Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Решение Зельвенского районного исполнительного комитета от 26.08.2008 N 551 "Аб зацвярджэннi Палажэння аб узнагародах i заахвочваннях Зэльвенскага раённага выканаўчага камiтэта"

Текст документа с изменениями и дополнениями по состоянию на август 2009 года

Архив

Навигация




Зарегистрировано в НРПА РБ 31 октября 2008 г. N 9/19373







Зэльвенскi раённы выканаўчы камiтэт РАШЫЎ:

1. Зацвердзiць прыкладаемае Палажэнне аб узнагародах i заахвочваннях Зэльвенскага раённага выканаўчага камiтэта.

2. Рашэнне Зэльвенскага раённага выканаўчага камiтэта ад 24 верасня 2002 г. N 490 "Аб заахвочваннях Зэльвенскага раённага выканаўчага камiтэта" лiчыць страцiўшым сiлу.



Старшыня Л.У.ЭЛЬЯШЭВIЧ





Кiраўнiк спраў С.П.ГОРНЫ











                                                      ЗАЦВЕРДЖАНА
                                                      Рашэнне
                                                      Зэльвенскага раённага
                                                      выканаўчага камiтэта
                                                      26.08.2008 N 551


ПАЛАЖЭННЕ

АБ УЗНАГАРОДАХ I ЗААХВОЧВАННЯХ ЗЭЛЬВЕНСКАГА РАЁННАГА

ВЫКАНАЎЧАГА КАМIТЭТА



Глава 1

АГУЛЬНАЕ ПАЛАЖЭННЕ



1. Палажэнне аб узнагародах i заахвочваннях Зэльвенскага раённага выканаўчага камiтэта (далей - Палажэнне) вызначае парадак узнагароджання i заахвочвання Зэльвенскiм раённым выканаўчым камiтэтам (далей - райвыканкам) суб'ектаў узнагароджання i заахвочвання, квалiфiкацыйныя патрабаваннi для ўзнагароджання i заахвочвання.

2. У мэтах дадзенага Палажэння выкарыстоўваюцца наступныя тэрмiны:

узнагароды - Ганаровая грамата Зэльвенскага раённага выканаўчага камiтэта (далей - Ганаровая грамата) i Падзячнае пiсьмо старшынi Зэльвенскага раённага выканаўчага камiтэта (далей - Падзячнае пiсьмо);

заахвочваннi - каштоўны падарунак, прывiтальны адрас i кветкi;

суб'екты ўзнагароджання (заахвочвання) - адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльныя адзiнкi, населеныя пункты, арганiзацыi, размешчаныя на тэрыторыi Зэльвенскага раёна (далей - арганiзацыi), грамадзяне Рэспублiкi Беларусь, замежныя грамадзяне, асобы без грамадзянства (далей - грамадзяне);

юбiлейная дата - 25-годдзе i ў наступным 30 гадоў, 40 гадоў, 50 гадоў i г.д. з дня ўтварэння, стварэння адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльнай адзiнкi, населенага пункта, арганiзацыi.

3. Вiд узнагароджання вызначаецца зыходзячы з характару i ступенi заслуг узнагароджваемых.

4. Колькасць узнагарод (заахвочванняў) рэгулюе аддзел арганiзацыйна-кадравай работы райвыканкама.

5. Узнагарода (заахвочванне) уручаецца суб'екту ўзнагароджання (заахвочвання) ва ўрачыстых абставiнах старшынёю райвыканкама, яго намеснiкамi або па даручэннi старшынi райвыканкама iншымi асобамi не пазней чым праз месяц з дня прыняцця рашэння аб узнагароджаннi (заахвочваннi).



Глава 2

ГАНАРОВАЯ ГРАМАТА



6. Ганаровая грамата з'яўляецца вышэйшай узнагародай райвыканкама i афармляецца яго рашэннем.

7. Ганаровай граматай узнагароджваюцца:

адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльныя адзiнкi i населеныя пункты, арганiзацыi за значны ўклад у сацыяльна-эканамiчнае развiццё Зэльвенскага раёна, а таксама ў сувязi з юбiлейнымi датамi;

грамадзяне за асаблiвыя заслугi ў вытворчай, дзяржаўнай, сацыяльна-культурнай, навуковай, спартыўнай, грамадскай дзейнасцi, пры выкананнi воiнскага абавязку i iншыя дасягненнi.

8. Узнагароджанне Ганаровай граматай адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльных адзiнак i населеных пунктаў ажыццяўляецца па прадстаўленнi ўпраўленняў i аддзелаў райвыканкама, а таксама сельскiх i Зэльвенскага раённага Саветаў дэпутатаў.

9. Узнагароджанне Ганаровай граматай грамадзян ажыццяўляецца па iнiцыятыве старшынi райвыканкама, яго намеснiкаў, а таксама на падставе накiраваных у райвыканкам хадайнiцтваў кiраўнiкоў працоўных калектываў, арганiзацый або iх прадстаўнiчых органаў, сельскiх i Зэльвенскага раённага Саветаў дэпутатаў.

Да ўзнагароджання Ганаровай граматай (за выключэннем узнагароджання за самаадданыя ўчынкi i дзеяннi, здзейсненыя пры выратаваннi людзей, ахове грамадскага парадку) прадстаўляюцца грамадзяне пры наяўнасцi стажу работы ў галiне не менш за 5 гадоў, як правiла, адзначаныя раней Падзячным пiсьмом старшынi райвыканкама, граматамi структурных падраздзяленняў райвыканкама.

10. Узнагароджанне Ганаровай граматай работнiкаў упраўленняў, аддзелаў райвыканкама ажыццяўляецца па прадстаўленнi кiраўнiкоў адпаведных структурных падраздзяленняў райвыканкама на падставе рашэння сходу працоўнага калектыву структурнага падраздзялення па ўзгадненнi з намеснiкам старшынi райвыканкама, а таксама па iнiцыятыве Зэльвенскага раённага Савета дэпутатаў.

11. Узнагароджанне Ганаровай граматай арганiзацый, маёмасць якiх знаходзiцца ва ўласнасцi Зэльвенскага раёна, ажыццяўляецца па прадстаўленнi ўпраўленняў, аддзелаў райвыканкама, у распараджэннi якiх яны знаходзяцца, а таксама кiраўнiцтва вышэйстаячых арганiзацый.

Узнагароджанне Ганаровай граматай арганiзацый, размешчаных на тэрыторыi Зэльвенскага раёна i не маючых ведамаснага падначалення, ажыццяўляецца па iнiцыятыве старшынi раённага выканаўчага камiтэта, яго намеснiкаў, а таксама па прадстаўленнi кiраўнiцтва вышэйстаячых арганiзацый.

12. Для ўзнагароджання Ганаровай граматай грамадзян прадстаўляюцца наступныя дакументы:

хадайнiцтва аб узнагароджаннi, падпiсанае кiраўнiком упраўлення, аддзела райвыканкама цi арганiзацыi, старшынямi сельскiх цi Зэльвенскага раённага Саветаў дэпутатаў;

прадстаўленне да ўзнагароджання Ганаровай граматай, у якiм даюцца ўсебаковая характарыстыка ўзнагароджваемага грамадзянiна, паказчыкi работы, канкрэтныя заслугi, за якiя ён прадстаўляецца да ўзнагароджання, па форме згодна з дадаткам 1;

даведка-аб'ектыўка грамадзянiна;

копiя пашпарта грамадзянiна (старонкi 31, 33);

копiя пасведчання аб дзяржаўнай рэгiстрацыi арганiзацыi, у якой працуе грамадзянiн.

13. Для ўзнагароджання Ганаровай граматай адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльных адзiнак, населеных пунктаў, арганiзацый прадстаўляюцца наступныя дакументы:

хадайнiцтва сельскага цi Зэльвенскага раённага Савета дэпутатаў або ўпраўлення цi аддзела райвыканкама, кiраўнiцтва вышэйстаячых арганiзацый;

прадстаўленне да ўзнагароджання Ганаровай граматай, у якiм змешчаны пэўныя заслугi, за якiя яны прадстаўляюцца да ўзнагароджання, па форме згодна з дадаткам 2;

асноўныя вытворча-эканамiчныя паказчыкi работы адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльнай адзiнкi, арганiзацыi, за дасягненне якiх яны прадстаўляюцца да ўзнагароджання;

копiя пасведчання аб дзяржаўнай рэгiстрацыi арганiзацыi.

Пры неабходнасцi могуць быць запатрабаваны iншыя дакументы, якiя больш поўна характарызуюць прадстаўляемых да ўзнагароджання.

14. Дакументы для ўзнагароджання Ганаровай граматай прадстаўляюцца ў аддзел арганiзацыйна-кадравай работы райвыканкама на беларускай мове не пазней чым за месяц да ўзнагароджання.

15. Паўторнае прадстаўленне да ўзнагароджання Ганаровай граматай ажыццяўляецца, як правiла, не раней чым праз пяць гадоў.

16. Грамадзянам, узнагароджаным Ганаровай граматай, уручаецца грашовая ўзнагарода ў памеры 5 базавых велiчынь.

17. iнфармацыя аб узнагароджаннi Ганаровай граматай публiкуецца ў раённай газеце "Праца".



Глава 3

ПАДЗЯЧНАЕ ПIСЬМО СТАРШЫНI РАЙВЫКАНКАМА



18. Падзячнае пiсьмо з'яўляецца формай персанальнага ўзнагароджання старшынёю райвыканкама i афармляецца яго распараджэннем.

19. Узнагароджанне Падзячным пiсьмом ажыццяўляецца за дасягнутыя поспехi ў сацыяльна-эканамiчным развiццi, шматгадовую плённую працу, добрасумленнае выкананне працоўных абавязкаў i высокiя дасягненнi ў сацыяльна-культурнай, навуковай, грамадскай, службовай дзейнасцi.

20. Падзячным пiсьмом узнагароджваюцца арганiзацыi i грамадзяне.

21. Узнагароджанне Падзячным пiсьмом арганiзацый, маёмасць якiх знаходзiцца ва ўласнасцi Зэльвенскага раёна, ажыццяўляецца па прадстаўленнi ўпраўленняў, аддзелаў райвыканкама, у распараджэннi якiх яны знаходзяцца, а таксама кiраўнiцтва вышэйстаячых арганiзацый.

Узнагароджанне Падзячным пiсьмом iншых арганiзацый ажыццяўляецца па iнiцыятыве старшынi райвыканкама, яго намеснiкаў цi па прадстаўленнi ўпраўленняў i аддзелаў райвыканкама, кiраўнiцтва вышэйстаячых арганiзацый, а таксама сельскiх i Зэльвенскага раённага Саветаў дэпутатаў.

22. Узнагароджанне Падзячным пiсьмом грамадзян ажыццяўляецца па iнiцыятыве старшынi райвыканкама, яго намеснiкаў або на падставе накiраваных у райвыканкам хадайнiцтваў працоўных калектываў арганiзацый або iх прадстаўнiчых органаў.

Узнагароджанне Падзячным пiсьмом работнiкаў упраўленняў, аддзелаў райвыканкама ажыццяўляецца па iнiцыятыве старшынi райвыканкама, яго намеснiкаў або па прадстаўленнi кiраўнiкоў структурных падраздзяленняў райвыканкама i ўзгадненнi з намеснiкам старшынi.

23. Для ўзнагароджання Падзячным пiсьмом прадстаўляюцца наступныя дакументы:

хадайнiцтва аб узнагароджаннi, падпiсанае кiраўнiком упраўлення, аддзела райвыканкама цi арганiзацыi;

прадстаўленне да ўзнагароджання Падзячным пiсьмом, у якiм змешчаны звесткi аб арганiзацыi або грамадзянiне, вытворчыя паказчыкi, канкрэтныя заслугi, за якiя яны прадстаўляюцца да ўзнагароджання па формах згодна з дадаткамi 3 i 4;

даведка-аб'ектыўка грамадзянiна;

копiя пашпарта грамадзянiна (старонкi 31 i 33);

копiя пасведчання аб дзяржаўнай рэгiстрацыi арганiзацыi, у якой працуе грамадзянiн.

24. Дакументы для ўзнагароджання Падзячным пiсьмом прадстаўляюцца ў аддзел арганiзацыйна-кадравай работы райвыканкама на беларускай мове не пазней чым за месяц да ўзнагароджання.

25. Паўторнае прадстаўленне да ўзнагароджання Падзячным пiсьмом ажыццяўляецца, як правiла, не раней чым праз пяць гадоў.

26. Грамадзянам, узнагароджаным Падзячным пiсьмом, уручаецца грашовая ўзнагарода ў памеры 2 базавых велiчынь.

27. iнфармацыя аб узнагароджаннi Падзячным пiсьмом публiкуецца ў раённай газеце "Праца".



Глава 4

ЗААХВОЧВАННI



28. Заахвочванне каштоўным падарункам, прывiтальным адрасам i кветкамi ад iмя райвыканкама ажыццяўляецца:

працоўных калектываў, арганiзацый за пэўны ўклад у развiццё эканомiкi i культуры Зэльвенскага раёна, а таксама ў сувязi з юбiлейнымi датамi;

грамадзян за шматгадовую плённую працу, добрасумленнае выкананне працоўных i службовых абавязкаў, iншыя дасягненнi i заслугi ў працы i грамадскай дзейнасцi, а таксама ў сувязi з юбiлейнымi датамi.

29. Заахвочванне каштоўным падарункам, прывiтальным адрасам i кветкамi ажыццяўляецца па iнiцыятыве старшынi райвыканкама або па прадстаўленнi намеснiкаў старшынi райвыканкама, кiраўнiкоў упраўленняў i аддзелаў райвыканкама, старшыняў сельвыканкамаў, аформленым у выглядзе даведкi-абгрунтавання адвольнай формы.

30. Заахвочванне ажыццяўляецца на падставе распараджэння старшынi райвыканкама.

31. Кошт каштоўнага падарунка не павiнен перавышаць 8 базавых велiчынь, кошт кветак - 2 базавых велiчынь.











Дадатак 1

да Палажэння

аб узнагародах i

заахвочваннях

Зэльвенскага раённага

выканаўчага камiтэта



Форма



                                                   ________________________
                                                            (раён)


                               Прадстаўленне
                 да ўзнагароджання Ганаровай граматай
               Зэльвенскага раённага выканаўчага  камiтэта


1. Прозвiшча, iмя, iмя па бацьку __________________________________________
2. Прафесiя, пасада, месца працы, службы __________________________________
___________________________________________________________________________
3. Дата нараджэння ________________________________________________________
4. Грамадзянства ____________________ Адукацыя ____________________________
5. Вучоная ступень, вучонае званне ________________________________________
6. Якiмi   дзяржаўнымi   ўзнагародамi  Рэспублiкi  Беларусь,  БССР  i  СССР
узнагароджаны i дата ўзнагароджання _______________________________________
___________________________________________________________________________
Якiмi ўзнагародамi мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў улады, Саветаў
дэпутатаў узнагароджаны i дата ўзнагароджання _____________________________
___________________________________________________________________________
7. Агульны стаж работы ____________________________________________________
Стаж работы ў галiне (па спецыяльнасцi, прафесii, на пасадзе) _____________
Стаж работы ў арганiзацыi _________________________________________________
8. Характарыстыка   з   указаннем   заслуг,   за   якiя  прадстаўляецца  да
ўзнагароджання   Ганаровай   граматай   Зэльвенскага  раённага  выканаўчага
камiтэта __________________________________________________________________
___________________________________________________________________________
9. Кандыдатура _____________________________________________ рэкамендавана
                      (прозвiшча, iмя, iмя па бацьку)
сходам ____________________________________________________________________
                (назва арганiзацыi, дата, нумар пратакола)
для прадстаўлення да ______________________________________________________


Кiраўнiк арганiзацыi _______________               ________________________
                        (подпiс)                     (iнiцыялы, прозвiшча)
                        М.П.


"____" ____________ ___г.










Дадатак 2

да Палажэння

аб узнагародах i

заахвочваннях

Зэльвенскага раённага

выканаўчага камiтэта



Форма



                                             ______________________________
                                                        (раён)


                               Прадстаўленне
                    да ўзнагароджання Ганаровай граматай
                 Зэльвенскага раённага выканаўчага камiтэта


1. Назва  адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльнай адзiнкi, населенага пункта, якi не
з'яўляецца адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльнай адзiнкай, арганiзацыi ___________
___________________________________________________________________________
2. Заслугi, за якiя прадстаўляецца да ўзнагароджання: _____________________
___________________________________________________________________________
___________________________________________________________________________


Кiраўнiк арганiзацыi _______________                _______________________
                      (подпiс)                       (iнiцыялы, прозвiшча)
                      М.П.


"____" ____________ ___г.










Дадатак 3

да Палажэння

аб узнагародах i

заахвочваннях

Зэльвенскага раённага

выканаўчага камiтэта



Форма



                                                   ________________________
                                                             (раён)


                               Прадстаўленне
               да ўзнагароджання Падзячным пiсьмом старшынi
                Зэльвенскага раённага  выканаўчага камiтэта


1. Прозвiшча, iмя, iмя па бацьку __________________________________________
2. Прафесiя, пасада, месца працы, службы __________________________________
___________________________________________________________________________
3. Дата нараджэння ________________________________________________________
4. Грамадзянства ____________________ Адукацыя ____________________________
5. Адрас месца жыхарства __________________________________________________
6. Агульны стаж работы ____________________________________________________
7. Стаж работы ў галiне (па спецыяльнасцi, прафесii, на пасадзе) __________
Стаж работы ў арганiзацыi _________________________________________________
8. Характарыстыка   з   указаннем   заслуг,   за   якiя  прадстаўляецца  да
ўзнагароджання Падзячным пiсьмом старшынi Зэльвенскага раённага выканаўчага
камiтэта __________________________________________________________________
___________________________________________________________________________


Кiраўнiк арганiзацыi ______________                   _____________________
                       (подпiс)                       (iнiцыялы, прозвiшча)
                       М.П.


"____" ____________ ___г.










Дадатак 4

да Палажэння

аб узнагародах i

заахвочваннях

Зэльвенскага раённага

выканаўчага камiтэта



Форма



                                                    _______________________
                                                            (раён)


                               Прадстаўленне
               да ўзнагароджання Падзячным пiсьмом старшынi
                Зэльвенскага раённага  выканаўчага камiтэта


1. Назва  адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльнай адзiнкi, населенага пункта, якi не
з'яўляецца адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльнай адзiнкай, арганiзацыi ___________
___________________________________________________________________________
2. Заслугi,  за  якiя  прадстаўляецца  да  ўзнагароджання Падзячным пiсьмом
старшынi Зэльвенскага раённага выканаўчага камiтэта _______________________
___________________________________________________________________________


Кiраўнiк арганiзацыi ______________                  ______________________
                       (подпiс)                       (iнiцыялы, прозвiшча)
                       М.П.


"____" ____________ ___г.








Папярэдні | Наступны

Право регионов Беларуси 2013

Новости законодательства

Новости сайта
Новости Беларуси

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Полезные ресурсы
Счетчики
Rambler's Top100
TopList