Право
Навигация
Реклама


Ресурсы в тему

Меморандум от 4 сентября 2003 г. "Мемарандум аб супрацоўнiцтве памiж Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь i Мiнiстэрствам адукацыi Венгерскай Рэспублiкi"

По состоянию на 5 декабря 2007 года

< Главная Страница
МЕМАРАНДУМ
АБ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ ПАМIЖ МIНIСТЭРСТВАМ АДУКАЦЫI
РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I МIНIСТЭРСТВАМ АДУКАЦЫI
ВЕНГЕРСКАЙ РЭСПУБЛIКI *

_____________________________
     * Уступiў у сiлу 4 верасня 2003 г.

     Прадстаўнiкi Мiнiстэрства   адукацыi   Рэспублiкi   Беларусь  i
Мiнiстэрства  адукацыi  Венгерскай  Рэспублiкi,  якiя   ў   далейшым
называюцца Бакамi,
     кiруючыся жаданнем  садзейнiчаць  развiццю  сяброўскiх  адносiн
памiж  Рэспублiкай  Беларусь  i  Венгерскай  Рэспублiкай,  а таксама
ўмацаванню ўзаемавыгаднага супрацоўнiцтва ў галiне адукацыi,
     пагадзiлiся аб наступным.
     Бакi будуць садзейнiчаць:
     - усталяванню   i   развiццю   прамога   супрацоўнiцтва   памiж
установамi адукацыi Бакоў;
     - абмену   памiж   установамi   адукацыi  Бакоў  на  парытэтных
прынцыпах   студэнтамi,   аспiрантамi,   стажорамi,   навуковымi   i
педагагiчнымi работнiкамi;
     - удзелу спецыялiстаў дзвюх краiн  у  канферэнцыях,  семiнарах,
сiмпозiумах  па  пытаннях  адукацыi,  якiя  праходзяць  на тэрыторыi
Бакоў;
     - абмену  адукацыйнай  i  метадычнай лiтаратурай,  перыядычнымi
выданнямi i iнфармацыяй па праблемах адукацыi.
     Бакi будуць садзейнiчаць стварэнню спрыяльных умоў для:
     - вывучэння на тэрыторыi сваiх дзяржаў беларускай i  венгерскай
моў;
     - ажыццяўлення перакладаў i публiкацый адукацыйнай i метадычнай
лiтаратуры Бакоў;
     - доступу да бiблiятэчных фондаў, манускрыптаў, бiблiяграфiчных
рарытэтаў i гiстарычных дакументаў на тэрыторыi сваiх дзяржаў.
     Бакi будуць   спрыяць   абмену   iнфармацыяй   i    правядзенню
кансультацый    па   пытанню   аб   узаемным   прызнаннi   дыпломаў,
унiверсiтэцкiх i вучоных ступеней.
     У мэтах  стварэння  ўмоў  для  доўгатэрмiновага  i  ўстойлiвага
супрацоўнiцтва ў галiне адукацыi Бакi  на  працягу  2003-2004  гадоў
правядуць перамовы з тым, каб заключыць Пагадненне аб супрацоўнiцтве
на 2005-2006 гады, якое будзе прадугледжваць ажыццяўленне канкрэтных
адукацыйных праектаў.

     Здзейснена ў  горадзе  Будапешце  4  верасня  2003  года ў двух
экзэмплярах, кожны на беларускай i венгерскай мовах.




< Главная Страница

Сектор Закона - Законодательство России Законодательство Украины Законодательные и нормативные акты Украины Bestpravo - Правовой портал России
карта новых документов
Лента Новостей

Новости Беларуси


Счетчики
Rambler's Top100
be number one
TopList