Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

"Пагадненне памiж Рэспублiкай Беларусь i Рэспублiкай Польшча аб узаемным садзейнiчаннi i ахове iнвестыцый"

Текст документа с изменениями и дополнениями по состоянию на ноябрь 2013 года

< Главная страница

Зарегистрировано в НРПА РБ 12 декабря 2001 г. N 3/212

-----------------------------------------------------------------


Вступило в силу 21 апреля 1993 года.


Рэспублiка Беларусь i Рэспублiка Польшча, якiя ў далейшым называюцца "Дагаворныя Бакi",

iмкнучыся да развiцця ўзаемнага эканамiчнага супрацоўнiцтва на аснове раўнапраўя i ўзаемнай выгады,

жадаючы стварыць i падтрымлiваць спрыяльныя ўмовы для iнвестараў аднаго Дагаворнага Боку на тэрыторыi iншага Дагаворнага Боку,

прызнаючы, што садзейнiчанне i ўзаемная ахова iнвестыцый Дагаворных Бакоў будзе дабратворна ўплываць на рух капiталаў, дзелавую актыўнасць i садзейнiчаць эканамiчнаму росквiту абодвух Дагаворных Бакоў,

прыйшлi да пагаднення аб нiжэйпададзеным:


Для мэт дадзенага пагаднення:

1. Тэрмiн "iнвестыцыi" азначае ўсе вiды фiнансавых, матэрыяльных рэсурсаў i iншых маёмасных i iнтэлектуальных каштоўнасцей, укладзеных iнвестарамi аднаго Дагаворнага Боку ў розныя аб'екты дзейнасцi на тэрыторыi iншага Дагаворнага Боку з мэтай атрымання прыбытку (даходу), у прыватнасцi, але не выключна:

маёмасць, такая, як будынкi i абсталяванне, а таксама адпаведныя яму маёмасныя правы;

грашовыя сродкi, а таксама правы, звязаныя з акцыямi, аблiгацыямi i iншымi формамi ўдзелу;

правы патрабавання па грашовых сродках цi любых iншых актывах, а таксама правы патрабавання па паслугах, якiя маюць эканамiчную каштоўнасць;

правы ў галiне iнтэлектуальнай маёмасцi, тэхналагiчныя працэсы i ноу-хау;

правы на ажыццяўленне камерцыйнай дзейнасцi, уключаючы правы на разведку, распрацоўку, здабычу i эксплуатацыю прыродных рэсурсаў, якiя прадастаўляюцца па дагавору цi па заканадаўству Дагаворнага Боку, на тэрыторыi якога ажыццяўляецца адзначаная дзейнасць.

2. Тэрмiн "iнвестар" азначае:

фiзiчную асобу, якая з'яўляецца грамадзянiнам Рэспублiкi Беларусь цi Рэспублiкi Польшча ў адпаведнасцi з заканадаўствам Дагаворных Бакоў, якая мае пастаяннае месца жыхарства як на тэрыторыi Дагаворных Бакоў, так i за яе межамi i якая ажыццяўляе iнвестыцыйную дзейнасць у адпаведнасцi з заканадаўствам, дзеючым ў кожнай з дзяржаў;

юрыдычную асобу, якая мае сваё месцазнаходжанне i зарэгiстравана на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь цi Рэспублiкi Польшча згодна з заканадаўствам Дагаворных Бакоў i якая ажыццяўляе iнвестыцыйную дзейнасць у адпаведнасцi з заканадаўствам, дзеючым у кожнай з дзяржаў.

Па ўзаемнай згодзе Дагаворных Бакоў, iнвестарам можа быць прызнана таксама юрыдычная асоба, якая заснавана на тэрыторыi трэцяй дзяржавы i знаходзiцца пад прамым цi ўскосным кантролем юрыдычнай цi фiзiчнай асобы аднаго з Дагаворных Бакоў.

3. Тэрмiн "даходы" азначае грашовыя сумы i iншыя маёмасныя каштоўнасцi, якiя атрыманы цi павiнны быць атрыманы ў вынiку iнвестыцый, i ўключае, у прыватнасцi, але не выключна, прыбытак, працэнты, дывiдэнды, роялцi i iншыя формы аплаты як у грашовым, так i ў натуральным выразе.

4. Тэрмiн "тэрыторыя" азначае ў адносiнах да Рэспублiкi Беларусь тэрыторыю, што складае дзяржаўную тэрыторыю Рэспублiкi Беларусь, а ў адносiнах да Рэспублiкi Польшча - тэрыторыю Рэспублiкi Польшча i ўсе тэрыторыi, якiя прымыкаюць да тэрытарыяльных вод i над якiмi Рэспублiка Польшча ў адпаведнасцi з мiжнародным правам i сваiм заканадаўствам ажыццяўляе свае суверэнныя правы i юрысдыкцыю.



Артыкул 2 Садзейнiчанне i ахова iнвестыцый

1. Дагаворныя Бакi прымаюць на сябе абавязацельствы па забеспячэнню i падтрыманню спрыяльнага рэжыму для iснуючых цi новых iнвестыцый iншага Дагаворнага Боку на сваёй тэрыторыi ў рамках заканадаўства, якое дзейнiчае ў абедзвюх дзяржавах.

2. Пры прадастаўленнi дазволу ажыццяўлення iнвестыцыi на сваёй тэрыторыi кожны з Дагаворных Бакоў прадаставiць iнвестару iншага Дагаворнага Боку ўсе вiды паўнамоцтваў, прывiлей i стымулаў, якiя выцякаюць з заканадаўства, дзеючага ў дзяржаве гэтага Дагаворнага Боку.

3. Кожны Дагаворны Бок прадастаўляе права iнвестару iншага Дагаворнага Боку наймаць упраўленчы, гаспадарчы i тэхнiчны персанал па свайму выбару, незалежна ад нацыянальнасцi, i забяспечыць усе наяўныя выгоды i сродкi, уключаючы выдачу вiз i пасведчання на права жыхарства такога персаналу, у адпаведнасцi з заканадаўствам кожнага з Дагаворных Бакоў.

4. Дагаворныя Бакi будуць ажыццяўляцць праз свае кампетэнтныя органы рэгулярныя кансультацыi, якiя датычацца iнвестыцыйных магчымасцей, што iснуюць на сваёй тэрыторыi ў розных галiнах эканомiкi.

5. Для ажыццяўлення мэт дадзенага Пагаднення Дагаворныя Бакi будуць заахвочваць i аблягчаць стварэнне сумесных гаспадарчых адзiнак з удзелам iнвестараў Дагаворных Бакоў, у тым лiку для ажыццяўлення iнвестыцыйных праектаў у розных галiнах эканомiкi, у адпаведнасцi з заканадаўствам, якое дзейнiчае ў дзяржавах Дагаворных Бакоў.



Артыкул 3 Iнвестыцыйны рэжым

1. Кожны Дагаворны Бок прадаставiць iнвестыцыям i дзейнасцi, звязанай з такiмi iнвестыцыямi, што ажыццяўляюцца на сваёй тэрыторыi iнвестарамi iншага Дагаворнага Боку, рэжым не менш спрыяльны, чым рэжым, якiя яна прадастаўляе ў аналагiчных выпадках iнвестыцыям i дзейнасцi, звязанай з iмi, для iнвестараў любога трэцяга боку. Такi рэжым кожны з Дагаворных Бакоў распаўсюдзiць таксама на кiраванне, абслугоўванне, пакупку, продаж цi перадачу iнвестыцый iнвестарамi iншага Дагаворнага Боку, уключаючы атрыманне i перавод прыбытку.

2. Палажэннi, зазначаныя ў пункце 1 дадзенага артыкула, не распаўсюджваюцца на выпадкi, калi:

любы з Дагаворных Бакоў удзельнiчае цi будзе ўдзельнiчаць у шматбаковым цi двухбаковым мiжнародным саюзе спажыўцоў, эканамiчным саюзе, мытным саюзе, валютным саюзе, зоне свабоднага гандлю цi iншых аналагiчных рэгiянальных арганiзацыях па эканамiчнаму супрацоўнiцтву;

любы з Дагаворных Бакоў далучаецца да Пагаднення, накiраванага на стварэнне такiх арганiзацый;

любы з Дагаворных Бакоў удзельнiчае ў любым мiжнародным цi рэгiянальным пагадненнi цi арганiзацыi, якая мае адносiны цалкам цi ў асноўным да падаткаабкладання цi руху капiталу.



Артыкул 4 Нацыяналiзацыя, экспрапрыяцыя i кампенсацыя

1. Нi адзiн з Дагаворных Бакоў не будзе прымаць, прама цi ўскосна, мер, накiраваных на нацыяналiзацыю або экспрапрыяцыю, цi мер, якiя маюць аналагiчны характар цi эквiвалентны эфект супраць iнвестыцый iншага Дагаворнага Боку, за выключэннем выпадкаў, калi такiя меры ажыццяўляюцца ў нацыянальных iнтарэсах, на недыскрымiнацыйнай аснове i ў адпаведнасцi з унутраным заканадаўствам Дагаворнага Боку. Такiя меры будуць суправаджацца хуткай, эфектыўнай i адэкватнай кампенсацыяй.

2. Такая кампенсацыя павiнна адпавядаць рэальнай рыначнай вартасцi iнвестыцыi непасрэдна напярэдаднi цi ў момант абвяшчэння рашэння аб нацыяналiзацыi цi экспрапрыяцыi.

У выпадку, калi рыначную вартасць iнвестыцыi вызначыць цяжка, памер кампенсацыi будзе вызначаны зыходзячы з прынцыпаў узаемнай выгады з улiкам аб'ёму iнвесцiраванага капiталу, памеру амартызацыi, прыросту асноўнага капiталу, а таксама iншых, звязаных з гэтым, фактараў.

3. Калi iншае не прадугледжана дагаворам iнвесцiравання, кампенсацыя павiнна праводзiцца ў той форме i валюце, у якой ажыццяўлялася iнвестыцыя.

4. Дагаворныя Бакi забяспечаць неадкладны перавод кампенсацыйных выплат iнвестару, незалежна ад яго месца знаходжання.

5. Кожны з Дагаворных Бакоў прадаставiць iнвестарам iншага Дагаворнага Боку рэжым пакрыцця страт, якiя яны панеслi праз вайну цi iншы ўзброены канфлiкт, надзвычайнае становiшча, паўстанне, грамадзянскiя хваляваннi i iншыя аналагiчныя падзеi, не менш спрыяльны, чым рэжым, прадастаўлены ўласным iнвестарам цi iнвестарам любой трэцяй краiны.



Артыкул 5 Перавод плацяжоў

1. Кожны з Дагаворных Бакоў, на тэрыторыi якога размешчаны iнвестыцыi iнвестараў iншага Дагаворнага Боку, забяспечыць iнвестарам вольны перавод плацяжоў, звязаных з гэтымi iнвестыцыямi, а iменна:

капiталу i дадаткавых грашовых сродкаў, неабходных для абслугоўвання i развiцця iнвестыцый;

даходаў, прыбытку, працэнту з укладу, дывiдэндаў i iншых цякучых выплат;

грашовых сродкаў на пагашэнне крэдытаў i пазык, аформленых адпаведным чынам i звязаных з канкрэтнай iнвестыцыяй;

роялцi i ганарараў;

выручкi ад поўнай цi частковай лiквiдацыi iнвестыцыi;

кампенсацый, прадугледжаных артыкулам 4 дадзенага Пагаднення;

заработнай платы грамадзян аднаго з Дагаворных Бакоў, якiя атрымалi дазвол на работу, звязаную з iнвестыцыяй на тэрыторыi iншага Дагаворнага Боку.

2. Пераводы будуць ажыццяўляцца неадкладна ў свабодна канверсаванай валюце па наяўнаму абменнаму курсу, якi ўжыты на дату пераводу, у адпаведнасцi з заканадаўствам Дагаворнага Боку, на тэрыторыi якога размешчаны iнвестыцыi.

Тэрмiн "неадкладна" азначае перыяд часу, якi не перавышае 3 месяцаў.

3. У адносiнах да пераводаў, якiя названы ў пунктах 1 i 2 гэтага артыкула, Дагаворныя Бакi будуць выкарыстоўваць рэжым не менш спрыяльны, чым рэжым, якi прадастаўляецца iнвестарам любой трэцяй краiны.



Артыкул 6 Субрагацыя

1. У выпадку, калi адзiн з Дагаворных Бакоў або ўпаўнаважаная iм арганiзацыя ажыццяўляе плацёж любому са сваiх iнвестараў у адпаведнасцi з гарантыямi цi страхавымi абавязацельствамi, звязанамi з iнвестыцыямi, iншы Дагаворны Бок прызнае законнасць такой субрагацыi на карысць першага Дагаворнага Боку або ўпаўнаважанай iм арганiзацыi ў адносiнах да любых правоў, якiмi валодае iнвестар. Дагаворны Бок, якi ажыццявiў субрагацыю, надзяляецца тымi ж правамi, што i iнвестар, а таксама прымае на сябе абавязацельствы гэтага iнвестара ў адносiнах да дадзенай застрахаванай iнвестыцыi.

2. Iнвестар не мае права прад'яўляць iск, калi ён не ўпаўнаважаны на тое Дагаворным Бокам або яго арганiзацыяй у выпадку субрагацыi, прадугледжаным у пункце 1 дадзенага артыкула.



Артыкул 7 Вырашэнне спрэчак памiж адным з Дагаворных Бакоў i iнвестарамi iншага Дагаворнага Боку

1. Спрэчкi памiж адным з Дагаворных Бакоў i iнвестарам iншага Дагаворнага Боку будуць вырашацца па магчымасцi па-сяброўску праз перагаворы i кансультацыi або яны могуць быць разгледжаны судзебнымi органамi любога з Дагаворных Бакоў.

Па ўзаемнай згодзе спрэчка можа быць разгледжана Мiжнародным арбiтражным судом, сазваным у парадку, адзначаным у пунктах 2 - 8 артыкула 8 дадзенага Пагаднення адпаведна.

2. Разгляд спрэчкi ў арбiтражным судзе будзе грунтавацца на:

палажэннях дадзенага Пагаднення;

нацыянальным заканадаўстве Дагаворнага Боку, на тэрыторыi якога ажыццяўлены iнвестыцыi, уключаючы калiзiйныя нормы;

агульнапрынятых прынцыпах i нормах мiжнароднага права.



Артыкул 8 Вырашэнне спрэчак памiж Дагаворнымi Бакамi

1. Любыя спрэчкi памiж Дагаворнымi Бакамi, якiя датычацца iнтэрпрэтацыi i прымянення палажэнняў дадзенага Пагаднення, павiнны вырашацца наколькi гэта магчыма пры дапамозе перагавораў i кансультацый па дыпламатычных каналах.

2. Калi Дагаворным Бакам не ўдалося вырашыць спрэчнае пытанне на працягу дванаццацi месяцаў, то па просьбе любога з Дагаворных Бакоў ён можа быць прадстаўлены ў адпаведнасцi з палажэннямi дадзенага артыкула ў Мiжнародны арбiтражны суд.

3. Арбiтражны суд склiкаецца наступным чынам. Кожны з Дагаворных Бакоў назначае па аднаму арбiтру, якiя потым выбiраюць старшыню. Старшыня арбiтражнага суда павiнен з'яўляцца грамадзянiнам трэцяй краiны, якая падтрымлiвае дыпламатычныя адносiны з абодвума Дагаворнымi Бакамi.

4. Калi на працягу двух месяцаў з даты атрымання патрабавання аб склiканнi арбiтражанага суда адзiн з Дагаворных Бакоў не назначыць свайго арбiтра цi два арбiтры не прыдуць да згоды адносна кандыдатуры старшынi, любы з Дагаворных Бакоў можа накiраваць просьбу Старшынi Мiжнароднага суда правесцi адпаведныя назначэннi.

5. У выпадку, калi Старшыня Мiжнароднага суда не можа выканаць функцыi, адзначаныя ў пункце 4 дадзенага артыкула, цi ён з'яўляецца грамадзянiнам аднаго з Дагаворных Бакоў, назначэннi будуць зроблены Вiцэ-старшынёй, а калi i апошнi з'яўляецца грамадзянiнам аднаго з Дагаворных Бакоў, то старшым па пасадзе суддзёй Мiжнароднага суда, якi не з'яўляецца грамадзянiнам аднаго з Дагаворных Бакоў.

6. Арбiтражны суд ажыццяўляе сваю дзейнасць у адпаведнасцi з працэдурай, узгодненай памiж Дагаворнымi Бакамi, i прымае рашэнне большасцю галасоў.

7. Рашэннi арбiтражнага суда з'яўляюцца канчатковымi i абавязковымi для выканання абодвума Дагаворнымi Бакамi.

8. Кожны з Дагаворных Бакоў нясе выдаткi па ўтрыманню свайго арбiтра. Кошт паслуг старшынi i iншыя выдаткi па ўтрыманню арбiтражнага суда нясуць у роўнай ступенi абодва Дагаворныя Бакi, калi арбiтражны суд не прыме iншага рашэння.



Артыкул 9 Асаблiвыя ўмовы

Калi ў нацыянальным заканадаўстве Дагаворных Бакоў цi абавязацельствах, якiя вынiкаюць з дзеючага мiжнароднага права або пагадненняў, якiя могуць быць падпiсаны Дагаворнымi Бакамi ў будучым, змяшчаюцца палажэннi, што прадугледжваюць больш спрыяльны рэжым для iнвестыцый, чым гэта прадугледжана дадзеным Пагадненнем, то такое палажэнне будзе мець сiлу толькi ў частцы, што змяшчае больш спрыяльныя ўмовы, чым у гэтым Пагадненнi.



Артыкул 10 Сфера прымянення

Палажэннi дадзенага Пагаднення распаўсюджваюцца таксама на ўсе iнвестыцыi iнвестараў аднаго Дагаворнага Боку, якiя iснуюць на тэрыторыi iншага Дагаворнага Боку да моманту падпiсання.



Артыкул 11 Уступленне ў сiлу

Дадзенае Пагадненне ўступае ў сiлу пасля ўзаемнага абмену нотамi Дагаворных Бакоў, якiя паведамляюць аб выкананнi ўсiх фармальнасцей, прадугледжаных нацыянальным заканадаўствам Дагаворных Бакоў для ўступлення ў сiлу дадзенага Пагаднення.

Па патрабаванню любога з Дагаворных Бакоў дадзенае Пагадненне можа быць зменена цi дапоўнена пры ўзаемнай згодзе.



Артыкул 12 Тэрмiн дзеяння i спыненне дзеяння дадзенага Пагаднення

Дадзенае Пагадненне заключаецца на 10 гадоў i будзе аўтаматычна адтэрмiноўвацца на 5-гадовыя перыяды па сканчэннi гэтага тэрмiну, калi за 6 (шэсць) месяцаў да сканчэння пачатковага цi любога наступнага перыяду любы з Дагаворных Бакоў пiсьмова не паведамiць iншаму Дагаворнаму Боку аб сваiм намеры дэнансаваць дадзенае Пагадненне.

Пасля спынення дзеяння дадзенага Пагаднення яго палажэннi будуць выкарыстоўвацца на працягу 10 (дзесяцi) гадоў у поўным аб'ёме па ўсiх iнвестыцыях, якiя ажыццяўлялiся да спынення яго дзеяння.


Здзейснена ў г. Варшава 16 красавiка 1992 года ў двух аўтэнтычных экзэмплярах, кожны на беларускай i польскай мовах, прычым абодва тэксты маюць аднолькавую сiлу.



За Рэспублiку Беларусь                                За Рэспублiку Польшча
        Подпiс                                                Подпiс





Archiv Dokumente
Папярэдні | Наступны
Новости законодательства

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Новости сайта
Новости Беларуси

Полезные ресурсы

Счетчики
Rambler's Top100
TopList