Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Приказ Министерства образования Республики Беларусь от 22.04.1997 № 211 "Аб зацвярджэннi Iнструкцый па правядзеннi атэстацыi i акрэдытацыi навучальных устаноў Рэспублiкi Беларусь"

Документ утратил силу
< Главная страница

Зарегистрировано в НРПА РБ 23 декабря 1999 г. N 8/2326



У адпаведнасцi з Тыпавым палажэннем аб атэстацыi i акрэдытацыi навучальных устаноў Рэспублiкi Беларусь, зацверджаным загадам Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ад 9 студзеня 1997 г. N 4 i зарэгiстраваным у Рэестры Дзяржаўнай рэгiстрацыi Мiнiстэрства юстыцыi Рэспублiкi Беларусь 12 сакавiка 1997 г. N 1772/12, ЗАГАДВАЮ:

1. Зацвердзiць прыкладаемыя iнструкцыi па правядзеннi атэстацыi i акрэдытацыi:

- дашкольных устаноў;

- агульнаадукацыйных навучальных устаноў (усiх тыпаў);

- прафесiянальна-тэхнiчных навучальных устаноў;

- сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў;

- вышэйшых навучальных устаноў.

2. Дзяржаўнай iнспекцыi навучальных устаноў Мiнiстэрства адукацыi (Канановiч У.Я.) прадставiць на дзяржаўную рэгiстрацыю ў Мiнiстэрства юстыцыi Рэспублiкi Беларусь вышэйназваныя iнструкцыi.

3. Дзяржаўнай iнспекцыi навучальных устаноў Мiнiстэрства адукацыi, мiнiстэрствам, дзяржаўным камiтэтам, другiм рэспублiканскiм органам дзяржаўнага кiравання, у падпарадкаваннi якiх знаходзяцца навучальныя ўстановы, упраўленням адукацыi аблвыканкамаў i Мiнгарвыканкама, аддзелам адукацыi рай(гар)выканкамаў прыняць да кiраўнiцтва названыя iнструкцыi.

4. Iнструкцыi i метадычныя рэкамендацыi па правядзеннi атэстацыi i акрэдытацыi навучальных устаноў Рэспублiкi Беларусь, зацверджаныя загадам ад 4 жнiўня 1994 г. N 227, лiчыць страцiўшымi сiлу (рэгiстрацыйны N 549/12, 551/12, 553/12, 552/12, 554/12 ад 26 верасня 1994 г.).



Мiнiстр В.I.Стражаў






Архів документів
Папярэдні | Наступны
Новости законодательства

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Новости сайта
Новости Беларуси

Полезные ресурсы

Счетчики
Rambler's Top100
TopList