Право
Он не боится говорить правду. Выступление кандидата в депутаты Александра Васильева
Навигация
Реклама


Ресурсы в тему

Протокол Министерства иностранных дел Республики Беларусь от 22 июля 1997 г. "Пратакол аб палiтычных кансультацыях памiж Мiнiстэрствам замежных спраў Рэспублiкi Беларусь i Мiнiстэрствам замежных спраў Тунiскай Рэспублiкi"

По состоянию на 5 декабря 2007 года

< Главная Страница
ПРАТАКОЛ АБ ПАЛIТЫЧНЫХ КАНСУЛЬТАЦЫЯХ ПАМIЖ
МIНIСТЭРСТВАМ ЗАМЕЖНЫХ СПРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
I МIНIСТЭРСТВАМ ЗАМЕЖНЫХ СПРАЎ ТУНIСКАЙ РЭСПУБЛIКI *)

 _____________________________
     *) Уступiў у сiлу 22 лiпеня 1997 г.

     Мiнiстэрства  замежных спраў Рэспублiкi Беларусь i Мiнiстэрства
замежных спраў Тунiскай Рэспублiкi, якiя далей называюцца "Бакi",
     прымаючы  да ўвагi прыхiльнасць сваiх краiн да iдэалаў свабоды,
роўнасцi  i справядлiвасцi памiж народамi, незалежнасцi i цэласнасцi
дзяржаў, павагi ў адпаведнасцi з прынцыпамi мiжнароднага права, якiя
ўтрымлiваюцца ў Статуце Арганiзацыi Аб'яднаных Нацый,
     жадаючы ўмацоўваць вузы дружбы памiж Беларуссю i Тунiсам,
     поўныя рашучасцi    развiваць    плённае    i    ўзаемавыгаднае
супрацоўнiцтва,
     падкрэслiваючы важнасць  устанаўлення  перыядычных кансультацый
па двухбаковых,  рэгiянальных i мiжнародных пытаннях,  што  ўяўляюць
узаемны iнтарэс,
     дамовiлiся аб наступным:

                             Артыкул 1

     Абодва Бакi рэгулярна  праводзяць  палiтычныя  кансультацыi  на
ўзроўнi  Мiнiстэрстваў  замежных  спраў  з  мэтай вывучэння развiцця
двухбаковых адносiн i ажыццяўлення абмену думкамi па рэгiянальных  i
мiжнародных пытаннях, што ўяўляюць узаемны iнтарэс.

                             Артыкул 2

     Бакi вызначаюць  па  ўзаемнай згодзе i па дыпламатычных каналах
узровень, павестку дня, дату, а таксама месца такiх кансультацый.

                             Артыкул 3

     Кансультацыi праводзяцца пачаргова ў сталiцах  дзвюх  краiн,  а
таксама падчас чарговых сесiй Генеральнай Асамблеi Аб'яднаных Нацый.

                             Артыкул 4

     Абодва Бакi  ў  духу  ўзгодненасцi  заахвочваюць сустрэчы памiж
сваiмi дэлегацыямi  i  дыпламатычнымi  прадстаўнiцтвамi  пры  ААН  i
мiжнародных арганiзацыях.

                             Артыкул 5

     Гэты Пратакол  уступiць  у  сiлу  з даты яго падпiсання i будзе
заставацца  ў  сiле,  пакуль  адзiн  з  Бакоў  не  дэнансуе  яго  па
дыпламатычных каналах.  Гэта дэнансацыя павiнна быць ратыфiкавана за
шэсць месяцаў.

     Здзейснена  ў г.Тунiсе 22  лiпеня 1997 года ў двух экзэмплярах,
кожны на беларускай, французскай i арабскай мовах, прычым усе тэксты
маюць аднолькавую сiлу.

Мiнiстр замежных спраў                        Мiнiстр замежных спраў
Рэспублiкi Беларусь                           Тунiскай Рэспублiкi
IВАН АНТАНОВIЧ                                АБДАРАХIМ ЗУАРЫ





< Главная Страница

Сектор Закона - Законодательство России Законодательство Украины Законодательные и нормативные акты Украины Bestpravo - Правовой портал России
карта новых документов
Лента Новостей

Новости Беларуси


Счетчики
Rambler's Top100
be number one
TopList