Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Решение Ивацевичского районного Совета депутатов от 11.09.2009 № 155 "Аб гiмне горада Iвацэвiчы"

Текст документа с изменениями и дополнениями по состоянию на сентябрь 2013 года

< Главная страница

Зарегистрировано в НРПА РБ 29 сентября 2009 г. N 9/26503



Iвацэвiцкi раённы Савет дэпутатаў РАШЫЎ:

1. Зацвердзiць прыкладнае Палажэнне аб гiмне горада Iвацэвiчы.

2. Дадзенае рашэнне ўступае ў сiлу пасля яго афiцыйнага апублiкавання.



Старшыня У.М.Макар



                                                      ЗАЦВЕРДЖАНА
                                                      Рашэнне
                                                      Iвацэвiцкага раённага
                                                      Савета дэпутатаў
                                                      11.09.2009 N 155


1. Гiмн горада Iвацэвiчы прадстаўляе сабой музычна-паэтычны твор, якi выконваецца ў выпадках, прадугледжаных Палажэннем аб гiмне горада Iвацэвiчы (далей - Палажэнне), i з'яўляецца яго сiмвалам.

Глыбокая павага да гiмна горада Iвацэвiчы - патрыятычны абавязак кожнага жыхара горада.

2. Гiмн горада Iвацэвiчы выконваецца:

2.1. пры адкрыццi помнiкаў, манументаў, абелiскаў i iншых збудаванняў у азнаменаванне важнейшых гiстарычных i грамадска-палiтычных падзей, звязаных з сучасным i мiнулым горада Iвацэвiчы;

2.2. пры ўручэннi гораду Iвацэвiчы дзяржаўных узнагарод Рэспублiкi Беларусь;

2.3. пры ўручэннi прадпрыемствам i арганiзацыям, установам горада Iвацэвiчы дзяржаўных узнагарод Рэспублiкi Беларусь;

2.4. пры падняццi флага горада Iвацэвiчы ў час цырымонiй i iншых урачыстых мерапрыемстваў, якiя праводзяцца гарадскiмi дзяржаўнымi i грамадскiмi органамi i арганiзацыямi.

3. Гiмн горада Iвацэвiчы можа выконвацца ў iншых выпадках па рашэннi Iвацэвiцкага раённага Савета дэпутатаў i Iвацэвiцкага раённага выканаўчага камiтэта, гарадскiх i раённых дзяржаўных i грамадскiх органаў, кiраўнiкоў арганiзацый з захоўваннем патрабаванняў дадзенага Палажэння.

4. Пры выкананнi з Дзяржаўным гiмнам Рэспублiкi Беларусь гiмн горада Iвацэвiчы выконваецца пасля яго.

5. Гiмн горада Iвацэвiчы можа выконвацца ў аркестравым, харавым, аркестрава-харавым альбо iншым вакальным i iнструментальным варыянце. Могуць выкарыстоўвацца сродкi тэлетрансляцыi i радыётрансляцыi, аўдыёзапiс i вiдэазапiс.

Пры вакальным i вакальна-iнструментальным выкананнi гiмн горада Iвацэвiчы выконваецца поўнасцю, а ў выпадку iнструментальнага выканання, у тым лiку з выкарыстоўваннем аўдыёфанаграм i вiдэафанаграм, дапускаецца частковае выкананне гiмна горада Iвацэвiчы - выконваецца запеў i прыпеў адзiн раз.

6. Гiмн горада Iвацэвiчы павiнен выконвацца ў дакладнай адпаведнасцi з тэкстам згодна з дадаткам.

7. Пры афiцыйным публiчным выкананнi гiмна горада Iвацэвiчы прысутныя слухаюць яго стоячы:

ваеннаслужачыя i iншыя асобы, для якiх прадугледжана нашэнне форменнага адзення ў адпаведнасцi з уставам iхнiх службаў, - не знiмаючы галаўнога ўбору, прыкладваюць да яго правую руку;

мужчыны здымаюць галаўны ўбор.

8. Правiлы выканання гiмна горада Iвацэвiчы ў вайсковых часцях, органах унутраных спраў, навучальных установах, пры правядзеннi гарадскiх святаў, фестываляў, конкурсаў, спартыўных спаборнiцтваў, пры правядзеннi арганiзацыямi мерапрыемстваў на тэрыторыi замежных дзяржаў устанаўлiваюцца зыходзячы з патрабаванняў дадзенага Палажэння.

9. Кантроль за дакладным выкананнем дадзенага Палажэння ўскладваецца на кiраўнiкоў гарадскiх i раённых дзяржаўных i грамадскiх органаў i арганiзацый.



Дадатак
да Палажэння аб гiмне
горада Iвацэвiчы



ГIМН ГОРАДА IВАЦЭВIЧЫ

словы Т.Куратнiк

музыка З.Растовай

Побач з лясамi, побач з палямi

Родны наш горад стаiць.

Светлымi вокнамi i купаламi

У мiрнае неба глядзiць.

Славiцца горад i песняй, i працай,

I дабрынёю людской.

Моцнаю дружбай, гамонкай дзiцячай,

Зменай бацькам маладой.

Прыпеў:

Iвацэвiчы слаўныя, вольныя,

Твой упэўнены крок, ясны шлях.

Да цябе нашы сэрцы памкнёныя,

Ты квiтней i жывi ў вяках!

Днi лiхалецця твой дух не зламалi.

Мужна ўзняўся з руiн.

Горда ўздымаюцца помнiкi славы -

Слава сынам усiм тваiм.

Ты багацееш, расцеш, родны горад,

Радуеш вока гасцей.

Поклiч народа - жыць мiрна, у згодзе -

У пакаленнi iдзе.

Прыпеў:

Iвацэвiчы слаўныя, вольныя,

Твой упэўнены крок, ясны шлях.

Да цябе нашы сэрцы памкнёныя,

Ты квiтней i жывi ў вяках!






Архив документов

Папярэдні | Наступны
Новости законодательства

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Новости сайта
Новости Беларуси

Полезные ресурсы

Счетчики
Rambler's Top100
TopList