Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Постановления СМ РБ

Постановления других органов Республики Беларусь

Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 17.09.1997 № 1231 "Аб Нацыянальнай камiсii Рэспублiкi Беларусь па справах ЮНЕСКА"

Текст документа с изменениями и дополнениями по состоянию на ноябрь 2013 года

< Главная страница

Зарегистрировано в НРПА РБ 21 августа 2001 г. N 5/7303



Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзiць прыкладзеныя:

Палажэнне аб Нацыянальнай камiсii Рэспублiкi Беларусь па справах ЮНЕСКА;

2. Дазволiць Мiнiстэрству замежных спраў па ўзгадненню з зацiкаўленымi мiнiстэрствамi, iншымi рэспублiканскiмi органамi дзяржаўнага кiравання, творчымi саюзамi i грамадскiмi аб'яднаннямi Рэспублiкi Беларусь уносiць частковыя змены ў склад Нацыянальнай камiсii Рэспублiкi Беларусь па справах ЮНЕСКА.

3. Прызнаць страцiўшай сiлу пастанову Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 18 студзеня 1995 г. N 32 "Аб складзе Камiсii Рэспублiкi Беларусь па справах ЮНЕСКА" (Збор указаў Прэзiдэнта i пастаноў Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, 1995 г., N 2, арт.37).



Прэм'ер-мiнiстр

Рэспублiкi Беларусь С.ЛIНГ



                                        ЗАЦВЕРДЖАНА
                                        Пастанова Савета Мiнiстраў
                                        Рэспублiкi Беларусь
                                        17.09.1997 N 1231


1. Нацыянальная камiсiя Рэспублiкi Беларусь па справах ЮНЕСКА (далей - Нацыянальная камiсiя) створана ў мэтах выканання мiжнародных абавязацельстваў, што вынiкаюць з членства Рэспублiкi Беларусь у Арганiзацыi Аб'яднаных Нацый па пытаннях адукацыi, навукi i культуры (ЮНЕСКА).

Нацыянальная камiсiя з'яўляецца мiжведамасным органам, адказным за ўзаемадзеянне з ЮНЕСКА беларускiх дзяржаўных устаноў, грамадскiх арганiзацый i прыватных асоб, якiя дзейнiчаюць у мэтах развiцця адукацыi, навукi, культуры, камунiкацыi i iнфармацыi. Нацыянальная камiсiя выконвае кансультатыўную функцыю пры Урадзе Рэспублiкi Беларусь па ўсiх праблемах, што датычацца ЮНЕСКА, а таксама функцыю органа сувязi па ўсiх адпаведных пытаннях.

2. Нацыянальная камiсiя ў сваёй дзейнасцi кiруецца Статутам ЮНЕСКА, Статутам нацыянальных камiсiй па справах ЮНЕСКА, заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь i дадзеным Палажэннем.

3. Асноўнымi задачамi Нацыянальнай камiсii з'яўляюцца:

распрацоўка прапаноў па пытаннях пазiцыi Рэспублiкi Беларусь адносна супрацоўнiцтва з ЮНЕСКА;

вызначэнне прыярытэтных для Рэспублiкi Беларусь напрамкаў супрацоўнiцтва ў рамках ЮНЕСКА;

заахвочванне i садзейнiчанне актыўнасцi ўстаноў Рэспублiкi Беларусь, якiя ўзаемадзейнiчаюць з ЮНЕСКА.

4. Нацыянальная камiсiя ў адпаведнасцi з ускладзенымi на яе задачамi:

забяспечвае прыцягненне дзяржаўных устаноў, грамадскiх i iншых арганiзацый, навучальных i навукова-даследчых iнстытутаў i цэнтраў да ўдзелу ў мерапрыемствах i праграмах ЮНЕСКА, накiраваных на развiццё адукацыi, навукi, культуры i камунiкацыi, а таксама каардынацыю iх дзейнасцi;

прадстаўляе рэкамендацыi для выпрацоўкi пазiцыi ўрадавых дэлегацый Рэспублiкi Беларусь у рабочых органах ЮНЕСКА, а таксама садзейнiчае рабоце афiцыйных дэлегацый Рэспублiкi Беларусь падчас мiжурадавых сустрэч, якiя праводзяцца ЮНЕСКА;

прадстаўляе iнфармацыю зацiкаўленым дзяржаўным органам, грамадскiм аб'яднанням аб магчымасцях мiжнароднага супрацоўнiцтва ў рамках праграм ЮНЕСКА;

супрацоўнiчае з нацыянальнымi органамi, дзейнасць якiх звязана з праграмамi i праектамi ЮНЕСКА;

падтрымлiвае зносiны з нацыянальнымi камiсiямi па справах ЮНЕСКА iншых дзяржаў;

распаўсюджвае iнфармацыю аб мэтах, праграмах i дзейнасцi ЮНЕСКА, якая паступае з названай арганiзацыi або з iншых краiн i датычыцца праблем, што ўяўляюць цiкавасць для развiцця нацыянальнай сiстэмы адукацыi, навукi, культуры, iнфармацыi;

спрыяе выкананню нацыянальных мерапрыемстваў, якiя праводзяцца ў рамках праграм ЮНЕСКА;

удзельнiчае ў падборы кандыдатаў для работы ў апараце Сакратарыята ЮНЕСКА у розных краiнах;

праводзiць ацэнку эфектыўнасцi членства Рэспублiкi Беларусь у ЮНЕСКА.

5. Нацыянальная камiсiя мае права:

уносiць ва ўстаноўленым парадку ў Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь прапановы аб асноўных напрамках i формах ажыццяўлення мiжнароднага супрацоўнiцтва краiны ў рамках ЮНЕСКА;

даручаць мiнiстэрствам, iншым рэспублiканскiм органам дзяржаўнага кiравання, арганiзацыям Рэспублiкi Беларусь падрыхтоўку прапаноў па пытаннях супрацоўнiцтва з ЮНЕСКА ў межах iх кампетэнцыi;

заслухоўваць на сваiх пасяджэннях паведамленнi мiнiстэрстваў, рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага кiравання Рэспублiкi Беларусь па пытаннях супрацоўнiцтва з ЮНЕСКА;

атрымлiваць ад мiнiстэрстваў i iншых рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага кiравання неабходную iнфармацыю i матэрыялы па пытаннях, што ўваходзяць у кампетэнцыю Нацыянальнай камiсii;

прыцягваць ва ўстаноўленым парадку для работы ў Нацыянальнай камiсii работнiкаў мiнiстэрстваў i iншых рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага кiравання i ўстаноў.

6. Персанальны склад Нацыянальнай камiсii, яе старшыня i адказны сакратар зацвярджаюцца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.

Старшыня Нацыянальнай камiсii:

ажыццяўляе кiраўнiцтва дзейнасцю Нацыянальнай камiсii;

каардынуе работу камiтэтаў i рабочых органаў, што ствараюцца ў адпаведнасцi з напрамкамi дзейнасцi ЮНЕСКА;

арганiзуе выкананне абавязацельстваў, якiя вынiкаюць з членства Рэспублiкi Беларусь у ЮНЕСКА i ў адпаведнасцi з яе Статутам i канвенцыямi, ратыфiкаванымi Рэспублiкай Беларусь;

прадстаўляе Рэспублiку Беларусь i Нацыянальную камiсiю ў адносiнах з кiраўнiцтвам ЮНЕСКА i замежнымi партнёрамi.

7. Пасяджэннi Нацыянальнай камiсii праводзяцца па меры неабходнасцi, але не радзей аднаго разу ў год.

8. Нацыянальная камiсiя правамоцная прымаць рашэннi пры ўмове наяўнасцi на пасяджэннi не менш як за дзве трэцi яе членаў.

Рашэннi прымаюцца большасцю галасоў.

У рабоце Нацыянальнай камiсii з правам дарадчага голасу могуць удзельнiчаць прадстаўнiкi грамадскiх аб'яднанняў, якiя дзейнiчаюць у межах кампетэнцыi ЮНЕСКА. Прадстаўнiкi гэтых аб'яднанняў могуць удзельнiчаць у рабоце камiтэтаў i iншых органаў, якiя ўтвараюцца пры Нацыянальнай камiсii дзеля забеспячэння эфектыўнага супрацоўнiцтва з ЮНЕСКА.

9. Нацыянальная камiсiя мае прэзiдыум, якi складаецца са старшынi, яго намеснiкаў i адказнага сакратара. Прэзiдыум нясе адказнасць за ажыццяўленне прынятага плана работы, прымае памiж пасяджэннямi Нацыянальнай камiсii ўсе неабходныя захады для выканання плана работы Нацыянальнай камiсii. Нацыянальная камiсiя мае свой валютны разлiковы рахунак.

10. Справаводства i падрыхтоўку матэрыялаў да пасяджэнняў Нацыянальнай камiсii ажыццяўляе сакратарыят, якi з'яўляецца рабочым апаратам Нацыянальнай камiсii i дзейнiчае на правах сектара Мiнiстэрства замежных спраў Рэспублiкi Беларусь. Сакратарыят Нацыянальнай камiсii ўзначальваецца адказным сакратаром.

Адказны сакратар Нацыянальнай камiсii кiруе работай сакратарыята, прадстаўляе Нацыянальную камiсiю ў iншых арганiзацыях i ў адносiнах з Сакратарыятам ЮНЕСКА, нацыянальнымi камiсiямi iншых дзяржаў, прымае аператыўныя рашэннi па пытаннях, якiя ўваходзяць у кампетэнцыю Нацыянальнай камiсii, прадстаўляе агульнаму сходу Нацыянальнай камiсii праект плана работы, прымае аператыўныя рашэннi па пытаннях кампетэнцыi Нацыянальнай камiсii.

11. Рашэннi Нацыянальнай камiсii даводзяцца адпаведным арганiзацыям у выглядзе выпiсак з пратаколаў пасяджэнняў.






Архіў дакументаў
Папярэдні | Наступны
Новости законодательства

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Новости сайта
Новости Беларуси

Полезные ресурсы

Счетчики
Rambler's Top100
TopList