Зарегистрировано в НРПА РБ 18 декабря 2007 г. N 9/12351 
  
  
  
На падставе Палажэння аб парадку арганiзацыi i ўмовах правядзення аплачваемых грамадскiх работ, зацверджанага пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 23 снежня 2006 г. N 1716, Шчучынскi раенны выканаўчы камiтэт ВЫРАШЫЎ: 
1. Устанавiць: 
пералiк суб'ектаў гаспадарання Шчучынскага раена, якiя плануюць арганiзацыю аплачваемых грамадскiх работ у 2008 годзе, згодна з дадаткам 1 <*>; 
пералiк вiдаў аплачваемых грамадскiх работ у 2008 годзе згодна з дадаткам 2 <*>. 
-------------------------------- 
<*> Дадаткi 1, 2 на папяровым носьбiце. 
  
2. Упраўленню па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Шчучынскага раеннага выканаўчага камiтэта (Куц М.М.) забяспечыць кантроль за выкананнем беспрацоўнымi месячнай нормы ўдзелу ў аплачваемых грамадскiх работах i своечасовым iнфармаваннем беспрацоўных i асоб, якiя звяртаюцца па пытаннях працаўладкавання, а таксама наймальнiкаў аб вiдах i ўмовах правядзення аплачваемых грамадскiх работ. 
3. Кантроль за выкананнем дадзенага рашэння ўскласцi на намеснiка старшынi Шчучынскага раеннага выканаўчага камiтэта Мацюка В.I. 
4. Апублiкаваць дадзенае рашэнне ў газеце "Дзяннiца". 
  
Старшыня С.I.УШКЕВIЧ 
  
  
Кiраўнiк спраў Г.С.ХВЯДЗЮК 
 
  
  
  
  
 
 |