Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Решение Щучинского районного Совета депутатов от 28.02.2007 N 16 "Аб устанаўленнi ставак асобных падаткаў на 2007 год"

Текст документа с изменениями и дополнениями по состоянию на август 2009 года

Архив

Навигация




Зарегистрировано в НРПА РБ 6 апреля 2007 г. N 9/7521







У адпаведнасцi з Законам Рэспублiкi Беларусь ад 29 снежня 2006 года "О бюджете Республики Беларусь на 2007 год" Шчучынскi раенны Савет дэпутатаў РАШЫЎ:

1. Устанавiць стаўкi зямельнага падатку на 2007 год для фiзiчных асоб, зарэгiстраваных у iнспекцыi Мiнiстэрства па падатках i зборах па Шчучынскiм раене ў якасцi плацельшчыкаў у наступных памерах:

1.1. на землi, прадастаўленыя грамадзянам для будаўнiцтва i абслугоўвання жылога дома, вядзення асабiстай падсобнай гаспадаркi, калектыўнага садаводства, агароднiцтва - 60000 рублеў за 1 гектар;

1.2. на землi воднага фонду, прадастаўленыя грамадзянам у абасобленае карыстанне, - 60000 рублеў за 1 гектар;

1.3. на землi, прадастаўленыя для забудоў iндывiдуальных гаражоў у гаражных масiвах, - 1840000 рублеў за 1 гектар.

2. Вызвалiць ад уплаты зямельнага падатку грамадзян, якiм выдзелены зямельныя ўчасткi для агароднiцтва плошчай да 0,03 гектара.

3. Устанавiць падатак на нерухомасць у наступных памерах з уладальнiкаў:

3.1. iндывiдуальных гаражоў у гаражных масiвах - 10000 рублеў;

3.2. садовых домiкаў:

3.2.1. двухпавярховых цагляных i блочных - 15000 рублеў;

3.2.2. аднапавярховых цагляных i блочных - 9000 рублеў;

3.2.3. дашчатых i другiх - 7000 рублеў;

3.3. гаспадарчых пабудоў на садовых участках:

3.3.1. цагляных i блочных - 6000 рублеў;

3.3.2. дашчатых i другiх - 4000 рублеў;

3.4. дамоў для часовага пражывання, размешчаных у сельскiх населеных пунктах, - 20000 рублеў;

3.5. не закончаных будаўнiцтвам дамоў:

3.5.1. аднапавярховых - 35000 рублеў;

3.5.2. двухпавярховых - 45000 рублеў.

4. Устанавiць разлiковы кошт 1 квадратнага метра пабудоў, размешчаных у сельскай мясцовасцi, на якiя адсутнiчае ацэнка органаў па дзяржаўнай рэгiстрацыi i зямельнаму кадастру, для налiчэння падатку на нерухомасць уладальнiкам такiх пабудоў у наступных памерах:

4.1. жылыя дамы двухпавярховыя цагляныя i блочныя - 330000 рублеў;

4.2. жылыя дамы аднапавярховыя цагляныя i блочныя - 210000 рублеў;

4.3. жылыя дамы з бярвенняў - 230000 рублеў;

4.4. веранды, сенi цагляныя i драўляныя - 145000 рублеў;

4.5. веранды, сенi дашчатыя - 140000 рублеў;

4.6. летнiя кухнi - 210000 рублеў;

4.7. лазнi - 180000 рублеў;

4.8. хлявы цагляныя i блочныя - 85000 рублеў;

4.9. хлявы з бярвенняў - 100000 рублеў;

4.10. хлявы дашчатыя - 45000 рублеў.

5. Устанавiць панiжаючыя каэфiцыенты разлiковага кошту 1 квадратнага метра пабудовы на:

5.1. жылыя цагляныя i блочныя пабудовы, пабудаваныя да 1980 года, - 0,6;

5.2. жылыя цагляныя i блочныя пабудовы, пабудаваныя з 1980 да 1995 года, - 0,8;

5.3. нежылыя цагляныя i блочныя пабудовы, пабудаваныя да 1980 года, - 0,5;

5.4. нежылыя цагляныя i блочныя пабудовы, пабудаваныя з 1980 да 1995 года, - 0,7;

5.5. жылыя драўляныя пабудовы, пабудаваныя да 1980 года, - 0,5;

5.6. жылыя драўляныя пабудовы, пабудаваныя з 1980 да 1995 года, - 0,7;

5.7. нежылыя драўляныя пабудовы, пабудаваныя да 1980 года, - 0,4;

5.8. нежылыя драўляныя пабудовы, пабудаваныя з 1980 да 1995 года, - 0,6.

6. Устанавiць каэфiцыент якасцi асяроддзя на аб'екты нерухомасцi фiзiчных асоб, размешчаныя ў:

6.1. горадзе Шчучыне - 1,4;

6.2. гарадскiх паселках Астыра, Жалудок, - 1,2;

6.3. весках Бакшты, Буйвiчы, Васiлiшкi, Вялiкае Мажэйкава, Галавiчполе, Дэмбрава, Камянка, Лядск, Ляшчанка, Наваселкi, Новы Двор, Орля, Першамайская Першамайскага сельсавета, Першамайская Шчучынскага сельсавета, Плянты, Ражанка, Ракавiчы, Руткевiчы, Рэзы, Тапiлiшкi, Тур'я, паселках Ражанка, Скрыбаўцы, - 0,7;

6.4. астатнiх сельскiх населеных пунктах Шчучынскага раена, - 0,5.

7. Рэкамендаваць грамадзянам у выпадку нязгоды iх з вышэйустаноўленым парадкам ацэнкi пабудоў звяртацца ў Шчучынскае бюро Лiдскага фiлiяла рэспублiканскага унiтарнага прадпрыемства "Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай рэгiстрацыi i зямельнаму кадастру" для правядзення ацэнкi такiх пабудоў.

Пры разыходжаннi ацэнкi для налiчэння падатку на нерухомасць прымаецца ацэнка органа па дзяржаўнай рэгiстрацыi i зямельнаму кадастру.



Старшыня А.П.ВАСЬКО











Папярэдні | Наступны

Право регионов Беларуси 2013

Новости законодательства

Новости сайта
Новости Беларуси

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Полезные ресурсы
Счетчики
Rambler's Top100
TopList