Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Приказ Министерства образования Республики Беларусь от 25.11.1997 № 597 "Аб пераводзе з 1998/1999 навучальнага года агульнаадукацыйных школ на новы змест адукацыi i 12-гадовы тэрмiн навучання"

Документ утратил силу
< Главная страница

Зарегистрировано в НРПА РБ 23 декабря 1999 г. N 8/2363



У адпаведнасцi з Пратаколам даручэнняў Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь Лукашэнкi А.Р., дадзеных на I з'ездзе настаўнiкаў Рэспублiкi Беларусь i ў Дзень ведаў, у частцы ажыццяўлення паслядоўнага пераводу агульнаадукацыйнай школы, пачынаючы з 1998/1999 навучальнага года, на 12-гадовы тэрмiн навучання i навучання дзяцей 6-гадовага ўзросту ў падрыхтоўчых класах дашкольных устаноў i агульнаадукацыйных школ ЗАГАДВАЮ:

1. Начальнiкам упраўленняў адукацыi аблвыканкамаў i Мiнскага гарвыканкама, загадчыкам аддзелаў адукацыi рай(гар)выканкамаў, дырэктарам агульнаадукацыйных школ:

1.1. ажыццявiць з 1 верасня 1998 г. паступовы перавод агульнаадукацыйных школ на новы змест адукацыi i 12-гадовы тэрмiн навучання, пачынаючы з падрыхтоўчых класаў i навучання ў iх дзяцей 6-гадовага ўзросту;

1.2. забяспечыць прыём i навучанне ў першых класах (II i III мадэлi пачатковай школы) дзяцей 7-гадовага ўзросту.

Першыя класы III мадэлi пачатковай школы абазначаць дадаткова знакам "прым" (напрыклад: 1' клас, 1а' клас, 1б' клас i гэтак далей).

2. Галоўнаму ўпраўленню агульнай сярэдняй адукацыi (Фяськоў М.С.), Нацыянальнаму iнстытуту адукацыi (Крайко Б.М.), Акадэмii паслядыпломнай адукацыi (Жук А.I.), Навукова-метадычнаму цэнтру вучэбнай кнiгi i сродкаў навучання (Зносенка Г.П.), упраўленням i аддзелам адукацыi абл(рай)(гар)выканкамаў, iнстытутам павышэння квалiфiкацыi кiраўнiкоў i спецыялiстаў, iнстытутам удасканалення настаўнiкаў у рабоце па вырашэнню арганiзацыйна-педагагiчных пытанняў, павышэнню квалiфiкацыi педагагiчных кадраў, вучэбна-метадычнаму забеспячэнню навучальна-выхаваўчага працэсу ў сувязi з пачаткам пераходу ў 1998/1999 навучальным годзе сярэднiх агульнаадукацыйных школ на новы змест адукацыi i 12-гадовы тэрмiн навучання кiравацца загадам Мiнiстэрства адукацыi ад 4 лiстапада 1997 г. N 563 "Аб арганiзацыйных мерах па падрыхтоўцы да рэфармавання пачатковай школы".

3. Увесцi ў 1998/1999 навучальным годзе ў 2 - 11 класах агульнаадукацыйных школ з адзiнаццацiгадовым тэрмiнам навучання новыя праграмы i падручнiкi па наступных прадметах:



беларуская мова        - у 4 i 8 класах школ з беларускай мовай
                         навучання i ў 4 i 7 класах школ з рускай
                         мовай навучання;
беларуская лiтаратура  - у 11 класах школ з беларускай i рускай
                         мовамi навучання;
руская мова            - у 2 класах школ з беларускай мовай
                         навучання, 4 класах школ з рускай мовай
                         навучання i 8 класах школ з беларускай
                         мовай навучання;
руская лiтаратура      - у 8 класах школ з беларускай i рускай
                         мовамi навучання;
замежная мова          - у 4 i 8 класах (англiйская), 5 класах
                         (нямецкая) школ з беларускай i рускай
                         мовамi навучання;
чалавек i свет         - у 8 класах школ з беларускай i рускай
                         мовамi навучання;
бiялогiя               - у 7 класах школ з беларускай i рускай
                         мовамi навучання;
фiзiка                 - у 7 класах школ з беларускай i рускай
                         мовамi навучання;
сусветная мастацкая    - у 11 класах школ з беларускай i рускай
культура                 мовамi навучання.


4. Галоўнаму ўпраўленню агульнай сярэдняй адукацыi (Фяськоў М.С.) распрацаваць да 1 лютага 1998 г. вучэбныя планы для агульнаадукацыйных школ на 1998/1999 навучальны год.

5. Акадэмii паслядыпломнай адукацыi (Жук А.I.) сумесна з Галоўным упраўленнем агульнай сярэдняй адукацыi спланаваць i правесцi курсы, семiнары i нарады з работнiкамi органаў адукацыi, iнстытутаў павышэння квалiфiкацыi кiраўнiкоў i спецыялiстаў, iнстытутаў удасканалення настаўнiкаў, кiраўнiкамi метадычных аб'яднанняў, настаўнiкамi па пытаннях пераходу агульнаадукацыйных школ на новыя праграмы.

6. Навукова-метадычнаму цэнтру вучэбнай кнiгi i сродкаў навучання (Зносенка Г.П.):

6.1. Забяспечыць разам з Галоўным упраўленнем агульнай сярэдняй адукацыi выданне да 1 лiпеня 1998 г. вучэбных праграм, пералiчаных у п.3 дадзенага загада.

6.2. Забяспечыь сумесна з выдавецтвамi рэспублiкi выданне новых падручнiкаў i вучэбных дапаможнiкаў да 1998/1999 навучальнага года.

6.3. Правесцi з удзелам вучоных, метадыстаў, настаўнiкаў экспертную ацэнку падручнiкаў i вучэбных дапаможнiкаў, якiя ўводзяцца ў дзеянне ў 1998/1999 навучальным годзе ў падрыхтоўчых, 1 - 11 класах агульнаадукацыйных школ.

7. Галоўнаму ўпраўленню вышэйшай адукацыi (Дабранскi А.М.), рэктарам унiверсiтэтаў, педагагiчных iнстытутаў, дырэктарам педагагiчных вучылiшчаў i каледжаў у сувязi з пераходам агульнаадукацыйнай школы на новы змест адукацыi i 12-гадовы тэрмiн навучання ўнесцi неабходныя змены ў планы падрыхтоўкi студэнтаў i навучэнцаў.

8. Кантроль за выкананнем загада ўскласцi на намеснiка Мiнiстра Дыляна Г.Д.



Мiнiстр В.I.СТРАЖАЎ






Archive documents
Папярэдні | Наступны
Новости законодательства

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Новости сайта
Новости Беларуси

Полезные ресурсы

Счетчики
Rambler's Top100
TopList