Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Типовые правила Министерства культуры Республики Беларусь от 15.11.1996 "Карыстання бiблiятэкамi ў Рэспублiцы Беларусь"

Документ утратил силу
< Главная страница

Зарегистрировано в НРПА РБ 6 декабря 1999 г. N 8/1950



УЗГОДНЕНА                                            ЗАЦВЯРДЖАЮ
Прэзiдэнт Беларускай                                 Мiнiстр культуры
бiблiятэчнай асацыяцыi                               Рэспублiкi Беларусь
           Г.М.Алейнiк                                        А.У.Сасноўскi
15.11.96 г.                                          15.11.96 г.


1. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI

1.1. "Тыпавыя правiлы карыстання бiблiятэкамi ў Рэспублiцы Беларусь", распрацаваныя ў адпаведнасцi з Законам "Аб бiблiятэчнай справе ў Рэспублiцы Беларусь" i iншымi заканадаўчымi i падзаконнымi актамi Рэспублiкi Беларусь, iснуючымi нарматыўнымi дакументамi ЮНЕСКА ў галiне бiблiятэчнай справы, выкарыстоўваюцца ўсiмi бiблiятэкамi на тэрыторыi рэспублiкi незалежна ад iх ведамаснай прыналежнасцi i форм уласнасцi. Яны з'яўляюцца асновай для распрацоўкi i зацвярджэння мiнiстэрствамi, установамi, арганiзацыямi, прадпрыемствамi правiлаў карыстання падпарадкаванымi iм бiблiятэкамi.

1.2. Фонды бiблiятэк незалежна ад форм уласнасцi з'яўляюцца агульнанацыянальным здабыткам i ахоўваюцца дзяржавай. Усе грамадзяне рэспублiкi ў адпаведнасцi з асабiстымi патрабаваннямi i iнтарэсамi маюць права на свабодны доступ да бiблiятэчных фондаў любой бiблiятэкi, апрача прыватных.

1.3. Парадак карыстання бiблiятэкай, яе фондамi, пералiк асноўных паслуг устанаўлiваюцца ў адпаведнасцi са статутам бiблiятэкi (палажэннем аб бiблiятэцы), заканадаўчымi i iншымi нарматыўнымi актамi.

1.4. Асобныя (дадатковыя) вiды паслуг, якiя не супярэчаць заканадаўству i мэтам дзейнасцi бiблiятэкi, могуць быць платнымi.



2. ПРАВЫ КАРЫСТАЛЬНIКАЎ БIБЛIЯТЭК

2.1. Права на карыстанне бiблiятэкамi на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь мае кожны грамадзянiн незалежна ад полу, узросту, нацыянальнасцi, адукацыi, сацыяльнага становiшча, палiтычных перакананняў i прафесiйнай прыналежнасцi. Гэта права забяспечваецца: стварэннем сеткi агульнадаступных дзяржаўных бiблiятэк, якiя бясплатна выконваюць асноўныя вiды бiблiятэчнага абслугоўвання; разнастайнасцю вiдаў бiблiятэк незалежна ад форм уласнасцi, спецыялiзацыi i маштабаў дзейнасцi.

2.2. Права грамадзян на бiблiятэчнае абслугоўванне па месцы жыхарства, працы, вучобы, адпачынку i лячэння забяспечваецца адпаведнымi бiблiятэкамi па iх выбару.

Заўвага. Выключэннi могуць быць у выпадках, калi не гарантуецца поўная захаванасць дакументаў з бiблiятэчных фондаў.


2.3. Усе карыстальнiкi бiблiятэк маюць права:

- атрымлiваць поўную iнфармацыю аб фондах, доступу да дакументаў i кансультацыйнай дапамогi ў пошуку i выбары крынiц iнфармацыi;

- браць у часовае карыстанне любы дакумент з бiблiятэчных фондаў бясплатна або за вызначаную плату ў адпаведнасцi з правiламi карыстання бiблiятэкай;

- карыстацца паслугамi мiжбiблiятэчнага абанемента i iншымi вiдамi паслуг, у тым лiку платнымi, пералiк якiх вызначаецца бiблiятэкай;

- прымаць удзел у канферэнцыях, iмпрэзах, прэзентацыях i iншых мерапрыемствах, якiя праводзяцца бiблiятэкамi;

- абскардзiць ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку незаконныя дзеяннi службовых асоб бiблiятэкi, якiя ўшчамляюць карыстальнiка ў правах.

2.4. Дзецi i падлеткi маюць права на спецыялiзаванае бiблiятэчнае абслугоўванне ў агульнадаступных бiблiятэках.

2.5. Правы грамадзян з фiзiчнымi недахопамi на бiблiятэчнае абслугоўванне забяспечваюцца наяўнасцю сеткi спецыяльных бiблiятэк, а таксама стварэннем спецыяльных умоў у iншых агульнадаступных бiблiятэках.

2.6. Асобы, якiя не могуць наведваць бiблiятэку па месцы жыхарства з прычыны сталага ўзросту i iншых прычын, маюць права на нестацыянарныя формы абслугоўвання з прадугледжаным на гэтыя мэты дадатковым фiнансаваннем з фондаў адпаведных бюджэтаў i праграм.



3. АБАВЯЗКI КАРЫСТАЛЬНIКАЎ БIБЛIЯТЭК

3.1. Карыстальнiкi бiблiятэкi абавязаны выконваць правiлы карыстання бiблiятэкай, якiя зацверджаны яе заснавальнiкам.

3.2. Пры запiсе ў бiблiятэку грамадзянiн павiнен: прад'явiць пашпарт або iншае пасведчанне асобы, паведамiць неабходныя для афармлення звесткi, запоўнiць рэгiстрацыйныя дакументы i пацвердзiць згоду на выкананне правiлаў карыстання бiблiятэкай сваiм подпiсам.

Дзецi i падлеткi да 16 гадоў запiсваюцца ў бiблiятэку па прад'яўленню пасведчання аб нараджэннi i пашпарта бацькоў або дакумента апекуноў, папячыцеляў, работнiкаў дзiцячых устаноў (iнтэрнатаў, дзiцячых дамоў, школ i г.д.).

Для атрымання права на карыстанне бiблiятэкай установы, арганiзацыi, прадпрыемствы i г.д. павiнны аформiць устаноўленыя бiблiятэкай рэгiстрацыйныя дакументы (дагавор, заяву i г.д.) i пацвердзiць неабходныя гарантыi.

3.3. Карыстальнiкi абавязаны беражлiва адносiцца да бiблiятэчных фондаў i своечасова вяртаць дакументы ў азначаны бiблiятэкай тэрмiн, не выносiць iх з памяшкання бiблiятэкi без запiсу ў прынятых бiблiятэкай формах улiку.

Пры атрыманнi бiблiятэчных дакументаў з якiмi-небудзь дэфектамi карыстальнiкi паведамляюць аб гэтым бiблiятэкару, якi абавязаны рабiць на такiх дакументах адпаведныя паметкi.

3.4. Карыстальнiкi, якiя страцiлi дакументы з фондаў бiблiятэк або нанеслi iм шкоду, павiнны замянiць iх адпаведна такiмi ж цi прызнанымi бiблiятэкай раўназначнымi, а пры немагчымасцi замены - кампенсаваць страты ў формах i памерах, устаноўленых правiламi карыстання бiблiятэкай i прадугледжаных дзеючым заканадаўствам.

3.4.1. За страту дакументаў з фондаў бiблiятэкi або нанясенне iм незаменнай шкоды непаўналетнiмi чытачамi адказнасць нясуць iх бацькi або апекуны, папячыцелi, дзiцячыя ўстановы, пад наглядам якiх яны знаходзяцца.

Непаўналетнiя чытачы нясуць матэрыяльную адказнасць за шкоду, якую нанеслi фонду бiблiятэкi, у тым выпадку, калi яны маюць дастатковыя для пакрыцця шкоды заробкi або стыпендыi.

Заўвага. Парадак кампенсавання нанесенай незаменнай шкоды падручнiкам з бiблiятэчных фондаў школьных бiблiятэк устанаўлiваецца Мiнiстэрствам адукацыi i навукi Рэспублiкi Беларусь.


3.5. Карыстальнiкi, якiя парушаюць правiлы карыстання бiблiятэкай, могуць быць пазбаўлены права карыстання на тэрмiн, устаноўлены адмiнiстрацыяй бiблiятэкi, а за асобыя парушэннi, прадугледжаныя дзеючым заканадаўствам, нясуць адмiнiстрацыйную, грамадзянска-прававую (матэрыяльную) або крымiнальную адказнасць.



4. АБАВЯЗКI БIБЛIЯТЭК ПА АБСЛУГОЎВАННЮ КАРЫСТАЛЬНIКАЎ

Бiблiятэкi абавязаны:

- садзейнiчаць рэалiзацыi неад'емнага права грамадзянiна на далучэнне да каштоўнасцей культуры i навукi, на свабодны пошук i атрыманне iнфармацыi незалежна ад яго палiтычных перакананняў i веравызнання;

- абслугоўваць карыстальнiкаў у адпаведнасцi са сваiм статутам (палажэннем) i правiламi карыстання бiблiятэкай, якiя павiнны быць размешчаны ў даступным для азнаямлення месцы;

- не выкарыстоўваць звесткi аб карыстальнiках i iх iнтарэсах у iншых мэтах, апрача навуковых i бiблiятэчна-вытворчых;

- даваць поўную iнфармацыю карыстальнiкам аб наяўнасцi дакументаў у бiблiятэцы, забяспечваць iм магчымасць карыстання каталогамi, картатэкамi, аўтаматызаванымi базамi даных, бiблiяграфiчнымi i iнфармацыйнымi дакументамi, аказваць дапамогу ў падборы неабходных дакументаў;

- бiблiятэкi незалежна ад форм уласнасцi пры наяўнасцi ў фондах каштоўных i рэдкiх выданняў, калекцый, якiя з'яўляюцца гiсторыка-культурнымi каштоўнасцямi, павiнны забяспечыць iх захаванасць i нясуць адказнасць за iх выкарыстанне i рэгiстрацыю як часткi культурнага здабытку народа Беларусi;

- забяспечваць высокую культуру абслугоўвання, ствараць спрыяльныя ўмовы для работы ў бiблiятэцы, задавальняць патрэбы карыстальнiкаў у стварэннi пры бiблiятэках аматарскiх аб'яднанняў, клубаў па iнтарэсах i г.д.






Архів документів
Папярэдні | Наступны
Новости законодательства

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Новости сайта
Новости Беларуси

Полезные ресурсы

Счетчики
Rambler's Top100
TopList