![]() |
|
|
Навигация
Новые документы
Реклама
Ресурсы в тему
|
Постановления СМ РБПостановления других органов Республики Беларусь Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 26.02.2010 № 292 "Аб выдзяленнi сродкаў з рэспублiканскага бюджэту"< Главная страница Зарегистрировано в НРПА РБ 2 марта 2010 г. N 5/31366 У адпаведнасцi з падпунктам 1.2 пункта 1 артыкула 27 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 29 снежня 2009 года "Аб рэспублiканскiм бюджэце на 2010 год" Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ: 1. Мiнiстэрству фiнансаў выдзелiць у I квартале 2010 г. з рэспублiканскага бюджэту са сродкаў фонду фiнансавання расходаў, звязаных са стыхiйнымi бедствамi, аварыямi i катастрофамi, Мiнiстэрству па надзвычайных сiтуацыях 6,994 млрд. рублёў на набыццё спецыяльных тэхнiкi i абсталявання згодна з дадаткам. 2. Дазволiць Мiнiстэрству па надзвычайных сiтуацыях: набыццё за кошт выдзеленых сродкаў iмпартных спецыяльных тэхнiкi i абсталявання без узгаднення з рабочай групай, створанай у адпаведнасцi з распараджэннем Прэм'ер-мiнiстра Рэспублiкi Беларусь ад 17 студзеня 2007 г. N 6р; карэкцiроўку пры неабходнасцi пералiку спецыяльных тэхнiкi i абсталявання ў межах выдзеленых сродкаў. 3. Мiнiстэрству па надзвычайных сiтуацыях i Мiнiстэрству фiнансаў забяспечыць кантроль за мэтавым выкарыстаннем выдзеленых у адпаведнасцi з дадзенай пастановай сродкаў. 4. Дадзеная пастанова ўступае ў сiлу з дня яе падпiсання. Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь С.Сiдорскi Дадатак ПЕРАЛIК СПЕЦЫЯЛЬНЫХ ТЭХНIКI I АБСТАЛЯВАННЯ(рублёў) ------------------------------------------------------+---------+----------
Назва ¦Колькасць¦ Кошт
------------------------------------------------------+---------+----------
1. Судна на паветранай падушцы ўмяшчальнасцю не менш 3 930000000
за 6 месцаў
2. Лодка з надзiманымi бартамi з алюмiнiевым днiшчам 15 375000000
(з лафетам для перавозкi)
3. Лодка надзiманая з цвёрдым днiшчам (з лафетам для 38 380000000
перавозкi)
4. Матор лодачны (магутнасцю не менш за 30 к.с.) 15 300000000
5. Матор лодачны (магутнасцю не менш за 20 к.с.) 38 380000000
6. Пажарная помпавая станцыя прадукцыйнасцю не менш 1 1595420000
за 300 л/с
7. Мотапомпа гразевая плывучая 35 630000000
8. Мотапомпа гразевая пераносная 35 210000000
9. Электрагенератар перасовачны магутнасцю 100 кВт 6 396000000
10. Электрагенератар пераносны магутнасцю не менш за 5 8 48000000
кВт
11. Камплект нафтазборнага абсталявання 1 70000000
12. Воданапаўняльная ахоўная дамба (у камплекце 25 2 350000000
секцый па 5 м)
13. Моталёдабур 8 72000000
14. Бензапiла з максiмальнай даўжынёй шыны (для 14 98000000
пiлавання лёду)
15. Вяроўкакiдальнiк 8 40000000
16. Круг выратавальны 50 9500000
17. "Канец Аляксандрава" 70 24500000
18. Камiзэлька выратавальная 280 25200000
19. Дошка выратавальная 17 153000000
20. Насiлкi надзiманыя 8 136000000
21. Асвятляльная вежа з генератарам 10 300000000
22. Сродкi iнiцыiравання выбуху (дэтанатары) 1500 3000000
23. Выбуховае рэчыва, тон 5 31000000
24. Пульт для правядзення выбуховых работ 1 1500000
25. Сiстэма тыпу VRS 2000 для падымання з вады 7 105000000
аўтамабiляў
26. Рукавы ўсмоктвальныя
у тым лiку дыяметрам:
200 мм 107 10400000
125 мм 1312 118080000
75 мм 2530 202400000
---------------------------------------------------------------------------
Усяго 6994000000
|
Новости законодательства
Новости Спецпроекта "Тюрьма"
Новости сайта
Новости Беларуси
Полезные ресурсы
Счетчики
|