Право
Он не боится говорить правду. Выступление кандидата в депутаты Александра Васильева
Навигация
Реклама


Ресурсы в тему

Соглашение от 2 марта 1992 г. "Пагадненне памiж Рэспублiкай Беларусь i Рэспублiкай Польшча аб устанаўленнi дыпламатычных адносiн"

По состоянию на 5 декабря 2007 года

< Главная Страница
ПАГАДНЕННЕ
ПАМIЖ РЭСПУБЛIКАЙ БЕЛАРУСЬ I РЭСПУБЛIКАЙ ПОЛЬШЧА
АБ УСТАНАЎЛЕННI ДЫПЛАМАТЫЧНЫХ АДНОСIН*

_____________________________
     *Уступiла ў сiлу 2 сакавiка 1992 г.

     Рэспублiка Беларусь i Рэспублiка Польшча,
     - беручы  пад  увагу  традыцыйныя i гiстарычныя адносiны дружбы
памiж народамi Беларусi i Польшчы,
     - упэўненыя  ў  тым,  што  найлепшым спосабам умацавання мiру i
мiжнароднай  бяспекi  з'яўляецца  ўзаемаразуменне  i  супрацоўнiцтва
памiж  народамi  ў  адпаведнасцi  з  мiжнародным правам,  асаблiва ў
адпаведнасцi  з  прынцыпамi  роўнасцi,  павагi  да  суверэнiтэту   i
тэрытарыяльнай  цэласнасцi,  самавызначэння  народаў i неўмяшання ва
ўнутраныя справы,
     - выражаючы  зацiкаўленасць  у  больш цесным супрацоўнiцтве,  а
таксама стварэннi новых стымулаў на карысць мiру  i  стабiльнасцi  ў
Еуропе,   а   таксама  супрацоўнiцтва  ў  эканамiчнай,  гандлёвай  i
культурнай галiнах,
     - кiруючыся  мэтамi i прынцыпамi Статута Арганiзацыi Аб'яднаных
Нацый i дакументаў Нарады па бяспецы i супрацоунiцтве  ў  Еўропе,  у
тым лiку Хельсiнкскага Заключнага Акта i Хартыi для Новай    Еўропы,
     - засноўваючыся на мэтах  i  палажэннях  Венскай  канвенцыi  аб
дыпламатычных зносiнах 1961 года,
     1. Пагадзiлiся ўстанавiць дыпламатычныя  адносiны  i  абмяняцца
прадстаўнiкамi ў рангу надзвычайных i паўнамоцных паслоў.
     2. Да прызначэння паслоў iх абавязкi будуць  выконванцца часова
паверанымi  ў  справах,  якiя прызначаюцца Мiнiстрамi замежных спраў
абедзвюх краiн.
     3. Пагадненне ўступае ў сiлу з дня падпiсання.

     Аформлена ў  Варшаве  2  сакавiка 1992 года у двух экзэмплярах,
кожны на беларускай i польскай мовах,  прычым  абодва  тэксты  маюць
аднолькавую сiлу.

Мiнiстр замежных спраў                        Мiнiстр замежных спраў
Рэспублiкi Беларусь                           Рэспублiкi Польшча
Подпiс                                        Подпiс




< Главная Страница

Сектор Закона - Законодательство России Законодательство Украины Законодательные и нормативные акты Украины Bestpravo - Правовой портал России
карта новых документов
Лента Новостей

Новости Беларуси


Счетчики
Rambler's Top100
be number one
TopList