Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Решение Минского городского исполнительного комитета от 16.02.1995 № 50 "Аб забяспячэннi рэалiзацыi ўласнiкамi i наймальнiкамi жылых памяшканняў права на абмен цi продаж гэтых памяшканняў адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльнаму ўтварэнню з прадстаўленнем iм меншага па плошчы жылля"

Документ утратил силу
Текст документа с изменениями и дополнениями по состоянию на сентябрь 2013 года

< Главная страница

Зарегистрировано в НРПА РБ 28 сентября 2001 г. N 9/1254



У мэтах выканання п.4 пастановы Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 31.10.91 г. N 150 "Аб парадку пакрыцця грамадзянамi затрат на ўтрыманне жылля i камунальныя паслугi i прадастаўлення безнаяўных жыллёвых субсiдый" i п.12 Палажэння "Аб парадку i ўмовах прадастаўлення безнаяўных жыллёвых субсiдый", зацверджанага пастановай Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 05.12.94 г. N 226, Мiнскi гарадскi выканаўчы камiтэт ВЫРАШЫЎ:

1. Раённым выканаўчым камiтэтам завесцi ўлiк грамадзян, якiя выказалi жаданне замянiць займаемае жылое памяшканне большай плошчы на меншую.

2. Упраўленню ўлiку i размеркавання жылой плошчы пры размеркаваннi жылля штоквартальна прадугледжваць выдзяленне з лiку кватэр, прызначаных райвыканкамам, неабходную колькасць кватэр для рэалiзацыi права грамадзян на абмен цi продаж большых жылых памяшканняў на меншыя.

3. Райвыканкамы, грамадзяне, якiя маюць права ўласнасцi на жылое памяшканне, i наймальнiкi жылых памяшканняў, якiя жадаюць абмяняць iх на меншыя па плошчы цi прадаць iх адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльным утварэнням, павiнны кiравацца дзеючымi правiламi продажу i абмену жылых памяшканняў.

4. Калi грамадзянiн звярнуўся па пытанню замены, продажу кватэры ў выканкам i яму на працягу 2 месяцаў было прапанавана не менш двух варыянтаў абмену жылых памяшканняў, ад якiх ён адмовiўся, грамадзянiн не вызваляецца ад платы за карыстанне займаемым жылым памяшканнем звыш устаноўленай нормы.

5. Вызвалiць ад выплаты дзяржпошлiны грамадзян, якiя маюць права ўласнасцi на жылыя памяшканнi i мяняюць iх на меншыя з адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльным утварэннем цi прадаюць адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльным утварэнням.

6. Кантроль за выкананнем дадзенага рашэння ўскласцi на намеснiкаў старшынi гарвыканкама Белахвостава У.М. i Нiкiценку П.Г.



Старшыня выканкама У.В.ЯРМОШЫН



Нам. кiраўнiка спраў А.А.ЛАШКО






Archiv Dokumente

Папярэдні | Наступны
Новости законодательства

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Новости сайта
Новости Беларуси

Полезные ресурсы

Счетчики
Rambler's Top100
TopList