|  | |
| Навигация 
 Новые документы Реклама Ресурсы в тему | Постановление Министерства статистики и анализа Республики Беларусь от 13.07.2004 № 121 "Аб зацвярджэннi формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi 18-сг "Справаздача аб наяўнасцi сельскагаспадарчай тэхнiкi, машын, абсталявання i энергетычных магутнасцей" i ўказанняў па яе запаўненню"Документ утратил силу < Главная страница На падставе Палажэння аб Мiнiстэрстве статыстыкi i аналiзу Рэспублiкi Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 19 красавiка 2000 г. N 547 "Вопросы Министерства статистики и анализа Республики Беларусь", Мiнiстэрства статыстыкi i аналiзу Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ: 1. Зацвердзiць прыкладзеную форму дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi 18-сг "Справаздача аб наяўнасцi сельскагаспадарчай тэхнiкi, машын, абсталявання i энергетычных магутнасцей" <*> гадавой перыядычнасцi i ўвесцi яе ў дзеянне, пачынаючы са справаздачы за 2004 год. 2. Зацвердзiць прыкладзеныя Указаннi па запаўненню формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi 18-сг "Справаздача аб наяўнасцi сельскагаспадарчай тэхнiкi, машын, абсталявання i энергетычных магутнасцей" <*> i ўвесцi iх у дзеянне, пачынаючы са справаздачы за 2004 год. ------------------------------- <*> Не прыводзiцца. 3. Распаўсюдзiць вызначаную ў пункце 1 дадзенай пастановы форму дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi на юрыдычныя асобы, iх адасобленныя падраздзяленнi, асноўным вiдам дзейнасцi якiх з'яўляецца сельскагаспадарчая вытворчасць, а таксама сялянскiя (фермерскiя) i падсобныя гаспадаркi прамысловых, транспартных, будаўнiчых i iншых арганiзацый, у якiх плошча сельскагаспадарчых зямель складае 300 i болей гектараў i (або) колькасць жывелы (у пералiку на ўмоўнае пагалоўе) 100 i болей галоў, механiзаваныя атрады, якiя аказваюць паслугi сельскай гаспадарцы. 4. Прызнаць страцiўшай сiлу пастанову Мiнiстэрства статыстыкi i аналiзу Рэспублiкi Беларусь ад 26 жнiўня 2002 г. N 91 "Аб зацвярджэннi формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi 18-сг "Справаздача аб наяўнасцi трактароў, сельскагаспадарчых машын i энергетычных магутнасцей". Мiнiстр У.I.ЗIНОЎСКI  | Новости законодательства Новости Спецпроекта "Тюрьма" Новости сайта Новости Беларуси Полезные ресурсы 
 
 Счетчики |