![]()  | 
		|
| 
		 Навигация 
		
 Новые документы 
		Реклама 
		
Ресурсы в тему 
		 | 
		Порядок Министерства культуры Республики Беларусь от 14.03.1997 "Падпiсання службовых дакументаў кiраўнiцтвам Мiнiстэрства культуры"Документ утратил силу 
< Главная страница Зарегистрировано в НРПА РБ 6 декабря 1999 г. N 8/1962                                                  ЗАЦВЕРДЖАНА
                                                 Мiнiстр культуры
                                                 Рэспублiкi Беларусь
                                                 А.У.Сасноўскi
                                                 14.03.1997
У мэтах упарадкавання службовай перапiскi i ў адпаведнасцi з размеркаваннем абавязкаў памiж мiнiстрам i намеснiкамi мiнiстра культуры Рэспублiкi Беларусь устанавiць: 1. Права подпiсу службовых дакументаў, якiя афiцыйна накiроўваюцца Прэзiдэнту, Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта, Нацыянальнаму Сходу i Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, мае толькi мiнiстр культуры, а ў яго адсутнасць толькi першы намеснiк мiнiстра. 2. Дакументы, якiя носяць мiждзяржаўны характар (пагадненнi, пратаколы, перапiска з Мiнiстэрствам замежных спраў, пасольствамi, замежнымi краiнамi), рыхтуюцца зацiкаўленымi структурнымi падраздзяленнямi мiнiстэрства сумесна з упраўленнем мiжнародных сувязей, вiзуюцца юрыстам i падпiсваюцца мiнiстрам, цi па яго даручэнню намеснiкам мiнiстра, цi начальнiкам упраўлення мiжнародных сувязей. 3. Нарматыўна-прававыя дакументы (загад, распараджэннi, рашэннi калегii, статуты, кантракты i iнш.) вiзуюцца начальнiкам аддзела юрыдычнай i кадравай работы i намеснiкам мiнiстра па накiрунках i падпiсваюцца мiнiстрам. 4. Дагаворы, сацыяльна-творчыя заказы на выкананне работ, фiнансаванне якiх праводзiцца з цэнтралiзаваных сродкаў, перад iх зацвярджэннем у мiнiстра абавязкова вiзуюцца першым намеснiкам мiнiстра. 5. Дакументы ўнутранага службовага характару (запiскi, даведкi, iнфармацыi, справаздачы) супрацоўнiкаў апарату на iмя мiнiстра культуры папярэдне ўзгадняюцца (вiзуюцца) з начальнiкам структурнага падраздзялення i намеснiкам мiнiстра - па накiрунках. 6. Усе службовыя дакументы падаюцца на подпiс мiнiстру праз памочнiка мiнiстра.  | 
		
		 Новости законодательства 
		Новости Спецпроекта "Тюрьма" 
		Новости сайта 
		
Новости Беларуси 
		Полезные ресурсы 
		
 
 Счетчики 
		
 |