Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Постановление Кабинета Министров Республики Беларусь от 09.03.1995 № 129 "Аб удасканаленнi выплат за ганаровыя званнi"

Текст документа с изменениями и дополнениями по состоянию на ноябрь 2013 года

< Главная страница

Зарегистрировано в НРПА РБ 3 марта 2006 г. N 5/20718



У мэтах удасканалення выплат грамадзянам за ганаровыя званнi Кабiнет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Прызнаць неабходным ажыццявiць разавыя выплаты за ганаровыя званнi работнiкам, асноўным месцам працы якiх з'яўляюцца адпаведныя прадпрыемствы, установы i арганiзацыi, што фiнансуюцца з бюджэту, у наступных памерах:

20 мiнiмальных заработных плат - работнiкам, якiя маюць ганаровыя званнi "Народны пiсьменнiк Рэспублiкi Беларусь", "Народны паэт Рэспублiкi Беларусь", "Народны артыст Рэспублiкi Беларусь", "Народны артыст СССР", "Народны мастак Рэспублiкi Беларусь", "Народны мастак СССР", "Народны архiтэктар СССР", "Народны настаўнiк Рэспублiкi Беларусь", "Народны настаўнiк СССР";

10 мiнiмальных заработных плат - работнiкам, якiя маюць ганаровыя званнi "Заслужаны майстар спорту СССР", "Заслужаны ўрач Рэспублiкi Беларусь" i iншыя ганаровыя званнi заслужаных работнiкаў Рэспублiкi Беларусь i СССР.

2. Адмянiць раней устаноўленыя пастановай Дзяржаўнага камiтэта па працы i сацыяльнай абароне насельнiцтва ад 6 снежня 1992 г. N 1 выплаты (даплаты) за ганаровыя званнi.

3. Рэкамендаваць кiраўнiкам творчых саюзаў, грамадскiх арганiзацый, гаспадарча разлiковых прадпрыемстваў правесцi адпаведныя выплаты асобам якiя маюць ганаровыя званнi i працуюць на штатных пасадах.

4. Прызнаць страцiўшымi сiлу пастанову Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 9 чэрвеня 1994 г. N 426 "Аб мерах па сацыяльнай падтрымцы вядучых дзеячаў лiтаратуры, мастацтва i архiтэктуры Рэспублiкi Беларусь" (ЗП Рэспублiкi Беларусь, 1994 г., N 16, арт. 324) i пастанову Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 15 снежня 1994 г. N 246 "Аб дапаўненнi пастановы Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 9 чэрвеня 1994 г. N 426" (Збор указаў Прэзiдэнта i пастаноў Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, 1994 г., N 14, арт. 369).



Прэм'ер-мiнiстр

Рэспублiкi Беларусь М.Чыгiр






Архіў дакументаў
Папярэдні | Наступны
Новости законодательства

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Новости сайта
Новости Беларуси

Полезные ресурсы

Счетчики
Rambler's Top100
TopList