СУМЕСНАЕ КАМЮНIКЕ
АБ УСТАНАЎЛЕННI ДЫПЛАМАТЫЧНЫХ АДНОСIН ПАМIЖ
РЭСПУБЛIКАЙ БЕЛАРУСЬ I РЭСПУБЛIКАЙ ГАНДУРАС*
_____________________________
     *Уступiла ў сiлу 20 мая 2002 г.
     Рэспублiка Беларусь i Рэспублiка Гандурас,
     3 мэтай   развiцця   ўзаемаразумення   i  ўмацавання  дружбы  i
супрацоўнiцтва памiж iх Народамi,
     На аснове  прыпцыпаў  i  мэтаў  Статута  Арганiзацыi Аб'яднаных
Нацый  i  Мiжнароднага  Права,  якiя,   у   прыватнасцi,   датычацца
мiжнароднага  мiру i бяспекi,  роўнасцi памiж дзяржавамi,  павагi да
нацыянальнага  суверэнiтэту,  незалежнасцi,  мiжнародных  дагавораў,
тэрытарыяльнай  цэласнасцi  i  неўмяшальнiцтва  ва ўнутраныя  справы
дзяржаў,
     Вырашылi ўстанавiць  дыпламатычныя  адносiны  ў  адпаведнасцi з
палажэннямi Венскай  канвенцыi  аб  дыпламатычных  адносiнах  ад  18
красавiка  1961  года,  з  уваходжаннем  у  сiлу  з  даты падпiсання
дадзенага Сумеснага Камюнiке.
     У пасведчанне   чаго,  Прадстаўнiкi,  якiя  падпiсалiся  нiжэй,
належным  чынам  упаўнаважаныя  iх  адпаведнымi  Урадамi,  падпiсалi
дадзенае  Сумеснае  Камюнiке  ў  двух  экзэмплярах,  на  беларускай,
iспанскай i англiйскай  мовах,  усе  тэксты  якiх  з'яўляюцца  роўна
аўтэнтычнымi.
     Здзейснена ў г.Нью-Йорку 20 мая 2002 года.
За Рэспублiку Беларусь              За Рэспублiку Гандурас
Сяргей Лiнг                         Марко Антонiо Суазо
Надзвычайны i Паўнамоцны Пасол      Пасол
Пастаянны прадстаўнiк               Намеснiк Прадстаўнiка
Рэспублiкi Беларусь                 Часовы Павераны ў справах
пры Арганiзацыi Аб'яднаных Нацый    Рэспублiкi Гандурас
                                    пры Арганiзацыi Аб'яднаных Нацый
 |