Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Решение Ушачского районного Совета депутатов от 15.12.2006 N 178 "Аб праграме развiцця галiны культуры Ушацкага раёна на 2006 - 2010 гады"

Текст документа с изменениями и дополнениями по состоянию на август 2009 года

Архив

Навигация




Зарегистрировано в НРПА РБ 8 февраля 2007 г. N 9/6383







У адпаведнасцi з Законам Рэспублiкi Беларусь ад 20 лютага 1991 года "О местном управлении и самоуправлении в Республике Беларусь" у рэдакцыi Закона Рэспублiкi Беларусь ад 10 студзеня 2000 года Ушацкi раённы Савет дэпутатаў ВЫРАШЫЎ:

1. Зацвердзiць прыкладзеную Праграму развiцця галiны культуры Ушацкага раёна на 2006 - 2010 гады.

2. Фiнансаваму аддзелу Ушацкага раённага выканаўчага камiтэта (Красько Л.I.), аддзелу культуры Ушацкага раённага выканаўчага камiтэта (Малак Т.М.) штогод пры фармiраваннi бюджэта на чарговы фiнансавы год удакладняць аб'ём фiнансавання i пералiк мерапрыемстваў Праграмы развiцця галiны культуры Ушацкага раёна на 2006 - 2010 гады, якiя рэалiзуюцца за сродкi раённага бюджэта.

3. Кантроль за выкананнем дадзенага рашэння ўскласцi на аддзел культуры Ушацкага раённага выканаўчага камiтэта (Малак Т.М.) i пастаянную камiсiю Ушацкага раённага Савета дэпутатаў па пытаннях сацыяльна-культурнай сферы i сацыяльнай абароны грамадзян (Волах Ф.П.).



Старшыня П.М.ХВАШЧЭЎСКI





УЗГОДНЕНА

Начальнiк

упраўлення культуры

Вiтебскага абласнога

Выканаўчага камiтэта

М.П.Пашынскi

25.01.2007











                                                   ЗАЦВЕРДЖАНА
                                                   Рашэнне
                                                   Ушацкага раённага
                                                   Савета дэпутатаў
                                                   15.12.2006 N 178


ПРАГРАМА РАЗВIЦЦЯ ГАЛIНЫ КУЛЬТУРЫ УШАЦКАГА РАЁНА

НА 2006 - 2010 ГАДЫ



1. Праграма развiцця галiны культуры Ушацкага раёна на 2006 - 2010 гады (далей - Праграма) распрацавана на падставе Закона Рэспублiкi Беларусь ад 4 чэрвеня 1991 года "Аб культуры ў Рэспублiцы Беларусь" (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, 1991 г., N 20, ст. 291).

2. Мэтай дадзенай Праграмы з'яўляецца захаванне гiсторыка-культурнай спадчыны, стварэнне ўмоў для ўсебаковага развiцця асобы, росту яе творчай iнiцыятывы, духоўных i эстэтычных патрэбаў.

3. Праграмай вызначаны асноўныя накiрункi, якiя будуць рэалiзаваны згодна з мерапрыемствамi па рэалiзацыi Праграмы развiцця галiны культуры Ушацкага раёна на 2006 - 2010 гады (далей - мерапрыемствы), адпаведна дадатку ў наступных сферах:

гiсторыка-культурная спадчына - правядзенне мерапрыемстваў рэстаўрацыйнай накiраванасцi на найбольш важных аб'ектах гiсторыка-культурнай спадчыны, выратаванне ад поўнага знiшчэння сядзiбнага палаца ў аграгарадку Арэхаўна (унiкальны помнiк архiтэктуры XIX стагоддзя);

музеi - ажыццяўленне пераводу сiстэмы музейнай дакументацыi з папяровых носьбiтаў на электронныя, шырокае ўкараненне i развiццё камп'ютэрных тэхналогiй у музейнай практыцы, стварэнне новых экспазiцый;

бiблiятэкi - забеспячэнне аператыўнага абслугоўвання карыстальнiкаў, камплектаванне бiблiятэчных фондаў i iнфарматызацыя бiблiятэчнай справы, стварэнне сучасных умоў працы;

народная творчасць - адраджэнне традыцыйнай культуры Ушацкага раёна (далей - раён), выхаванне дзяцей i моладзi сродкамi традыцыйнага народнага мастацтва, выяўленне, аднаўленне, папулярызацыя i распаўсюджванне традыцыйнай народнай спадчыны раёна, развiццё i ўдасканаленне новых формаў i метадаў арганiзацыi вольнага часу насельнiцтва;

адраджэнне i развiццё культуры вёскi - адраджэнне i захаванне народных традыцый, выхаванне дзяцей i моладзi сродкамi народнага мастацтва, развiццё мастацкай самадзейнасцi, актывiзацыя культурнай дзейнасцi па арганiзацыi i правядзеннi вольнага часу, забеспячэнне даступнасцi паслуг устаноў культуры для розных груп насельнiцтва;

музычнае мастацтва - развiццё i падтрымка ўсiх вiдаў i жанраў музычнага мастацтва, развiццё музычнай культуры ў сельскай мясцовасцi;

дэкаратыўна-прыкладное мастацтва - стварэнне фонду лепшых работ майстроў раёна, прыцягненне да заняткаў народнай творчасцю дзяцей i моладзi, захаванне народных традыцый раёна;

матэрыяльна-тэхнiчная база - захаванне дзеючай сеткi ўстаноў культуры i мастацтва, якаснае ўмацаванне iх матэрыяльнай базы;

кадры культуры - правядзенне комплекснага аналiзу кадравага забеспячэння галiны з мэтай удасканалення формаў i метадаў падбору спецыялiстаў; павышэнне якаснага ўзроўню кадраў; арганiзацыя павышэння квалiфiкацыi кадраў; рэалiзацыя мер, накiраваных на выяўленне i падтрымку таленавiтай моладзi (накiраванне на вучобу ва ўстанову адукацыi "Беларускi дзяржаўны унiверсiтэт культуры i мастацтваў": 2006 год - 2 чалавекi, 2007 год - 2 чалавекi, 2008 год - 2 чалавекi, 2009 год - 2 чалавекi, 2010 год - 3 чалавекi; ва ўстанову адукацыi "Вiцебскае дзяржаўнае вучылiшча мастацтваў": 2006 год - 1 чалавек, 2007 год - 2 чалавекi, 2008 год - 2 чалавекi, 2009 год - 2 чалавекi, 2010 год - 3 чалавекi; ва ўстанову адукацыi "Магiлёўскi дзяржаўны бiблiятэчны тэхнiкум iмя А.С.Пушкiна": 2006 год - 1 чалавек, 2007 год - 1 чалавек, 2008 год - 1 чалавек, 2009 год - 1 чалавек, 2010 год - 1 чалавек; ва ўстанову адукацыi "Наваполацкае дзяржаўнае музычнае вучылiшча": 2006 год - 4 чалавекi, 2007 год - 4 чалавекi, 2008 год - 4 чалавекi, 2009 год - 4 чалавекi, 2010 год - 4 чалавекi); павышэнне ўзроўню прафесiйнага майстэрства кiраўнiкоў i калектываў мастацкай самадзейнасцi; укараненне перадавога вопыту работы, новых формаў работы; павелiчэнне прыбытку ад аказання платных паслуг насельнiцтву.

4. Фiнансаванне Праграмы прадугледжваецца ажыццявiць за кошт наступных крынiц: сродкаў абласнога i мясцовых бюджэтаў; пазабюджэтных сродкаў.

Крынiцы i аб'ёмы фiнансавання ўдакладняюцца штогод.

Плануецца забяспечыць выкананне ўстаноўленага заканадаўствам сацыяльнага стандарту па нарматыву бюджэтнай забяспечанасцi выдаткаў на культуру. Выдаткi на культуру на аднаго жыхара будуць складаць: 2006 год - 2,2 базавай велiчынi; 2007 год - 2,4 базавай велiчынi; 2008 год - 2,6 базавай велiчынi; 2009 год - 2,8 базавай велiчынi; 2010 год - 3,1 базавай велiчынi.

5. Асновай механiзму рэалiзацыi дадзенай Праграмы з'яўляецца комплекснае вырашэнне пытанняў захавання i развiцця культуры раёна, распрацоўка прагнозаў i праграм сацыяльна-эканамiчнага развiцця раёна.











Дадатак

да Праграмы развiцця

галiны культуры

Ушацкага раёна

на 2006 - 2010 гады



МЕРАПРЫЕМСТВЫ ПА РЭАЛIЗАЦЫI ПРАГРАМЫ РАЗВIЦЦЯ ГАЛIНЫ

КУЛЬТУРЫ УШАЦКАГА РАЁНА НА 2006 - 2010 ГАДЫ



----+--------------------+----------------+-----------+------------¬
¦ N ¦Назва мерапрыемстваў¦    Выканаўцы   ¦  Тэрмiн   ¦Фiнансаванне¦
¦п/п¦                    ¦                ¦ выканання ¦ (мiльёнаў  ¦
¦   ¦                    ¦                ¦  (гады)   ¦  рублёў)   ¦
+---+--------------------+----------------+-----------+------------+
¦ 1 ¦         2          ¦       3        ¦     4     ¦     5      ¦
+---+--------------------+----------------+-----------+------------+
¦                  Гiсторыка-культурная спадчына                   ¦
+---+--------------------+----------------+-----------+------------+
¦ 1 ¦Рэстаўрацыя         ¦Аддзел культуры ¦2007 - 2010¦У межах     ¦
¦   ¦сядзiбнага палаца   ¦Ушацкага        ¦           ¦выдзеленых  ¦
¦   ¦(помнiк архiтэктуры ¦раённага        ¦           ¦сродкаў     ¦
¦   ¦XIX стагоддзя) у    ¦выканаўчага     ¦           ¦            ¦
¦   ¦аграгарадку Арэхаўна¦камiтэта        ¦           ¦            ¦
¦   ¦з мэтай далейшага   ¦(далей - аддзел ¦           ¦            ¦
¦   ¦стварэння цэнтра    ¦культуры)       ¦           ¦            ¦
¦   ¦культуры i народных ¦                ¦           ¦            ¦
¦   ¦раместваў Ушацкага  ¦                ¦           ¦            ¦
¦   ¦раёна               ¦                ¦           ¦            ¦
+---+--------------------+----------------+-----------+------------+
¦                              Музеi                               ¦
+---+--------------------+----------------+-----------+------------+
¦ 2 ¦Стварэнне экспазiцыi¦Установа        ¦   2008    ¦         7,0¦
¦   ¦ў фiлiяле "Сядзiба- ¦культуры "Музей ¦           ¦            ¦
¦   ¦музей Васiля Быкава"¦народнай славы  ¦           ¦            ¦
¦   ¦установы культуры   ¦iмя Героя       ¦           ¦            ¦
¦   ¦"Музей народнай     ¦Савецкага Саюза ¦           ¦            ¦
¦   ¦славы iмя Героя     ¦У.Е.Лабанка"    ¦           ¦            ¦
¦   ¦Савецкага Саюза     ¦                ¦           ¦            ¦
¦   ¦У.Е.Лабанка"        ¦                ¦           ¦            ¦
+---+--------------------+----------------+-----------+------------+
¦                           Бiблiятэкi                             ¦
+---+--------------------+----------------+-----------+------------+
¦ 3 ¦Набыццё i ўстаноўка:¦Аддзел культуры ¦           ¦            ¦
¦   +--------------------+                +-----------+------------+
¦   ¦камп'ютэрнай        ¦                ¦   2008    ¦         4,0¦
¦   ¦праграмы            ¦                ¦           ¦            ¦
¦   ¦"Абслугоўванне      ¦                ¦           ¦            ¦
¦   ¦чытачоў"            ¦                ¦           ¦            ¦
¦   +--------------------+                +-----------+------------+
¦   ¦iншых камп'ютэрных  ¦                ¦   2009    ¦         1,0¦
¦   ¦праграм у           ¦                ¦           ¦            ¦
¦   ¦бiблiятэках-фiлiялах¦                ¦           ¦            ¦
¦   ¦цэнтралiзаванай     ¦                ¦           ¦            ¦
¦   ¦бiблiятэчнай сiстэмы¦                ¦           ¦            ¦
¦   ¦(5 праграм)         ¦                ¦           ¦            ¦
+---+--------------------+----------------+-----------+------------+
¦ 4 ¦Падключэнне да сеткi¦Дырэктар        ¦2006 - 2010¦         8,0¦
¦   ¦Iнтэрнэт Ушацкай    ¦цэнтралiзаванай ¦           ¦            ¦
¦   ¦цэнтральнай раённай ¦бiблiятэчнай    ¦           ¦            ¦
¦   ¦бiблiятэкi iмя      ¦сiстэмы         ¦           ¦            ¦
¦   ¦Е.Я.Лось i 11       ¦                ¦           ¦            ¦
¦   ¦сельскiх фiлiялаў   ¦                ¦           ¦            ¦
¦   ¦цэнтралiзаванай     ¦                ¦           ¦            ¦
¦   ¦бiблiятэчнай сiстэмы¦                ¦           ¦            ¦
+---+--------------------+----------------+-----------+------------+
¦ 5 ¦Дааснашчэнне        ¦Аддзел культуры ¦           ¦            ¦
¦   ¦бiблiятэк тэхнiчнымi¦                ¦           ¦            ¦
¦   ¦сродкамi:           ¦                ¦           ¦            ¦
¦   +--------------------+                +-----------+------------+
¦   ¦камп'ютэры для 8    ¦                ¦2007 - 2010¦        21,0¦
¦   ¦сельскiх фiлiялаў   ¦                ¦           ¦            ¦
¦   ¦цэнтралiзаванай     ¦                ¦           ¦            ¦
¦   ¦бiблiятэчнай сiстэмы¦                ¦           ¦            ¦
¦   +--------------------+                +-----------+------------+
¦   ¦ксераксы для 6      ¦                ¦   2008    ¦         6,0¦
¦   ¦сельскiх фiлiялаў   ¦                ¦           ¦            ¦
¦   ¦цэнтралiзаванай     ¦                ¦           ¦            ¦
¦   ¦бiблiятэчнай сiстэмы¦                ¦           ¦            ¦
¦   +--------------------+                +-----------+------------+
¦   ¦ламiнатар для       ¦                ¦   2007    ¦         4,0¦
¦   ¦цэнтральнай раённай ¦                ¦           ¦            ¦
¦   ¦бiблiятэкi iмя      ¦                ¦           ¦            ¦
¦   ¦Е.Я.Лось            ¦                ¦           ¦            ¦
¦   +--------------------+                +-----------+------------+
¦   ¦пераплётная машына  ¦                ¦   2008    ¦         5,0¦
¦   ¦для цэнтральнай     ¦                ¦           ¦            ¦
¦   ¦раённай бiблiятэкi  ¦                ¦           ¦            ¦
¦   ¦iмя Е.Я.Лось        ¦                ¦           ¦            ¦
+---+--------------------+----------------+-----------+------------+
¦ 6 ¦Дааснашчэнне        ¦Аддзел культуры ¦2006 - 2010¦        18,0¦
¦   ¦бiблiятэк           ¦                ¦           ¦            ¦
¦   ¦бiблiятэчным        ¦                ¦           ¦            ¦
¦   ¦абсталяваннем       ¦                ¦           ¦            ¦
+---+--------------------+----------------+-----------+------------+
¦ 7 ¦Устаноўка           ¦Аддзел культуры ¦2007 - 2010¦        10,8¦
¦   ¦электроннага        ¦                ¦           ¦            ¦
¦   ¦каталога ў Ушацкай  ¦                ¦           ¦            ¦
¦   ¦цэнтральнай раённай ¦                ¦           ¦            ¦
¦   ¦бiблiятэцы iмя      ¦                ¦           ¦            ¦
¦   ¦Е.Я.Лось i 10       ¦                ¦           ¦            ¦
¦   ¦сельскiх фiлiялах   ¦                ¦           ¦            ¦
¦   ¦цэнтралiзаванай     ¦                ¦           ¦            ¦
¦   ¦бiблiятэчнай сiстэмы¦                ¦           ¦            ¦
+---+--------------------+----------------+-----------+------------+
¦ 8 ¦Набыццё сацыяльна   ¦Дырэктар        ¦2006 - 2010¦        10,0¦
¦   ¦значнай лiтаратуры  ¦цэнтралiзаванай ¦           ¦            ¦
¦   ¦                    ¦бiблiятэчнай    ¦           ¦            ¦
¦   ¦                    ¦сiстэмы         ¦           ¦            ¦
+---+--------------------+----------------+-----------+------------+
¦                       Народная творчасць                         ¦
+---+--------------------+----------------+-----------+------------+
¦ 9 ¦Правядзенне раённага¦Аддзел культуры ¦   2008,   ¦У межах     ¦
¦   ¦фестывалю народнага ¦                ¦   2010    ¦выдзеленых  ¦
¦   ¦мастацтва "Ушацкая  ¦                ¦           ¦сродкаў     ¦
¦   ¦вясна"              ¦                ¦           ¦            ¦
+---+--------------------+----------------+-----------+------------+
¦10 ¦Правядзенне раённага¦Аддзел культуры ¦  Штогод   ¦У межах     ¦
¦   ¦свята "Грай,        ¦                ¦           ¦выдзеленых  ¦
¦   ¦гармонiк!"          ¦                ¦           ¦сродкаў     ¦
+---+--------------------+----------------+-----------+------------+
¦              Адраджэнне i развiццё культуры вёскi                ¦
+---+--------------------+----------------+-----------+------------+
¦11 ¦Стварэнне цэнтра    ¦Аддзел культуры ¦2006 - 2007¦       303,0¦
¦   ¦культуры i вольнага ¦                ¦           ¦            ¦
¦   ¦часу ў в. Iллюшына  ¦                ¦           ¦            ¦
¦   ¦(аграгарадок)       ¦                ¦           ¦            ¦
¦   ¦адкрыццё фiлiяла    ¦                ¦           ¦            ¦
¦   ¦Ушацкай дзiцячай    ¦                ¦           ¦            ¦
¦   ¦школы мастацтваў    ¦                ¦           ¦            ¦
¦   ¦(клас баяна)        ¦                ¦           ¦            ¦
+---+--------------------+----------------+-----------+------------+
¦12 ¦Адкрыццё сельскага  ¦Аддзел культуры ¦2007 - 2008¦       500,0¦
¦   ¦Дома культуры ў     ¦                ¦           ¦            ¦
¦   ¦в. Вяркуды          ¦                ¦           ¦            ¦
¦   ¦(аграгарадок)       ¦                ¦           ¦            ¦
+---+--------------------+----------------+-----------+------------+
¦13 ¦Стварэнне цэнтра    ¦Аддзел культуры ¦   2008    ¦У межах     ¦
¦   ¦гiсторыка-культурнай¦                ¦           ¦выдзеленых  ¦
¦   ¦спадчыны ў в.       ¦                ¦           ¦сродкаў     ¦
¦   ¦Вялiкiя Дольцы      ¦                ¦           ¦            ¦
¦   ¦(аграгарадок)       ¦                ¦           ¦            ¦
+---+--------------------+----------------+-----------+------------+
¦14 ¦Стварэнне цэнтра    ¦Аддзел культуры ¦   2009    ¦У межах     ¦
¦   ¦культуры i народных ¦                ¦           ¦выдзеленых  ¦
¦   ¦традыцый у в.       ¦                ¦           ¦сродкаў     ¦
¦   ¦Кублiчы             ¦                ¦           ¦            ¦
¦   ¦(аграгарадок)       ¦                ¦           ¦            ¦
+---+--------------------+----------------+-----------+------------+
¦15 ¦Стварэнне цэнтра    ¦Аддзел культуры ¦   2010    ¦У межах     ¦
¦   ¦традыцыйнай культуры¦                ¦           ¦выдзеленых  ¦
¦   ¦ў в. Глыбачка       ¦                ¦           ¦сродкаў     ¦
¦   ¦(аграгарадок)       ¦                ¦           ¦            ¦
+---+--------------------+----------------+-----------+------------+
¦                       Музычнае мастацтва                         ¦
+---+--------------------+----------------+-----------+------------+
¦16 ¦Адкрыццё фiлiяла    ¦Аддзел культуры ¦   2006    ¦        15,0¦
¦   ¦Ушацкай дзiцячай    ¦                ¦           ¦            ¦
¦   ¦школы мастацтваў у  ¦                ¦           ¦            ¦
¦   ¦аграгарадку Арэхаўна¦                ¦           ¦            ¦
+---+--------------------+----------------+-----------+------------+
¦17 ¦Набыццё музычных    ¦Дырэктар        ¦  Штогод   ¦        10,0¦
¦   ¦iнструментаў для    ¦Ушацкай         ¦           ¦            ¦
¦   ¦Ушацкай дзiцячай    ¦дзiцячай школы  ¦           ¦            ¦
¦   ¦школы мастацтваў    ¦мастацтваў      ¦           ¦            ¦
+---+--------------------+----------------+-----------+------------+
¦18 ¦Набыццё сцэнiчных   ¦Дырэктар        ¦  Штогод   ¦         5,0¦
¦   ¦касцюмаў для        ¦Ушацкай         ¦           ¦            ¦
¦   ¦дзiцячых калектываў ¦дзiцячай школы  ¦           ¦            ¦
¦   ¦                    ¦мастацтваў      ¦           ¦            ¦
+---+--------------------+----------------+-----------+------------+
¦                Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва                  ¦
+---+--------------------+----------------+-----------+------------+
¦19 ¦Арганiзацыя выстаў  ¦Народны клуб    ¦ Пастаянна ¦         1,0¦
¦   ¦мастакоў i майстроў ¦майстроў        ¦           ¦            ¦
¦   ¦дэкаратыўна-        ¦"Адраджэнне"    ¦           ¦            ¦
¦   ¦прыкладнога         ¦                ¦           ¦            ¦
¦   ¦мастацтва           ¦                ¦           ¦            ¦
+---+--------------------+----------------+-----------+------------+
¦20 ¦Стварэнне музея     ¦Аддзел культуры ¦   2010    ¦         2,0¦
¦   ¦"Народная скарбнiца"¦                ¦           ¦            ¦
¦   ¦пры Ушацкiм раённым ¦                ¦           ¦            ¦
¦   ¦Доме культуры       ¦                ¦           ¦            ¦
+---+--------------------+----------------+-----------+------------+
¦21 ¦Распрацоўка эскiзаў ¦Ушацкi Дом      ¦   2008    ¦        15,0¦
¦   ¦i стварэнне         ¦рамёстваў,      ¦           ¦            ¦
¦   ¦мясцовага касцюма   ¦аддзел культуры ¦           ¦            ¦
¦   ¦"Ушацкi строй"      ¦                ¦           ¦            ¦
+---+--------------------+----------------+-----------+------------+
¦22 ¦Набыццё работ       ¦Аддзел культуры ¦2006 - 2010¦         1,0¦
¦   ¦майстроў            ¦                ¦           ¦            ¦
¦   ¦дэкаратыўна-        ¦                ¦           ¦            ¦
¦   ¦прыкладнога         ¦                ¦           ¦            ¦
¦   ¦мастацтва           ¦                ¦           ¦            ¦
+---+--------------------+----------------+-----------+------------+
¦                   Матэрыяльна-тэхнiчная база                     ¦
+---+--------------------+----------------+-----------+------------+
¦23 ¦Завяршэнне          ¦Аддзел культуры ¦   2008    ¦       800,0¦
¦   ¦рэканструкцыi       ¦                ¦           ¦            ¦
¦   ¦Ушацкага раённага   ¦                ¦           ¦            ¦
¦   ¦Дома культуры       ¦                ¦           ¦            ¦
+---+--------------------+----------------+-----------+------------+
¦24 ¦Рэканструкцыя       ¦Аддзел культуры ¦   2008    ¦       450,0¦
¦   ¦Ушацкага Дома       ¦                ¦           ¦            ¦
¦   ¦рамёстваў           ¦                ¦           ¦            ¦
+---+--------------------+----------------+-----------+------------+
¦25 ¦Набыццё музычнай    ¦Аддзел культуры ¦2007 - 2010¦        50,0¦
¦   ¦апаратуры,          ¦                ¦           ¦            ¦
¦   ¦камп'ютэраў,        ¦                ¦           ¦            ¦
¦   ¦абсталявання ў      ¦                ¦           ¦            ¦
¦   ¦клубныя ўстановы    ¦                ¦           ¦            ¦
¦   ¦раёна: Матырынскi   ¦                ¦           ¦            ¦
¦   ¦сельскi Дом         ¦                ¦           ¦            ¦
¦   ¦культуры; Жарскi,   ¦                ¦           ¦            ¦
¦   ¦Дубраўскi,          ¦                ¦           ¦            ¦
¦   ¦Селiшчанскi,        ¦                ¦           ¦            ¦
¦   ¦Слабацкi, Касарскi, ¦                ¦           ¦            ¦
¦   ¦Лутаўскi, Плiнскi,  ¦                ¦           ¦            ¦
¦   ¦Сарочынскi,         ¦                ¦           ¦            ¦
¦   ¦Градзянецкi,        ¦                ¦           ¦            ¦
¦   ¦Старасельскi,       ¦                ¦           ¦            ¦
¦   ¦Мосарскi сельскiя   ¦                ¦           ¦            ¦
¦   ¦клубы; Завячэльскую,¦                ¦           ¦            ¦
¦   ¦Казiмiроўскую       ¦                ¦           ¦            ¦
¦   ¦сельскiя клубы-     ¦                ¦           ¦            ¦
¦   ¦бiблiятэкi; Ушацкi  ¦                ¦           ¦            ¦
¦   ¦раённы метадычны    ¦                ¦           ¦            ¦
¦   ¦цэнтр; аўтаклуб     ¦                ¦           ¦            ¦
+---+--------------------+----------------+-----------+------------+
¦26 ¦Набыццё сцэнiчных   ¦Аддзел культуры ¦2007 - 2010¦        40,0¦
¦   ¦касцюмаў у          ¦                ¦           ¦            ¦
¦   ¦Матырынскi,         ¦                ¦           ¦            ¦
¦   ¦Iллюшынскi,         ¦                ¦           ¦            ¦
¦   ¦Арэхаўскi,          ¦                ¦           ¦            ¦
¦   ¦Глыбачанскi сельскiя¦                ¦           ¦            ¦
¦   ¦Дамы культуры;      ¦                ¦           ¦            ¦
¦   ¦Жарскi, Сарочынскi  ¦                ¦           ¦            ¦
¦   ¦сельскiя клубы;     ¦                ¦           ¦            ¦
¦   ¦Ушацкi раённы Дом   ¦                ¦           ¦            ¦
¦   ¦культуры; Ушацкi    ¦                ¦           ¦            ¦
¦   ¦раённы метадычны    ¦                ¦           ¦            ¦
¦   ¦цэнтр               ¦                ¦           ¦            ¦
+---+--------------------+----------------+-----------+------------+
¦27 ¦Набыццё лялек i     ¦Аддзел культуры ¦2007 - 2010¦        30,0¦
¦   ¦тэатральных касцюмаў¦                ¦           ¦            ¦
¦   ¦у Матырынскi сельскi¦                ¦           ¦            ¦
¦   ¦Дом культуры;       ¦                ¦           ¦            ¦
¦   ¦Кублiцкi,           ¦                ¦           ¦            ¦
¦   ¦Селiшчанскi,        ¦                ¦           ¦            ¦
¦   ¦Слабацкi,           ¦                ¦           ¦            ¦
¦   ¦Вялiкадолецкi,      ¦                ¦           ¦            ¦
¦   ¦Касарскi, Плiнскi,  ¦                ¦           ¦            ¦
¦   ¦Мосарскi,           ¦                ¦           ¦            ¦
¦   ¦Градзянецкi,        ¦                ¦           ¦            ¦
¦   ¦Лутаўскi сельскiя   ¦                ¦           ¦            ¦
¦   ¦клубы               ¦                ¦           ¦            ¦
+---+--------------------+----------------+-----------+------------+
¦                         Кадры культуры                           ¦
+---+--------------------+----------------+-----------+------------+
¦28 ¦Арганiзацыя         ¦Аддзел культуры ¦   2006    ¦         1,8¦
¦   ¦павышэння           ¦                +-----------+------------+
¦   ¦квалiфiкацыi кадраў ¦                ¦   2007    ¦         0,7¦
¦   ¦пры ўстанове        ¦                +-----------+------------+
¦   ¦адукацыi "Беларускi ¦                ¦   2008    ¦         0,5¦
¦   ¦дзяржаўны iнстытут  ¦                +-----------+------------+
¦   ¦праблем культуры"   ¦                ¦   2009    ¦         0,5¦
¦   ¦                    ¦                +-----------+------------+
¦   ¦                    ¦                ¦   2010    ¦         0,8¦
+---+--------------------+----------------+-----------+------------+
¦29 ¦Арганiзацыя         ¦Аддзел культуры ¦   2006    ¦         3,7¦
¦   ¦павышэння           ¦                +-----------+------------+
¦   ¦квалiфiкацыi кадраў ¦                ¦   2007    ¦         4,0¦
¦   ¦пры ўстанове        ¦                +-----------+------------+
¦   ¦адукацыi "Вiцебскiя ¦                ¦   2008    ¦         4,2¦
¦   ¦абласныя курсы      ¦                +-----------+------------+
¦   ¦павышэння           ¦                ¦   2009    ¦         4,4¦
¦   ¦квалiфiкацыi        ¦                +-----------+------------+
¦   ¦работнiкаў культуры"¦                ¦   2010    ¦         4,5¦
¦---+--------------------+----------------+-----------+-------------








Папярэдні | Наступны

Право регионов Беларуси 2013

Новости законодательства

Новости сайта
Новости Беларуси

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Полезные ресурсы
Счетчики
Rambler's Top100
TopList