Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Постановление Министерства культуры Республики Беларусь от 17.04.2000 № 10 "Аб зацвярджэннi Палажэння аб парадку выдачы спецыяльнага дазволу (лiцэнзii) на ўвоз на тэрыторыю Рэспублiкi Беларусь у мэтах збыту, а таксама выраб у мэтах збыту i распаўсюджванне прадукцыi эратычнага характару"

Документ утратил силу
< Главная страница

Зарегистрировано в НРПА РБ 29 мая 2000 г. N 8/3522



У мэтах удасканалення дзяржаўнага рэгулявання дзейнасцi юрыдычных асоб i iндывiдуальных прадпрымальнiкаў у галiне абароту прадукцыi эратычнага характару Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Зацвердзiць Палажэнне аб парадку выдачы юрыдычным асобам i iндывiдуальным прадпрымальнiкам спецыяльнага дазволу (лiцэнзii) на ўвоз на тэрыторыю Рэспублiкi Беларусь у мэтах збыту, а таксама выраб у мэтах збыту i распаўсюджванне прадукцыi эратычнага характару.



Мiнiстр
А.У.САСНОЎСКI



Зацверджана
пастановай
Мiнiстэрства культуры
Рэспублiкi Беларусь
ад 17 красавiка 2000 г. N 10



-------------------------------

<*> У далейшым - Палажэнне.


1. Палажэнне распрацавана ў адпаведнасцi з пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 16 кастрычнiка 1991 г. N 386 "Аб парадку выдачы суб'ектам гаспадарання спецыяльных дазволаў (лiцэнзiй) на ажыццяўленне асобных вiдаў дзейнасцi i дзяржаўнай рэгiстрацыi прадпрымальнiкаў, якiя ажыццяўляюць сваю дзейнасць без утварэння юрыдычнай асобы" (Збор пастаноў Урада Рэспублiкi Беларусь, 1991 г. N 29, арт.352); пастановай Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 21 жнiўня 1995 г. N 456 "Аб пералiку вiдаў дзейнасцi, на ажыццяўленне якiх патрабуецца спецыяльны дазвол (лiцензiя), i органаў, якiя выдаюць гэтыя дазволы (лiцэнзii)" (Збор указаў Прэзiдэнта i пастаноў Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, 1995 г., N 24, арт.591; 1996 г., N 5, арт.127; Збор дэкрэтаў, указаў Прэзiдэнта i пастаноў Урада Рэспублiкi Беларусь, 1998 г., N 19, арт.524; Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2000 г., N 22, 5/2646).

2. Палажэнне вызначае парадак выдачы юрыдычным асобам i iндывiдуальным прадпрымальнiкам спецыяльных дазволаў (лiцэнзiй) на ажыццяўленне ўвозу на тэрыторыю Рэспублiкi Беларусь у мэтах збыту, а таксама выраб у мэтах збыту i распаўсюджванне прадукцыi эратычнага характару.

Палажэнне з'яўляецца абавязковым для ўсiх юрыдычных асобаў i iндывiдуальных прадпрымальнiкаў, якiя зарэгiстраваны i ажыццяўляюць адпаведную дзейнасць на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь.

Юрыдычныя асобы i iндывiдуальныя прадпрымальнiкi, зарэгiстраваныя за межамi Рэспублiкi Беларусь, але якiя ажыццяўляюць сваю дзейнасць поўнасцю цi часткова на яе тэрыторыi, абавязаны атрымлiваць лiцэнзiю на ажыццяўленне сваей дзейнасцi ў парадку, устаноўленым Палажэннем.

3. Вiдамi прадукцыi эратычнага характару, сiстэматычна эксплуатуючай цiкавасць да сексу, якiя патрабуюць спецыяльнага дазволу (лiцэнзii) на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь, з'яўляюцца вiзуальныя выявы на любых носьбiтах (фота-, кiнавiдэаматэрыялы, камп'ютэрныя праграмы), аўдыепрадукцыя, iх тыражаванне, дэманстрацыя, распаўсюджванне па каналах эфiрнага i кабельнага тэлебачання i радые, а таксама прадукцыя выяўленчага i сцэнiчнага мастацтва. Пад прадукцыяй эратычнага характару маецца на ўвазе такая прадукцыя, якая ўтрымлiвае больш за 50% аб'ему, плошчы цi працягласцi адлюстраванняў ў мастацкай форме цалкам аголенай чалавечай натуры цi выявы iнтымных узаемаадносiн асоб супрацьлеглых полаў без элементаў парнаграфii (парнаграфiя - вульгарна-натуралiстычная, наўмысна цынiчная фiксацыя аголеных генiталiй, сексуальных адхiленняў, антыэстэтычных сцэн палавога акту, якiя не адпавядаюць агульнапрынятым маральным крытэрыям грамадства i зневажаюць гонар i годнасць асобы).

Пад распаўсюджваннем маецца на ўвазе продаж, пракат альбо паказ (дэманстрацыя).

4. Палажэнне распаўсюджваецца на ўвоз цi выраб двух цi больш аднолькавых адзiнак прадукцыi эратычнага характару альбо яе публiчную дэманстрацыю цi распаўсюджванне.

Палажэнне не распаўсюджваецца на прадукцыю эратычнага характару, якую фiзiчныя асобы ўвозяць на тэрыторыю Рэспублiкi Беларусь у якасцi асабiстай маемасцi.

У спрэчных выпадках аб аднясеннi прадукцыi да катэгорыi эратычнай канчатковае рашэнне прымае Рэспублiканская экспертная камiсiя па прадухiленню прапаганды парнаграфii, насiлля i жорсткасцi.

5. Лiцэнзiя выдаецца Мiнiстэрствам культуры па заяве зацiкаўленых юрыдычных асобаў i iндывiдуальных прадпрымальнiкаў, якiя ажыццяўляюць сваю дзейнасць без утварэння юрыдычнай асобы. Да заявы прыкладаюцца дакументы ў адпаведнасцi з дадаткам 1, якi дадаецца да Палажэння.

6. За выдачу лiцэнзii юрыдычным асобам i iндывiдуальным прадпрымальнiкам бярэцца плата ў адпаведнасцi з заканадаўствам.

Сродкi, атрыманыя за выдачу лiцэнзiй, пералiчваюцца ў рэспублiканскi бюджэт.

7. Рашэнне аб выдачы цi аб адмове ў выдачы лiцэнзii прымаецца на працягу 30 дзен з моманту падачы заявы i неабходных дакументаў.

Лiцэнзiя цi рашэнне аб адмове ў яе выдачы выдаецца заяўнiку ў тэрмiн да 5 дзен пасля прыняцця адпаведнага рашэння.

У рашэннi аб адмове ў выдачы лiцэнзii павiнны быць адзначаны прычыны адмовы i прававыя нормы, якiя з'яўляюцца яго падставай.

У выпадку, калi для прыняцця рашэння аб выдачы лiцэнзii патрабуецца правядзенне дадатковай экспертызы, канчатковае рашэнне прымаецца ў 15-дзенны тэрмiн пасля атрымання экспертнага заключэння. Пры гэтым экспертыза павiнна быць праведзена на працягу 45 дзен з моманту падачы заявы i неабходных дакументаў у орган, якi ўпаўнаважаны выдаваць лiцэнзii.

8. Неабходнасць правядзення дадатковай экспертызы вызначае Мiнiстэрства культуры. Экспертыза можа быць праведзена ў выпадку прыпынення дзеяння лiцэнзii для рашэння аб аднаўленнi цi спыненнi яе дзеяння з-за выяўленых парушэнняў правiлаў (умоў) ажыццяўлення дзейнасцi юрыдычнымi асобамi i iндывiдуальнымi прадпрымальнiкамi.

Эксперты (юрыдычныя i фiзiчныя асобы) нясуць адказнасць за дакладнасць вынiкаў экспертызы ў адпаведнасцi з заканадаўствам.

У выпадку нязгоды юрыдычных асобаў i iндывiдуальных прадпрымальнiкаў з прызначэннем дадатковай экспертызы цi з яе вынiкам яны маюць права абскардзiць рашэнне аб яе прызначэннi цi экспертнае заключэнне ў гаспадарчы суд.

Выдаткi за правядзенне экспертызы пакрываюцца за кошт заяўнiка ў парадку, якi вызначаецца заканадаўствам.

Тэрмiн дзеяння лiцэнзii - 2 гады.

Працяг тэрмiну лiцэнзii ажыццяўляецца ў парадку, прадугледжаным для яе атрымання.

9. У лiцэнзii ўказваюцца назва органа, якi выдаў лiцэнзiю, назва i адрас юрыдычнай асобы цi прозвiшча, iмя, iмя па бацьку, месца жыхарства iндывiдуальнага прадпрымальнiка; канкрэтны вiд дзейнасцi, нумар рэгiстрацыi лiцэнзii, дата яе выдачы, тэрмiн дзеяння.

Лiцэнзiя, узор якой зацверджаны Мiнiстэрствам культуры, падпiсваецца Мiнiстрам культуры цi першым намеснiкам Мiнiстра i зацвярджаецца пячаткай Мiнiстэрства (дадатак 2).

Лiцэнзiя афармляецца ў двух экземплярах, адзiн з iх перадаецца заяўнiку, якi пакiдае асабiсты подпiс у кнiзе выдачы (працяг) лiцэнзii. Другi экземпляр лiцэнзii захоўваецца ў Мiнiстэрстве культуры на працягу тэрмiну, на якi выдадзена лiцэнзiя.

У выпадку змены назвы юрыдычнай асобы цi прозвiшча iндывiдуальнага прадпрымальнiка выдаецца лiцэнзiя з аплатай 50% сумы, якая бярэцца за выдачу лiцэнзii.

У выпадку страты лiцэнзii выдаецца дублiкат з аплатай 50% сумы, якая бярэцца за выдачу лiцэнзii.

Лiцэнзiя дзейнiчае на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь. Мiнiстэрства культуры вядзе ўлiк лiцэнзiй.

10. Не дапускаецца вытворчасць юрыдычнымi асобамi i iндывiдуальнымi прадпрымальнiкамi эратычнай прадукцыi без выхадных даных, прадугледжаных дзяржаўнымi стандартамi, або з парушэннем аўтарскага права.

У выпадку парушэння юрыдычнымi асобамi i iндывiдуальнымi прадпрымальнiкамi патрабаванняў, прадугледжаных абзацам першым гэтага пункта, Мiнiстэрства культуры можа прыпынiць дзеянне лiцэнзii да выпраўлення дапушчаных парушэнняў або на тэрмiн да 6 месяцаў. Пры паўторным або грубым парушэннi правiлаў ажыццяўлення дзейнасцi лiцэнзiя можа быць анулявана.

11. Лiцэнзiя вяртаецца Мiнiстэрству культуры пры пазбаўленнi права карыстання ею.

12. Кантроль за выкананнем юрыдычнымi асобамi i iндывiдуальнымi прадпрымальнiкамi Палажэння ажыццяўляецца дзяржаўнымi кантралюючымi органамi Рэспублiкi Беларусь i Мiнiстэрствам культуры.

13. У выпадку ажыццяўлення дзейнасцi без лiцэнзii юрыдычнымi асобамi i iндывiдуальнымi прадпрымальнiкамi яны нясуць адказнасць, прадугледжаную артыкулам 9 Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб падатках i зборах, збiраемых у бюджэт Рэспублiкi Беларусь" (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, 1992 г., N 4, арт.75).

14. Рашэннi аб адмове ў выдачы лiцэнзii, аб пазбаўленнi цi прыпыненнi яе дзеяння могуць быць абскарджаны ў гаспадарчы суд.

15. У выпадку прызнання гаспадарчым судом рашэння аб пазбаўленнi лiцэнзii неабгрунтаваным суб'екту гаспадарання выдаецца паўторная лiцэнзiя без спагнання платы.



Дадатак 1
да палажэння
аб парадку
выдачы спецыяльнага дазволу
(лiцэнзii) на ўвоз на тэрыторыю
Рэспублiкi Беларусь у мэтах збыту,
а таксама выраб у мэтах збыту i
распаўсюджванне прадукцыi
эратычнага характару
ад 17 красавiка 2000 г. N 10



ПЕРАЛIК ДАКУМЕНТАЎ, ЯКIЯ НЕАБХОДНА ПРАДСТАВIЦЬ У МIНIСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ ДЛЯ АТРЫМАННЯ СПЕЦЫЯЛЬНАГА ДАЗВОЛУ (ЛIЦЭНЗII) НА ЎВОЗ НА ТЭРЫТОРЫЮ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ У МЭТАХ ЗБЫТУ, А ТАКСАМА ВЫРАБ У МЭТАХ ЗБЫТУ I РАСПАЎСЮДЖВАННЕ ПРАДУКЦЫI ЭРАТЫЧНАГА ХАРАКТАРУ

1. Заява юрыдычнай асобы цi iндывiдуальнага прадпрымальнiка з указаннем дакладнага юрыдычнага адраса i тэлефона, прозвiшча, iмя, iмя па бацьку, пашпартных даных.

2. Копii ўстаноўчых дакументаў - рашэння органа мясцовай выканаўчай i распарадчай улады аб рэгiстрацыi, статута прадпрыемства, дазвольнага пасведчання абласных прадпрыемстваў i аб'яднанняў "Кiнавiдэапракат" на права эксплуатацыi кiна- i вiдэаўстановак, пунктаў пракату вiдэакасет, тэлевiзiйных студый камерцыйных каналаў эфiрнага i кабельнага тэлебачання (у выпадку здзяйснення кiнавiдэадзейнасцi). Для эксплуатацыi камерцыйных каналаў эфiрнага i кабельнага радые i тэлебачання павiнен быць дазвол Мiнiстэрства сувязi.

3. Копiя плацежнага даручэння або квiтанцыi аб аплаце за выдачу лiцэнзii.

У выпадку, калi пры разглядзе дакументаў заяўнiка ўзнiкне неабходнасць правядзення дадатковай экспертызы, да вышэйназваных дакументаў дадаецца адпаведнае заключэнне.



 --------------------------------------------------------------
 ¦                               Дадатак 2                         ¦
 ¦                               да Палажэння аб парадку           ¦
 ¦                               выдачы спецыяльнага дазволу       ¦
 ¦                               (лiцэнзii) на ўвоз на тэрыторыю   ¦
 ¦                               Рэспублiкi Беларусь у мэтах збыту,¦
 ¦                               а таксама выраб у мэтах збыту i   ¦
 ¦                               распаўсюджванне прадукцыi         ¦
 ¦                               эратычнага характару              ¦
 ¦                               17.04.2000 N 10                   ¦
 ¦                                                                 ¦
 ¦                                                    Тытульны лiст¦
 ¦                                                                 ¦
 ¦           МIНIСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ             ¦
 ¦                                                                 ¦
 ¦                            ЛIЦЭНЗIЯ                             ¦
 ¦    на ўвоз на тэрыторыю Рэспублiкi Беларусь у мэтах збыту,      ¦
 ¦    а таксама выраб у мэтах збыту i распаўсюджванне прадукцыi    ¦
 ¦    эратычнага характару юрыдычнымi асобамi i iндывiдуальнымi    ¦
 ¦                       прадпрымальнiкамi                         ¦
 ¦                                                                 ¦
 ¦                            г.Мiнск                              ¦
 ¦------------------------------------------------------------------
 --------------------------------------------------------------
 ¦                                         Адварот тытульнага лiста¦
 ¦                                                                 ¦
 ¦                                                                 ¦
 ¦   Лiцэнзiя  выдадзена  на падставе  пастановы Кабiнета Мiнiстраў¦
 ¦Рэспублiкi Беларусь ад 21 жнiўня 1995 г. N 456 "Аб пералiку вiдаў¦
 ¦дзейнасцi,  на  ажыццяўленне якiх  патрабуецца спецыяльны  дазвол¦
 ¦(лiцэнзiя),  i  органаў, якiя выдаюць гэтыя дазволы (лiцэнзii)" з¦
 ¦дапаўненнем,  унесеным пастановай  Савета   Мiнiстраў  Рэспублiкi¦
 ¦Беларусь  ад  18  лютага 2000  г. N 226 (Збор указаў Прэзiдэнта i¦
 ¦пастаноў Кабiнета Мiнiстраў, 1995 г., N 24, арт.591; Национальный¦
 ¦реестр  правовых   актов   Республики   Беларусь,  2000 г., N 22,¦
 ¦5/2646).                                                         ¦
 ¦                                                                 ¦
 ¦                                                                 ¦
 ¦                                                                 ¦
 ¦                                                                 ¦
 ¦                                                                 ¦
 ¦                                                                 ¦
 ¦------------------------------------------------------------------
 --------------------------------------------------------------
 ¦                            ЛIЦЭНЗIЯ                             ¦
 ¦                                                                 ¦
 ¦N _________                         "___" ______________ 200__ г.¦
 ¦                                                                 ¦
 ¦На занятак ______________________________________________________¦
 ¦                   (найменнi вiдаў дзейнасцi)                    ¦
 ¦_________________________________________________________________¦
 ¦Выдадзена _______________________________________________________¦
 ¦            (поўнае найменне юрыдычнай асобы цi iндывiдуальнага  ¦
 ¦             прадпрымальнiка)                                    ¦
 ¦_________________________________________________________________¦
 ¦                            (адрас)                              ¦
 ¦_________________________________________________________________¦
 ¦       (N разлiковага (бягучага) рахунку, найменне банка)        ¦
 ¦Юрыдычная асоба цi iндывiдуальны прадпрымальнiк  зарэгiстраваны ў¦
 ¦_________________________________________________________________¦
 ¦                         (дата i нумар)                          ¦
 ¦Умовы i  правiлы  ажыццяўлення  вiду   дзейнасцi,   якi  падлягае¦
 ¦лiцэнзаванню ____________________________________________________¦
 ¦_________________________________________________________________¦
 ¦                                                                 ¦
 ¦Лiцэнзiя сапраўдная да "__" _____________ 200 __ г.              ¦
 ¦                                                                 ¦
 ¦                                                                 ¦
 ¦Мiнiстр ___________________    __________________________________¦
 ¦              (подпiс)               (iнiцыялы, прозвiшча)       ¦
 ¦        М.П.                                                     ¦
 ¦                                                                 ¦
 ¦Тэрмiн дзеяння лiцэнзii прадоўжаны да "__" _____________ 200__ г.¦
 ¦                                                                 ¦
 ¦Мiнiстр ___________________    __________________________________¦
 ¦              (подпiс)                (iнiцыялы, прозвiшча)      ¦
 ¦        М.П.                                                     ¦
 ¦                                                                 ¦
 ¦   Заўвага.   Па   сканчэннi  тэрмiну  дзеяння  лiцэнзiя падлягае¦
 ¦вяртанню.                                                        ¦
 ¦------------------------------------------------------------------





Архіў дакументаў
Папярэдні | Наступны
Новости законодательства

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Новости сайта
Новости Беларуси

Полезные ресурсы

Счетчики
Rambler's Top100
TopList