Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Постановление Министерства культуры Республики Беларусь от 12.07.2012 № 46 "Аб рэспублiканскiм усебеларускiм фестывалi народнага гумару "Аўцюкi"

Текст документа с изменениями и дополнениями по состоянию на ноябрь 2013 года

< Главная страница

Зарегистрировано в НРПА РБ 22 августа 2012 г. N 8/26300



На падставе абзаца другога падпункта 5.1 пункта 5 Палажэння аб парадку арганiзацыi i правядзення фестываляў на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь, якiя фiнансуюцца з рэспублiканскага i (або) мясцовых бюджэтаў, зацверджанага пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 18 красавiка 2006 г. N 521, Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзiць прыкладзеную Iнструкцыю аб рэспублiканскiм усебеларускiм фестывалi народнага гумару "Аўцюкi".

2. Дадзеная пастанова ўступае ў сiлу пасля яе афiцыйнага апублiкавання.



Мiнiстр П.П.Латушка



УЗГОДНЕНА                   УЗГОДНЕНА
Мiнiстр фiнансаў            Старшыня
Рэспублiкi Беларусь         Гомельскага абласнога
        А.М.Харкавец        выканаўчага камiтэта
02.07.2012                          У.А.Дворнiк
                            27.04.2012

УЗГОДНЕНА                   УЗГОДНЕНА
Старшыня                    Старшыня
Калiнкавiцкага раённага     грамадскага аб'яднання
выканаўчага камiтэта        "Беларускi дзiцячы фонд"
        I.I.Пiлiпец                 У.С.Лiпскi
20.07.2012                  27.04.2012

                                                      ЗАЦВЕРДЖАНА
                                                      Пастанова
                                                      Мiнiстэрства культуры
                                                      Рэспублiкi Беларусь
                                                      12.07.2012 N 46


1. Дадзеная Iнструкцыя вызначае парадак арганiзацыi i правядзення рэспублiканскага ўсебеларускага фестывалю народнага гумару "Аўцюкi" (далей - фестываль).

2. Арганiзатарамi фестывалю з'яўляюцца Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь (далей - Мiнiстэрства культуры), Гомельскi абласны выканаўчы камiтэт, Калiнкавiцкi раённы выканаўчы камiтэт, грамадскае аб'яднанне "Беларускi дзiцячы фонд".

3. Фестываль праводзiцца ў мэтах падтрымкi народнай творчасцi i народных промыслаў (рамёстваў), пераемнасцi нацыянальных мастацкiх традыцый i абрадаў, накаплення i сiстэматызацыi лепшых узораў народнага гумару, арганiзацыi культурнага адпачынку (вольнага часу) насельнiцтва, павышэння мастацкага ўзроўню i выканальнiцкага майстэрства непрафесiйных (аматарскiх) калектываў мастацкай творчасцi, распаўсюджвання новых форм творчай дзейнасцi калектываў мастацкай творчасцi i выканаўцаў сатырычна-гумарыстычнага фальклору.

4. Фестываль праводзiцца адзiн раз у два гады.

5. Месцам правядзення фестывалю з'яўляюцца ўстановы культуры, сцэнiчныя пляцоўкi г. Калiнкавiчы i Калiнкавiцкага раёна.

6. Для забеспячэння падрыхтоўкi i правядзення фестывалю ствараецца арганiзацыйны камiтэт фестывалю (далей - аргкамiтэт), у склад якога ўваходзяць прадстаўнiкi дзяржаўных органаў (па ўзгадненнi з iх кiраўнiкамi), грамадскiх аб'яднанняў i iншых зацiкаўленых арганiзацый, якiя ўдзельнiчаюць у правядзеннi фестывалю. Склад аргкамiтэта зацвярджаецца дзяржаўным органам, якi прымае рашэнне аб правядзеннi фестывалю з улiкам прапаноў iншых арганiзатараў фестывалю.

7. Аргкамiтэт:

7.1. ажыццяўляе кiраўнiцтва падрыхтоўкай i правядзеннем фестывалю, пры неабходнасцi стварае дырэкцыю фестывалю;

7.2. уносiць на разгляд дзяржаўнага органа, якi прыняў рашэнне аб правядзеннi фестывалю, прапановы па каштарысу выдаткаў на арганiзацыю i правядзенне фестывалю, колькасцi запрашальных бiлетаў на наведванне праграм фестывалю, аб вiдах заахвочвання ўдзельнiкаў фестывальных мерапрыемстваў;

7.3. разглядае i зацвярджае:

спiс удзельнiкаў фестывалю;

праграму правядзення фестывалю;

склад журы (экспертнай камiсii), якое фармiруецца з лiку вiдных дзеячоў у галiне культуры i мастацтва;

фестывальную сiмволiку, узоры ўзнагарод, iншую атрыбутыку;

план мерапрыемстваў па падрыхтоўцы i правядзенню фестывалю;

умовы правядзення конкурсу, якi праводзiцца ў рамках фестывалю;

7.4. ажыццяўляе ўзаемадзеянне з зацiкаўленымi суб'ектамi культурнай дзейнасцi, iншымi арганiзацыямi па пытаннях падрыхтоўкi, правядзення фестывалю i яго асвятлення ў сродках масавай iнфармацыi;

7.5. вызначае вiды i формы iнфармацыйна-рэкламнай падтрымкi фестывалю;

7.6. вырашае iншыя пытаннi, якiя ўзнiкаюць у час падрыхтоўкi i правядзення фестывалю.

8. Праграма фестывалю можа прадугледжваць канцэртныя праграмы непрафесiйных (аматарскiх) i прафесiйных калектываў мастацкай творчасцi, выставы-кiрмашы вырабаў майстроў народных промыслаў (рамёстваў), творчую лабараторыю, майстар-класы, закрыты конкурс непрафесiйных (аматарскiх) калектываў мастацкай творчасцi, выканаўцаў па розных вiдах мастацтва i майстроў народных промыслаў (рамёстваў), тэатралiзаваныя дзеяннi i арганiзаваныя масавыя гульнi i iншыя мерапрыемствы, якiя не супярэчаць мэтам фестывалю.

9. У фестывалi прымаюць удзел творчыя дэлегацыi ўсiх абласцей i г. Мiнска з магчымым запрашэннем замежных удзельнiкаў.

У склад творчых дэлегацый уваходзяць кiраўнiкi творчых дэлегацый, непрафесiйныя (аматарскiя) калектывы мастацкай творчасцi i iх кiраўнiкi, выканаўцы па розных вiдах мастацтва, якiя маюць у сваiм рэпертуары творы сатырычна-гумарыстычнага фальклору, майстры народных промыслаў (рамёстваў), суправаджаючыя iх асобы, спецыялiсты раённых, гарадскiх, абласных метадычных цэнтраў народнай творчасцi (культурна-асветнiцкай работы) i дзяржаўнай установы адукацыi "Iнстытут культуры Беларусi". У склад творчых дэлегацый могуць уваходзiць навукоўцы, дзеячы культуры i мастацтва.

10. Для ўдзелу ў фестывалi i конкурсе творчыя дэлегацыi да 1 чэрвеня года правядзення фестывалю рыхтуюць выступленнi згодна з праграмай фестывалю.

11. Удзельнiкi творчых дэлегацый прымаюць удзел ва ўсiх мерапрыемствах фестывалю.

12. У рамках фестывалю магчыма правядзенне закрытага конкурсу непрафесiйных (аматарскiх) калектываў мастацкай творчасцi, выканаўцаў па розных вiдах мастацтва i майстроў народных промыслаў (рамёстваў) (далей - конкурс).

Умовы правядзення конкурсу зацвярджаюцца аргкамiтэтам, змяшчаюць умовы, якiя прадугледжваюць сутнасць задання, крытэрыi i парадак адзнакi вынiкаў творчых дасягненняў у галiне мастацтва, месца, тэрмiн i парадак iх прадстаўлення, а таксама парадак i тэрмiны аб'яўлення вынiкаў конкурсу i iншыя неабходныя звесткi.

Пры правядзеннi конкурсу яго пераможцы ўзнагароджваюцца дыпломамi лаўрэата конкурсу першай, другой i трэцяй ступенi па кожнай намiнацыi i каштоўнымi прызамi за перамогу ў конкурсе.

Кошт аднаго каштоўнага прыза не павiнен перавышаць:

першай ступенi - 40 базавых велiчынь;

другой - 30 базавых велiчынь;

трэцяй - 20 базавых велiчынь.

Размеркаванне дыпломаў лаўрэата конкурсу першай, другой i трэцяй ступенi па намiнацыях i каштоўных прызоў за перамогу ў конкурсе пацвярджаецца пратаколам пасяджэння аргкамiтэта i журы фестывалю.

13. Органамi дзяржаўнага кiравання, iншымi юрыдычнымi i фiзiчнымi асобамi па ўзгадненнi з аргкамiтэтам могуць заахвочвацца калектывы мастацкай творчасцi, iх кiраўнiкi, выканаўцы ў розных вiдах мастацтва i майстры народных промыслаў (рамёстваў) спецыяльнымi дыпломамi фестывалю i каштоўнымi падарункамi за ўдзел у мерапрыемствах фестывалю.

Размеркаванне спецыяльных дыпломаў фестывалю i каштоўных падарункаў за ўдзел у мерапрыемствах фестывалю пацвярджаецца пратаколам пасяджэння аргкамiтэта i журы фестывалю.

Фiнансаванне набыцця спецыяльных дыпломаў фестывалю i каштоўных падарункаў ажыццяўляецца за кошт сродкаў зацiкаўленых (органаў дзяржаўнага кiравання, iншых юрыдычных i фiзiчных асоб) у адпаведнасцi з заканадаўствам.

14. Фiнансаванне падрыхтоўкi i правядзення фестывалю ажыццяўляецца за кошт сродкаў рэспублiканскага i мясцовых бюджэтаў у межах сродкаў, прадугледжаных дзяржаўным органам на правядзенне цэнтралiзаваных мерапрыемстваў, а таксама iншых крынiц, не забароненых заканадаўствам.






Archiv Dokumente
Папярэдні | Наступны
Новости законодательства

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Новости сайта
Новости Беларуси

Полезные ресурсы

Счетчики
Rambler's Top100
TopList