Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Решение Волковысского районного Совета депутатов от 31.08.2007 N 28 "Аб зацвярджэннi Праграмы захавання i развiцця культуры Ваўкавыскага раёна на 2007 - 2010 гады"

Текст документа с изменениями и дополнениями по состоянию на август 2009 года

Архив

Навигация




Зарегистрировано в НРПА РБ 10 октября 2007 г. N 9/11021







Ваўкавыскi раённы Савет дэпутатаў РАШЫЎ:

1. Зацвердзiць Праграму захавання i развiцця культуры Ваўкавыскага раёна на 2007 - 2010 гады (дадаецца).

2. Кантроль за выкананнем дадзенага рашэння ўскласцi на пастаянную камiсiю Ваўкавыскага раённага Савета дэпутатаў па сацыяльных пытаннях.



Старшыня С.У.ПРЭДКА













                                               ЗАЦВЕРДЖАНА
                                               Рашэнне
                                               Ваўкавыскага раённага
                                               Савета дэпутатаў
                                               31.08.2007 N 28


ПРАГРАМА

ЗАХАВАННЯ I РАЗВIЦЦЯ КУЛЬТУРЫ ВАЎКАВЫСКАГА РАЁНА

НА 2007 - 2010 ГАДЫ



1. Праграма захавання i развiцця культуры Ваўкавыскага раёна на 2007 - 2010 гады (далей - Праграма) распрацавана на падставе Закона Рэспублiкi Беларусь ад 4 чэрвеня 1991 года "Аб культуры ў Рэспублiцы Беларусь" (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, 1991 г., N 20, арт. 291; Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2004 г., N 87, 2/1031).

2. Мэтай дадзенай Праграмы з'яўляецца захаванне гiсторыка-культурнай спадчыны Ваўкавышчыны, стварэнне ўмоў для ўсебаковага развiцця асобы, росту яе творчай iнiцыятывы, духоўных i эстэтычных запатрабаванняў, што значна павысiць ролю асобы як галоўнай рухаючай сiлы новага постiндустрыяльнага грамадства.

3. Асноўнымi задачамi дадзенай Праграмы з'яўляюцца:

забеспячэнне даступнасцi культурных каштоўнасцяў i паслуг, якiя аказваюцца ў гэтай сферы, усiм слаям насельнiцтва, павышэнне ўзроўню i якасцi такiх паслуг, павелiчэнне iх аб'ёмаў для жыхароў сяла з мэтай наблiжэння да ўзроўню абслугоўвання гарадскога насельнiцтва, паляпшэнне культурнага абслугоўвання жыхароў аддаленых вёсак;

рэалiзацыя праграмы рэстаўрацыi, рэканструкцыi i захавання прыярытэтных гiсторыка-культурных каштоўнасцяў, уключэнне iх у культурны i турыстычны абарот. Вызначэнне i аднаўленне найбольш значных сельскiх гiстарычных сядзiб для выкарыстання iх у якасцi аб'ектаў культурна-дасугавай дзейнасцi;

распрацоўка i ўкараненне рацыянальнай схемы размяшчэння сельскiх устаноў культуры з улiкам канкрэтнай сацыяльна-дэмаграфiчнай i эканамiчнай сiтуацыi ў сельскiх населеных пунктах;

павышэнне канкурэнтаздольнасцi самадзейных творчых калектываў i выканаўцаў на ўнутраным i знешнiм рынках;

забеспячэнне рэалiзацыi кадравай палiтыкi па падрыхтоўцы i перападрыхтоўцы спецыялiстаў культуры i мастацтва на аснове ўкаранення новых адукацыйных тэхналогiй;

стварэнне пры раённым метадычным цэнтры народнай творчасцi i культурна-асветнiцкай работы кансультацыйнага цэнтра для аказання метадычнай дапамогi i выяўлення на сяле адораных дзяцей i таленавiтай моладзi.

4. Плануемыя вынiкi рэалiзацыi дадзенай Праграмы:

стварэнне спрыяльных умоў для развiцця культуры i мастацтва раёна, больш эфектыўнай работы па культурным абслугоўваннi насельнiцтва;

умацаванне матэрыяльна-тэхнiчнай базы ўстаноў культуры, аптымiзацыя iх колькасцi i забеспячэнне квалiфiкаванымi кадрамi.

5. Рэалiзацыя дадзенай Праграмы ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з мерапрыемствамi згодна з дадаткам.

6. Фiнансаванне дадзенай Праграмы ажыццяўляецца за кошт сродкаў раённага бюджэту.

7. Каардынацыю i кантроль за выкананнем дадзенай Праграмы ажыццяўляе аддзел культуры Ваўкавыскага раённага выканаўчага камiтэта.











Дадатак

да Праграмы захавання

i развiцця культуры

Ваўкавыскага раёна

на 2007 - 2010 гады



МЕРАПРЫЕМСТВЫ ПА ВЫКАНАННI ПРАГРАМЫ ЗАХАВАННЯ I РАЗВIЦЦЯ

КУЛЬТУРЫ ВАЎКАВЫСКАГА РАЁНА НА 2007 - 2010 ГАДЫ



--------------------------------+-------+------------+--------------------¬
¦Назва мерапрыемства            ¦Тэрмiн ¦Фiнансаванне¦Чакаемы вынiк       ¦
¦                               ¦выка-  ¦(мiльёнаў   ¦                    ¦
¦                               ¦нання  ¦рублёў),    ¦                    ¦
¦                               ¦       ¦мясцовы     ¦                    ¦
¦                               ¦       ¦бюджэт      ¦                    ¦
+-------------------------------+-------+------------+--------------------+
¦                1. У сферы гiсторыка-культурнай спадчыны                 ¦
+-------------------------------+-------+------------+--------------------+
¦Рэстаўрацыя былой сядзiбы:     ¦2010   ¦У межах     ¦Стварэнне сядзiбна- ¦
¦сядзiбны дом, парк у вёсцы     ¦год    ¦выдзеленых  ¦этнаграфiчнага      ¦
¦Краскi Ваўкавыскага раёна      ¦       ¦сродкаў     ¦турыстычнага        ¦
¦                               ¦       ¦            ¦комплексу           ¦
+-------------------------------+-------+------------+--------------------+
¦                       2. У сферы музейнай справы                        ¦
+-------------------------------+-------+------------+--------------------+
¦Камп'ютэрызацыя ўстановы       ¦2007   ¦2,5         ¦Ажыццяўленне        ¦
¦культуры "Ваўкавыскi ваенна-   ¦год    ¦            ¦пераводу сiстэмы    ¦
¦гiстарычны музей iмя           ¦       ¦            ¦музейнага           ¦
¦П.I.Баграцiёна"                ¦       ¦            ¦дакументавання з    ¦
¦                               ¦       ¦            ¦папяровых носьбiтаў ¦
¦                               ¦       ¦            ¦на электронныя      ¦
+-------------------------------+-------+------------+--------------------+
¦Развiццё музейнай сеткi:       ¦2007 - ¦У межах     ¦Папулярызацыя       ¦
¦стварэнне музея народных       ¦2008   ¦выдзеленых  ¦народных рамёстваў  ¦
¦рамёстваў                      ¦гады   ¦сродкаў     ¦                    ¦
+-------------------------------+-------+------------+--------------------+
¦Камплектаванне прадметаў       ¦2007 - ¦У межах     ¦Шырокае ўкараненне i¦
¦музейнага значэння             ¦2010   ¦выдзеленых  ¦развiццё            ¦
¦                               ¦гады   ¦сродкаў     ¦прэвентыўнай        ¦
¦                               ¦       ¦            ¦кансервацыi i       ¦
¦                               ¦       ¦            ¦рэстаўрацыi музейных¦
¦                               ¦       ¦            ¦прадметаў           ¦
+-------------------------------+-------+------------+--------------------+
¦Падключэнне ўстановы культуры  ¦2007 - ¦У межах     ¦Забеспячэнне        ¦
¦"Ваўкавыскi ваенна-гiстарычны  ¦2010   ¦выдзеленых  ¦шырокага доступу да ¦
¦музей iмя П.I.Баграцiёна" да   ¦гады   ¦сродкаў     ¦iнфармацыi ўсiх груп¦
¦Iнтэрнэту, стварэнне сайта     ¦       ¦            ¦насельнiцтва        ¦
¦музея                          ¦       ¦            ¦                    ¦
+-------------------------------+-------+------------+--------------------+
¦                    3. У сферы бiблiятэчнай дзейнасцi                    ¦
+-------------------------------+-------+------------+--------------------+
¦Укараненне аўтаматызаванай     ¦2007   ¦13,1        ¦Арганiзацыя сучаснай¦
¦бiблiятэчнай сiстэмы ў поўным  ¦год    ¦            ¦сiстэмы             ¦
¦аб'ёме ў цэнтральнай раённай   ¦       ¦            ¦бiблiятэчнага       ¦
¦бiблiятэцы                     ¦       ¦            ¦абслугоўвання       ¦
¦                               ¦       ¦            ¦насельнiцтва        ¦
+-------------------------------+-------+------------+--------------------+
¦Устаноўка камп'ютэраў у 7      ¦2007 - ¦14,0        ¦Укараненне новых    ¦
¦сельскiх бiблiятэках (далей -  ¦2009   ¦            ¦iнфармацыйных       ¦
¦СБ)                            ¦гады   ¦            ¦тэхналогiй у        ¦
¦З iх:                          ¦       ¦            ¦сельскiх бiблiятэках¦
+-------------------------------+-------+------------+                    ¦
¦2007 год - 3                   ¦       ¦ 6,0        ¦                    ¦
+-------------------------------+-------+------------+                    ¦
¦2008 год - 2                   ¦       ¦ 4,0        ¦                    ¦
+-------------------------------+-------+------------+                    ¦
¦2009 год - 2                   ¦       ¦ 4,0        ¦                    ¦
+-------------------------------+-------+------------+--------------------+
¦Увядзенне новых паслуг i формаў¦2007 - ¦У межах     ¦Станаўленне         ¦
¦абслугоўвання насельнiцтва:    ¦2010   ¦выдзеленых  ¦бiблiятэк як iнфар- ¦
¦арганiзацыя электроннай        ¦гады   ¦сродкаў     ¦мацыйных цэнтраў, у ¦
¦дастаўкi дакументаў            ¦       ¦            ¦тым лiку iх развiццё¦
¦арганiзацыя i прадастаўленне   ¦       ¦            ¦як грамадскiх       ¦
¦спецыяльна абсталяваных месцаў ¦       ¦            ¦пунктаў доступу да  ¦
¦для работы з аўдыё- i          ¦       ¦            ¦электроннай         ¦
¦вiдэаматэрыяламi               ¦       ¦            ¦iнфармацыi i        ¦
¦                               ¦       ¦            ¦Iнтэрнэт-рэсурсаў   ¦
+-------------------------------+-------+------------+--------------------+
¦Пашырэнне сеткi публiчных      ¦2007   ¦ 0,2        ¦Забеспячэнне        ¦
¦цэнтраў прававой iнфармацыi.   ¦год    ¦            ¦шырокага доступу да ¦
¦Набыццё i ўстаноўка прававой   ¦       ¦            ¦прававой iнфармацыi ¦
¦базы ў:                        ¦       ¦            ¦ўсiх груп           ¦
+-------------------------------+-------+------------+насельнiцтва        ¦
¦Гнезнаўскай СБ                 ¦2007   ¦ 0,1        ¦                    ¦
¦                               ¦год    ¦            ¦                    ¦
+-------------------------------+-------+------------+                    ¦
¦Вярэйкаўскай СБ                ¦2007   ¦ 0,1        ¦                    ¦
¦                               ¦год    ¦            ¦                    ¦
+-------------------------------+-------+------------+--------------------+
¦Набыццё кнiг i афармленне      ¦Штогод ¦Не менш за  ¦Паляпшэнне стану    ¦
¦падпiскi на перыядычныя выданнi¦       ¦15 працэнтаў¦кнiжных фондаў      ¦
¦                               ¦       ¦з агульнай  ¦бiблiятэк раёна     ¦
¦                               ¦       ¦сумы бюджэт-¦                    ¦
¦                               ¦       ¦нага фiнан- ¦                    ¦
¦                               ¦       ¦савання,    ¦                    ¦
¦                               ¦       ¦якая        ¦                    ¦
¦                               ¦       ¦запланавана ¦                    ¦
¦                               ¦       ¦на ўтрыманне¦                    ¦
¦                               ¦       ¦бiблiятэк   ¦                    ¦
+-------------------------------+-------+------------+--------------------+
¦      4. У сферы народнай мастацкай творчасцi i музычнага мастацтва      ¦
+-------------------------------+-------+------------+--------------------+
¦Правядзенне абласнога фестывалю¦Згодна ¦У межах     ¦Прапаганда          ¦
¦мастацкай творчасцi ветэранскiх¦з      ¦выдзеленых  ¦дасягненняў         ¦
¦калектываў "Не старэюць душой  ¦графi- ¦сродкаў     ¦народнага мастацтва,¦
¦ветэраны"                      ¦кам    ¦            ¦папулярызацыя розных¦
¦                               ¦правя- ¦            ¦вiдаў i жанраў      ¦
¦                               ¦дзення ¦            ¦мастацкай творчасцi ¦
+-------------------------------+-------+------------+                    ¦
¦Правядзенне раённых фестываляў,¦       ¦У межах     ¦                    ¦
¦аглядаў i конкурсаў:           ¦       ¦выдзеленых  ¦                    ¦
+-------------------------------+-------+сродкаў     ¦                    ¦
¦мастацкай самадзейнасцi        ¦Штогод ¦            ¦                    ¦
¦"Беларусь - мая песня"         ¦       ¦            ¦                    ¦
+-------------------------------+-------+            ¦                    ¦
¦на лепшае эстэтычнае афармленне¦Штогод ¦            ¦                    ¦
¦iнтэр'ера i экстэр'ера ўстаноў ¦       ¦            ¦                    ¦
¦культуры                       ¦       ¦            ¦                    ¦
+-------------------------------+-------+            ¦                    ¦
¦аматарскiх аб'яднанняў         ¦1 раз у¦            ¦                    ¦
¦драматычных калектываў         ¦2 гады ¦            ¦                    ¦
+-------------------------------+-------+------------+                    ¦
¦вакальна-iнструментальных      ¦Згодна ¦            ¦                    ¦
¦ансамбляў                      ¦з      ¦            ¦                    ¦
¦культарганiзатараў             ¦графi- ¦            ¦                    ¦
¦сямейнай творчасцi             ¦кам    ¦            ¦                    ¦
¦фальклору                      ¦правя- ¦            ¦                    ¦
¦iнтэлектуальных гульняў        ¦дзення ¦            ¦                    ¦
+-------------------------------+-------+------------+--------------------+
¦             5. У сферы адраджэння i развiцця культуры вёскi             ¦
+-------------------------------+-------+------------+--------------------+
¦Рэалiзацыя Праграмы па         ¦Да 2010¦У межах     ¦Умацаванне          ¦
¦выкананнi заданняў, вызначаных ¦года   ¦выдзеленых  ¦матэрыяльна-        ¦
¦Дзяржаўнай праграмай адраджэння¦       ¦сродкаў     ¦тэхнiчнай базы      ¦
¦i развiцця вёскi на 2006 - 2010¦       ¦            ¦ўстаноў культуры,   ¦
¦гады                           ¦       ¦            ¦фармiраванне        ¦
¦                               ¦       ¦            ¦структуры           ¦
¦                               ¦       ¦            ¦эстэтычнага         ¦
¦                               ¦       ¦            ¦выхавання,          ¦
¦                               ¦       ¦            ¦адраджэнне, развiццё¦
¦                               ¦       ¦            ¦i папулярызацыя     ¦
¦                               ¦       ¦            ¦традыцыйнай         ¦
¦                               ¦       ¦            ¦культуры, народных  ¦
¦                               ¦       ¦            ¦рамёстваў, захаванне¦
¦                               ¦       ¦            ¦гiсторыка-культурнай¦
¦                               ¦       ¦            ¦спадчыны, развiццё  ¦
¦                               ¦       ¦            ¦культурна-          ¦
¦                               ¦       ¦            ¦турыстычнай         ¦
¦                               ¦       ¦            ¦дзейнасцi           ¦
+-------------------------------+-------+------------+--------------------+
¦Забеспячэнне фармiравання ў    ¦Да 2010¦У межах     ¦6 новых комплексных ¦
¦аграгарадках i буйных населеных¦года   ¦выдзеленых  ¦тыпаў               ¦
¦пунктах новых комплексных тыпаў¦       ¦сродкаў     ¦                    ¦
¦- цэнтраў культуры i вольнага  ¦       ¦            ¦                    ¦
¦часу, дамоў сацыяльна-         ¦       ¦            ¦                    ¦
¦культурных паслуг i iншых, якiя¦       ¦            ¦                    ¦
¦аказваюць культурна-           ¦       ¦            ¦                    ¦
¦адукацыйныя, сацыяльна-бытавыя ¦       ¦            ¦                    ¦
¦i iншыя паслугi насельнiцтву   ¦       ¦            ¦                    ¦
+-------------------------------+-------+------------+--------------------+
¦Фармiраванне мабiльнай сеткi   ¦Да 2010¦У межах     ¦1 аўтаклуб, 1       ¦
¦ўстаноў культуры (аўтаклубаў,  ¦года   ¦выдзеленых  ¦бiблiобус           ¦
¦бiблiобусаў) i арганiзацыя iх  ¦       ¦сродкаў     ¦                    ¦
¦дзейнасцi па культурным        ¦       ¦            ¦                    ¦
¦абслугоўваннi маланаселеных    ¦       ¦            ¦                    ¦
¦пунктаў, якiя не маюць         ¦       ¦            ¦                    ¦
¦стацыянарных устаноў культуры  ¦       ¦            ¦                    ¦
+-------------------------------+-------+------------+--------------------+
¦Паэтапная камп'ютэрызацыя      ¦Да 2010¦14,0        ¦7 сельскiх бiблiятэк¦
¦сельскiх бiблiятэк з           ¦года   ¦            ¦                    ¦
¦арганiзацыяй электроннай пошты ¦       ¦            ¦                    ¦
¦i падключэннем да сеткi        ¦       ¦            ¦                    ¦
¦Iнтэрнэт                       ¦       ¦            ¦                    ¦
+-------------------------------+-------+------------+--------------------+
¦Арганiзацыя на базе буйных     ¦Да 2010¦У межах     ¦1 пляцоўка на базе  ¦
¦сельскiх дамоў (цэнтраў,       ¦года   ¦выдзеленых  ¦Вярэйкаўскага       ¦
¦палацаў) культуры пляцовак     ¦       ¦сродкаў     ¦сельскага цэнтра    ¦
¦фiларманiчнага i тэатральнага  ¦       ¦            ¦культуры i дасуга   ¦
¦абслугоўвання насельнiцтва     ¦       ¦            ¦                    ¦
+-------------------------------+-------+------------+--------------------+
¦Адкрыццё фiлiялаў i класаў     ¦Да     ¦У межах     ¦Класы харэаграфii ў ¦
¦дзiцячых школ мастацтваў па    ¦2010 го¦выдзеленых  ¦Iзабелiнскай i      ¦
¦розных напрамках мастацкай     ¦да     ¦сродкаў     ¦Вярэйкаўскай        ¦
¦творчасцi дзяцей               ¦       ¦            ¦дзiцячых музычных   ¦
¦                               ¦       ¦            ¦школах              ¦
+-------------------------------+-------+------------+--------------------+
¦                6. У сферы кадравага патэнцыялу культуры                 ¦
+-------------------------------+-------+------------+--------------------+
¦Павышэнне якаснага ўзроўню     ¦2007 - ¦У межах     ¦Забеспячэнне        ¦
¦кадраў:                        ¦2010   ¦выдзеленых  ¦патрэбнасцi ўстаноў ¦
¦забяспечыць мэтавае накiраванне¦гады   ¦сродкаў     ¦культуры ў          ¦
¦на вучобу ў вышэйшыя           ¦       ¦            ¦квалiфiкаваных      ¦
¦навучальныя ўстановы - 5       ¦       ¦            ¦кадрах              ¦
¦чалавек                        ¦       ¦            ¦                    ¦
¦забяспечыць мэтавае накiраванне¦       ¦            ¦                    ¦
¦на вучобу ў сярэднiя           ¦       ¦            ¦                    ¦
¦спецыяльныя навучальныя        ¦       ¦            ¦                    ¦
¦ўстановы - 11 чалавек          ¦       ¦            ¦                    ¦
+-------------------------------+-------+------------+--------------------+
¦Павышэнне квалiфiкацыi         ¦2007 - ¦У межах     ¦Павышэнне ўзроўню   ¦
¦кiраўнiкоў i спецыялiстаў      ¦2010   ¦выдзеленых  ¦квалiфiкацыi кадраў,¦
¦галiны культуры - штогод па 40 ¦гады   ¦сродкаў     ¦азнаямленне з       ¦
¦чалавек                        ¦       ¦            ¦сучаснымi ведамi i  ¦
¦З iх:                          ¦       ¦            ¦метадамi дзейнасцi, ¦
¦у Беларускiм дзяржаўным        ¦       ¦            ¦станоўчым вопытам   ¦
¦iнстытуце праблем культуры - 15¦       ¦            ¦работы              ¦
¦чалавек                        ¦       ¦            ¦                    ¦
¦у аддзяленнi павышэння         ¦       ¦            ¦                    ¦
¦квалiфiкацыi ўстановы адукацыi ¦       ¦            ¦                    ¦
¦"Гродзенскi дзяржаўны каледж   ¦       ¦            ¦                    ¦
¦мастацтваў" - 25 чалавек       ¦       ¦            ¦                    ¦
+-------------------------------+-------+------------+--------------------+
¦Рэалiзацыя сiстэмы мер па      ¦2007 - ¦У межах     ¦Рэалiзацыя творчага ¦
¦падтрымцы таленавiтай моладзi ў¦2010   ¦выдзеленых  ¦патэнцыялу моладзi  ¦
¦рамках плана работы            ¦гады   ¦сродкаў     ¦                    ¦
¦Мiнiстэрства культуры          ¦       ¦            ¦                    ¦
¦Рэспублiкi Беларусь            ¦       ¦            ¦                    ¦
+-------------------------------+-------+------------+--------------------+
¦                    7. Сацыяльна-эканамiчнае развiццё                    ¦
+-------------------------------+-------+------------+--------------------+
¦Забеспячэнне фiнансавання на   ¦2007 - ¦Да 1        ¦Дасць магчымасць    ¦
¦ўтрыманне i развiццё галiны    ¦2010   ¦працэнта    ¦захаваць iснуючую   ¦
¦культуры                       ¦гады   ¦валавога    ¦сетку ўстаноў       ¦
¦                               ¦       ¦ўнутранага  ¦культуры i          ¦
¦                               ¦       ¦прадукту    ¦арганiзаваць        ¦
¦                               ¦       ¦            ¦культурнае          ¦
¦                               ¦       ¦            ¦абслугоўванне       ¦
¦                               ¦       ¦            ¦насельнiцтва на     ¦
¦                               ¦       ¦            ¦належным узроунi    ¦
+-------------------------------+-------+------------+--------------------+
¦Забеспячэнне штогадовага тэмпу ¦2007 - ¦            ¦Расходы па галiне за¦
¦росту платных паслуг культуры ў¦2010   ¦            ¦кошт дадатковых     ¦
¦супастаўных цэнах 109 - 110    ¦гады   ¦            ¦крынiц складуць не  ¦
¦працэнтаў                      ¦       ¦            ¦менш за 14 - 15     ¦
¦                               ¦       ¦            ¦працэнтаў агульнага ¦
¦                               ¦       ¦            ¦фiнансавання        ¦
+-------------------------------+-------+------------+--------------------+
¦Забеспячэнне выканання         ¦2007 - ¦У           ¦Расходы на культуру ¦
¦ўстаноўленага заканадаўствам   ¦2010   ¦адпаведнасцi¦на аднаго жыхара    ¦
¦сацыяльнага стандарту па       ¦гады   ¦з бюджэтнымi¦штогод будуць       ¦
¦нарматыве бюджэтнай            ¦       ¦прызначэнням¦складаць не менш за ¦
¦забяспечанасцi расходаў на     ¦       ¦i           ¦1,5 базавай         ¦
¦культуру                       ¦       ¦            ¦велiчынi, у тым лiку¦
¦                               ¦       ¦            ¦за кошт             ¦
¦                               ¦       ¦            ¦пазабюджэтных       ¦
¦                               ¦       ¦            ¦сродкаў - 1,3, за   ¦
¦                               ¦       ¦            ¦кошт платных паслуг ¦
¦                               ¦       ¦            ¦- 0,2 базавай       ¦
¦                               ¦       ¦            ¦велiчынi            ¦
+-------------------------------+-------+------------+--------------------+
¦        8. Умацаванне матэрыяльна-тэхнiчнай базы ўстаноў культуры        ¦
+-------------------------------+-------+------------+--------------------+
¦Рамонт Падароскага цэнтральнага¦2007   ¦50,0        ¦Умацаванне          ¦
¦Дома культуры                  ¦год    ¦            ¦матэрыяльна-        ¦
+-------------------------------+-------+------------+тэхнiчнай базы 11   ¦
¦Рамонт Рэплеўскага сельскага   ¦2007   ¦20,0        ¦ўстаноў культуры,   ¦
¦цэнтра культуры i дасугу       ¦год    ¦            ¦стварэнне ўмоў для  ¦
+-------------------------------+-------+------------+развiцця творчых    ¦
¦Рамонт Субацкага сельскага     ¦2007   ¦10,0        ¦здольнасцей         ¦
¦цэнтра культуры i дасугу       ¦год    ¦            ¦насельнiцтва        ¦
+-------------------------------+-------+------------+Ваўкавышчыны        ¦
¦Усталяванне кацельнi ў будынку ¦2007   ¦24,0        ¦                    ¦
¦гарадской бiблiятэкi-фiлiяла   ¦год    ¦            ¦                    ¦
¦N 1 па вулiцы Брэсцкай, 24     ¦       ¦            ¦                    ¦
+-------------------------------+-------+------------+                    ¦
¦Рамонт Шылавiцкага сельскага   ¦2008   ¦У межах     ¦                    ¦
¦Дома культуры                  ¦год    ¦выдзеленых  ¦                    ¦
+-------------------------------+-------+сродкаў     ¦                    ¦
¦Рамонт цэнтральнага Дома       ¦2008   ¦            ¦                    ¦
¦культуры пасёлка Юбiлейны      ¦год    ¦            ¦                    ¦
+-------------------------------+-------+------------+                    ¦
¦Рамонт Плябанаўскага           ¦2009   ¦У межах     ¦                    ¦
¦цэнтральнага Дома культуры     ¦год    ¦выдзеленых  ¦                    ¦
+-------------------------------+-------+сродкаў     ¦                    ¦
¦Рамонт Рупейкаўскага сельскага ¦2009   ¦            ¦                    ¦
¦Дома культуры                  ¦год    ¦            ¦                    ¦
+-------------------------------+-------+            ¦                    ¦
¦Рамонт Мацвееўскага            ¦2009   ¦            ¦                    ¦
¦цэнтральнага Дома культуры     ¦год    ¦            ¦                    ¦
+-------------------------------+-------+------------+                    ¦
¦Рамонт Ендрыхаўскага сельскага ¦2010   ¦У межах     ¦                    ¦
¦Дома культуры                  ¦год    ¦выдзеленых  ¦                    ¦
+-------------------------------+-------+сродкаў     ¦                    ¦
¦Рамонт Войткавiцкага сельскага ¦2010   ¦            ¦                    ¦
¦Дома культуры                  ¦год    ¦            ¦                    ¦
¦-------------------------------+-------+------------+---------------------








Папярэдні | Наступны

Право регионов Беларуси 2013

Новости законодательства

Новости сайта
Новости Беларуси

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Полезные ресурсы
Счетчики
Rambler's Top100
TopList