Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Приказ Министерства природных ресурсов и охраны окружающей среды Республики Беларусь от 13.06.1995 № 74 "Аб унясеннi змяненняў у дзеючыя Правiлы прамысловага рыбалоўства у рыбагаспадарчых вадаёмах Рэспублiкi Беларусь"

Документ утратил силу
< Главная страница

Зарегистрировано в НРПА РБ 22 мая 2001 г. N 8/6085



У мэтах улiку, аналiзу i кантролю за здабычай рыбы i iншых аб'ектаў воднага промысла ў натуральных рыбагаспадарчых вадаёмах i вадасховiшчах Рэспублiкi Беларусь, а таксама працы, якая пры гэтым выконваецца, ЗАГАДВАЮ:

1. У артыкуле 3 "Правiлаў прамысловага рыбалоўства ў рыбагаспадарчых вадаёмах Рэспублiкi Беларусь" пункты "е" i "ж" выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

"Весцi ў кожнай брыгадзе (звяне) танявы журнал згодна яго палажэнню i прад'яўляць па першаму патрабаванню прыродаахоўных устаноў".

2. Зацвердзiць палажэнне аб танявым журнале рыбаздабываючай брыгады (звяна) (дадатак 1).

3. Камiтэту рыбааховы забяспечыць выкананне i выдачу пад подпiс карыстальнiкам вадаёмаў неабходнай колькасцi танявых журналаў.



Мiнiстр М.I.РУСЫ



Дадатак 1
да загаду
Мiнiстэрства прыродных рэсурсаў
i аховы навакольнага асяроддзя
Рэспублiкi Беларусь
ад 13 чэрвеня 1995 г. N 74


1. Танявы журнал рыбаздабываючай брыгады (звяна) з'яўляецца асноўным дакументам, якi служыць для ўлiку i аналiзу рыбнага промысла i здабычы iншых водных жывёлiн, а таксама працы, якая пры гэтым выконваецца (форма прыкладаецца).

2. Танявыя журналы выдаюцца раённай iнспекцыяй рыбааховы штомесячна карыстальнiку вадаёма адпаведна колькасцi брыгад пад распiску, дзе адзначаецца адказная асоба за вядзенне танявога журнала ў кожнай брыгадзе (звяне).

3. Карыстальнiк вадаёму нясе адказнасць за правiльнае i своечасовае вядзенне танявога журнала згодна з "Правiламi прамысловага рыбалоўства" i дагаворам аб умовах карыстання i вядзення прамысловага лова рыбы i iншых водных жывёлiн.

4. Карыстальнiк вадаёму павiнен папярэджваць раённую iнспекцыю рыбааховы аб усiх пераходах брыгады (звяна) з вадаёма на вадаём.

5. Танявы журнал вядзецца на промысле i прад'яўляецца па першаму патрабаванню прыродаахоўных устаноў, якiя абавязаны рабiць ў iм адзнакi аб праверцы брыгады (звяна).

6. Усе запiсы ў танявым журнале вядуцца акуратна i выразна. Запiсы алоўкам не дазваляюцца.

7. Чыстка, сцiранне i змяненнi ў журнале забараняюцца. У выпадку памылковых запiсаў увесь гарызантальны радок закрэслiваецца двума рысамi i ўсе запiсы выкладаюцца на наступным радку.

8. Запiсы ў танявым журнале вядуцца на працягу месяца з пачатку промысла i да яго заканчэння.

9. Скарыстаны танявы журнал здаецца ў першай дэкадзе наступнага месяца ў раённую iнспекцыю рыбааховы, дзе ўзамен яго выдаецца другi танявы журнал на наступны месяц. Праз тыдзень скарыстання танявыя журналы перадаюцца карыстальнiку на пастаяннае захоўванне.



КАМIТЭТ РЫБААХОВЫ ПРЫ МIНIСТЭРСТВЕ ПРЫРОДНЫХ РЭСУРСАЎ I АХОВЫ НАВАКОЛЬНАГА АСЯРОДДЗЯ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

ТАНЯВЫ ЖУРНАЛ N ____

*****НА ПАПЯРОВЫМ НОСЬБIЦЕ






dokumenty archiwalne
Папярэдні | Наступны
Новости законодательства

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Новости сайта
Новости Беларуси

Полезные ресурсы

Счетчики
Rambler's Top100
TopList