Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Приказ Министерства культуры Республики Беларусь от 06.07.1998 № 251 "Аб мэтавай кантрактнай падрыхтоўцы спецыялiстаў у Беларускiм унiверсiтэце культуры"

Документ утратил силу
< Главная страница

Зарегистрировано в НРПА РБ 6 декабря 1999 г. N 8/1983



З мэтай якаснага i поўнага забеспячэння спецыялiстамi культуры устаноў культуры, мастацтваў i народнай творчасцi, якiя знаходзяцца ў сельскай мясцовасцi, на тэрыторыях, якiя пацярпелi ад аварыi на Чарнобыльскай АЭС ЗАГАДВАЮ:

1. Зацвердзiць Палажэнне "Аб мэтавай кантрактнай падрыхтоўцы спецыялiстаў у Беларускiм унiверсiтэце культуры" (дадаецца).

2. Рэктару Беларускага унiверсiтэта культуры, упраўленням культуры аблвыканкамаў прыняць Палажэнне "Аб мэтавай кантрактнай падрыхтоўцы спецыялiстаў у Беларускiм унiверсiтэце культуры" для кiраўнiцтва i выканання.

3. Кантроль за выкананнем загада ўскласцi на першага намеснiка мiнiстра Рылатку У.П.



Мiнiстр
А.У.САСНОЎСКI



Зацверджана
загадам
Мiнiстэрства культуры
Рэспублiкi Беларусь
ад 6 лiпеня 1998 г. N 251



1. Агульныя палажэннi

1.1. Гэтае палажэнне вызначае парадак мэтавай кантрактнай падрыхтоўкi спецыялiстаў для ўстаноў культуры i мастацтваў Рэспублiкi Беларусь у Беларускiм унiверсiтэце культуры.

1.2. Палажэнне распрацавана ў адпаведнасцi з законамi Рэспублiкi Беларусь "Аб адукацыi ў Рэспублiцы Беларусь", "Аб занятасцi насельнiцтва Рэспублiкi Беларусь", "Аб культуры ў Рэспублiцы Беларусь", Палажэннем аб мэтавай кантрактнай падрыхтоўцы спецыялiстаў, зацверджаным загадам Мiнiстра адукацыi i навукi Рэспублiкi Беларусь ад 1 лiпеня 1996 г. N 286, нарматыўнымi дакументамi Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь i Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь.

1.3. Мэтавая кантрактная падрыхтоўка кадраў уключае накiраванне, прыем, падрыхтоўку спецыялiстаў, размеркаванне выпускнiкоў Беларускага унiверсiтэта культуры.

1.4. Мэтавая кантрактная падрыхтоўка кадраў праводзiцца для забеспячэння iмi дзяржаўных навучальных, культурна-асветных устаноў.

1.5. Адбор для навучання на ўмовах мэтавай кантрактнай падрыхтоўкi ажыццяўляецца з лiку асоб, якiя маюць сярэднюю i сярэднюю спецыяльную адукацыю, пражываюць у сельскай мясцовасцi, гарадах раеннага падпарадкавання i праявiлi здольнасць, цiкавасць да работы ва ўстановах культуры, мастацтва i народнай творчасцi, маюць адзнакi ў атэстатах i дыпломах аб адукацыi "добра" i "выдатна". Аддзелы культуры гарадоў абласнога падпарадкавання, якiя знаходзяцца ў зонах радыяцыйнага забруджання вышэй за 15 КI/кв.км., могуць таксама выдаваць мэтавыя накiраваннi выпускнiкам агульнаадукацыйных i сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў, якiя маюць у атэстатах i дыпломах аб адукацыi адзнакi "добра" i "выдатна".



2. Арганiзацыя мэтавай кантрактнай падрыхтоўкi кадраў

2.1. Мэтавая кантрактная падрыхтоўка кадраў у Беларускiм унiверсiтэце культуры ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з планам.

2.2. План мэтавай кантрактнай падрыхтоўкi фармiруецца на падставе плана Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь, якi даводзiцца унiверсiтэту да 1 сакавiка года прыему. Заяўкi ўпраўленняў i аддзелаў культуры абл(гар)выканкамаў i iншых зацiкаўленых дзяржаўных арганiзацый i ўстаноў на падрыхтоўку спецыялiстаў культуры павiнны быць прадстаўлены Мiнiстэрству культуры Рэспублiкi Беларусь ў лiстападзе.

2.3. Падставай для ўдзелу абiтурыентаў у конкурсе на мэтавае кантрактнае месца з'яўляецца аформлены з боку абiтурыента i раеннага (гарадскога) аддзела культуры, iншай дзяржаўнай установы кантракт, якi павiнен быць зацверджаны ўпраўленнем культуры аблвыканкама.

2.4. Колькасць накiраванняў на выдзеленае месца не абмяжоўваецца.

2.5. Конкурс сярод абiтурыентаў, якiя маюць кантракт, праводзiцца асобна ад агульнага конкурсу. Асобы, якiя не прайшлi па конкурсу на мэтавае кантрактнае месца, маюць права ўдзельнiчаць у агульным конкурсе.

2.6. Парадак залiчэння абiтурыентаў, узнагароджаных залатым цi сярэбраным медалем, якiя заключылi кантракт, вызначаецца правiламi прыему ў Беларускi унiверсiтэт культуры.

2.7. Калi па вынiках мэтавага кантрактнага конкурсу планавыя месцы застаюцца свабоднымi, то па рашэнню прыемнай камiсii кантракты могуць заключацца з асобамi, якiя не прайшлi па агульнаму конкурсу на адпаведную спецыяльнасць, пры ўмове папярэдняга заключэння кантракта з вызначанай катэгорыяй заказчыкаў на падрыхтоўку кадраў. Месцы, якiя засталiся пасля кантрактнага залiчэння, па рашэнню прыемнай камiсii i ўзгадненню з Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь могуць быць перададзены на агульны конкурс.

2.8. Падставай для залiчэння ў навучальную ўстанову на ўмовах мэтавай кантрактнай падрыхтоўкi з'яўляецца: паспяховае праходжанне па конкурсу на планавыя месцы, падпiсанне трохбаковага кантракта; для асоб ва ўзросце да 18 гадоў - дадатковая наяўнасць подпiсу, якi сведчыць згоду аднаго з бацькоў (усынавiцеля цi папячыцеля), якi павiнен быць засведчаны ва ўстаноўленым парадку.

2.9. Вытворчая i педагагiчная практыка студэнтаў-кантрактнiкаў, як правiла, арганiзуецца па месцы iх будучай работы.

Установа, арганiзацыя - заказчык павiнна стварыць умовы для праходжання практыкi студэнтаў, забяспечыць выпускнiку рабочае месца па спецыяльнасцi пасля заканчэння вучобы.

2.10. Беларускi унiверсытэт культуры накiроўвае выпускнiка, якi навучаўся на ўмовах мэтавай кантрактнай падрыхтоўкi, ў распараджэнне аддзела культуры рай(гар)выканкама, арганiзацыi цi ўстановы, з якiм выпускнiк заключаў кантракт.

2.11. Выпускнiк, якi навучаўся на ўмовах мэтавай кантрактнай падрыхтоўкi, павiнен адпрацаваць па накiраванню на працягу двух гадоў пасля заканчэння вучобы ва унiверсiтэце ў тым раене, горадзе, установе цi арганiзацыi, якiя накiроўвалi яго на вучобу на ўмовах, прадугледжаных кантрактам.

2.12. Раенныя, гарадскiя аддзелы культуры, установы цi арганiзацыi, якiя падпiсалi кантракт, упраўленнi культуры аблвыканкомаў вядуць улiк студэнтаў-кантрактнiкаў Беларускага унiверсiтэта культуры, падтрымлiваюць з iмi цесную сувязь.

2.13. Адказнасць за невыкананне (неналежнае выкананне) умоў кантракта, яго скасаванне бакi нясуць у адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам, Палажэннем аб мэтавай кантрактнай падрыхтоўцы спецыялiстаў, зацверджаным загадам Мiнiстра адукацыi i навукi Рэспублiкi Беларусь ад 1 лiпеня 1996 г. N 286 (зарэгiстравана ў Рэестры дзяржаўнай рэгiстрацыi 30.07.1996 N 1526/12).

2.14. Гарантыi i кампенсацыi выпускнiкам, якiя накiраваны на работу па кантракту, прадстаўляюцца ў адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.






Архів документів
Папярэдні | Наступны
Новости законодательства

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Новости сайта
Новости Беларуси

Полезные ресурсы

Счетчики
Rambler's Top100
TopList