Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Приказ Министерства культуры Республики Беларусь от 30.12.1997 № 398 "Аб удзеле ў мiжнародных конкурсах"

Документ утратил силу
< Главная страница

Зарегистрировано в НРПА РБ 6 декабря 1999 г. N 8/1976



У мэтах падрымкi адораных дзяцей i таленавiтай моладзi, а таксама забяспячэння галоснасцi ў размеркаваннi фiнансавых сродкаў ЗАГАДВАЮ:

1. Стварыць адборачную камiсiю па праслухоўванню (прагляду) творчых работ суiскальнiкаў на матэрыяльную дапамогу для ўдзелу ў мiжнародных конкурсах у складзе згодна з дадаткам.

2. Устанавiць, што камiсiя наладжвае праслухоўванне (прагляд) адзiн раз у месяц па прадстаўленнях кiраўнiкоў навучальных устаноў. Тэрмiн падачы заяўкi - два месяца да пачатку конкурсу. Абавязкова прадстаўленне ўмоў конкурсу ў перакладзе.

Па вынiках удзелу ў конкурсе навучальная ўстанова прадстаўляе ў двухтыдневы тэрмiн справаздачу ў Мiнiстэрства з дадаткам копiй дыпломаў, пасведчанняў цi грамат (пры iх наяўнасцi).

3. Упраўленню навучальных i навукова-даследных устаноў (А.I.Сцепанцоў) да 10 студзеня 1998 г. скласцi пералiк конкурсаў з улiкам iх прафесiянальнай вартасцi i прэстыжнасцi ўдзелу.

4. Эканамiчнаму ўпраўленню (К.А.Патоцкi) прадугледзець фiнансаванне з цэнтралiзаваных крынiц удзелу ў конкурсах згодна з пералiкам.

5. Кантроль за выкананнем дадзенага загада ускласцi на першага намеснiка мiнiстра Рылатку У.П.



Мiнiстр А.У.САСНОЎСКI



Дадатак
да загада
Мiнiстэрства культуры
Рэспублiкi Беларусь
30.12.1997 N 298



СКЛАД АДБОРАЧНАЙ КАМIСII ПА ПРАСЛУХОЎВАННЮ (ПРАГЛЯДУ) ТВОРЧЫХ РАБОТ СУIСКАЛЬНIКАЎ НА МАТЭРЫЯЛЬНУЮ ДАПАМОГУ ДЛЯ ЎДЗЕЛУ Ў МIЖНАРОДНЫХ КОНКУРСАХ I ФЕСТЫВАЛЯХ

Сцепанцоў А.I.    - начальнiк упраўлення навучальных i
                    навукова-даследчых устаноў, старшыня
                    камiсii

Лiтвiн I.В.       - галоўны спецыялiст упраўлення навучальных
                    i навукова-даследчых устаноў, адказны
                    сакратар камiсii

                     Члены камiсii

Барысаў С.I.      - намеснiк начальнiка ўпраўлення навучальных
                    i навукова-даследчых устаноў

Башура В.I.       - дырэктар Мiнскага музычнага вучылiшча iмя
                    Глiнкi

Гiльдзюк Ю.М.     - мастацкi кiраўнiк Белдзяржфiлармонii,
                    заслужаны артыст Рэспублiкi Беларусь,
                    прафесар

Казiнец М.А.      - рэктар Беларускай акадэмii музыкi, народны
                    артыст Беларусi, прафесар

Кузменка У.М.     - дырэктар Рэспублiканскага вучэбнага
                    комплекса гiмназiя-каледж пры Беларускай
                    акадэмii музыкi

Скарабагатаў В.I. - мастацкi кiраўнiк творчага калектыву
                    "Беларуская капэла" (ТА "НАВТ оперы i
                    балета Рэспублiкi Беларусь")

Мельнiкава Т.Л.   - канцэртмайстар групы вiяланчэляў
                    сiмфанiчнага аркестра Нацыянальнага
                    акадэмiчнага тэатра оперы i балета
                    Рэспублiкi Беларусь

Траян Ю.А.        - мастацкi кiраўнiк Беларускага дзяржаўнага
                    харэаграфiчнага каледжа





Archive documents
Папярэдні | Наступны
Новости законодательства

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Новости сайта
Новости Беларуси

Полезные ресурсы

Счетчики
Rambler's Top100
TopList