости законодательства
Новости Спецпроекта "Тюрьма"
Новости сайта
Новости Беларуси
Полезные ресурсы
Счетчики
|