Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

"Пагадненне памiж Рэспублiкай Беларусь i Рэспублiкай Сан-Марына аб устанаўленнi дыпламатычных адносiн"

Текст документа с изменениями и дополнениями по состоянию на ноябрь 2013 года

< Главная страница

Зарегистрировано в НРПА РБ 10 сентября 2009 г. N 3/2309



--------------------------------

<*> Вступило в силу 6 июля 2009 года.


Рэспублiка Беларусь i Рэспублiка Сан-Марына,

прызнаючы ўзаемнае жаданне ўмацаваць дружалюбныя адносiны, якiя iснуюць памiж абедзвюма дзяржавамi, а таксама развiваць двухбаковае палiтычнае, эканамiчнае i культурнае супрацоўнiцтва,

пацвярджаючы сваю прыхiльнасць нормам i прынцыпам Статута Арганiзацыi Аб'яднаных Нацый i мiжнароднага права,

пацвярджаючы ўзаемнае прызнанне прынцыпаў роўнасцi абедзвюх дзяржаў, незалежнасцi, нацыянальнага суверэнiтэту, тэрытарыяльнай цэласнасцi i неўмяшальнiцтва ва ўнутраныя справы кожнай з дзяржаў,

дзейнiчаючы ў адпаведнасцi з палажэннямi Венскай канвенцыi аб дыпламатычных зносiнах ад 18 красавiка 1961 года,

прынялi рашэнне падняць узровень iснуючых адносiн з консульскага да дыпламатычнага на ўзроўнi Паслоў, у тым лiку па сумяшчальнiцтве.

Гэта Пагадненне ўступае ў сiлу з даты атрымання апошняга пiсьмовага паведамлення аб выкананнi дзяржавамi-ўдзельнiцамi адпаведных унутрыдзяржаўных працэдур, неабходных для яго ўступлення ў сiлу.


Здзейснена ў горадзе Рыме 9 лютага 2009 года ў двух экзэмплярах на беларускай i iтальянскай мовах, кожны з якiх мае аднолькавую юрыдычную сiлу.



За Рэспублiку Беларусь                         За Рэспублiку Сан-Марына
Яўген Шастакоў,                                Барбара Пара,
Надзвычайны i Паўнамоцны Пасол                 Надзвычайны i Паўнамоцны Пасол
Рэспублiкi Беларусь                            Рэспублiкi Сан-Марына
у Iтальянскай Рэспублiцы                       ў Iтальянскай Рэспублiцы





Архіў дакументаў
Папярэдні | Наступны
Новости законодательства

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Новости сайта
Новости Беларуси

Полезные ресурсы

Счетчики
Rambler's Top100
TopList