![]() |
|
|
Навигация
Новые документы
Реклама
Ресурсы в тему
|
Постановления БелстатаПостановление Национального статистического комитета Республики Беларусь от 29.07.2010 № 152 "Аб унясеннi змяненняў у пастанову Нацыянальнага статыстычнага камiтэта Рэспублiкi Беларусь ад 14 верасня 2009 г. № 171"Документ утратил силу
< Главная страница На падставе Палажэння аб Нацыянальным статыстычным камiтэце Рэспублiкi Беларусь, зацверджанага Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 26 жнiўня 2008 г. N 445 "О некоторых вопросах органов государственной статистики", Нацыянальны статыстычны камiтэт Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ: 1. Унесцi па прадстаўленнi Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь у пастанову Нацыянальнага статыстычнага камiтэта Рэспублiкi Беларусь ад 14 верасня 2009 г. N 171 "Аб зацвярджэннi формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi 1-вну (Мiнадукацыя) "Справаздача ўстановы, якая забяспечвае атрыманне вышэйшай адукацыi" i ўказанняў па яе запаўненнi" наступныя змяненнi: 1.1. раздзел II формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi 1-вну (Мiнадукацыя) "Справаздача ўстановы, якая забяспечвае атрыманне вышэйшай адукацыi", зацверджанай дадзенай пастановай, выкласцi ў наступнай рэдакцыi: "
РАЗДЗЕЛ II
РАЗМЕРКАВАННЕ СТУДЭНТАЎ ПА КАТЭГОРЫЯХ
(чалавек)
-------+-----------------------------------------------------------------------------------
¦ ¦ З радка 01 графы 8 раздзела I - колькасць студэнтаў па катэгорыях ¦
¦ +-----------------------------------------+---------+-------------+---------------------+
¦ ¦ дзецi-сiроты i дзецi, якiя засталiся ¦ ¦ якiя маюць ¦ якiя знаходзяцца ў ¦
¦ ¦ без апекi бацькоў, i асобы з лiку ¦ ¦ iльготы ў ¦ акадэмiчным ¦
¦ ¦ дзяцей-сiрот i дзяцей, якiя засталiся ¦ ¦адпаведнасцi ¦ водпуску ¦
¦ ¦ без апекi бацькоў ¦ ¦ з Законам ¦ ¦
¦ +-----+-----------------------------------+ ¦ Рэспублiкi +-----+---------------+
¦Нумар ¦ ¦ з iх залiчана на дзяржаўнае ¦ ¦ Беларусь "О ¦ ¦ з iх ¦
¦радка ¦ ¦ забеспячэнне ¦ ¦ социальной ¦ ¦ ¦
¦ ¦ +-------+---------+-------+---------+iнвалiдаў¦ защите ¦ +-------+-------+
¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ асоб з ¦ ¦ граждан, ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦усяго¦ ¦ дзяцей, ¦асоб з ¦ лiку ¦ ¦пострадавших ¦усяго¦ ¦ па ¦
¦ ¦ ¦дзяцей-¦ якiя ¦ лiку ¦ дзяцей, ¦ ¦от катастрофы¦ ¦ па ¦догляду¦
¦ ¦ ¦ сiрот ¦засталiся¦дзяцей-¦ якiя ¦ ¦ на ¦ ¦ стану ¦ за ¦
¦ ¦ ¦ ¦без апекi¦ сiрот ¦засталiся¦ ¦Чернобыльской¦ ¦здароўя¦дзiцем ¦
¦ ¦ ¦ ¦ бацькоў ¦ ¦без апекi¦ ¦ АЭС" ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ бацькоў ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
+------+-----+-------+---------+-------+---------+---------+-------------+-----+-------+-------+
¦ А ¦ 1 ¦ 2 ¦ 3 ¦ 4 ¦ 5 ¦ 6 ¦ 7 ¦ 8 ¦ 9 ¦ 10 ¦
+------+-----+-------+---------+-------+---------+---------+-------------+-----+-------+-------+
¦ 01 ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
¦------+-----+-------+---------+-------+---------+---------+-------------+-----+-------+--------
";
1.2. ва Указаннях па запаўненнi формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi 1 -вну (Мiнадукацыя) "Справаздача ўстановы, якая забяспечвае атрыманне вышэйшай адукацыi", зацверджаных дадзенай пастановай: пункт 4 выкласцi ў наступнай рэдакцыi: "4. Пры размеркаваннi колькасцi студэнтаў i магiстрантаў па спецыяльнасцях трэба кiравацца Общегосударственным классификатором Республики Беларусь ОКРБ 011-2009 "Специальности и квалификации", зацверджаным пастановай Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ад 2 чэрвеня 2009 г. N 36 (далей - Класiфiкатар)."; пункт 10 выкласцi ў наступнай рэдакцыi: "10. Па радку 05 неабходна паказаць даныя аб студэнтах, якiя навучаюцца за кошт сродкаў бюджэту, па радку 06 - якiя навучаюцца па дагавору аб мэтавай падрыхтоўцы згодна з Положением о целевой подготовке квалифицированных рабочих (служащих) и специалистов, зацверджаным пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 28 сакавiка 2000 г. N 406 (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2000 г., N 33, 5/2876; 2006 г., N 55, 5/22120)."; пункт 11 выкласцi ў наступнай рэдакцыi: "11. У раздзеле II у графах 1 - 7 прыводзяцца даныя аб студэнтах, якiя навучаюцца ў ВНУ на падставе iльгот, прадугледжаных заканадаўствам i пацверджаных неабходнымi дакументамi. У графе 1 паказваецца агульная колькасць навучэнцаў, якiя маюць статус дзяцей-сiрот i статус дзяцей, якiя засталiся без апекi бацькоў. У графах 2 - 5 з графы 1 паказваецца колькасць навучэнцаў, залiчаных на дзяржаўнае забеспячэнне: у графах 2 i 3 - колькасць навучэнцаў ва ўзросце да 18 гадоў, у графах 4 i 5 - колькасць навучэнцаў ва ўзросце ад 18 да 23 гадоў.". 2. Дадзеная пастанова ўступае ў сiлу праз пятнаццаць рабочых дзён пасля яе падпiсання. Старшыня У.I.Зiноўскi |
Новости законодательства
Новости Спецпроекта "Тюрьма"
Новости сайта
Новости Беларуси
Полезные ресурсы
Счетчики
|