Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Решение Зельвенского районного Совета депутатов от 23.05.2008 № 55 "Аб зацвярджэннi Праграмы захавання i развiцця культуры Зэльвенскага раёна на 2008 - 2010 гады"

Текст документа с изменениями и дополнениями по состоянию на сентябрь 2013 года

< Главная страница

Зарегистрировано в НРПА РБ 24 сентября 2008 г. N 9/18397



Зэльвенскi раённы Савет дэпутатаў РАШЫЎ:

1. Зацвердзiць Праграму захавання i развiцця культуры Зэльвенскага раёна на 2008 - 2010 гады (дадаецца).

2. Кантроль за выкананнем дадзенага рашэння ўскласцi на пастаянную камiсiю па бюджэце, сацыяльна-культурнай сферы i сацыяльнай абароне грамадзян (Фёдараў А.А.).



Старшыня В.У.МIРОНЧЫК



                                                      ЗАЦВЕРДЖАНА
                                                      Рашэнне
                                                      Зэльвенскага раённага
                                                      Савета дэпутатаў
                                                      23.05.2008 N 55


ПРАГРАМА ЗАХАВАННЯ I РАЗВIЦЦЯ КУЛЬТУРЫ ЗЭЛЬВЕНСКАГА РАЁНА НА 2008 - 2010 ГАДЫ

1. Праграма захавання i развiцця культуры Зэльвенскага раёна на 2008 - 2010 гады (далей - Праграма) распрацавана на падставе Закона Рэспублiкi Беларусь ад 4 чэрвеня 1991 года "Аб культуры ў Рэспублiцы Беларусь" (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, 1991 г., N 20, арт. 291; Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2004 г., N 87, 2/1031), рашэння Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў ад 15 снежня 2006 г. N 213 "Аб зацвярджэннi Праграмы захавання i развiцця культуры Гродзенскай вобласцi на 2007-2010 гады" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2007, N 25, 9/6107).

2. Мэтай Праграмы з'яўляецца захаванне гiсторыка-культурнай спадчыны Зэльвеншчыны, стварэнне ўмоў для ўсебаковага развiцця асобы, росту яе творчай iнiцыятывы, духоўных i эстэтычных запатрабаванняў.

3. Праграмай вызначаны асноўныя накiрункi, якiя будуць рэалiзаваны згодна з мерапрыемствамi па выкананнi Праграмы захавання i развiцця культуры Зэльвенскага раёна на 2008 - 2010 гады адпаведна з дадаткам у наступных сферах:

гiсторыка-культурная спадчына - правядзенне мерапрыемстваў рэстаўрацыйнай накiраванасцi на найбольш важных аб'ектах спадчыны, уключэнне гiсторыка-культурных каштоўнасцей у сферу турысцкай дзейнасцi, выкарыстанне аб'ектаў для пазнавальных, адукацыйных, прапагандысцкiх мэтаў;

бiблiятэчная дзейнасць - камплектаванне бiблiятэчных фондаў i iнфарматызацыя справы;

клубныя ўстановы i народна-мастацкая творчасць - захаванне i ўдасканаленне сеткi ўстаноў культуры i народнай творчасцi, вывучэнне, захаванне i развiццё нацыянальнай культуры i народнай творчасцi, развiццё i ўдасканаленне новых формаў i метадаў арганiзацыi вольнага часу насельнiцтва;

адраджэнне i развiццё культуры вёскi - захаванне i развiццё культурнага патэнцыялу, актывiзацыя культурнай дзейнасцi па арганiзацыi i правядзеннi вольнага часу, развiццё традыцыйнай культуры раёна, забеспячэнне даступнасцi ўстаноў культуры для розных груп насельнiцтва, падтрымка грамадскай iнiцыятывы ў сферы духоўнага жыцця сельскiх жыхароў, далучэнне працаўнiкоў вёскi да прафесiйнага мастацтва, фармiраванне структуры эстэтычнага выхавання, развiццё iнфраструктуры сельскага турызму з выкарыстаннем мясцовых традыцый i звычаяў;

кадры культуры - рэалiзацыя рэгiянальных мэтавых праграм работы з кадрамi i правядзенне комплекснага аналiзу кадравага забеспячэння галiны з мэтай удасканалення формаў i метадаў падбору спецыялiстаў, кiруючых кадраў галiны культуры раёна, фармiраванне рэзерву кiруючых кадраў, павышэнне якаснага ўзроўню кадраў, арганiзацыя павышэння квалiфiкацыi кадраў, рэалiзацыя мер, накiраваных на выяўленне i падтрымку таленавiтай моладзi;

матэрыяльна-тэхнiчная база - захаванне дзеючых устаноў культуры i мастацтва, якаснае ўмацаванне матэрыяльнай базы, стварэнне новых культурных аб'ектаў, скiраваных на змяненнi ў патрэбах насельнiцтва.

4. Фiнансаванне Праграмы прадугледжана ажыццявiць за кошт наступных крынiц:

сродкаў рэспублiканскага, абласнога i мясцовага бюджэтаў;

пазабюджэтных сродкаў.

5. Плануемыя вынiкi рэалiзацыi Праграмы:

захаванне i развiццё культурнай спадчыны, нацыянальна-культурнай самабытнасцi насельнiцтва, беларускай мовы, пашырэнне сферы яе ўжывання;

забеспячэнне ўмоў для свабоднага развiцця культур усiх сацыяльна-этнiчных груп, якiя пражываюць у раёне;

стварэнне спрыяльных умоў для развiцця культуры i мастацтва раёна, больш эфектыўнай работы па культурным абслугоўваннi насельнiцтва;

дасягненне здаровага маральнага клiмату ў грамадстве;

забеспячэнне даступнасцi культурных каштоўнасцей для ўсiх сацыяльных слаёў насельнiцтва.

6. Каардынацыю i кантроль за выкананнем Праграмы ажыццяўляе аддзел культуры Зэльвенскага раённага выканаўчага камiтэта.



Дадатак
да Праграмы
захавання
i развiцця культуры
Зэльвенскага раёна
на 2008 - 2010 гады



МЕРАПРЫЕМСТВЫ ПА ВЫКАНАННI ПРАГРАМЫ ЗАХАВАННЯ I РАЗВIЦЦЯ КУЛЬТУРЫ ЗЭЛЬВЕНСКАГА РАЁНА НА 2008 - 2010 ГАДЫ

 --------------------+----------------+---------+-------------+-----------------
                     ¦                ¦ Тэрмiн  ¦             ¦
 Назва мерапрыемства ¦   Выканаўцы    ¦выканання¦Фiнансаванне ¦  Чакаемы вынiк
                     ¦                ¦ (гады)  ¦             ¦
 --------------------+----------------+---------+-------------+-----------------
                    1. У сферы гiсторыка-культурнай спадчыны

 Рэстаўрацыя царквы   Дзяржаўнае        2008 -   У межах       Захаванне аб'екта
 абарончага тыпу XV - абласное           2010    выдзеленых    як гiсторыка-
 пачатку XVI          унiтарнае                  сродкаў       культурнай
 стагоддзя ў вёсцы    прадпрыемства                            каштоўнасцi,
 Сынкавiчы            "Упраўленне                              уключэнне ў
                      капiтальнага                             культурны i
                      будаўнiцтва                              турыстычны абарот
                      Гродзенскага
                      абласнога
                      выканаўчага
                      камiтэта"

                        2. У сферы бiблiятэчнай дзейнасцi

 Укараненне           Аддзел культуры    2008    У межах       Удасканаленне
 аўтаматызаванай      Зэльвенскага               выдзеленых    бiблiятэчных
 бiблiятэчнай сiстэмы раённага                   сродкаў       працэсаў у
 ў поўным аб'ёме ў    выканаўчага                              абслугоўваннi
 цэнтральнай раённай  камiтэта (далей                          чытачоў,
 бiблiятэцы           - райвыканкам),                          аператыўны доступ
                      Зэльвенская                              да iнфармацыйных
                      раённая                                  рэсурсаў
                      цэнтралiзаваная
                      бiблiятэчная
                      сiстэма (далей -
                      РЦБС)

 Устаноўка            Аддзел культуры            У межах       Арганiзацыя
 камп'ютэраў у 3      райвыканкама,              выдзеленых    сучаснай сiстэмы
 сельскiх бiблiятэках РЦБС                       сродкаў       iнфармацыйна-
                                                               бiблiятэчнага
 З iх:                                                         абслугоўвання
                                                               насельнiцтва на
 Дзярэчынская                            2008                  аснове
 сельская бiблiятэка                                           выкарыстання
 (далей - СБ)                                                  новых
                                                               iнфармацыйных
 Галынкаўская СБ                         2009                  тэхналогiй

 Славацiцкая СБ                          2010

 Устаноўка
 электронных
 каталогаў,
 падключэнне да сеткi
 Iнтэрнэт

 Увядзенне новых      Аддзел культуры   2008 -   У межах       Павышэнне
 паслуг i формаў      райвыканкама,      2010    выдзеленых    iнфармацыйнай
 абслугоўвання        РЦБС                       сродкаў       культуры
 насельнiцтва:                                                 насельнiцтва
 арганiзацыя
 электроннай дастаўкi
 дакументаў;
 арганiзацыя
 спецыяльна
 абсталяваных месцаў
 для работы з аўдыё-i
 вiдэа-матэрыяламi,
 CD, DVD

 Пашырэнне сеткi      Аддзел культуры    2010    У межах       Своечасовае
 публiчных цэнтраў    райвыканкама,              выдзеленых    iнфармаванне
 прававой iнфармацыi, РЦБС                       сродкаў       грамадкасцi ў
 набыццё i ўстаноўка                                           сферы
 прававой базы ў                                               заканадаўства
 Дзярэчынскай СБ

 Прадугледжанне ў     Аддзел культуры   Штогод   15 % з        Палепшыць стан
 раённым бюджэце      райвыканкама               агульнай      дакументальных
 цэнтралiзаваных                                 суммы         фондаў бiблiятэк
 фiнансавых сродкаў                              бюджэтнага    раёна
 на падпiску на                                  фiнансавання,
 перыядычныя выданнi                             запланаванага
                                                 на ўтрыманне
                                                 бiблiятэк

               3. У сферы народнай творчасцi i музычнага мастацтва

 Правядзенне раённых  Аддзел культуры   Да 2010  У межах       Захаванне
 фестываляў,          райвыканкама,    згодна з  выдзеленых    дасягненняў
 конкурсаў i аглядаў: раённы метадычны графiкамi сродкаў       народнага
 Анненскага кiрмашу;  цэнтр народнай    правя-                 мастацтва,
 мастацкай творчасцi  творчасцi,        дзення                 папулярызацыя
 ветэранскiх          дзiцячая школа                           розных вiдаў i
 калектываў "Не       мастацтваў,                              жанраў мастацкай
 старэюць душой       дзiцячая                                 творчасцi
 ветэраны"; сямейнай  музычная школа
 творчасцi "У каханнi
 i згодзе";
 тэатральных
 калектываў
 "Тэатральная маска";
 вакальнай музыкi
 "Спявай, мой родны
 край"; эстраднай
 творчасцi аматарскiх
 аб'яднанняў
 культарганiзатараў

                 4. У сферы адраджэння i развiцця культуры вёскi

 Рэалiзацыя Праграмы  Аддзел культуры   Да 2010  У межах       Удасканаленне
 па выкананнi         райвыканкама               выдзеленых    структуры сеткi,
 заданняў, вызначаных                            сродкаў       умацаванне
 Дзяржаўнай праграмай                                          матэрыяльна-
 адраджэння i                                                  тэхнiчнай базы
 развiцця вёскi на                                             сельскiх
 2006 - 2010 гады,                                             культурна-
 зацверджанай Указам                                           дасугавых
 Прэзiдэнта                                                    устаноў,
 Рэспублiкi Беларусь                                           фармiраванне
 ад 25 сакавiка 2005                                           структуры
 г. N 150                                                      эстэтычнага
 (Национальный реестр                                          выхавання
 правовых актов                                                насельнiцтва на
 Республики Беларусь,                                          сяле, адраджэнне,
 2005 г., N 52,                                                развiццё i
 1/6339)                                                       далейшая
                                                               папулярызацыя
                                                               традыцыйнай
                                                               культуры,
                                                               народных
                                                               промыслаў i
                                                               рамёстваў

 Забеспячэнне         Аддзел культуры   Да 2010  У межах       Забяспечыць больш
 фармiравання ў       райвыканкама               выдзеленых    высокi ўзровень
 аграгарадках новых                              сродкаў       задавальнення
 тыпаў устаноў:                                                культурных,
 цэнтраў культуры i                                            эстэтычных,
 вольнага часу,                                                духоўных
 сельскiх дамоў                                                патрабаванняў
 культуры i iншых,                                             насельнiцтва
 якiя аказваюць
 культурна-
 адукацыйныя i iншыя
 паслугi насльнiцтву

 Адкрыццё гурткоў     Аддзел культуры   Да 2010  У межах       Захаваць народныя
 раённага Дома        райвыканкама,              выдзеленых    мясцовыя
 рамёстваў, якiя      раённы Дом                 сродкаў       традыцыi, прывiць
 забяспечваюць        рамёстваў                                падрастаючаму
 захаванне мясцовых                                            пакаленню любоў
 звычаяў, абрадаў,                                             да звычаяў i
 фальклору, традыцый                                           традыцый продкаў
 народнага
 дэкаратыўна-
 прыкладнога
 мастацтва

 Фармiраванне         Аддзел культуры   Да 2010  У межах       1 адзiнка
 мабiльнай сеткi      райвыканкама,              выдзеленых    бiблiобуса
 ўстаноў культуры,    РЦБС, РМЦНТ                сродкаў
 арганiзацыi iх
 дзейнасцi па
 культурным
 абслугоўваннi
 маланаселеных
 пунктаў, якiя не
 маюць стацыянарных
 устаноў культуры

                         5. У сферы кадравага патэнцыялу

 Павышэнне            Аддзел культуры   Да 2010  У межах       Забеспячэнне
 квалiфiкацыi         райвыканкама               выдзеленых    патрэбнасцi
 кiраўнiкоў i                                    сродкаў       ўстаноў культуры
 спецыялiстаў штогод                                           ў квалiфiкаваных
 12 чалавек: УА                                                кадрах
 "Беларускi дзяржаўны
 унiверсiтэт культуры
 i мастацтваў" - 4
 чалавекi УА
 "Гродзенскi
 дзяржаўны каледж
 мастацтваў" - 8
 чалавек

                        6. Сацыяльна-эканамiчнае развiццё

 Забеспячэнне         Аддзел культуры    2008          -       Пашырэнне спектра
 штогадовага тэмпу    райвыканкама                             платных паслуг
 росту платных паслуг
 культуры ў
 супаставiмых цэнах
 109-110 %

 Забеспячэнне         Аддзел культуры    2008    У             Расходы на
 выканання            райвыканкама               адпаведнасцi  культуру на
 ўстаноўленага                                   з бюджэтнымi  аднаго жыхара
 заканадаўствам                                  прызначэннямi штогод будуць
 Рэспублiкi Беларусь                                           складаць не менш
 сацыяльнага                                                   за 1,5 базавай
 стандарту па                                                  велiчынi, у тым
 нарматыве бюджэтнай                                           лiку: за кошт
 забяспечанасцi                                                бюджэтных сродкаў
 расходаў на культуру                                          - 1,3 базавай
                                                               велiчынi, за кошт
                                                               платных паслуг -
                                                               0,2 базавай
                                                               велiчынi

            7. Умацаванне матэрыяльна-тэхнiчнай базы ўстаноў культуры

 Капiтальны рамонт:                              У межах       Якаснае
                                                 выдзеленых    абнаўленне
 раённага Дома                           2008    сродкаў       будынкаў i
 культуры                                                      стварэнне
                                                               спрыяльных умоў
 Дзярэчынскага Дома                     2008 -                 для адпачынку
 культуры                                2010                  насельнiцтва

 Галынкаўскага Дома                      2009
 культуры

 Славацiцкага Дома                       2010
 культуры





Архив документов

Папярэдні | Наступны
Новости законодательства

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Новости сайта
Новости Беларуси

Полезные ресурсы

Счетчики
Rambler's Top100
TopList