Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Постановления СМ РБ

Постановления других органов Республики Беларусь

Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 17.09.2011 № 1245 "Аб мерапрыемствах, прысвечаных 100-годдзю з дня нараджэння Максiма Танка"

Текст документа с изменениями и дополнениями по состоянию на ноябрь 2013 года

< Главная страница

Зарегистрировано в НРПА РБ 20 сентября 2011 г. N 5/34463



У мэтах арганiзацыi шырокага святкавання ў 2012 годзе 100-годдзя з дня нараджэння выдатнага беларускага паэта Максiма Танка Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзiць прыкладзеныя:

план мерапрыемстваў, прысвечаных 100-годдзю з дня нараджэння Максiма Танка;

склад рэспублiканскага арганiзацыйнага камiтэта па правядзенню мерапрыемстваў, прысвечаных 100-годдзю з дня нараджэння Максiма Танка (далей - рэспублiканскi арганiзацыйны камiтэт).

2. Рэспублiканскаму арганiзацыйнаму камiтэту сумесна з зацiкаўленымi забяспечыць рэалiзацыю плана мерапрыемстваў, названага ў абзацы другiм пункта 1 дадзенай пастановы.

3. Рэспублiканскiм органам дзяржаўнага кiравання, аблвыканкамам, Мiнскаму гарвыканкаму аказваць садзейнiчанне рэспублiканскаму арганiзацыйнаму камiтэту ў правядзеннi мерапрыемстваў, прысвечаных 100-годдзю з дня нараджэння Максiма Танка.

4. Фiнансаванне арганiзацыi i правядзення мерапрыемстваў, прысвечаных 100-годдзю з дня нараджэння Максiма Танка, ажыццяўляць у межах сродкаў, прадугледжаных дзяржаўным органам у рэспублiканскiм i (або) мясцовых бюджэтах на правядзенне цэнтралiзаваных мерапрыемстваў, а таксама за кошт iншых крынiц.

5. Дадзеная пастанова ўступае ў сiлу пасля яе афiцыйнага апублiкавання.



Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь М.Мяснiковiч



                                                        ЗАЦВЕРДЖАНА
                                                        Пастанова
                                                        Савета Мiнiстраў
                                                        Рэспублiкi Беларусь
                                                        17.09.2011 N 1245


ПЛАН МЕРАПРЫЕМСТВАЎ, ПРЫСВЕЧАНЫХ 100-ГОДДЗЮ З ДНЯ НАРАДЖЭННЯ МАКСIМА ТАНКА

-----------------------------------+-----------+---------------------------
       Назва мерапрыемстваў        ¦  Тэрмiны  ¦   Адказныя за выкананне
                                   ¦ выканання ¦
-----------------------------------+-----------+---------------------------
1. Арганiзацыя пастаянных           на працягу  Мiнкультуры, установа
экспазiцый i выставак, прысвечаных   2012 года  "Дзяржаўны музей гiсторыi
100-годдзю з дня нараджэння Максiма             беларускай лiтаратуры"
Танка, ва ўстанове "Дзяржаўны музей
гiсторыi беларускай лiтаратуры"

2. Выданне i прэзентацыя кнiгi          -"-     Мiнiнфарм
ўспамiнаў пра Максiма Танка ў серыi
"Жыццё знакамiтых людзей Беларусi"

3. Правядзенне:

  канцэртных праграм, прысвечаных       -"-     Мiнкультуры, аблвыканкамы,
  100-годдзю з дня нараджэння                   Мiнскi гарвыканкам
  Максiма Танка

  рэспублiканскага паэтычнага           -"-     Мiнадукацыя, аблвыканкамы,
  конкурсу, прысвечанага 100-годдзю             Мiнскi гарвыканкам,
  з дня нараджэння Максiма Танка                грамадскае аб'яднанне "Саюз
                                                пiсьменнiкаў Беларусi"

  выставак выданняў твораў Максiма      -"-     Мiнкультуры, дзяржаўная
  Танка, кнiг i публiкацый,                     ўстанова "Нацыянальная
  прысвечаных яго жыццю i творчасцi             бiблiятэка Беларусi",
                                                аблвыканкамы, Мiнскi
                                                гарвыканкам

  лiтаратурна-культурнай вандроўкi     май -    Мiнскi аблвыканкам,
  па мясцiнах, звязаных з жыццём i   верасень   грамадскае аб'яднанне "Саюз
  творчасцю Максiма Танка             2012 г.   пiсьменнiкаў Беларусi"

  рэспублiканскага свята паэзii i    верасень   Мiнкультуры, Мядзельскi
  песнi ў Мядзельскiм раёне           2012 г.   райвыканкам, установа
                                                "Дзяржаўны музей гiсторыi
                                                беларускай лiтаратуры",
                                                грамадскае аб'яднанне "Саюз
                                                пiсьменнiкаў Беларусi"

  тэматычных мерапрыемстваў,            -"-     Мiнiнфарм, Мiнкультуры
  прысвечаных 100-годдзю з дня
  нараджэння Максiма Танка, у
  рамках святкавання Дня
  беларускага пiсьменства

  прэзентацыi збору твораў Максiма      -"-     НАН Беларусi, Мiнiнфарм,
  Танка ў 13 тамах                              Мiнкультуры

  творчай вечарыны, прысвечанай         -"-     Мiнкультуры,
  Максiму Танку, у г. Мiнску                    Белдзяржфiлармонiя,
                                                грамадскае аб'яднанне "Саюз
                                                пiсьменнiкаў Беларусi"

4. Добраўпарадкаванне тэрыторый i   на працягу  Мiнскi аблвыканкам,
мясцiн, звязаных з жыццём i          2012 года  Мiнкультуры
творчасцю Максiма Танка

5. Падрыхтоўка прапаноў аб наданнi      -"-     Мiнкультуры, Мiнскi
статусу гiсторыка-культурнай                    аблвыканкам
каштоўнасцi будынку ў
в. Пiлькаўшчына, дзе нарадзiўся
Максiм Танк, i яго дачнаму дому ў
курортным пасёлку Нарач
Мядзельскага раёна

6. Арганiзацыя выпуску               сакавiк -  Мiнкультуры, установа
прэзентацыйных i друкаваных           жнiвень   "Дзяржаўны музей гiсторыi
матэрыялаў аб жыццi i творчасцi       2012 г.   беларускай лiтаратуры"
Максiма Танка для выкарыстання пры
правядзеннi ўрачыстых
мерапрыемстваў у дыпламатычных
прадстаўнiцтвах Рэспублiкi Беларусь
за мяжой

7. Арганiзацыя i правядзенне ва        май -    Мiнкультуры, аблвыканкамы,
ўстановах адукацыi, культуры i       верасень   Мiнскi гарвыканкам,
мастацтва мерапрыемстваў, выставак,   2012 г.   грамадскае аб'яднанне "Саюз
лiтаратурных вечароў, творчых                   пiсьменнiкаў Беларусi",
сустрэч з беларускiмi                           Мiнадукацыя
пiсьменнiкамi, прысвечаных жыццю i
творчасцi Максiма Танка

8. Падрыхтоўка i размяшчэнне ў          -"-     Белтэлерадыёкампанiя
тэле- i радыёэфiры спецыяльных
iнфармацыйных матэрыялаў i
вiдэасюжэтаў аб жыццi i творчасцi
Максiма Танка

9. Правядзенне ўрачыстых                -"-     МЗС
мерапрыемстваў, прысвечаных
100-годдзю з дня нараджэння Максiма
Танка, у замежных краiнах
знаходжання дыпламатычных
прадстаўнiцтваў Рэспублiкi Беларусь
з шырокiм удзелам беларускiх
грамадскiх аб'яднанняў

10. Стварэнне дакументальнага         жнiвень   Мiнкультуры, грамадскае
фiльма, прысвечанага Максiму Танку    2012 г.   аб'яднанне "Саюз
                                                пiсьменнiкаў Беларусi"

11. Арганiзацыя i правядзенне        верасень   НАН Беларусi, Мiнадукацыя,
Мiжнароднай навуковай канферэнцыi,    2012 г.   Мiнкультуры, грамадскае
прысвечанай творчасцi Максiма Танка             аб'яднанне "Саюз
                                                пiсьменнiкаў Беларусi"

12. Арганiзацыя выпуску памятнай        -"-     Нацыянальны банк
манеты з выявай Максiма Танка

13. Арганiзацыя выпуску паштовай        -"-     Мiнсувязi
маркi, канверта i спецыяльнага
паштовага штэмпеля, прысвечаных
100-годдзю з дня нараджэння Максiма
Танка
---------------------------------------------------------------------------

                                                        ЗАЦВЕРДЖАНА
                                                        Пастанова
                                                        Савета Мiнiстраў
                                                        Рэспублiкi Беларусь
                                                        17.09.2011 N 1245


СКЛАД РЭСПУБЛIКАНСКАГА АРГАНIЗАЦЫЙНАГА КАМIТЭТА ПА ПРАВЯДЗЕННЮ МЕРАПРЫЕМСТВАЎ, ПРЫСВЕЧАНЫХ 100-ГОДДЗЮ З ДНЯ НАРАДЖЭННЯ МАКСIМА ТАНКА

Латушка              - Мiнiстр культуры (старшыня рэспублiканскага
Павел Паўлавiч         арганiзацыйнага камiтэта)

Чаргiнец             - старшыня грамадскага аб'яднання "Саюз пiсьменнiкаў
Мiкалай Iванавiч       Беларусi" (намеснiк старшынi рэспублiканскага
                       арганiзацыйнага камiтэта)

Шчэцька              - намеснiк старшынi Мiнскага аблвыканкама (намеснiк
Вiктар Уладзiмiравiч   старшынi рэспублiканскага арганiзацыйнага камiтэта)

Акушэвiч             - начальнiк упраўлення культуры Мiнскага аблвыканкама
Анатоль Леанiдавiч

Ананiч               - першы намеснiк Мiнiстра iнфармацыi
Лiлiя Станiславаўна

Бысюк                - начальнiк упраўлення культуры Брэсцкага аблвыканкама
Рыгор Рыгоравiч

Гальпяровiч          - галоўны дырэктар галоўнай дырэкцыi замежнага
Навум Якаўлевiч        вяшчання Беларускага радыё Нацыянальнай дзяржаўнай
                       тэлерадыёкампанii

Данiленка            - старшыня Мядзельскага райвыканкама
Аляксандр Iванавiч

Карпенка             - намеснiк старшынi Мiнскага гарвыканкама
Iгар Васiльевiч

Лазараў              - намеснiк начальнiка ўпраўлення гуманiтарнага
Яўген Вiктаравiч       супрацоўнiцтва i правоў чалавека Мiнiстэрства
                       замежных спраў

Макарэвiч            - дырэктар установы "Дзяржаўны музей гiсторыi
Лiдзiя Вiтальеўна      беларускай лiтаратуры"

Мушынскi             - галоўны навуковы супрацоўнiк дзяржаўнай навуковай
Мiхась Iосiфавiч       установы "Iнстытут мовы i лiтаратуры iмя Якуба
                       Коласа i Янкi Купалы Нацыянальнай акадэмii навук
                       Беларусi"

Сiвалобава           - начальнiк упраўлення сацыяльна-культурнай сферы
Алена Аляксандраўна    Апарату Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь

Сiнкавец             - начальнiк упраўлення культуры Магiлёўскага
Анатолiй Анатольевiч   аблвыканкама

Фарыно               - намеснiк Мiнiстра адукацыi
Казiмiр Сцяпанавiч

Цярэнцьеў            - начальнiк упраўлення культуры Вiцебскага
Уладзiмiр              аблвыканкама
Уладзiмiравiч

Чумакоў              - начальнiк упраўлення культуры Гомельскага
Дзмiтрый Аляксеевiч    аблвыканкама





Archiv Dokumente
Папярэдні | Наступны
Новости законодательства

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Новости сайта
Новости Беларуси

Полезные ресурсы

Счетчики
Rambler's Top100
TopList