Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Приказ Министерства здравоохранения Республики Беларусь от 05.06.1995 № 75 "Аб выкананнi артыкула 14 Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб донарстве крывi i яе кампанентаў"

Документ утратил силу
< Главная страница

Зарегистрировано в НРПА РБ 28 декабря 2005 г. N 8/13691



Даводзiм да ведама Пастанову Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь "Аб зацвярджэннi палажэння аб знаку пашаны "Ганаровы донар Рэспублiкi Беларусь" ад 25 красавiка 1995 г. N 224:

"У мэтах выканання артыкула 19 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 31 студзеня 1995 г. "Аб донарстве крывi i яе кампанентаў" Кабiнет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзiць Палажэнне аб знаку пашаны "Ганаровы донар Рэспублiкi Беларусь" i апiсанне гэтага знака (прыкладаецца).

2. Мiнiстэрству аховы здароўя ў месячны тэрмiн:

2.1. па ўзгадненню з зацiкаўленымi мiнiстэрствамi i iншымi цэнтральнымi органамi кiравання распрацаваць i сумесна з Беларускiм Таварыствам Чырвонага Крыжа зацвердзiць Iнструкцыю аб парадку ўзнагароджання знакам пашаны "Ганаровы донар Рэспублiкi Беларусь" i форму адпаведнага пасведчання;

2.2. вырашыць пытанне аб вырабе знака пашаны "Ганаровы донар Рэспублiкi Беларусь", пасведчання аб iм, а па пытаннях, якiя патрабуюць рашэння Урада, унесцi ва ўстаноўленым парадку прапановы ў Кабiнет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.



ПАЛАЖЭННЕ АБ ЗНАКУ ПАШАНЫ "ГАНАРОВЫ ДОНАР РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

1. Знакам пашаны "Ганаровы донар Рэспублiкi Беларусь" узнагароджваюцца:

1.1. грамадзяне Рэспублiкi Беларусь, якiя здалi 40 i больш разоў кроў або 60 i больш разоў плазму дзеля выратавання жыцця хворых, параненых i пацярпеўшых пры абароне Радзiмы, ахове Дзяржаўнай гранiцы Рэспублiкi Беларусь i грамадскага парадку, стыхiйных бедствах, няшчасных выпадках;

1.2. донары, якiя раней мелi права на ўзнагароджанне нагрудным знакам "Ганаровы донар СССР" i не атрымалi яго.

2. Узнагароджанне знакам пашаны "Ганаровы донар Рэспублiкi Беларусь" ажыццяўляецца Мiнiстэрствам аховы здароўя па прадстаўленню мiнiстэрстваў i iншых цэнтральных органаў кiравання, якiя маюць прадпрыемствы i ўстановы па нарыхтоўцы, перапрацоўцы, захоўванню донарскай крывi i яе кампанентаў, па ўзгадненню з Беларускiм Таварыствам Чырвонага Крыжа.

Парадак прадстаўлення да ўзнагароджання знакам пашаны "Ганаровы донар Рэспублiкi Беларусь" зацвярджаецца Мiнiстэрствам аховы здароўя i Беларускiм Таварыствам Чырвонага Крыжа па ўзгадненню з зацiкаўленымi мiнiстэрствамi i iншымi цэнтральнымi органамi кiравання.

3. Знак пашаны "Ганаровы донар Рэспублiкi Беларусь" носiцца на грудзях з правага боку нiжэй дзяржаўных узнагарод.

Разам са знакам пашаны "Ганаровы донар Рэспублiкi Беларусь" узнагароджаным выдаецца пасведчанне ўстаноўленага ўзору.



АПIСАННЕ ЗНАКА ПАШАНЫ "ГАНАРОВЫ ДОНАР РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ"

Знак пашаны "Ганаровы донар Рэспублiкi Беларусь" вырабляецца з каляровага металу i мае форму круга дыяметрам 30 мм, на паверхнi якога ў верхняй частцы змяшчаецца круг дыяметрам 10 мм, пакрыты эмаллю белага колеру, з рэльефнай выявай пакрытага эмаллю чырвонага колеру крыжа ў выглядзе дзвюх роўнавялiкiх перпендыкулярных планах памерам 30 х 3 мм. Нiжэй яго змяшчаецца рэльефная выява каплi крывi памерам 10 х 4 мм, пакрытая эмаллю чырвонага колеру.

Выявы крыжа i каплi крывi, акантаваныя знiзу i з бакоў рэльефнай выявай лаўровай галiнкi, пад якой нанесены надпiс: "Ганаровы донар Рэспублiкi Беларусь".

Знак пашаны пры дапамозе вушка i прамежкавага звяна злучаецца з калодкай памерам 30 х 20 мм, на якую нанесена рэльефная насечка. Калодка мае на адваротным баку шпiльку для прымацавання знака да адзення.".

У сувязi з Пастановай Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 25 красавiка 1995 г. N 224 згодна з Законам Рэспублiкi Беларусь "Аб донарстве крывi i яе кампанентаў" ЗАГАДВАЮ:

1. Начальнiкам упраўленняў аховы здароўя аблвыканкамаў i Мiнгарвыканкама, Генеральнаму дырэктару Бел РПА "Фармацыя" забяспечыць выпiску льготных рэцэптаў i водпуск лекавых сродкаў з 50-працэнтнай скiдкай ад iх кошту ў адпаведнасцi з артыкулам 14 Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб донарстве крывi i яе кампанентаў".

2. Начальнiкам упраўленняў аховы здароўя аблвыканкамаў i Мiнгарвыканкама, кiраўнiкам рэспублiканскiх i другiх устаноў аховы здароўя забяспечыць Ганаровым донарам Рэспублiкi Беларусь у адпаведнасцi з артыкулам 14 Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб донарстве крывi i яе кампанентаў":

пазачарговае лячэнне ў дзяржаўных установах аховы здароўя;

карыстанне пры выхадзе на пенсiю палiклiнiкамi, да якiх яны былi прымацаваны ў перыяд работы;

нечарговае бясплатнае зубапратэзаванне з некаштоўных матэрыялаў.

3. Кантроль за выкананнем ускласцi на першага намеснiка Мiнiстра Арэхоўскага У.М.



Мiнiстр I.М.ДРАБЫШЭЎСКАЯ






Архів документів
Папярэдні | Наступны
Новости законодательства

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Новости сайта
Новости Беларуси

Полезные ресурсы

Счетчики
Rambler's Top100
TopList