Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Постановление Министерства культуры Республики Беларусь от 29.05.2012 № 32 "Аб зацвярджэннi Палажэння аб асаблiвасцях прававога становiшча i парадку дзейнасцi тэатраў, цыркаў i канцэртных арганiзацый"

Текст документа с изменениями и дополнениями по состоянию на ноябрь 2013 года

< Главная страница

Зарегистрировано в НРПА РБ 5 сентября 2012 г. N 8/26364



На падставе пункта 4 артыкула 38 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 4 чэрвеня 1991 года "Аб культуры ў Рэспублiцы Беларусь" у рэдакцыi Закона Рэспублiкi Беларусь ад 18 мая 2004 года Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзiць прыкладзенае Палажэнне аб асаблiвасцях прававога становiшча i парадку дзейнасцi тэатраў, цыркаў i канцэртных арганiзацый.

2. Дадзеная пастанова ўступае ў сiлу пасля яе афiцыйнага апублiкавання.



Мiнiстр П.П.Латушка



УЗГОДНЕНА                 УЗГОДНЕНА
Старшыня                  Старшыня
Брэсцкага абласнога       Вiцебскага абласнога
выканаўчага камiтэта      выканаўчага камiтэта
        К.А.Сумар                 А.М.Косiнец
25.05.2012                25.05.2012

УЗГОДНЕНА                 УЗГОДНЕНА
Старшыня                  Старшыня
Гомельскага абласнога     Гродзенскага абласнога
выканаўчага камiтэта      выканаўчага камiтэта
        У.А.Дворнiк               С.Б.Шапiра
25.05.2012                23.05.2012

УЗГОДНЕНА                 УЗГОДНЕНА
Старшыня                  Старшыня
Мiнскага абласнога        Магiлёўскага абласнога
выканаўчага камiтэта      выканаўчага камiтэта
        Б.В.Батура                П.М.Руднiк
25.05.2012                23.05.2012

УЗГОДНЕНА
Старшыня
Мiнскага гарадскога
выканаўчага камiтэта
        М.А.Ладуцька
23.05.2012

                                                      ЗАЦВЕРДЖАНА
                                                      Пастанова
                                                      Мiнiстэрства культуры
                                                      Рэспублiкi Беларусь
                                                      29.05.2012 N 32


1. Дадзенае Палажэнне вызначае асаблiвасцi прававога становiшча i парадку дзейнасцi тэатраў, цыркаў i канцэртных арганiзацый i распаўсюджваецца на тэатры, цыркi i канцэртныя арганiзацыi незалежна ад формы ўласнасцi i ведамаснай прыналежнасцi.

2. Тэатрам, цыркам або канцэртнай арганiзацыяй прызнаецца арганiзацыя культуры, якая ажыццяўляе культурную дзейнасць праз стварэнне твораў сцэнiчнага (музычнага) мастацтва i правядзенне культурна-вiдовiшчных мерапрыемстваў.

3. Тэатры, цыркi i канцэртныя арганiзацыi ажыццяўляюць дзейнасць у мэтах:

эстэтычнага выхавання фiзiчных асоб;

фармiравання i задавальнення патрэбнасцей фiзiчных асоб у сцэнiчным (музычным) мастацтве;

папулярызацыi твораў сцэнiчнага (музычнага) мастацтва i творчай дзейнасцi выканаўцаў i прафесiйных калектываў мастацкай творчасцi.

4. У сваёй дзейнасцi тэатры, цыркi i канцэртныя арганiзацыi кiруюцца Канстытуцыяй Рэспублiкi Беларусь, Грамадзянскiм кодэксам Рэспублiкi Беларусь, Законам Рэспублiкi Беларусь ад 4 чэрвеня 1991 года "Аб культуры ў Рэспублiцы Беларусь" у рэдакцыi Закона Рэспублiкi Беларусь ад 18 мая 2004 года (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, 1991 г., N 20, ст. 291; Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2004 г., N 87, 2/1031), iншымi актамi заканадаўства i дадзеным Палажэннем.

5. Асноўнымi прынцыпамi дзейнасцi тэатраў, цыркаў i канцэртных арганiзацый з'яўляюцца:

забеспячэнне правоў грамадзян Рэспублiкi Беларусь на свабоду творчасцi, удзел у культурным жыццi i карыстанне паслугамi, якiя прадастаўляюць тэатры, цыркi i канцэртныя арганiзацыi;

стварэнне неабходных умоў для гуманiзацыi асобы, захавання самабытнасцi беларускай культуры, нацыянальнай самасвядомасцi i мовы;

незалежнасць тэатра, цырка i канцэртнай арганiзацыi ў выбары мастацкiх накiрункаў, рэпертуару, у прыняццi рашэнняў аб публiчным выкананнi тэатральнай пастаноўкi, канцэртнай праграмы i iншага вынiку творчай дзейнасцi выканаўцаў або калектываў мастацкай творчасцi, публiкацыi рэкламных i iншых матэрыялаў, якiя не супярэчаць заканадаўству Рэспублiкi Беларусь;

садзейнiчанне ў захаваннi адзiнай культурнай прасторы, развiццi мiжнацыянальных i мiждзяржаўных культурных сувязяў;

ахова выключных правоў аўтараў i ўладальнiкаў сумежных правоў на вынiкi iх iнтэлектуальнай дзейнасцi, якiя выкарыстоўваюць тэатры, цыркi i канцэртныя арганiзацыi.

6. Тэатр, цырк i канцэртная арганiзацыя маюць права:

ажыццяўляць культурную дзейнасць;

самастойна вызначаць рэпертуарную палiтыку i змест культурна-вiдовiшчных мерапрыемстваў;

вызначаць парадак наведвання культурна-вiдовiшчных мерапрыемстваў непаўналетнiмi з улiкам спецыфiкi правядзення такога мерапрыемства;

адмовiцца ад правядзення культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства не пазней чым за адзiн працоўны дзень да дня яго правядзення;

удзельнiчаць у культурных мерапрыемствах i ў выкананнi сацыяльна-творчых заказаў;

самастойна планаваць сваю дзейнасць i вызначаць перспектывы развiцця зыходзячы з мэт, прадугледжаных iх статутамi, наяўнасцю ўласных творчых i матэрыяльных рэсурсаў;

мець уласную сiмволiку (афiцыйнае найменне, эмблему, таварны знак, iншае выяўленне).

7. Тэатр, цырк i канцэртная арганiзацыя абавязаны:

прадастаўляць грамадзянам iнфармацыю аб сваiм найменнi i месцы знаходжання, кантактных тэлефонах, аб культурна-вiдовiшчным мерапрыемстве, часе пачатку i заканчэння культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства, спецыфiцы культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства (наяўнасцi цi адсутнасцi фанаграмы), аб месцы правядзення, аб цэнах на бiлеты, умовах iх набыцця i звароту;

пры правядзеннi культурна-вiдовiшчных мерапрыемстваў забяспечыць бяспеку грамадзян, захаванасць будынкаў, збудаванняў i iншай маёмасцi;

абмежаваць колькасць грамадзян, якiя прысутнiчаюць на культурна-вiдовiшчным мерапрыемстве з улiкам праектнай умяшчальнасцi сцэнiчнай пляцоўкi;

спынiць культурна-вiдовiшчнае мерапрыемства ў выпадку ўзнiкнення небяспекi для жыцця i здароўя грамадзян, прычынення шкоды маёмасцi грамадзян i арганiзацый;

iнфармаваць грамадзян аб адмене, змяненнi раней аб'яўленых часу (тэрмiнаў) цi месца правядзення культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства, замене яго iншым, тэрмiнах i месцах звароту бiлетаў;

вярнуць грамадзянiну вартасць уваходнага бiлета ў выпадках i парадку, устаноўленых заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь.

8. Напрамкамi дзейнасцi тэатраў, цыркаў i канцэртных арганiзацый з'яўляюцца:

стварэнне твораў сцэнiчнага (музычнага) мастацтва i правядзенне культурна-вiдовiшчных мерапрыемстваў;

арганiзацыя i правядзенне iншых культурных мерапрыемстваў;

правядзенне стажыровак вядучымi майстрамi тэатраў, цыркаў i канцэртных арганiзацый i дзеячамi культуры i мастацтва;

выраб i прадастаўленне юрыдычным асобам i iндывiдуальным прадпрымальнiкам па дагаворах з iмi сцэнiчна-пастановачных сродкаў для правядзення культурна-вiдовiшчных мерапрыемстваў;

прадастаўленне сцэнiчных пляцовак для правядзення культурна-вiдовiшчных мерапрыемстваў юрыдычным асобам i iндывiдуальным прадпрымальнiкам;

ажыццяўленне сумесных культурных праектаў з iншымi тэатрамi, цыркамi i канцэртнымi арганiзацыямi;

падрыхтоўка, тыражаванне i рэалiзацыя выданняў iнфармацыйна-даведачнага характару, вiдэаматэрыялаў i фанаграм, звязаных з культурнай дзейнасцю тэатраў, цыркаў i канцэртных арганiзацый;

рэалiзацыя спадарожных паслуг, якiя прадастаўляюцца гледачам тэатраў, цыркаў i канцэртных арганiзацый.

9. У тэатры, цырку або канцэртнай арганiзацыi можа стварацца i дзейнiчаць мастацкi савет. Прапановы аб неабходнасцi стварэння (або лiквiдацыi) мастацкага савета ўносяцца мастацкiм кiраўнiком (галоўным рэжысёрам) тэатра, цырка або канцэртнай арганiзацыi.

Парадак дзейнасцi мастацкага савета тэатра, цырка або канцэртнай арганiзацыi, яго персанальны склад зацвярджаюцца кiраўнiком тэатра, цырка або канцэртнай арганiзацыi па ўзгадненню з заснавальнiкам на тэрмiн не больш за два гады.

Мастацкi савет узначальваецца мастацкiм кiраўнiком (галоўным рэжысёрам) цi кiраўнiком тэатра, цырка або канцэртнай арганiзацыi i з'яўляецца пастаянна дзеючым дарадчым органам, якi забяспечвае ўдзел калектыву тэатра, цырка i канцэртнай арганiзацыi ў вырашэннi творчых пытанняў.

У мастацкi савет могуць уваходзiць: кiраўнiк тэатра, цырка або канцэртнай арганiзацыi, прадстаўнiкi артыстычнага i мастацкага персаналу, кiраўнiкi структурных падраздзяленняў тэатра, цырка або канцэртнай арганiзацыi, прадстаўнiкi дзяржаўных органаў i iншых арганiзацый.






Архив документов
Папярэдні | Наступны
Новости законодательства

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Новости сайта
Новости Беларуси

Полезные ресурсы

Счетчики
Rambler's Top100
TopList