![]() |
|
|
Навигация
Новые документы
Реклама
Ресурсы в тему
|
Постановления СМ РБПостановления других органов Республики Беларусь Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 17.10.2009 № 1346 "Аб правядзеннi навагодняй дабрачыннай акцыi "Нашы дзецi"< Главная страница Зарегистрировано в НРПА РБ 20 октября 2009 г. N 5/30605 Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ: 1. Правесцi з 20 снежня 2009 г. па 10 студзеня 2010 г. навагоднюю дабрачынную акцыю "Нашы дзецi" з удзелам рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага кiравання, аблвыканкомаў, Мiнскага гарвыканкома i iншых мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў. 2. Мiнiстэрству адукацыi: да 11 снежня 2009 г. зацвердзiць пералiк рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага кiравання, грамадскiх аб'яднанняў, якiм прапанавана прыняць удзел у навагодняй дабрачыннай акцыi "Нашы дзецi", i давесцi яго да ведама гэтых арганiзацый; пры неабходнасцi па ўзгадненню з зацiкаўленымi ўносiць змяненнi ў названы пералiк. 3. Кiраўнiкам рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага кiравання, мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў прыняць удзел у навагодняй дабрачыннай акцыi "Нашы дзецi", наведаць дзiцячыя дамы, у тым лiку сямейнага тыпу, школы-iнтэрнаты, дзiцячыя вёскi (гарадкi), дамы-iнтэрнаты для дзяцей-iнвалiдаў з асаблiвасцямi псiхафiзiчнага развiцця, апякунскiя i прыёмныя сем'i, сем'i, якiя выхоўваюць дзяцей-iнвалiдаў, цэнтры карэкцыйна-развiваючага навучання i рэабiлiтацыi, дзiцячыя сацыяльныя прытулкi, дамы дзiцяцi, дзiцячыя бальнiцы з мэтай вiншавання дзяцей з Новым годам, Калядамi, уручэння iм падарункаў, аказання дапамогi ў вырашэннi ў адпаведнасцi з заканадаўствам iснуючых праблем. Рэкамендаваць грамадскiм аб'яднанням i iншым юрыдычным асобам далучыцца да названай акцыi. 4. Правесцi ў рамках навагодняй дабрачыннай акцыi "Нашы дзецi" 24 снежня 2009 г. у г. Мiнску на базе дзяржаўнай установы "Палац Рэспублiкi" Кiраўнiцтва справамi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь дабрачыннае навагодняе свята з уручэннем падарункаў дзецям ва ўзросце 8 - 14 гадоў з лiку: дзяцей-сiрот, дзяцей, якiя засталiся без бацькоўскай апекi, выхаванцаў дзiцячых iнтэрнатных устаноў, дзяцей-iнвалiдаў; дзяцей з мнагадзетных i малазабяспечаных сем'яў, сем'яў бежанцаў; дзяцей з сем'яў ваеннаслужачых, асоб начальнiцкага i радавога саставу органаў унутраных спраў i фiнансавых расследаванняў, органаў i падраздзяленняў па надзвычайных сiтуацыях, якiя загiнулi (памерлi) або сталi iнвалiдамi пры выкананнi абавязкаў воiнскай службы (службовых абавязкаў), з сем'яў работнiкаў, што абслугоўвалi воiнскiя кантынгенты ў Афганiстане або iншых дзяржавах, на тэрыторыi якiх вялiся баявыя дзеяннi, якiя загiнулi (памерлi) або сталi iнвалiдамi ў перыяд вядзення баявых дзеянняў; дзяцей, якiя пацярпелi ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС; навучэнцаў, якiя ўзнагароджаны па вынiках раённых, абласных (мiнскай гарадской), рэспублiканскiх i мiжнародных алiмпiяд, творчых конкурсаў i спартыўных спаборнiцтваў; навучэнцаў, якiя маюць поспехi ў грамадскай рабоце. Устанавiць, што ў дабрачынным навагоднiм свяце ў г. Мiнску прымаюць удзел ад Брэсцкай, Вiцебскай, Гомельскай, Гродзенскай i Магiлёўскай абласцей па 100 дзяцей ад кожнай, ад Мiнскай вобласцi - 300 i г. Мiнска - 1570 дзяцей у адпаведнасцi са спiскамi, якiя ўзгадняюцца аблвыканкомамi i Мiнскiм гарвыканкомам. Прыняць да ведама, што на дабрачыннае навагодняе свята прадугледжваецца ў якасцi рэзерву 30 падарункаў i 251 бiлет без падарунка для асоб, суправаджаючых групы дзяцей, а таксама прадстаўнiкоў рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага кiравання i грамадскiх аб'яднанняў. Рэкамендаваць аблвыканкомам i Мiнскаму гарвыканкому правесцi 26 - 30 снежня 2009 г. з удзелам кiраўнiцтва аблвыканкомаў i Мiнскага гарвыканкома аналагiчныя мерапрыемствы ў абласных цэнтрах i г. Мiнску, а таксама дабрачынныя навагоднiя святы для дзяцей ва ўсiх гарадах i раёнах краiны ў час школьных канiкулаў з удзелам кiраўнiцтва гарадоў i раёнаў. 5. Стварыць арганiзацыйны камiтэт па правядзенню 24 снежня 2009 г. у г. Мiнску дабрачыннага навагодняга свята для дзяцей у складзе згодна з дадаткам. Дадзенаму арганiзацыйнаму камiтэту вызначыць расходы на арганiзацыю i правядзенне свята. 6. Аблвыканкомам, Мiнскаму гарвыканкому забяспечыць дастаўку дзiцячых дэлегацый на дабрачыннае навагодняе свята i назад. Мiнскаму гарвыканкому арганiзаваць пры неабходнасцi пражыванне, харчаванне i культурную праграму для дэлегацый абласцей. 7. Фiнансаванне расходаў на правядзенне навагодняй дабрачыннай акцыi "Нашы дзецi" ажыццявiць за кошт сродкаў, прадугледжаных у рэспублiканскiм бюджэце рэспублiканскiм органам дзяржаўнага кiравання на цэнтралiзаваныя мерапрыемствы, а таксама пазабюджэтных сродкаў i эканомii каштарыса расходаў. Рэкамендаваць мясцовым выканаўчым i распарадчым органам ажыццяўляць фiнансаванне названага мерапрыемства за кошт сродкаў мясцовых бюджэтаў, пазабюджэтных асiгнаванняў i сродкаў з iншых крынiц, якiя не забаронены заканадаўствам. Першы намеснiк Прэм'ер-мiнiстра Рэспублiкi Беларусь У.Семашка Дадатак СКЛАД АРГАНIЗАЦЫЙНАГА КАМIТЭТА ПА ПРАВЯДЗЕННЮ 24 СНЕЖНЯ 2009 Г. У Г. МIНСКУ ДАБРАЧЫННАГА НАВАГОДНЯГА СВЯТА ДЛЯ ДЗЯЦЕЙПатупчык - Намеснiк Прэм'ер-мiнiстра Рэспублiкi Беларусь
Уладзiмiр Мiкалаевiч (старшыня арганiзацыйнага камiтэта)
Латушка - Мiнiстр культуры (намеснiк старшынi арганiзацыйнага
Павел Паўлавiч камiтэта)
Радзькоў - Мiнiстр адукацыi (намеснiк старшынi арганiзацыйнага
Аляксандр Мiхайлавiч камiтэта)
Амарын - першы намеснiк Мiнiстра фiнансаў
Уладзiмiр Вiктаравiч
Ананiч - першы намеснiк Мiнiстра iнфармацыi
Лiлiя Станiславаўна
Волкаў - дырэктар дзяржаўнай установы "Палац Рэспублiкi"
Пётр Андрэевiч Кiраўнiцтва справамi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Кавалёва - намеснiк Мiнiстра адукацыi
Таццяна Мiкалаеўна
Крывадубскi - першы сакратар Цэнтральнага камiтэта грамадскага
Юрый Уладзiмiравiч аб'яднання "Беларускi рэспублiканскi саюз моладзi"
Полудзень - намеснiк Мiнiстра ўнутраных спраў - начальнiк
Яўгенiй Яўгенавiч мiлiцыi грамадскай бяспекi
Мiкша - намеснiк Старшынi Федэрацыi прафсаюзаў Беларусi
Аляксандр Сяргеевiч
Рылатка - першы намеснiк Мiнiстра культуры
Уладзiмiр Пятровiч
Саламаха - першы намеснiк Старшынi Нацыянальнай дзяржаўнай
Аляксандр Пятровiч тэлерадыёкампанii
Салановiч - начальнiк упраўлення нагляду i прафiлактыкi
Сяргей Адамавiч Мiнiстэрства па надзвычайных сiтуацыях
Калтовiч - першы намеснiк Мiнiстра гандлю
Уладзiмiр Васiльевiч
Сiвалобава - начальнiк упраўлення сацыяльна-культурнай сферы
Алена Аляксандраўна Апарату Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь
Хандогiна - галоўны саветнiк аддзела адукацыi, спорту, па
Юлiя Сяргееўна справах сям'i i моладзi ўпраўлення
сацыяльна-культурнай сферы Апарату Савета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь
Цiцянкоў - намеснiк старшынi Мiнскага гарвыканкома
Мiхаiл Сяргеевiч
Часнойць - першы намеснiк Мiнiстра аховы здароўя
Роберт Аляксандравiч
Юшкевiч - намеснiк Мiнiстра лясной гаспадаркi
Мiкалай Тарасавiч
Якжык - начальнiк упраўлення сацыяльнай i выхаваўчай работы
Вiктар Вiктаравiч Мiнiстэрства адукацыi
|
Новости законодательства
Новости Спецпроекта "Тюрьма"
Новости сайта
Новости Беларуси
Полезные ресурсы
Счетчики
|