Право
Навигация
Реклама


Ресурсы в тему

Соглашение от 13 марта 1992 г. "Пагадненне памiж Рэспублiкай Беларусь i Федэратыўнай Рэспублiкай Германiя аб дыпламатычных адносiнах"

По состоянию на 5 декабря 2007 года

< Главная Страница
ПАГАДНЕННЕ
ПАМIЖ РЭСПУБЛIКАЙ БЕЛАРУСЬ I ФЕДЭРАТЫЎНАЙ
РЭСПУБЛIКАЙ ГЕРМАНIЯ АБ ДЫПЛАМАТЫЧНЫХ АДНОСIНАХ*

_____________________________
     *Уступiла ў сiлу 13 сакавiка 1992 г.

     Рэспублiка Беларусь i Федэратыўная Рэспублiка Германiя
     - усведамляючы  сваю адказнасць за захаванне мiру ў Еўропе i ва
ўсiм свеце,
     - кiруючыся   iмкненнем   умацоўваць   i   развiваць   адносiны
добрасуседства i супрацоўнiцтва памiж беларускiм i нямецкiм народамi
ў  адпаведнасцi  з  мэтамi  i  прынцыпамi  Статута  ААН,  а  таксама
палажэннямi Хельсiнкскага Заключнага Акта i Парыжскай Хартыi,
     - будучы  ўпэўненым  у  тым,  што  памiж  iмi  iснуюць  шырокiя
магчымасцi для супрацоўнiцтва ў розных галiнах,
     дамовiлiся аб наступным:

                             Артыкул 1

     Рэспублiка Беларусь    i   Федэратыўная   Рэспублiка   Германiя
аднаўляюць дыпламатычныя адносiны з дня  ўступлення  ў  сiлу  гэтага
Пагаднення.   Яны   абмяняюцца  дыпламатычнымi  мiсiямi  на  ўзроўнi
пасольстваў i ў блiжэйшы час назначаць паслоў.

                             Артыкул 2

     Абодва Бакi пагаджаюцца з тым, што дыпламатычныя адносiны памiж
iмi    будуць   рэгулявацца   палажэннямi   Венскай   Канвенцыi   аб
дыпламатычных зносiнах ад  18  красавiка  1961  года  i  консульскiя
адносiны  - палажэннямi Венскай Канвенцыi аб консульскiх зносiнах ад
24 красавiка 1963 года. У выпадку неабходнасцi i пры ўзаемнай згодзе
Бакi заключаюць дадатковыя пагадненнi па гэтых пытаннях.

                             Артыкул 3

     Гэтае пагадненне ўступае ў сiлу з моманту падпiсання.
     Аформлена ў  горадзе  Мiнску  13  сакавiка  1992  года  ў  двух
экземплярах,  кожны  на  беларускай i нямецкай мовах,  прычым абодва
тэксты маюць аднолькавую сiлу.

За Рэспублiку Беларусь           За Федэратыўную Рэспублiку Германiя
Подпiс                           Подпiс




< Главная Страница

Сектор Закона - Законодательство России Законодательство Украины Законодательные и нормативные акты Украины Bestpravo - Правовой портал России
карта новых документов
Лента Новостей

Новости Беларуси


Счетчики
Rambler's Top100
be number one
TopList